належаў да мясцовай дружыны Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў адміністратарам Беларускага дому ў Манчэстэры, належаў да мясцовага Беларускага клюбу, быў яго скарбнікам. Быў актывістам мясцовай парафіі БАПЦ. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. РАГІЎСКАЯ Дар’я (28.11.1923, в. Новая Мыш (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Брадфардзе. Ад 09.10.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, але выйшла з арганізацыі на ўласнае жаданьне. РАГУЛЯ Барыс (01.01.1920, в. Турэц Наваградзкага пав. (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 21.04.2005, Лёндан, Антарыё, Канада), вайсковы й грамадзкі дзеяч, муж Л. Рагулі. Удзельнік нямецкапольскай кампаніі 1939 г., трапіў у нямецкі палон. Уцёкшы з палону, працаваў настаўнікам у Наваградку. Арыштаваны органамі НКУС, але з пачаткам нямецка-савецкай вайны ўцёк з-пад варты. У часе нямецкай акупацыі працаваў выкладчыкам у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, перакладчыкам акружнога камісара. Адзін з акружных кіраўнікоў СБМ і Беларускай народнай самапомачы, намесьнік БЦР і камэндант БКА. Арганізаваў і ўзначаліў паліцэйскі батальён №68. Адзін з кіраўнікоў разьведвальна-дывэрсійнай школы ў Дальвіцы, маёр 30-ай (беларускай) дывізіі войск СС. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку быў у амэрыканскай зоне акупацыі Нямеччыны, ад 1949 г. — у Бэльгіі. Займаўся справамі беларускіх студэнтаў у Заходняй Эўропе. У1954 г. пераехаўуКанаду. ПасяліўсяўЛёндане (Антарыё). Працаваўякмэдык, быў вядомым у краіне спэцыялістам па ракавых захворваньнях. Сябра Згуртаваньня беларусаў Канады. Ад 1971 г. — намесьнік Прэзідэнта Рады БНР, адначасова ў 1973—1989 гг. старшыня Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады. РАГУЛЯ Васіль (28.07.1879, в. Ачукевічы Наваградзкага пав. (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 16.06.1955, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, публіцыст, дзядзькаБ. Рагулі, бацькаМ. Рагулі. У1900 г. скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У1917 г. уступіў у Расейскую дэмакратычную партыю. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу. У часе польскай акупацыі ўваходзіў у Расейскую аб’яднаную радыкальна-дэмакратычную групу. Улетку 1920 г. — у Чырвонай Арміі. У1922 г. абраны дэпутатам польскага сойму, увайшоў у Беларускі пасольскі клюб. Адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускага сялянскага саюзу. У 1928 г. абраны сэнатарам, але неўзабаве зьняволены польскіміўладамі (1928—1930). У чэрвені 1941 г. арыштаваны НКУС, уцёк з-пад варты. У часе нямецкай акупацыі — бургамістар Дзятлаўскага раёну. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, потым у Бэльгіі. У1950 г. пераехаў у ЗША. Быў сябрам першай рэдкалегіі газэты „Беларус“. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. РАГУЛЯ Людміла (дзяв. Гутар; 12.02.1925, Наваградак — 20.02.2014, Лёндан, Антарыё, Канада), грамадзкая дзяячка, жонка Б. Рагулі. У1943—1944 г. была кіраўнічкай юначак СБМ на Наваградзкую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Разам з мужам у 1950-х гг. прыбыла ў Канаду. Была актывісткай Згуртаваньня беларусаў Канады, прыхаджанкай царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. РАГУЛЯ Міхась (06.08.1914, в. Ачукевічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.07.2002, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын В. Рагулі, стрыечны брат Б. Рагулі. У1933 г. скончыў Наваградзкую беларускую гімназію. Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, уваходзіў у кіраўніцтва Асьветнага таварыства беларусаў. У1940 — 1941 гг. вучыўся ў Львоўскай палітэхніцы. Улетку 1941 г. вярнуўся ў Беларусь, працаваў загадчыкам аддзелу культуры й асьветы Віцебскай гарадзкой управы. Сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі, рэдактар падпольнага „Бюлетэню БНП“. У жніўні — кастрычніку 1944 г. выкладаўу вайсковай школе „Дальвіц". У канцы 1940-х скончыў Мюнхенскую палітэхніку. Ад 1950 г. жыў у ЗША. Зрабіў кар’еру ў сфэры будаўніцтва фабрычных печаў. У першыя гады жыцьця ў Нью-Ёрку браў актыўны ўдзел у беларускай грамадзка-культурнай працы, уваходзіўу склад рэдкалегіі газэты „Беларус“. Быўрадным БНР, але выйшаў з арганізацыі празь нязгоду з палітыкайМ. Абрамчыка. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. РАДЗІОН Васіль (03.07.1925, Клецк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 11.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. РАДЗІОН Міхась (25.12.1920, Клецк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Фаўлмэры каля Ройстана. Ад 30.12.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. РАЕЦКАЯ Вера (па айчыму Кавалевіч; 07.07.1932, Ленінград (сёньня Санкт-Пецярбург, Расея) — 19.07.1995, Пэрт, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка М. Раецкага. Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага працаўніка. У часе вайны разам з бацькамі была вывезена на працы 178 ў г. Любэк у Нямеччыне. Адтуль у 1950 г. пераехала ў Аўстралію. Жыла ў Пэрце, дзе пазнаёмілася і ў 1953 г. пабралася шлюбам з М. Раецкім. Садзейнічала пабудове Беларускага народнага дому. Была сяброўкай Беларускага аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі, актыўна ўдзельнічала ў нацыянальных мерапрыемствах, антыкамуністычных дэманстрацыях, сьпявала ў царкоўным хоры. Была адным з ініцыятараў заснаваньня беларускіх радыёпраграмаўу Пэрце. Пахаваная ў Пэрце на беларускай сэкцыі Karrakatta Cemetery. РАЕЦКІ Міхась (02.11.1927, Менск — 22.10.2003, Пэрт, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, мужВ. Раецкай. 22.10.1950 прыехаўу Аўстралію, дзе працаваў у Government of Western Australia's Water Corporation. Быў адным з заснавальнікаў i першым старшынём аддзела Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Кэльмскот (Пэрт). Ад 1958 г. займаў пасады старшыні, скарбніка, сакратара Беларускага аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі. Ініцыятар і доўгачасовы кіраўнік Беларускага радыёвага камітэту ў Пэрце, стваральнік і вядучы беларускіх радыёпраграмаў. Аўтар зацемак пра жыцьцё беларускай грамады ў Заходняй Аўстраліі ў газэце „Беларус“. Пахаваны ў Пэрце на беларускай сэкцыі Karrakatta Cemetery. РАЕЦКІ Янка (21.05.1918, Любча (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 20.08.1973, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Ад 20.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Належаў да парафіі Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Cemetery. РАЖАНЕЦ Аляксандар (11.09.1921, Случчына — 28.10.2014, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Скончыў дзесяцігодку ў Слуцку. Потым паступіў у Менскі пэдагагічны інстытут. У1940 г. быў прызваны ў Савецкую армію, служыў у Беластоку. Пасьля пачатку нямецка-савецкай вайны вярнуўся ў Слуцк. Служыў у паліцыі. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыўу Другім Польскім корпусе ў Італіі. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію, працаваў ткачом. Жыў у Брадфардзе. Ад 20.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, належаў да аддзелу ў Брадфардзе. У1948 г. далучыўся да Камітэту беларускага сяброўства, удзельнічаў у выданьні часопіса „Патрыёт", быў выключаны з ЗБВБ. Далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, аднак ужо ў 1951 г. вярнуўся ў шэрагі ЗБВБ. У 1954—1955 гг. быў сакратаром аддзелу ў Брадфардзе. Ад 1951 г. быў таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пазьней перабраўся ў Лёндан. РАЙЦЭЎСКІ Мацей (05.08.1921, Касьцюковічы (Магілёўская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў артылерыйскім вучылішчы Чырвонай Арміі й потым тры гады служыў у артылерыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1950 г. сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Належаў да дружыны ў Брадфардзе. У 1950-х выйшаў з ЗБВБ і далучыўся да прасавецкай арганізацыі ў Брадфардзе. РАКЮліян (15.10.1907 — ?), грамадзкі дзеяч. СлужыўуАрміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 18.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. РАКОВІЧ Янка (13.01.1923, в. Краснаволя (сёньня в. Чырвоная Воля Лунінецкага р-ну Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У 1930—1936 гг. вучыўся ў школе ў роднай вёсцы. У 1939 г. паступіў у Лунінецкую чыгуначную вучэльню. У1941 г. быў арыштаваны бацька. У1943—1945 гг. — на прымусовых працах на ваенным прадпрыемстве ў Нямеччыне. Пазьней жыўу лягерах£>Р, у Віндышбэргердорфе працаваў у IRO. У 1949 г. скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. У 1950 г. прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Працаваў на вытворчасьці. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі й кіраўніцтва яе Кліўлэндзкага аддзелу. Быў старшынём Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Агаё. РАМАНОЎСКІ Аляксандар (09.03.1915, Віцебск — 12.10.1955, Сыднэй, Аўстралія), мастак. Нарадзіўся ў сям’і працоўных. Скончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, працаваў настаўнікам малюнку, мастакомдэкаратарам тэатру. У1940 г. — мабілізаваны ў армію й накіраваны на фінскі фронт. У 1941 г. трапіў у нямецкі палон. Па Другой сусьветнай вайне працягнуў мастацкую дзейнасьць у Нямеччыне, адкуль у 1949 г. выехаў на эміграцыю ў Аўстралію. У грамадзкім жыцьці беларускай грамады Сыднэю пасьля расколу пачатку 1950-х гг. актыўнага ўдзелу ня браў, спасылаючыся на нежаданьне станавіцца на адзін з бакоў канфлікту. Але працягваў актыўную творчую працу, значная частка якой была прасякнутая тэматыкай падсавецкай Беларусі. Ягоныя карыкатуры-скэтчы друкаваліся на бачынах газэты „Бацькаўшчына“, часопіса „Конадні", некаторых расейскіх пэрыёдыкаў. У1955 г. у Сыднэі выйшаў асобны сшытак з 14 скэтчаў „Under the Iron Curtain". Неаднаразовы ўдзельнік разнастайных мастацкіх выставаў. Апошняя зь іх, што аб’яднала творы 30 найвыдатнейшых аўстралійскіх мастакоў, адбылася ў Сыднэі ў верасьні 1955 г., за два месяцы да трагічнай сьмерці мастака.