Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЦУПРЫК Янка (18.02.1913, Слонім (сёньня Гарадзенская вобл.) — 21.09.1983, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў Наваградзкую беларускую гімназію, Варшаўскі ўнівэрсытэт. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1950 г. прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі). Працаваўхімікам у аддзеле нуклеарнай мэдыцыны ў фірме „Сквіб“ у Нью-Брансьвіку. Быў сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЦЫБУЛЬКІН Аўген (? — ?), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі быў рэдактарам „Газэты Случчыны". У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, а пазьней жыў у ЗША.
ЦЫГАН Ніканор (16.01.1913, в. Морач Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у мэдычным корпусе Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Манчэстэры. Ад 29.11.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Адчыніў дантыстычную майстэрню пры Беларускім доме ў Манчэстэры, але зь невядомых прычынаў яна доўга не праіснавала. Ад 1953 г. быў таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЦЬВІРКАЎладзімер (да эмігр. Вадзім Сурко, 02.01.1928, в. Беражное (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 15.03.1992, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст. Жыў у Міры. У1947 г. скон-
чыў гімназію імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе. Быў скаўтмайстрам у беларускіх лягерах DP у Герэнбэргу й Майнлёйзе. У 1948 г. разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ прыбыў на працу ў вугальных капальнях У Вялікабрытаніі. Браў актыўны ўдзел у выданьні часопіса „Наперад!" Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, a таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Сябра Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“. У 1950—1954 гг. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце. Ад 1954 г. працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне" ў Мюнхене. У 1959— 1968 гг. — галоўны рэдактар беларускай службы Радыё „Вызваленьне“. Супрацоўнічаў таксама з рэдакцыяй газэты „Бацькаўшчына“. Пахаваны ў Мюнхене на Westfriedhof.
ЦЯРПІЦКАЯ Жэня (дзяв. Ермалінская, 05.08.1928, в. Сялец (?) — 11.02.1991, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка В. Цярпіцкага. Ад лета 1944 г. на эміграцыі. У Нямеччыне жыла ў лягеры DPу Ватэнштэце, дзе вучылася ў гімназіі імя М. Багдановіча, брала ўдзел у грамадзкім жыцьці, скаўтынгу. У1947 г. пераехала ў Вялікабрытанію, дзе працавала на тэкстыльнай фабрыцы ў Брадфардзе. Ад 09.10.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. 14.10.1950 узяла шлюб з В. Цярпіцкім. У 1951 г. выехала ў ЗША. Жыла ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкі жыцьці ў штаце Нью-Джэрсі, належыла да прыходу царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваная ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЦЯРПІЦКІ Віталь (нар. 03.02.1923, Івянец (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, муж Ж. Цярпіцкай. Вучыўся ў Віленскай рускай гімназіі імя Пушкіна, затым — у Наваградзкай гімназіі. У1942—1944 гг. вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. У чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, ва Ўсходняй Францыі разам зь сябрамі перайшоў на бок францускіх партызанаў. Пазьней далучыўся да Арміі Андэрса. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Па дэмабілізацыі пасяліўся ў Брадфардзе. Узначальваў аддзел Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Ёрксе. У лістападзе 1950 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, уваходзіў у яго кіраўнічыя органы, быў сакратаром БЦР. У1969— 1972 гг. узначальваў будаўнічы камітэт па ўзьвядзеньні царквы для парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Жыве ў Саўт-Рывэры.
ЧАБАТАР Алеся (дзяв. Бушма, 1910, м. Далятычы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 23.01.1991, Альбані, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка К. Чабатара. Ад 1929 г. — актыўная ўдзельніца самадзейнасьці беларускай моладзі. У1932—1939 гг. — заступніца старшыні аддзелу Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры. За беларускую грамадзкую дзейнасьць зьведала перасьлед польскіх уладаў, арышты. Пасьля Другой сусьветнай вайны празь Нямеччыну апынулася ў Аўстраліі. Жыла ў Альбані (Заходняя Аўстралія), дзе пабралася шлюбам з К. Чабатаром. Удзельнічала ў мерапрыемствах, ладжаных аддзелам Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Пэрце й Беларускім аб’еднаньнем у Заходняй Аўстраліі, сяброўкай якога была доўгія часы. Шмат садзейнічала пабудове Беларускага народнага дому, для якога вышыла „Пагоню".
ЧАБАТАР Кастусь (20.06.1914, м. Далятычы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.11.1991, Альбані, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, мужА. Чабатар. Вучыўся ў марыянаў у Друі. Пазьней — вайсковец, удзельнік БКА. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягерах DP у Нямеччыне, адкуль у 1948 г. выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Альбані ў Заходняй Аўстраліі. Падтрымліваў сувязі зь беларусамі Пэрту. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі, рэгулярна ўдзельнічаў у яго мерапрыемствах і дапамагаў у набыцьці Беларускага народнага дому. Меў трывалыя кантакты зь беларускімі дзеячамі й выданьнямі ў іншых краінах. У i960—1970-х гг. друкаваў свае нарысы пра жыцьцё ў Аўстраліі і ўспаміны ў часопісе „Божым шляхам“.
ЧАБАТАРОНАК Ганна (25.01.1926 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Ковэнтры. Ад 10.02.1949 была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЧАБАТАРЭВІЧ Віктар (1907, Новы Сьвержань (сёньня Стаўбцоўскі р-н Менскай вобл.) — 07.10.1963, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, школу падхарунжых. Настаўнічаў на Віленшчыне, у заходняй Полыпчы. У1939— 1941 гг. працаваў настаўнікам у Стоўпцах. У1941—1942 гг. працаваў у Галоўным школьным інспэктараце, сакратаром Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы. У сакавіку 1944 г. узначаліў афіцэрскія курсы БКА, затым — Афіцэрскую школу БКА. Ад лета 1944 г — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне. У1948 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Падтрымліваў прыхільнікаў БЦР, уваходзіў у склад Беларускага кангрэса-
вага камітэту Амэрыкі (быўяго віцэ-старшынём). Быў карэктарам газэты „Беларуская трыбуна“. У1955—1956 гг. — адзін з ініцыятараў стварэньня Камітэту незалежнай Беларусі.
ЧАЕЎСКІ Міхал (01.05.1925, Вялейшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ротэргаме. Ад 19.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЧАЙКОЎСКІ Зьміцер (20.10.1912, Клецк (сёньня Менская вобл.) — 2002, Мюнхен, Нямеччына), мастак, вайсковы дзеяч. Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі, у 1937—1939 гг. — у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У1942—1943 гг. у ранзе лейтэнанта быў камандзірам роты Беларускага чыгуначнага батальёну ў Менску. Пасьля эвакуацыі зь Беларусі, у лістападзе 1944 г. атрымаў ранг надлейтэнанта. Да 27.11.1944 быў ад’ютантам камандуючага БКАФ. Кушаля. Пасьля быў у 1-м Кадравым батальёне БКА ў Бэрліне у складзе афіцэрскай школы, сябрам Статутовай камісіі Галоўнага камандаваньня вайсковымі сіламі БЦР. Ад пачатку 1945 г. камандаваў 2-м стралковым батальёнам у 1-й грэнадзёрскай брыгадзе „Беларусь“. У канцы красавіка 1945 г. разам з брыгадай перайшоў праз фронт да амэрыканцаў. Выкладаў малюнак і фізычную падрыхтоўку ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Пасьля вайны жыў у Мюнхене. Працаваў у газэце „Бацькаўшчына“, на Радыё „Вызваленьне“ („Свабода"), быў сябрам БІНіМу. Вядомы майстра партрэту й сакральнага жывапісу. Яго палотны выстаўляліся на розных выставах у Эўропе й Амэрыцы.
ЧАЙКОЎСКІ Пётра (1915 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лідсе. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў.
ЧАЛЕВІЧ Вінцук (15.05.1909, в. Пад’язоўля пад Ляхавічамі (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ковэнтры. Ад 29.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пазьней выехаўу ЗША.
ЧАРАПУК Янка (псэўд. Змагар, 24.08.1896, Новы Двор Сакольскага пав. Гарадзенскай вобл. (сёньня Падляскае ваяв., Полыпча) — 16.11.1957, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У 1918 г. — супрацоўнік Міністэрства замежных спраўУкраінскай Народнай Рэспублікі, чалец Беларускай рады ваЎкраіне. Ад канца 1918 г. — на Гарадзеншчыне, быў
сакратаром Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Ад канца 1919 г. жыў у Рызе, працаваў сакратаром Вайсковадыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі, сябра Народнай Рады БНР. У1922 г. выехаў у ЗША. Жыўу Чыкага. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага народнага камітэту ў штаце Ілінойс, БеларускаАмэрыканскай нацыянальнай рады. Уваходзіў у міжнародную каталіцкую арганізацыю „Рыцары Калюмба“ (меў найвышэйшую ступень).
ЧАРНАВОКІ Аляксей (19.06.1921, в. Дзятлавічы (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.03.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Жыў у Брадфардзе.
ЧАРНЕНЬКІ Сымон (?, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЧАРНЭЦКІ Янка (15.05.1895, Ляхавічы Слуцкага пав. — 16.07.1984, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Слуцку. У часе Першай сусьветнай вайны быў скіраваны ў афіцэрскую школу ў Маскву. У міжваеннай Полыпчы жыў у Ляхавічах, супрацоўнічаў зь беларускімі хадэкамі, быў сябрам Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры. Падчас вайны ўзначальваўу Ляхавічах Беларускую народную самапомач, быў афіцэрам БКА. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе ў Рэгенсбургу быў адным з выдаўцоў газэты ..Adradzennie". Выехаў у Аўстралію, адкуль у 1957 г. — у ЗША. Жыў у Чыкага. Пахаваны ў Хілсайдзе на Queen of Heaven Cemetery.