заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й БІНіМу. Старшыня Нью-Ёрскага сэктару Рады БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ОРСАГаліна (15.02.1930, в. Нягневічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.04.1984, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, дачкаЛ. ІА. Орсаў, сястраА. Орса-Рамана. Ад лета 1944 г. разам з бацькоўскай сям’ёй на эміграцыі. У1949 г. скончыла Беларускую гімназію імя Я. Купалы ў Віндышбэргердорфе. Пазьней прыехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й Жаночага зіуртаваньня. Актыўная парафіянка прыходу БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ОРСА Натальля (дзяв. Сазановіч, 19.08.1903, в. Сланеўская Воля (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 18.01.1990, НьюЁрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, пэдагог, жонкаА. Орсы, маціГ. Орсы й А. Орса-Рамана. Скончыла наваградзкую гімназію, а ў 1927 г. — Украінскі пэдагагічны інстытут у Празе. Працавала выхавацелькай дзявочага інтэрнатуў Наваградзкай беларускай гімназіі, а таксама выкладала беларускую мову й літаратуру, у тым ліку і ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі ў часы нямецкай акупацыі. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Выкладала ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне. У1949 г. выехала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку. Выкладала ў беларускіх школах. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіла ва ўправу й кіравала жаночай сэкцыяй Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Радная БНР. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ОРСА Пётра (21.06.1898, в. Нягневічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) —13.05.1990, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, брат А. Орсы. У 1920-х гг. скончыў агранамічны факультэт у Празе, быў спэцыялістам у галіне малочнай індустрыі. У часе нямецкай акупацыі ўзначальваў аддзел сельскай гаспадаркі Беларускай Цэнтральнай Рады, удзельнічаўу Другім Усебеларускім кангрэсе. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў спачатку ў Нямеччыне, а пазьней у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры, быў радным БЦР, сябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ОРСА-РАМАНА Ала (нар. 14.05.1936, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.)), грамадзкая дзяячка, доктар хімічных навук, дачка 164 A. і Н. Орсаў, сястра Г. Орсы. У1945—!949 гг. вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, удзельнічала ў скаўцкім руху. У1949 г. разам з бацькамі прыехала ў ЗША. У 1957 г. скончыла Нью-Ёрскі гарадзкі ўнівэрсытэт. Ад 1970 г. была прафэсарам хіміі гэтага ўнівэрсытэту. У 1950-х гг. заснавала танцавальны гурт „Васілёк“, які прыяжджаў у тым ліку й Беларусь. Уваходзіць у кіроўныя органы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У 2000 г. заснавала Фундацыю свайго імя. Кіруе царкоўным хорам пры беларускай царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Уваходзіць у Прэзідыюм Рады БНР. ПАДГАЙСКІ Іван (15.03.1908, в. Жарава Пастаўскага пав. — 1957, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Жыўу Нью-Ёрку. Быўсябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, Згуртаваньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. ПАДЗЯВАТамаш (06.02.1906, в. Перхулёва Друйскай парафіі — 02.10.1975, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. У1926 г. уступіў у навіцыят марыянаў у Друі. У 1929 г. скончыў гімназію й выехаў на навучаньне ў Рым. У 1931 г. атрымаў ступень доктара філязофіі, а ў 1935 г. — ліцэнцыята тэалёгіі. 23.12.1934 атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. У1935 г. выехаў у Харбін, дзе быў выхавальнікам у ліцэі Сьв. Мікалая, а таксама выкладчыкам рэлігіі. Публікаваўся ў „Каталіцкім весьніку“. У 1938—1939 гг. быў магістрам навіцыяту. У 1948 г. разам з іншымі сьвятарамі быў схоплены кітайскімі жаўнерамі, перададзены НКУС і вывезены ў турму ў Чыце. Асуджаны на 25 гадоўлягераў. Пакараньне адбываў у Тайшэтлягу. У1955 г. быў вызвалены, атрымаў магчымасьць выехаць у Полыпчу, дзе нейкі час выкладаў у сэмінарыі, актыўна друкаваўся. У1969 г. выехаў у Рым, а адтуль — у Лёндан пад апеку біскупа Ч. Сіповіча. Шмат друкаваўся на старонках часопіса „Божым шляхам“. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery. ПАДЛАЗЬНІК Мікалай (на эмігр. Партлезьнік, 04.01.1904, Менск — 1983, Пасэйк, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас Другой сусьветнай вайны трапіў у палон. Вызвалены, далучыўся да Арміі Ўласава, уваходзіўу Беларускі камітэт пры Камітэце вызваленьня народаў Расеі. У лягерах DP у Нямеччыне далучыўся да беларускага руху. У1946—1947 гг. разам зьЯ. Кіпелем, С. Шаўцовым, С. Жамойдам, М. Сьцяпанавым заснаваў Беларускую народную партыю. Увайшоў у Арганізацыю беларускіх вэтэранаў, створаную Ф. Кушалем. У канцы 1940-х гг. пераехаў у ЗША. Жыў у Пасэйку (Нью-Джэрзі). Браў удзел у беларускіх арганізацыях, у тым ліку Згуртаваньні беларускіх вэтэранаў, Беларускім кангрэсавым камітэце Амэрыкі. Пахаваны ў Пасэйку на гарадзкіх могілках. ПАЗЬНЯКЯзэп, (да эмігр. Вайніловіч, 25.01.1925, Случчына — 10.12.1989, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч, унук фундатара менскага Чырвонага касьцёла Эдварда Вайніловіча. У часе Другой сусьветнай райны быў вывезены на працу ў Нямеччыну. Пазьней уступіў у шэрагі Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1951 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. Вывучаў інжынэрыю ў Лювэнскім унівэрсытэце. У 1954 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію. Тут уваходзіў у Галоўную ўправу ЗБВБ, а таксама ў кіраўніцтва Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. У другой палове 1950-х гг. выехаў у ЗША. Тут быў старшынём Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Меўуласны бізнэс — мэханічную майстэрню. Пахаваны ў Флярыдзе. ПАЛАНЕВІЧ Гіпаліт (псэўд. Няміга, 23.07.1907, Міншчына — 24.10.1997, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, пэдагог, гісторык. У1932 г. скончыў Ленінградзкі пэдагагічны інстытут. Быўрэпрэсаваны і ў 1936—1940 гг. адбываў пакараньне ва Ўхта-Іжэмскім лягеры (Комі АССР). Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Беларусь і працаваў настаўнікам. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Выкладаў гісторыю ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Нямеччыне, кіраваў тэатральным гуртком. У 1950 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. У1962 г. атрымаў унівэрсытэцкі дыплём у галіне бібліятэказнаўства. Працаваў па спэцыяльнасьці. Быў стваральнікам газэты „Беларус“ разам зМ. Кунцэвічам. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі Беларусі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ПАЛЮХОВІЧ Міхась (18.10.1925, Сэрнікі, Палесьсе — 01.08.1994, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Па заканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у грамадзка-кулыурным жыцьці й скаўтынгу. Пры канца 1940-х іт. прыехаў у Паўночную Караліну, потым пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Быў сябрам будаўнічага камітэту парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, старшынём царкоўнага хору, скарбнікам часопіса „Беларуская думка“. Належаў да ўправы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. ПАЛЯГОШКА Пётра (09.07.1893 s 19.10.1961, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі — працаўнік беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У 1968 г. у Нью-Ёрку выйшлі ягоныя мэмуары „Ўспаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу“. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. ПАНІЧ Сяргей (16.08.1922, Клецк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 11.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. ПАНУЦЭВІЧ Вацлаў (да эмігр. Папуцэвіч, псэўд. Мікола Волаціч, 1910, в. Малая Альшанка Гарадзенскага пав. (сёньня Гарадзенскі р-н) — 25.08.1991, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч, гісторык, пэдагог, муж К. Пануцэвіч. У1936—1939 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Уваходзіў у склад Беларускага інстытуту навукі й гаспадаркі, быў сябрам Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. У 1936 г. увайшоў у склад ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага нацыянальнага фронту. У1939—1941 гг. настаўнічаўу Горадні. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на розных адміністрацыйных пасадах у Баранавічах. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945 г. узначаліў Беларускую гімназію імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. Ад 1946 г. кіраваў Згуртаваньнем крывіцкіх скаўтаў на чужыне. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Чыкага. Быў актывістам мясцовага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Займаўся дасьледніцкай дзейнасьцю (вывучаў рэлігійную гісторыю Беларусі), браў актыўны ўдзел у арганізацыі грэка-каталіцкай парафіі Сьв. Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. Рэдактар часопісаў „Беларуская царква“, „Літва“. ПАНУЦЭВІЧ Клара (25.06.1910 — 29.09.2003, Чыкага, ЗША), грамадзкая дзяячка, дачкаЭ. Будзькі, жонкаВ. Пануцэвіча. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Віленскі ўнівэрсытэт. Дд лета 1944 г. — на эміграцыі. Настаўнічала ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. У канцы 1940-х пераехала ў ЗША, жыла ў Чыкага. Брала ўдзел у нацыянальным жыцьці. Сябра Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады. Адна з арганізатарак парафіі Сьв. Хрыста-Збаўцы ў Чыкага. ПАНЬКОВА Марыя (дзяв. Найдзюк, 21.06.1904, Дзьвінск (сёньня Даўгаўпілс, Латвія —15.09.1991, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаМ. Панькова. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў ЗША. Пісала пад псэўданімам Ніна Змагарка. ПАНЬКОЎ Мікола (12.06.1911, Люцын (сёньня Лудза, Латвія) — 07.01.1995, ЗША), грамадзкі дзеяч, бібліёграф, публіцыст, муж М. Паньковай. Вучыўся ў Дзьвінскай беларускай гімназіі. У міжваенны час — сябра партыі эсэраў. У1926 г. арыштаваны латвійскімі ўладамі й асуджаны да пяці гадоўтурмы. Па вызваленьні супрацоўнічаў зь беларускімі пэрыёдыкамі ў Заходняй Беларусі й Латвіі. У часе нямецкай акупацыі працаваў на чыгунцы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У лягеры DP у Ольдэнбургу заснаваў Беларускую бібліяграфічную службу: зьбіраў і апісваў беларускія выданьні. Уклаў „Слоўнік замежных словаў беларускай мовы“, уклаў і надрукаваў шэраг непэрыядычных выданьняў. У 1951 г. пераехаў у ЗША. Ад 1952 г. — старшыня Саюзу беларускіх журналістых. Падрыхтаваў даведнікі „Хто ёсьць хто на эміграцыі", „Мартыралёгія беларускага народу“, „Беларуская прэса на эміграцыі".