ШЫБІЦКІ Кастусь (27.09.1916, в. Сялявічы (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 22.12.1990, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У пачатку Другой сусьветнай вайны служыў у польскім войску, трапіў у савецкі палон і быў вывезены ў Сыбір. Далучыўся да Арміі Андэрса, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Спачатку жыў у Брадфардзе, а потым перабраўся ў Манчэстэр. Ад 09.08.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзелу ў Манчэстэры. Таксама ад 1951 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Актыўна падтрымоўваў БАПЦ, у 1955 г. быў старшынём аддзела Брацтва й сястрыцтва Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ШЫБУТ Хведар (26.06.1901 (паводле інш. зьвестак —14.04.1900), в. Дунайчыцы (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 18.12.1990, НортПлейт, Нябраска, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1925—1926 гг. быў сябрам Беларускага сялянскага саюзу. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай цывільнай адміністрацыі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945 г. стаў кіраўніком бацькоўскага камітэту Беларускай гімназіі ў Pa248 генсбургу. У 1950 г. прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў штаце Каларада (г. Пуэбла). Прыхільнік БЦР, прадстаўнік Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на Каларада. ШЫКАЛЮК Сьцяпан (02.11.1907, в. Радагосьць (?) — 17.12.1993, Вініпэг, Канада), грамадзкі дзеяч. У1928—1930 гг. служыў у польскім войску, потым працаваў у сельскай гаспадарцы. У1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У канцы 1940-х выехаў у Канаду. Жыў у Вініпэгу, працаваў столярам-будаўніком. ШЫЛА Мікола (1888 — 06.04.1948, Госьляр, Заходняя Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст. Дэлегат Першага й Другога Ўсебеларускіх кангрэсаў. У1917—1920 гг. быў старшынём Партыі беларускіх эсэраў. У1920—1930-х гг. браў удзел у заходнебеларускім нацыянальным руху. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Падтрымліваў БЦР і Р. Астроўскага. ШЫМАНЕЦ Лявон (нар. 1937 г., Стоўпцы (сёньня Менская вобл.), грамадскі дзеяч, сын У. Шыманца, брат I. Сурвілы. У 1944 г. разам з бацькамі пакінуў Беларусь. Спачатку апынуўся ў Даніі, потым у 1948 г. прыбыў у Францыю. Пасяліўся ў Сартрувілі (SartroiwiZZe) пад Парыжам, працаваў інжынэрам у фірме, што вырабляла электроніку для ваенных самалётаў, у 1982 г. стаў кіраўніком аддзелу. Быў сябрам „Хаўрусу". Ад 1977 г. — у кіраўніцтве. У1992—1995 гг. быў дырэктарам закладзенага на грошы Эўразьвязу ў Менску энэргацэнтру. ШЫМАНЕЦ Уладзімер (15.05.1911, Рыга (Латвія) — 27.08.1977, Сартрувіль, Францыя)), грамадзкі дзеяч, інжынэр, бацька Л. Шыманца й I. Сурвілы. У1932 г. скончыў Віленскую тэхнічную школу. Працаваў у Стоўпцах. Ад лета 1944 г. разам зь сям’ёй — на эміграцыі. Жыў у Капэнгагене, дзе арганізаваў Згуртаваньне беларусаў Даніі. У1948 г. пераехаў у Францыю. Ад 1952 г. жыў у Сартрувілі (Sartrouville) пад Парыжам, браў удзел у працы Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, дзейнасьці Ўраду БНР (міністар фінансаў). ШЫРКОЎСКІ Пётра (10.10.1925, в. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 23.12.2005, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой апынуўся ў 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў. Трапіў у Другі польскі корпус, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Манчэстэры. Дц 02.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў аддзелу ў Манчэстэры, дзеўрозныя гады быў старшынём і сакратаром. Быў так- сама ад 1951 г. сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў адміністратарам Беларускага дому ў Манчэстэры. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ШЫШ Аляксей (03.03.1915, Наваградчына — 04.03.1959, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У 1938—1939 і 1944—1947 гг. служыў у польскім войску. Ад 1953 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, уваходзіў у дружыну ў Бэрсьлеме. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ШЫШ Міхал (20.04.1920, Наваградчына — 28.02.2007, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у польскім войску. Ад 1952 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, выконваў абавязкі скарбніка дружыны ў Бэрсьлеме. Пазьней перабраўся ў Манчэстэр, дзе ўваходзіў ва ўправу Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ШЫШ Уладзімер (15.05.1923 — 03.03.1989, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1942—1948 гг. служыў у Арміі Андэрса ў супрацьпаветранай артылерыі. У 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, у Акруговым цэнтры якога ў Ланкшыры займаў пасады сакратара, скарбніка, сябры ўправы. Быў старшынём аддзелу Беларускага вызвольнага руху ў Манчэстэры, а пазьней сябрам Беларускага вызвольнага фронту. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ШЭКА Міхась (01.01.1926 — 08.11.1991, Джылёнг, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Меў тэхнічную асьвету й прафэсыю інжынэра. Лейтэнант (пазьней маёр) БКА. У часе Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, дзе пасьля яе заканчэньня быў выкладчыкам ангельскай мовы ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У1950 г. прыехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў у Мэльбурне й актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларусаў. Сябра аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Удзельнік рэдкалегіі часопіса „Новае жыцьцё“. У 1958 г. пераехаў зь сям’ёй у Джылёнг (мястэчка іоо км ад Мэльбурну). Нягледзячы на адлегласьць, імкнуўся трымаць сувязь зь беларускімі арганізацыямі. Сябра беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, удзельнік Каапэратыву Беларускага дому. У 1980-х гг. пайшоў на пэнсію й аднавіў актыўны ўдзел у беларускіх мерапрыемствах. У1982—1992 гг. — заступнік кіраўніка Краёвага штабу Беларускага вызвольнага фронту ў Аўстраліі. У1983—1985 гг. — старшыня Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяўу Аўстраліі. Ініцыятар выданьня Інфармацый- нага бюлетэню ФРБАА. У1989 г. пераклаў і выдаў „Катэхізіс праваслаўнай царквы". Пахаваны ў Джылёнге на мясцовых могілках. ЮЗЭФОВІЧ Генрык (? — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі, а ў 1946 г. — у Рымскім унівэрсытэце. 3 Італіі перабраўся ў Вялікабрытанію. Ад 24.12.1946 належаў да Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“. У1949 г. выехаў у Аргентыну, дзе належаў да беларускіх нацыянальных арганізацый. Адтуль у 1952 г. выехаў на навучаньне ў Гішпанію. ЮНАХ Павал (?, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 1996, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны быў у беларускай паліцыі на Стаўпеччыне, вучыўся на падафіцэрскіх курсах ва Ўрэччы. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, ваяваў у складзе Другога польскага корпусу. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў ад 1948 г. Выконваў розныя абавязкі ў кіраўніцтве Лёнданскага акруговага цэнтру арганізацыі: быў скарбнікам, старшынём. Ад 1952 г. быў сябрам Беларускага вызвольнага руху, кіраўніком аддзелу ў Лёндане. Пазьней далучыўся да Беларускага вызвольнага фротну. У Краёвым штабе выконваў абавязкі сакратара, скарбніка, а пры канцы 1980-х стаў старшынём. Быў ўдзельнікам прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкайў Лёндане. ЮНЕЦ Уладзімер (1906, Лідчына — 05.07.1976, Брадфард, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Належаў да БАПЦ. Пахаваны ў Брадфардзе на North Bierley Cemetery. ЮРГЕЛЬ Янка (03.03.1925, в. Жырава (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. ЮРЦЭВІЧ Васіль (25.10.1919, в. Азёрыца (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 29.10.1973, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Паходзіў зь сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі — кіраўнік каапэратыву закупу й збыту на Лунінецкі р-н. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Чэхіі быў прымусова мабілізаваны ў Чырвоную Армію, але ўцёк (сям’я была вывезеная ў СССР). Па капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў лягеры DP у Хохенфэльцы, потым працаваў на вугальных шахтах у Бэльгіі. У1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Ёрку. Належаў да прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне й акруговага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У1965—1968 гг. далу- чыўся да Беларуска-Амэрыканскага аб’еднаньня й парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як дэлегат БАА й парафіі браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. ЮРЧЫК Пётра (29.06.1924, в. Волька (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.11.1946 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЮРША Жэня (дзяв. Князюк, у першым шлюбе Дуданец; нар. 22.10.1926, в. Трыбушкі (сёньня в. Мірная Слонімскага р-ну Гарадзенскай вобл.)), грамадзкая дзяячка. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1942 г. пасьля расстрэлу немцамі бацькоў была вывезена на працы ў Нямеччыну. Працавала ў Люфтганзе, а па сканчэньні вайны вучылася на курсах мэдсёстраў. У дэпартацыйным лягеры пазнаёмілася й пабралася шлюбам з Станіславам Дуданцом. Разам зь сям’ёй у 1950 г. прыехалаўАўстралію. Пасьля некалькіх пераездаў у 1954 г. пасяліласяўАдэляйдзе. У1964 г. страціла мужа, а на пачатку 1970-х іт. выйшла за Паўла Юршу. Ад 1967—1968 гг. наладзіла стасункі зь беларускай грамадою Адэляйды. Стала браць удзел у нацыянальных мерапрыемствах. Сяброўка Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, у якім у 1987— 1988 гг. працавала на пасадзе сакратара. ЮРЫС Вячаслаў(?, в. В. Абрына (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.