Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
яч, муж В. Стрэчань. Вучыўся ў роднай вёсцы. У міжваенны час служыў у польскім войску, за што з прыходам Саветаў у Заходнюю Беларусь перасьледаваўся й, каб уратавацца ад вывазу, мусіў перасяліцца з жонкаю ў м. Лахва. Ад 1944 г. зь сям’ёй жыў у Нямеччыне, працавалі каля Ляйпцыгу. У 1947—1948 гг. працаваў у вугальных капальнях Бэльгіі, непадалёк ад Льежу; тады ж улучыўся ў беларускае нацыянальнае жыцьцё. Адзін з заснавальнікаў Саюзу беларусаў Бэльгіі. У1955 г. пераехаў у ЗША. Пасяліўся з Кліўлэндзе. Актыўны будаўнік першай кліўлэндзкай царквы БАПЦ і Беларускага грамадзкага цэнтру „Полацак“. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Шматгадовы прадстаўнік газэты „Беларус“ у Кліўлэндзе.
СТРЭЧАНЬ Вольга (дзяв. Кот, 18.02.1922, в. Чарабасава (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка, жонка А. Стрэчаня. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў ЗША. Пасялілася ў Кліўлэндзе. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Брала актыўны ўдзел у працы Жаночага згуртаваньня, царкоўным жыцьці.
СТЭПАНОВІЧ Віталі (17.07.1918, в. Лань (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 16.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СТЭПАНОВІЧ Міхась (23.10.1922, в. Габрыны (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СУБАЧ Тамара (дзяв. Карп, у першым шлюбе Басарыновіч; нар. 1943, Карэлічы (сёньня Гарадзенская вобл.)), грамадзкая дзяячка. Хутка па нараджэньні разам з бацькамі апынулася ў Нямеччыне, адкуль у 1949 г. прыехала ў Аўстралію. Вучылася ў аўстралійскай школе ў Мэльбурне. Працавала як адміністратар-мэнэджар. Разам з бацькамі ўдзельнічала ў жыцьці беларускай грамады, асабліва прыходу БАПЦ у Мэльбурне. Ад самага стварэньня ўдзельнічала ў беларускай танцавальнай групе. Пры канцы 1970-х гг. рэарганізавала групу пад назвай „Каліна“ й стала нязьменным яе кіраўніком. Актыўная працаўніца Сястрыцтва парафіі Трох віленскіх пакутнікаў у Мэльбурне.
СУМГЧ Анатоль (12.08.1923, Глыбокае (сёньня Віцебская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 30.05.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СУПРУН Тамаш (20.06.1923 — 23.05.1996, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў радным БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
СУПРУНЧЫК Марыя (дзяв. Сакава, нар. 1931 (?), Старыя Дарогі (сёньня Менская вобл.)), грамадзкая дзяячка. Вучылася ў пачатковай школе пры Саветах. У часе Другой сусьветнай вайны апынулася разам з бацькамі ў лягерах DP у Нямеччыны. У1950 г. разам зь сям’ёй пераехала ў Аўстралію. Спачатку жылі ў Заходняй Аўстраліі, потым перабраліся ў Сыднэй. Празь некаторы час спрабавалі пераехаць да бацькоў у ЗША, але хутка вярнуліся назад і настала пасяліліся ў Сыднэі. Працавала на фабрыцы. Далучылася да беларускай грамады. Была сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу й актыўнай удзельніцай Жаночага камітэту. Дапамагала ў арганізацыі нацыянальных мерапрыемстваў.
СУРАВЫ Барыс (15.09.1907, Стаўпеччына — сьнежань 1998, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Падчас нямецкай акупацыі працаваў школьным інспэктарам, быў кіраўніком СБМ на Слонімскую акругу. Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, адкуль перабраўся ў Вялікабрытанію, жыў у Лёндане. Ад 01.09.1947 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але за падтрымку апазыцыі пазбаўлены сяброўства. 15.03.1948 увайшоў у Часовую ўправу Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў (віцэ-старшыня), а таксама ў рэдакцыю часопіса „Аб’еднаньне“ (пісаў пад псэўданімам Старшы Праваднік). У сьнежні 1948 г. быў абраны старшынём Галоўнай управы ХАБР. На гэтую пасаду абіраўся некалькі разоў (быў старшынём у 1948—1950 гг. і 1954—1966 гг., да зьнікненьня арганізацыі). У 1948—1953 гг. быў кіраўніком Прадстаўніцтва БЦР у Вялікабрытаніі. У i960—1980-я гг. удзельнічаў у жыцьці лёнданскай парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пры канцы жыцьця быў паралізаваны. Памёр у Лёндане.
СУРВІЛА Івонка (дзяв. Шыманец, 11.04.1936, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.)), грамадзкая дзяячка, мастачка, дачка Ў. Шыманца, жонкаЯ. Сурвілы. Вучылася ў Вышэйшай мастацкай школе ў Парыжы. У1959 г. скончыла філялягічны факультэт Сарбоны. У 1959—1969 гг. разам з мужам жыла ў Мадрыдзе. Выкладала францускую мову ў Францускім інстытуце ў Мадрыдзе, дапамагала рыхтаваць беларускія перадачы на Нацыянальным гішпанскім радыё. У1969 г. пераехала ў Канаду. Працавала перакладчыцай у Фэдэральным бюро перакладаў краі-
ны. Узначальвала БІНіМ у Канадзе, управу Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады. Канадзкі фонд дапамогі ахвярам Чарнобылю. Ад 1997 г. — старшыня Рады БНР.
СУРВІЛАЯнка (20.06.1925, в. Бялевічы (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 03.06.1997, Атава, Канада), грамадзкі дзеяч, муж I. Сурвілы. У1943—1944 гг. працаваў у Беларускім камітэце самапомачы ў Бэрліне. У паваеннай Нямеччыне жыў у лягеры DP у Ватэнштэце, выдаваў і рэдагаваў часопіс „Шляхам жыцьця“. У 1951 г. пераехаў у Гішпанію, дзе скончыў факультэт палітычных і эканамічных навук Мадрыдзкага ўнівэрсытэту. У 1952 г. заснаваў беларускую рэдакцыю Нацыянальнага гішпанскага радыё, сталыя перадачы на якой вёў ад 1958 да 1965 гг. У 1969 г. разам з жонкай выехаў у Канаду, працаваў у Міністэрстве занятасьці й эміграцыі. Быў прадстаўніком ад беларусаў у Канадзкай радзе паняволеных эўрапейскіх народаў, быў старшынём атаўскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў Канады. Пахаваны ў Олд Чэлсі на могілках касьцёла Сьв. Стэфана.
СУХІ Ўладыслаў (05.10.1918, в. Вяжэні (?) — 26.05.1986, Брадфард, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Спаса. Пахаваны ў Брадфардзе на Schoolmoor Cemetery.
СЫРЫШКА Альжбэта (12.09.1904, в. Старыя Пескі (сёньня Бярозаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 30.06.1992, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная на Wilford Hill Cemetery.
СЫРЫШКА Антаніна (15.03.1885, Косава (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 28.02.1966, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Жыла ў Нотынгеме, парафіянка прыходу Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Carlton Cemetery.
СЫРЫШКА Рыгор (24.09.1902, в. Старыя Пескі (сёньня Бярозаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 20.08.1975, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
СЫЧ Пётра (18.01.1912, в. Батурына Вялейскага пав. (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 20.06.1964, Мюнхен, Нямеччына), пісьменьнік, журналіст, грамадзкі дзеяч. У1929 г. скончыў гімназію ў Вялейцы, два гады правучыўся на філялягічным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту й вымушаны быў кінуць навучаньне, уладкаваўся на
працу чыноўнікам. Супрацоўнічаў з рэдакцыямі польскіх газэтаў у Вільні. У1939 г. мабілізаваны ў польскае войска, трапіўу савецкі палон. Уцёк, але зноў быў арыштаваны. У чэрвені 1940 г. быў пераведзены зь вялейскай у полацкую турму, асуджаны на 10 гадоў лягераў. Пакараньне адбываў у Комі АССР. Далучыўся да Арміі Андэрса, разам зь якой прайшоўпраз Іран, Ірак, Сырыю, Палестыну, Эгіпет. Браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна, баях за Анкону й Балёнію. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 05.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Быў актыўным аўтарам і супрацоўнікам часопіса „Беларус на чужыне“. Ад 1949 г. таксама сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1951 г. пераехаў у Заходнюю Нямеччыну. Жыў у Мюнхене. Быў галоўным рэдактарам сатырычнага часопіса „Шарсьцень“, супрацоўнічаў з газэтай „Бацькаўшчына“. Ад 1954 г. быў намесьнікам галоўнага рэдактара беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“. Пахаваны ў Мюнхене.
СЬВІРЫД Павал (1886 — 01.11.1948, Равенсбург, Нямеччына), адвакат, грамадзкі дзеяч. Зь сялянскай беднай сям’і. Скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт (юрыст). Удзельнік Першай сусьветнай вайны (афіцэр). У1920—1930-х гг.— адвакат у Наваградку. У ліпені 1941 г. стварыў і ўзначаліў Беларускі камітэт у Наваградку. Потым — галоўны судзьдзя на Заходнюю Беларусь. У1943 — пач. 1944 гг. — судзьдзя Акруговага суду ў Баранавічах. Браў удзел у правядзеньні Ўсебеларускага Праваслаўнага Сабору ў 1942 г., быў прыхільнікам аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ў Беларусі. У1944 г. — радны Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Памёр у Равенсбургу (Заходняя Нямеччына).
СЬЛЕСАРЭВІЧ Вольга (дзяв. Цьвірко, 11.04.1922, в. Рудня (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) — 1990, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонкаЖ Сьлесарэвіча. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. На пачатку 1940-х гг. пабралася шлюбам зь Я. Сьлесарэвічам. У1943 г. разам зь сям’ёй была вывезена ў Нямеччыну на працы. У1949 г. выехала ў Аўстралію. Пасяліліся ў Мэльбурне, дзе адразу далучылася да жыцьця беларускай грамады. Удзельнічала ў працы Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Ініцыятарка й доўгагадовая старшыня Беларускага жаночага камітэту ў Вікторыі.
СЬЛЕСАРЭВІЧ Язэп (15.05.1913 — ?, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж В. Сьлесарэвіч. У 1949 г. разам зь сям’ёй прыехаў у Аўстралію. Ад пачатку 1950-х гг. актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці беларусаў Мэльбурну. Сябра аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. У 1960-х гг. актыўны ўдзельнік стварэньня парафіі Сьв. Эў-
фрасіньні Полацкай у юрысдыкцыі канстантынопальскага партрыярха, ініцыяванага арх. М. Яцкевічам. Сябра Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, актыўна спрыяў набыцьцю й рамонту Беларускауа дому. У1970-Х гг. спрабаваў арганізаваць беларускую моладзь Мэльбурну. Тады ж браўудзел у аднаўленьні дзейнасьці беларускай школы ў Мэльбурне, а таксама ў Сустрэчах беларусаў Аўстраліі.