Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
САСНОЎСКІ Міхал (17.01.1924, х. Дужае Поле (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.01.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
САСУНКЕВІЧ Павал (12.05.1925, в. Чучавічы (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 16.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
САЎКО Ўладзімер (08.12.1906, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.07.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СЕЛЯЗЬНЁВА Ганна (1882, в. Верацеі на Віцебшчыне — 19.12.1967, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля
Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
СЕЛЯЗЬНЁЎСКАЯ Марыя (1913, в. Чышчываткі (?) на Віцебшчыне —12.03.1996, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
СЕЛЯЗЬНЁЎСКІ Янка (Іван) (03.03.1910, в. Чышчываткі (?) на Віцебшчыне —12.01.1970, Нотынгем, Вялікабрытаніі), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Ад 29.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
СЕМЯНЧУК Васіль (07.01.1899, в. Угалец Мазырскага пав. (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 25.01.1983, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1961— 1962 г. быў заступнікам старшыні Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Кіраўнік Кліўлэндзкага падсэктару Рады БНР. Адзін з заснавальнікаў парафіі Жыровіцкай Маці Божай БАПЦ. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery
СЕНЬКА Мікола (на эмігр. Яблоньскі 1924, м. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 19.07.2008, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Скончыў польскую школу, бухгальтарскія курсы ў Нясьвіжы. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Быў сябрам СБМ. У першай палове 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Друтім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане, быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У часе расколу выйшаў з арганізацыі й далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. У1989 г. вярнуўся ў ЗБВБ. Алошнія гады жыў у лёнданскім Беларускім доме. Пахаваны ў Лёндане.
СЕНЬКА Міхась (нар. 02.01.1922, Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі скончыў Баранавіцкую мэдычную школу, працаваў кіраўніком аптэкі ў Стоўпцах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Па сканчэньні вайны знаходзіўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, дзе скончыў гімназію, браў удзел у скаўтыніу. У1947—1949 гг. вучыўся ваЎкраінскім тэхнічна-гас-
падарскім інстытуце ў Мюнхене. У1949 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Працаваў на заводзе „Форд“. Ад самага пачатку браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Амэрыцы. У 1950-х узначальваў Аб’еднаньне беларуска-амэрыканскай моладзі, уваходзіў у царкоўную ўправу беларускага прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Быў доўгі час сакратарам управы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
СЕНЬКАЎладзімер (1918 — 1997, Нямеччына), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі ў Стоўпцах і Віленскім унівэрсытэце. Быў сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Скончыў школу афіцэраў рэзэрву ў Замброве й быў прыпісаны да Баранавіцкага палку пяхоты. У 1939— 1941 гг. працаваў настаўнікам. Быў начальнікам паліцыі ў Стоўпцах. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Працаваў з прафэсарам фон Мэндэ ў Службе досьледаў Усходняй Эўропы. Быў настаўнікам у беларускай гімназіі лягеру DPy Ватэнштэце, а пасьля — яе дырэктарам і кіраўніком лягеру да канца яго існаваньня. Рэдагаваў пэрыёдык „Жыве Беларусь!“, а пасьля выдаваў „Інфармацыйныя сшыткі“ ў нямецкай мове аб палітычным і эканамічным жыцьці ў БССР. Служыўу бундэсвэры. У рангу маёра выйшаў на пэнсію.
СЕРАДАХведар (10.03.1913, в. Залацеева (сёньня Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.03.1952 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
СЕРГІЙ (сьвецк. Ягор Ахатэнка, 12.03.1890, в. Малыя Гарошкіў Жытомірскім пав. (сёньня Ўкраіна) — 02.10.1971, Адэляйда, Аўстралія), рэлігійны дзеяч, архіяпіскап БАПЦ. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1911—1921 гг. жыў у Богаяўленскім манастыры ўЖытоміры, дзе ў 1919 г. прыняў манаскі сан. У 1925 г. высьвечаны на субдыякана, а ў 1932 г. — на архімандрыта. Працаваў у праваслаўных парафіях ва Ўкраіне, пакуль у 1937 г. ня быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Вызвалены ў 1941 г. A 01.08.1943 на Кіраваградзкім катэдральным саборы высьвечаны ў япіскапы. Ад лета 1944 г. — у Нямеччыне. Удзельнік Першага сабору БАПЦ 04—05.06.1948 г. у Канстанцы, на якім быў прызнаны архіяпіскапам і ўвайшоў у Часовую раду БАПЦ. У1950 г. перабраўся ў Аўстралію. Кіраўнік БАПЦ на Аўстралію й Новую Зэляндыю. Да 1957 г. жыў у Сыднэі. Потым перабраўся ў Пэрт, дзе прычыніўся да збору сродкаў на пабудову беларускай царквы, а пазьней — у Адэляйду, дзе абслугоўваў некалькі грэцкіх парафіяў. Пахаваны ў Адэляйдзе на грэцкіх могілках.
СЕРЫ Мікола (01.10.1917, в. Петухоўшчына (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны
апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.10.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
СІДАРЭВІЧ Віталь (03.09.1926, Маладэчаншчына — ?), граамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нэльсане ў Ланкашыры. У 1950-х уваходзіў у Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў.
СІДЛЯРЭВІЧ Жэня (дзяв. Парэцкая, нар. 22.05.1924, в. Люшча (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.)), грамадзкая дзяячка, жонка У. Сідлярэвіча. Вучылася ў польскай школе. У1943 г. была вывезеная на працы ў Эрфурт (Нямеччына). Па вайне апынулася ў Польшчы, у той час калі бацькі выехалі з іншымі дзецьмі ў Аўстралію. У 1958 г. намаганьнямі бацькоў таксама пераехала ў Аўстралію, дзе ў i960 г. у Мэльбурне пазнаёмілася з У. Сідлярэвічам. Ад гэтага часу далучылася да беларускай грамадзкай дзейнасьці. Сыіявала ў беларускім мяшаным хоры. Была сяброўкай Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі й апошнія гады ўзначальвала Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі. Удзельніца Беларускага сацыяльнага клюбу.
СІДЛЯРЭВІЧ Уладзімер (20.09.1922, в. Праважа (сёньня Воранаўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 05.11.1999, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж Ж. Сідлярэвіч. Скончыў сярэднюю школу ў Лідзе, пазьней атрымаў спэцыяльнасьць настаўніка й працаваў у пачатковай школе ў Васілішках. У 1944 г. уступіў у шэрагі БКА, быў дэлегатам на Другі Ўсебеларускі кангрэс ад Лідзкай акругі. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны, у Гамбуріу, дзе ў 1948 г. скончыў спэцыяльны каледж і атрымаў пасьведчаньне інжынэра будоўлі. У 1950 г. прыехаў у Аўстралію, дзе першыя два гады працаваў у Адэляйдзе. У 1952 г. перабраўся ў Мэльбурн, дзе адразу далучыўся да актыўнага грамадзкага жыцьця беларусаў. Сябра рэдакцыі часопіса „Новае жыцьцё“. Адзін з ініцыятараў стварэньня й доўгагадовы старшыня Камітэту набыцьця беларускага дому (пазьней Каапэратыву). Быў настаўнікам беларускай школы, якая некаторы час знаходзілася ў ягонай хаце. Сябра аддзелу Беларускага вызвольнага фронту ў Вікторыі, трымаў цесную сувязь зьДз. Касмовічам. На працягу 1970—1980-х гг. рэгулярна выбіраўся на пасаду старшыні Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Таксама быў старшынём Беларускага нацыянальнага фонду, заснаванага для фінансаваньня беларускіх дэлегацыяў на міжнародных канфэрэнцыях. У1981 г. — старшыня арганізацыйнага камітэту чацьвёртай Сустрэчы беларусаў Аўстраліі. Ад 1985 г. і да канца жыцьця быў скарбнікам Фэдэральнай рады беларускіх 196
арганізацый ў Аўстраліі. Таксама быў старшынём Чарнобыльскага фонду, які зьбіраў грошы для дапамогі ахвярам Чарнобыльскай аварыі. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park.
СІЛЬВАНОВІЧ Андрэй (15.09.1916, в. Цынцавічы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Ад 06.12.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
СІЛЬВАНОВІЧ Мікола (псэўд. Мікола Вярба, 09.04.1917, в. Вірадова (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 13.07.1975, Вініпэг, Канада), грамадзкі дзеяч, літаратар, філятэліст. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Празе, затым у Герэнбэргу каля Штутгарту (Бадэн-Вюртэмбэрг). Адзін са стваральнікаў у 1946 г. у Заходняй Нямеччыне творчага аб’еднаньня „Шыпшына". Арганізаваў майстроўню беларускага мастацкага рамяства „Раніца", вырабы якой карысталіся шырокім попытам і адзначаліся на выставах. У1947 г. выдаў вядомую паштоўку да ўгодкаў 25 Сакавіка з выявай Пагоні й партрэтамі беларускіх нацыянальных дзеячаў — К. Каліноўскага, I. Грынявіцкага, Ф. Багушэвіча, П. Крэчэўскага, В. Захаркі. У 1949 г. выехаўу Канаду. Жыў у Вініпэгу, дзе спрычыніўся да заснаваньня Беларускага нацыянальнага камітэту й Беларуска-Канадыйскага нацыянальнага аб’еднаньня ў правінцыі Манітоба. Аўтар артыкула пра беларусаўу Канадзе ўдзесяцітамовай Encyklopedia of Canada (1956—1957)-
СІНІЦА Міхал (?, Горадня — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе. Ад 27.01.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
СІНІЦКАЯ Зося (22.02.1929, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 09.08.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.