Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ФУРСЭВІЧ Аляксандар (1912, в. Язавец (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 15.03.1974, Галіфакс, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў
у Галіфаксе. Падтрымліваў сувязі зь беларускай грамадой у Брадфардзе. Пахаваны ў Галіфаксе на Stoney Road Cemetery.
ФЯДКОВІЧ Якуб (27.05.1922, в. Рудня Косаўскага пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ХАВАНСКІ Канстанцін (01.08.1910, Івацэвічы (сёньня Берасьцейская вобл. — 28.03.1984), грамадзкі дзеяч. Паходзіў зь сям’і нашчадкаў князёў Хаванскіх. Вучыўся ў гарадзкім вучылішчы, пазьней служыў у польскім войску й трапіў у нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. У 1950 г. прыехаў у Аўстралію, дзе спачатку працаваў па кантракце на фарме. У1952 г. перабраўся ў Сыднэй і далучыўся да грамадзкага жыцьця беларусаў. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі й некаторы час займаў тут пасаду скарбніка. Ад стварэньня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ўваходзіў у лік ягоных дырэктароў. Актыўнай працы ад 1975 г. перашкодзіла цяжкая хвароба. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай сэкцыі Rookwood Cemetery.
ХАНЯЎКА Часлаў (26.05.1909, Рыга, Латвія — 02.07.1988, СаўтРывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі й на агранамічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Браў актыўны ўдзел у Беларускім студэнцкім саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваўу Камітэце беларускай самапомачы ў Бэрліне, Беларускім камітэце ў Варшаве. Займаўся вызваленьнем беларусаў, што трапілі ў нямецкі палон. У паваеннай Нямеччыне займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. У 1950-х выехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Быўсябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, адзін з заснавальнікаў і сябра ўправы Нью-Джэрзійскага аддзелу арганізацыі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ХАРАВЕЦ Аркадзь (20.02.1929, в. Хваросна (сёньня Пінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 10.04.1996, Канада), грамадзкі дзеяч. У1949 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Квэбэку, Таронта, Ашаве. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады.
ХАРУЖНЫ Міхась (14.11.1923, в. Хадакі Косаўскага пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ХАХОЛКА Юрка (1926, Глыбокае (сёньня Віцебская вобл.) — 03.07.1996, Лідс, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Бацьку й брата расстралялі немцы. Быў у „батальёне Радзюка", потым у савецкіх партызанаў, адкуль уцёк. У паваеннай Нямеччыне апынуўся ў беларускім лягеры DPy Ватэнштэце, дзе актыўна займаўся спортам. У1948 г. прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лідсе, дзе арганізаваў беларускую валейбольную каманду „Нёман“, якая пасьпяхова выступала да 1955 г. У1956 г. стаў заснавальнікам першага ангельскага валейбольнага згуртаваньня й стваральнікам першай дзявочай сэкцыі валейболу ў Брытаніі. Пазьней працаваў са студэнтамі ўнівэрсытэту ў Лідсе. У1977 г. зьбіраў ангельскую каманду для сусьветных валейбольных спаборніцтваў. Меў кваліфікацыю міжнароднага судзьдзі й наглядчыка за ангельскім валейболам. Ад самага прыезду ў Вялікабрытанію далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Удзельнічаў у мерапрыемствах Антыбальшавіцкага блёку народаў. Быў актывістам БАПЦ. Пахаваны ў Лідсе.
ХВАЛЬКО Лявон (23.03.1905, в. Грыбоўшчына (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 08.03.1995, Дарыен, Канэктыкут, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1943 г. быў вывезены на працу ў Нямеччыну. Адтуль трапіў у Вялікабрытанію. Ад 29.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У1948 г. стварыў аддзел арганізацыі ў Гэмптан-Ловэт. У1950 г. стаў адным з заснавальнікаў і першым старшынём аддзелу ў Бірмінгеме, а потым быў сакратаром акруговага аддзелу ЗБВБ. У1956 г. сакратар Галоўнай управы ЗБВБ. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, уваходзіў у дружыну ў Бірмінгеме. У 1958 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, потым у Стамфардзе (Канэктыкут). Памёр у доме састарэлыху Дарыене, пахаваны ў Стамфардзе на могілках Woodland.
ХІХЛУША Іван (?, Случчына — ?, ЗША), грамадзкі дзеяч. Паводле адукацыі — настаўнік. Падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў Слуцкую акруговую ўправу Беларускай народнай самапомачы, ад 15.04.1944 быў намесьнікам Прэзыдэнта БЦР на Слуцкую акруту. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. У1951—1955 гг. быў выканаўчым сакратаром Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
ХМАРА Сяргей (сапр. Сіняк, на эмігр. Марыян Зіняк, 25-05.1905, в. Казлоўшчына Слонімскага пав. (сёньня Дзятлаўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 04.09.1992, Таронта, Канада), паэт, публіцыст, грамадзкі дзеяч, выдавец. У час польскай акупацыі Заходняй Беларусі
працаваў настаўнікам. У 1927 і 1939 гг. арыштоўваўся дэфэнзывай. У часе нямецкай акупацыі працаваўу Беларускай народнай самапомачыў Слоніме. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Бэрліне заснаваў палітычную суполку пад назвай „Двупагоня". У 1948 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Таронта. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, потым Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня. Выдаваў газэту „Беларускі голас“, часопіс „Баявая ўскалось“, таксама шэраг літаратурных і сатырычных выданьняў. Стваральнік Канадыйскага клюбу этнічных журналістаў і пісьменьнікаў. Аўтар кніг: ,Дб багох крывіцкіх сказы“ (1946,1948,1986), „Сказы Бацькаўшчыны" (1949), „Мы“ (1949). Пахаваны ў Таронта на York Cemetery.
ХМЯЛЬНІЦКІ Павал (05.03Л917, Бабруйск (сёньня Магілёўская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ХОМІЧ Янка (09.10.1909, в. Дабраслонна (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Шэфілдзе. Ад 01.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ХОЦЬКА Баляслаў (20.12.1923, в. Замосьце (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 04.10.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ХРЭНОЎСКАЯ Людміла (дзяв. Лявончык, ? — 17.02.1971, Манрэаль, Квэбэк, Канада), грамадзкая дзяячка, жонка Я. Хрэноўскага. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Жыла ў Манрэалі. Належыла да парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
ХРЭНОЎСКІ Янка (09.09.1903, Слонім (сёньня Гарадзенская вобл.) — 23.08.1973, Манрэаль, Квэбэк, Канада), грамадзкі дзеяч. У 1920—1930-х гг. працаваў на тартаку, затым — майсграм па апрацоўцы будаўнічых матэрыялаў. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры DPy Норгайме, дзе разам з А. Кунцэвічам арганізаваў беларускую праваслаўную парафію. У1950 г. пераехаў у Канаду, пасяліўся ў Манрэалі. Належаў на Манрэальскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Канады й парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Пахаваны ў Манрэалі на Mount Royal Cemetery.
ЦЕЛЕШ Мікола (25.06.1900, в. Зазер’е Барысаўскага пав. (сёньня в. Заазер’е Лепельскага р-ну Віцебскай вобл.) — пасьля 1976 г.), літаратар, перакладчык. Вучыўся ў Бялыніцкай народнай вучэльні. Ад
1916 г. жыўна поўдні Расеі, працаваў на Данбасе. У1919 г. уступіўу Чырвоную Армію, адкуль дэмабілізаваўся ў 1924 г. Ад 1929 г. пачаў друкавацца ў пэрыёдыках. Перад вайной працаваўу часопісе „Паляўнічы Беларусі“, выдаў чатыры кнігі прозы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Зарабляў фізычнай працай. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва яго Нью-Ёрскага аддзелу. У 1976 г. зьнік бязь вестак. Аўтар выдадзеных на эміграцыі кніг: „Дзесяць апавяданьняў“ (1965) і „Хмары над Бацькаўшчынай" (1995).
ЦЕЛЕШ Уладзімер (01.06.1911, в. Краснае Сяло (сёньня пас. Краснасельску Ваўкавыскім р-не Гарадзенскай вобл.) — 08.04.1993, Таронта, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. У1939 г. арыштаваны Саветамі й высланы ў Сыбір. Уступіў у Армію Андэрса, у шэрагах якой ваяваў у Іране, Палестыне, Італіі, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У1952 г. прыехаў у Канаду. Быў старшынём парафіяльнай рады прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
ЦЕХАНОВІЧ Уладзімер (05.05.1906 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 31.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЦІМАФЕЙЧЫК Тодар (Хведар) (01.05.1924,6. Сянькоўшчына (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, адтуль трапіўу 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў. Паступіў у 5-ю крэсовую дывізію пяхоты Другога польскага корпусу. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У1949 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Уваходзіўу кіраўніцтва Беларускага незалежніцкага народна-хрысьціянскага руху. У 1950-х гг. выехаў у Бэльгію. Вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце. Быў стваральнікам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў у Бэльгіі. Па сканчэньні навучаньня выехаў у ЗША, дзе спыніў кантакты зь беларусамі.
ЦІПКАЯзэп (15.08.1911, в. Казіняты (?) Вялейскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.08.1952 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у ЗША. Жыў у Каліфорніі.
ЦІТОК Сьцяпан (01.12.1914, в. Запольле Косаўскага пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1937-193$
і 1941—1948 гг. служыў у польскім войску, разам зь якім апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЦІХАН Міхась (18.09.1919, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 2003, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Пасьля 1939 г. быў мабілізаваны ў Савецкую армію, удзельнічаў у ваенных дзеяньнях у Малдове, дзе патрапіў у нямецкі палон. Ад 1947 г. жыў у Аўстраліі. Удзельнік першага зьезду сябраў Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў сакавіку 1950 г. Адзін з арганізатараў беларускага аддзелу міжнацыянальнай выставы з нагоды 50-годзьдзя Аўстралійскага Саюзу ў 1951 г., за што быў спэцыяльна адзначаны дыплёмам ад аўстралійскага ўраду. Пасьля расколу ў беларускім асяродзьдзі Сыднэю быў сябрам БЦРаўскага БАА. Адначасова сакратар Беларуска-аўстралійскага незалежнага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Ад 1973 г. актыўны ўдзельнік Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, у якім у 1987 г. на адзін тэрмін быў абраны на старшыню.