У Парыжы Патрыкоўскі паступіў на навучаньне ў Каралеўскую горную школу, якую скончыў 8 жніўня 1843 г.11 з атрыманьнем прафэсіі „грамадзянскага горнага інжынэра“, аднак ніводнага дня не працаваў па спэцыяльнасьці. У гэтым жа 1843 г. ён выступіў з праектам пакінуць „польскім“ эмігрантам Францыю й заснаваць калёнію ў Паўночнай Амэрыцы й нават пісаў для яе праект канстытуцыі. Безумоўна, гэты праект застаўся не падтрыманым землякамі й нерэалізаваным. Што тычыцца палітычных поглядаў Патрыкоўскага, то тут ён адназначна заставаўся рэспубліканцам. Пры гэтым свае пазыцыі захоўваў пасьлядоўна, у адрозьненьне ад шматлікіх эмігрантаў, якія пад уплывам матэрыяльных цяжкасьцяў ці маральных фактараў нярэдка зьмянялі сваю падтрымку таму ці іншаму палітычнаму лягеру. У „Маіх думках пра Польшчу" ён пісаў у 1854 г. „Я — рэспубліканец, і нічога мяне з гэтай дарогі, абранай доўгім вопытам і глыбокай развагай, 10 Удзел у паўстаньні менавіта на тэрыторыі сёньняшняй Літвы зьяўляецца найбольш верагоднай прычынай, чаму не ўдалося выявіць дакумэнты пра Патрыкоўскага ў сховішчах гістарычных архіваў у Беларусі — у Менску й Горадні. 11 Konarska, В. Polskie drogi emigracyjne. Emigranci polscy na studiach we Francji. 1832—1848. Warszawa, 1986. S. 373; Pezda, J. Emigranci polscy na studiach we Francji w latach 1832—1848. Uzupelnienia i sprostowania biograficzne do ksi^zki Barbary Konarskiej „Polskie drogi emigracyjne" // Akta Towarzystwa Historyczno-Literackiego w Paryzu. T. 1. Paryz: Biblioteka Polska, 1991. S. 160. зьвесьці ня здолее“12. Яшчэ напачатку эміграцыі ў 1832 г. Патрыкоўскі выказаўся ў падтрымку Польскага нацыянальнага камітэту (Komitetu Narodowego Polskiego)'3, які ўзначальваўЯўхім Лялевель і ў склад якога ўваходзілі эміграцыйныя рэспубліканцы. У1837 г. ён уступіўу Аб’яднаньне польскай эміграцыі (Zjednoczenie Emigracji Polskiej) — яшчэ адну арганізацыю зь Лялевелем на чале, і нават рэдагаваў яго орган — газэту „Карэспандэнт польскай эміграцыі" (Korespondent Emigracji Polskiej), што выходзіла кароткі час. Аднак радыкалам Патрыкоўскі ня быў ніколі, наадварот, яго ўспаміны, асабліва за 1832—1834 гг., напоўненыя сарказмам і нелюбоўю да дэмакратаў, якіх ён часта малюе пустаслоўнымі крыкунамі, п’яніцамі, баламутнікамі й да т. п.м 3 рэспубліканізмам і сталымі сувязямі з колам Яўхіма Лялевеля, якое не вылучалася ў эміграцыі наяўнасьцю значных фінансавых сродкаў, магчыма, зьвязана й сталае складанае матэрыяльнае становішча, у якім знаходзіўся Патрыкоўскі зь сям’ёй на працягу амаль усяго жыцьця ў Францыі. Напрыклад, дзёньнік за 1841 г. ён пачынае са словаў „Новы Год, а я без ботаў, у цалкам парваных чаравіках я нават на крок не магу выйсці з жытла“'5; першы запіс за 1850 г. гаворыць пра такую ж сытуацыю: „У доме ані гроша“іЬ. Зь нястачай зьвязана тое, што ён часта зьвяртаўся (пераважна, беспасыіяхова) па дапамогу да розных арганізацыяў і быў гатовы супрацоўнічаць нават зь некаторымі інстытуцыямі кансэрватараў, напрыклад, рабіў выпіскі для Таварыства навуковай дапамогі ці зьяўляўся карэспандэнтам кракаўскай кансэрватыўнай газэты „Час“ Q,Czas“). Увогуле, скаргі на адсутнасьць грошай сустракаюцца ў дзёньніку рэгулярна. 12 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 2. S. 513. 13 Caloroczne trudy Komitetu Narodowego Polskiego na dniu 8 grudnia 1831 r. we Francji zawi^zanego. Paryz, 1831—1833. S. 209. 14 Стэфанія Сакалоўска сьцьвярджае, што Патрыкоўскі ў 1840-х гг. уваходзіў у склад кансэрватыўнай эміграцыйнай арганізацыі Таварыства трэцяга траўня, і менавіта дзякуючы гэтаму ягоныя зборы трапілі ў Бібліятэку Чартарыйскіх (Гл.: Sokolowska, S. Mloda Polska. Z dziejow ugrupowan demokratycznych Wielkiej Emigracji. Wroclaw: Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1972. S. 5). Аднак тут яна памылкова ідэнтыфікуе, на падставе сьпісу сяброў Літоўска-рускага клюбу, Патрыкоўскага зь ягоным стрыечным братам Альфонсам, які сапраўды ў эміграцыі падтрымліваў лягер Адама Чартарыйскага (Гл.: Bielecki, R. Slownik biograficzny... Т. 3. S. 331). 15 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 267. 16 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 2. S. 8. Магчыма таксама, што рэспубліканскімі поглядамі й сувязямі з францускай левіцай тлумачыцца яго часовае зьняволеньне. Невядома, калі ён туды трапіў, але ў 1848 г. быў вызвалены. Першая палова 1850-х гг. была для Патрыкоўскага часам пэўнай матэрыяльнай стабілізацыі. Яму ўдавалася зарабляць як карэспандэнту розных польскамоўных выданьняў, а ад 1 студзеня 1854 г. ён стаў службоўцам Нацыянальнага банку ў Парыжы. Зь іншага боку, пачатак Крымскай вайны выклікаў спадзяваньні на пастаноўку „польскага“ пытаньня. Аднак другая палова 1850-х гг. прынесла новыя расчараваньні й беды. Заключэньне міру паміж эўрапейскімі дзяржавамі й Расеяй ставіла крыж на хуткім адраджэньні Рэчы Паспалітай, і ўвогуле пытаньне пра гэта адводзіла далёка не на першы плян сусьветнай палітыкі. Апрача таго, амністыя, абвешчаная Аляксандрам II у 1856 г. і прынятая значнай часткай эмігрантаў, у тым ліку стрыечным братам Альфонсам і двума сынамі ўжо памерлага стрыечнага брата ФранцішкаДрагаміра, ставіла пад сумнеў мэтазгоднасьць мінулага й цяперашняга знаходжаньня на чужыне. Да вышэй згаданага трэба яшчэ дадаць сьмерць стрыечнага брата Францішка ў лютым 1856 г., жонкі ў кастрычніку 1858 г. і цяжкую хваробу сына Вітальда, які ад нараджэньня быў паўсьляпы й таму ня мог знайсьці заробку. Апошнія запісы ў дзёньніку Патрыкоўскага датуюцца 1859 г. і напоўненыя пэсімізмам і безнадзейнасьцю. Ён памёр у жніўні 1863 г. у Парыжы, і ягоная сьмерць аказалася практычна не заўважанай землякамі. Увага эміграцыі была прыкаваная да падзеяў паўстаньня 1863—1864 гг.17. Тут жа неабходна згадаць пра яшчэ адну важную заслугу Патрыкоўскага. У эміграцыі ён зьяўляўся ня толькі мэмуарыстам, але й актыўным зьбіральнікам дакумэнтаў. Значная частка ягоных збораў дайшла да нашага часу й цяпер знаходзіцца ў Бібліятэцы Чартарыйскіх. Менавіта ў іх захаваўся адзін з рукапісаў Таварыства братэрскага аб’яднаньня (далей — ТБА), які трапіў да Патрыкоўскага ў сувязі з тым, што ён зьяўляўся сакратаром таварыства падчас апошняй спробы ўзнаўленьня ягонай дзейнасьці18 (пра гэтага гл. ніжэй). Апрача таго, ім жа былі 17 Болып падрабязна пра Юзафа Патрыкоўскага гл. біяграфічны нарыс аўтарства Ганны Аўсінскай: Owsinska, A. Jozef Alfons Drogomir Potrykowski. Zycie i dzialalnosc... 18 Biblioteka Czartoryskich (далей — B. Czart.). Rkps 5331. Tulactwo Polakow we Francji. Rada Wojskowa, akta, ekspedycje, Towarzystwo Zjenoczenia w BesanQon. 1832-1833. K. 477-531. зробленыя (верагодна, ужо ў часе парыскага пэрыяду свайго жыцьця) копіі дакумэнтаў пасяджэньняў ТЛРЗ за першы год дзейнасьці19. Пры гэтым копія Патрыкоўскага значна бліжэйшая да арыгіналу ў параўнаньні зь іншай вядомай копіяй, створанай у пачатку XX ст. віленскім гісторыкам Людвікам Яноўскім, якая зьмяшчае некаторыя пропускі й недакладнасьці. Таму дзякуючы ў значнай ступені менавіта руплівасьці Патрыкоўскага да цяперашняга часу захаваўся пласт крыніцаў, на падставе якіх магчыма дасьледаваць спробы афармленьня г. зв. „ліцьвінскай плыні“ Вялікай эміграцыі. Дзёньнік Юзафа Патрыкоўскага выдадзены Ганнай Аўсінскай у 1974 г. у Кракаве пад назвай „Блуканьне палякаўу Францыі. Дзёньнік эмігранта"20. Сам твор да таго часу не ўяўляў адзінага тэксту й быў складзены выдаўцом з васьмі рукапісаў нататак Патрыкоўскага, што захоўваюцца ў цяперашні час у Бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Кракаве. Апускаючы розныя акалічнасьці падрыхтоўкі рукапісу да выданьня (яны апісаны падрабязна ва ўступных артыкулах да публікацыі), варта адзначыць, што абраная для яго назва зьяўляецца арыгінальнай — менавіта так называюцца два з вышэй згаданых рукапісаў. Храналягічныя межы дзёньніка — ад 1 студзеня 1832 г. да 24 лютага 1859 г. Аднак гэта толькі скрайнія даты, бо ў ім ёсьць шматлікія й працяглыя перапынкі — ад 1 красавіка 1834 г. да 1 траўня 1836 г., ад 3 ліпеня 1836 г. да 8 траўня 1848 г. (за выключэньнем 1 і 2 студзеня 1841 г.), ад 25 жніўня 1848 г. да 31 сьнежня 1849 г., ад 14 лютага 1850 г. да 31 сьнежня 1853 г. (за выключэньнем 12 сакавіка 1853 г.). Апрача таго, трапляюцца таксама прабелы часам да некалькіх месяцаў унутры 19 В. Czart. Rkps. 5356. Organizacja Towarzystwa Litewskiego. Protokoly posiedzen z lat 1831—1832. Менавіта гэты комплекс быў выкарыстаны прафэсарам Анджэем Новакам пры напісаньні аднаго з артыкулаў пра дзейнасьць ТЛРЗ: Nowak, A. Emigracyjne Towarzystwo Litewskie i Ziem Ruskich (1831— 1833) wlaboratorium rozpadu ,,przednowoczesnego“ narodu Rzeczypospolitej // Nowak, A. Od Imperium do Imperium. Spojrzenia na historic Europy Wschodniej. Krakow, 2004. S. 196—223. Больш падрабязна пра рукапісы ТЛРЗ і ТБА гл.: Матвейчык, Д. Рукапісныя дакументы Таварыства Літоўскага і Рускіх Зямель і Таварыства Братэрскага Аб’яднання ў бібліятэчных сховішчах Польшчы // Беларускі археаграфічны штогоднік. Вып. 8. Мінск: БелНДІДАС, 2008. С. 89—102. 20 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow we Francji. Dziennik emigranta / wst^p i opracowanie Anny Owsinskiej. T. 1—2. Krakow: Wydawnictwo literackie Krakow, 1974. апісаных храналягічных прамежкаў. Пры гэтым цяжка сказаць, адкуль узяліся такія значныя прабелы — запісы не вяліся Патрыкоўскім ці яны проста не захаваліся да нашых дзён. Верагодна, тут мае месца як адзін, так і другі фактар. Напрыклад, нататкі за 1850 г. пачынаюцца словамі: „Прыпыненыя на доўгі час мае ўспаміны я пачынаю нанова з моцным намерам працягваць іх і ўтрымліваць, наколькімагчыма, у парадку“, аднак пасьля 13 лютага яны раптоўна абрываюцца, прычым у апошніх запісах няма нават намёку на прычыны абрыву. Падобныя меркаваньні выказвала таксама й Ганна Аўсінска, якая ў камэнтары да адзінага запісу за 1853 г. пісала: „Цяжка вызначыць, ці гэтарэштка загінуўшай партыі, ці асобная нататка“. Найбольш падрабязна апісаныя ў дзёньніку падзеі за 1832—1834 і 1854—1859 гг. Падзённыя запісы за гэтыя гады рэдка (у параўнаньні зь іншымі гадамі) перарываюцца й колькасьць зьвестак, якія падаюцца за адзін дзень, дастаткова значная. Да дзёньніка падрыхтаваныя 13 дадаткаў, куды вынесеныя некаторыя публіцыстычныя творы аўтарства Патрыкоўскага й асобныя важныя дакумэнты, што згадваюцца ў тэксьце. Некаторыя зь іх маюць значны аб’ём, напрыклад, твор пад назвай „Мае думкі пра Полыпчу. Год 1854“ займае 20 старонак. Агулам дадаткі складаюць істотную частку публікацыі й расьцягваюцца амаль на юо старонак тэксту.