Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
МАЦКЕВІЧ Эдвард (15.06.1927, Радашкавічы — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але падтрымаў апазыцыю й пакінуў арганізацыю на ўласнае жаданьне. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“. Пазьней сябра Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Жыўу Лідсе, Брадфардзе. Ягоная дачка Юлія ў 1964 г. узначальвала Беларускі юнацкі клюб у Брадфардзе.
МАЦУК Мікола (20.07.1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
МАЦУКЕВІЧ Андрэй (05.10.1914, Моталь (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 03.01.2003, Лонг-Айлэнд, Нью-Ёрк, ЗША), 146
грамадзкі дзеяч, стрыечны брат мітрапаліта Мікалая. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Доўгі час жыў у Гіксвіле.
МАЦУКЕВІЧ Мікалай (30.10.1916, в. Вароніна (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 26.10.1991, Дэрбі, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Дэрбі. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Дэрбі на Nottingham Road Cemetery.
МАЦУКЕВІЧ Міхась гл. МІКАЛАЙ
МЕЛЬЯНОВІЧ Васіль (28.08.1934, вАзярніца (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 06.10.2004, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын П. Мельяновіча. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. прыехаўу ЗША. У1954-1956 гг. служыўу амэрыканскім войску ў Панаме. У1963 г. скончыў гарадзкі ўнівэрсытэт Нью-Ёрку з бакаляўрскай ступеньню інжынэра, у 1972 г. — унівэрсытэт Джорджа Вашынгтана (магістар мэнэджмэнту). Працаваўу тэлефоннай кампаніі AT&T. Жыўу г. Оўінгс-Мілз (Мэрылэнд). У1961—1963 іт. быў старшынём Згуртаваньня беларуска-амэрыканскай моладзі. У i960—1980-я гг. — прадстаўнік Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Мэрылэнд, быў першым старшынём Рады этнічных арганізацыяў штату Мэрылэнд. У 1979 г. выбраны старшынём Фэдэрацыі беларускіх рэспубліканскіх клюбаў ЗША. Быў знаёмы з амэрыканскімі Прэзыдэнтамі Р. Рэйганам і Дж. Бушам-старэйшым. У часе прэзыдэнцкай кампаніі 1988 г. быў нацыянальным старшынём акцыі „Беларусы за Буша“. Быў сябрам Рады дырэктароў беларускага адпачынкавага цэнтру „Белэр-Менск“. Працаваў беларускамоўным гідам на амэрыканскіх выставах у Менску (1989) і Берасьці (1991). Першым зь беларусаў ЗША атрымаў дыпляматычны пашпарт. У 1990-х пераехаўу Кліўлэнд, працаваўу гандлёвай кампаніі „Стэйплз“, браў удзел у жыцьці беларускай грамады ў Кліўлэндзе. Паводле тэстамэнту, пахаваны ў в. Азярніца Лунінецкага р-ну.
МЕЛЬЯНОВІЧ Пётра (10.09.1914, в. Азярніца (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 05.11.1990, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацькаВ. Мельяновіча. Сям’я была перасьледаваная Саветамі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягеры DP у Віндышбэргердорфе. У 1950 г. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага
задзіночаньня, актывістам яго Нью-Ёрскага аддзелу. Як прыхільнік К. Мерляка выйшаў з БАЗА. Збудаваў іканастасы царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
МЕРЛЯК Кастусь (25.12.1919, в. Дзетамля (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 25.11.2006, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў курсы крэдытных інспэктараў Дзяржбанку СССР у Беластоку, працаваў бухгальтарам, старшым крэдытным інспэктарам на Наваградчыне. Падчас нямецкай акупацыі — у беларускай адміністрацыі, Самапомачы. У 1944 г. быў інтэндантам у Наваградзкім беларускім швадроне Б. Рагулі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Знаходзіўся ў Італіі, дзе быў інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі. У1947 г. выехаў у Аргентыну, дзе стварыў і ўзначаліў мясцовае Згуртаваньне беларусаў. У1954 г. пераехаў у ЗША. Быў радным БНР. У 1959—1964 гг. быў старшынём Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. У1965 г. выйшаў з арганізацыі й заснаваў Беларуска-Амэрыканскае аб’еднаньне ў Нью-Ёрку. У 1968 г. разам з аднадумцамі стварыў парафію Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у дзейнасьці Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, уваходзіў у яго кіраўнічыя структуры, у 1970-х гг. некаторы час быў віцэ-прэзідэнтам БККА. У сярэдзіне 1990-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці. У1992 г. выдаў успаміны „Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі“. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
МІГАЙ Міхайла (23.09.1904 — 28.01.1978, Таронта, Канада), рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар. Рукапакладзены ў сан мітрапалітам Аляксандрам. У1950 г. арганізаваў у Таронта прыход Беларускай праваслаўнай царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у юрысдыкцыю экзарха канстанцінопальскага патрыярха. У 1954 г. прыняты ў БАПЦ і прызначаны ў дапамогу ўладыку Мікалаю на парафію Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Пахаваны ў Таронта на York Cemetery.
МІКАЛАЙ (сьвецк. Міхась Мацукевіч, 21.05.1917, хут. Суяцін Самарскай губэрні Расеі — 20.06.2002, Таронта, Канада), рэлігійны дзеяч, мітрапаліт БАПЦ. Нарадзіўся на хутары, дзе сям’я знаходзілася ў бежанстве. У1921 г. разам з бацькамі вярнуўся ў Моталь (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.). У1939 г. прызваны ў польскае войска, паранены, вярнуўся да бацькоўскай гаспадаркі, на якой працаваў у час нямецкай акупацыі. У красавіку 1944 г. быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну (зямля Паўночны Рэйн-Вэстфалія). Па вызваленьні 148
амэрыканскімі войскамі ў сакавіку 1945 гпрыехаў у Шатляндыю, працаваў на фэрме пад Глазга. Ад 09.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1949—1951 гг. жыў Беларускім доме ў Лёндане. У жніўні 1951 г. пераехаў у Таронта (Канада), а пазьней — у Вініпэг, дзе вучыўся ваУкраінскай багаслоўскай акадэміі (калегіі). 02.05.1952 рукапакладзены ў дыякана, a 06.05.1952 — у сьвятара. 04.10.1954 адслужыў у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага ўТаронта першую літургію. Быў настаяцелем гэтага прыходу, наведваў беларускія асяродкі ў Садбуры, Манрэалі, Лёндане, Кітчэнэры, Гвэлфе, Бэры, Брантфардзе, Атаве, Алістане ды інш. Паспрыяў заснаваньню парафіі БАПЦ Сьв. Духа ў Дэтройце (ЗША). 10.03.1968 уАдэляйдзе (Паўднёвая Аўстралія) хіратанісаны галавой БАПЦ Сергіям у япіскапа Турава-Пінскага й Таронцкага з імем Мікалай. У1973 г. на Саборы БАПЦ узначаліў Канадзка-Эўрапейскую япархію БАПЦ. Удзельнік расколу БАПЦ у 1980-х, калі на Надзвычайным саборы БАПЦ у Кліўлэндзе (Агаё, ЗША) у 1983 г. быў абраны першым ярархам БАПЦ (паўторна абраны таксамаў 1984 г. на III Саборы БАПЦ). Спрычыніўся да пераводу багаслужбаў і літургічных кніг на беларускую мову. Выдаў „Праваслаўны малітоўнік" (1966), „Службоўнік" (1980). Аўтар успамінаў, якія рыхтуюцца да друку. Памёр у Таронта, пахаваны ў Іст-Брансьвіку (ЗША) на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
МІКУЛІЧ Аляксей (07.04.1908 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
МІКУЛІЧ Пётра (12.08.1922, в. Бараўцы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 23.08.1981, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні шасьцігадовай пачатковай школы вучыўся на вячэрніх курсах для дарослых, дзе асабліва зацікавіўся музыкай і сьпевамі. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Інгалыптаце (Нямеччына), адкуль у 1948 г. выехаў у Аўстралію. Адзін з ініцыятараў заснаваньня Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў, сакратар падсэктару Рады БНР у Мэльбурне, скарбнік каапэратыву Беларускага дому, скарбнік Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору парафіі БАПЦ у Мэльбурне, а таксама арганізаваў і да апошніх дзён жыцьця кіраваў беларускім мяшаным хорам. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park.
МІНКЕВІЧ Галіна(дзяв. Астроўская, 19.05.1908 19.01.2004, ЗША), доктар мэдыцыны, дачка Р. Астроўскага, жонка М.Мінкевіча. Скончыла Віленскі ўнівэрсытэт. Пабралася шлюбам зь вядомым дзеячам нацыянальнага руху, старшынём Беларускага студэнцкага саюзу Ігнатам Гагалінскім, зь якім потым разышлася. Узяла шлюб з М. Мінкевічам. Падчас нямецкай акупацыі займалася прафэсійнай дзейнасьцю. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў Нямеччыне, Аргентыне, ад студзеня 1955 г. — у ЗША.
МІНКЕВІЧ Мікалай (08.04.1909, Лунінец (сёньня Берасьцейская вобл.) — 29.04.1980, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар, мужГ. Мінкевіч, зяць Р. Астроўскага. Паходзіў зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У1942 г. скончыў унівэрсытэт у Коўна. Ажаніўся з дачкой Р. Астроўскага. У 1942—1944 гг. працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдычнай школы, ад сакавіка 1944 г. — галоўны лекар БКА. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў лекарам пры UNRRA і IRO у брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў у лягеры DP у Ватэнштэце. У1949 г. выехаў зь сям’ёй у Аргентыну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 г. пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях у штатах Ілінойс, Агаё, Місуры, Індыяна, Мічыган. У 1976 г., пасьля выхаду на пэнсію, пераехаўу Флярыду. У1977 г. на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР. У 1970-х гг. уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Ягоны архіў захоўваецца ў зборах пры царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
МІРАНОВІЧ Алег (? — ?), рэлігійны дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі (аддзелу у Брадфардзе), стваральнікам беларускага хору. У1949 г. далучыўся да Беларускага камітэту сяброўства й сышоў з ЗБВБ. 05.05.1954 у грэцкай праваслаўнай царкве ў Лівэрпулі пасьвечаны ў сьвятары. Стваральнік Беларускай (кананічнай) праваслаўнай царквы ў Вялікабрытаніі (у юрысдыкцыі канстантынопальскага патрыярха), прыходы якой арганізаваў у Манчэстэры (Сьв. Мікалая), Нотынгеме (Сьв. Мікалая). Ад сярэдзіны 1950-х гг. быў настаяцелем царквы Сьв. Мікалая ў Манчэстэры. Пасьля расколу ў прыходзе захаваў частку прыхаджан, а таксама апеку над прыходам у Нотынгеме. У1963 г. выехаў у Чыкага (ЗША), дзе стаў настаяцелем прыходу Сьв. Юрыя ў канстантынопальскай юрысдыкцыі. Быў удзельнікам беларускіх цар-