коўных зьездаў у ЗША. Ад 2000 г. — на пэнсіі — жыў у Элмвуд-Парку (штат Ілінойс). МІХАЙЛОЎСКІ Бэнэдзыкт (19.04.1921, в. Дылевічы (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МІХАЛЬЧЫК Янка (10.05.1925, Косаўскі пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. — сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў, належаў да дружыны ў Бірмінгеме. МІХАЛЮК Алена (дзяв. Марцінкевіч, нар. 15.05.1930, в. Лонскія Браслаўскага пав. Віленскага ваяв. (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.)), грамадзкая дзяячка, дачка Б. Марцінкевіч, жонка Я. Міхалюка. Вучылася ў польскай і беларускай школах. У часе Другой сусьветнай вайны разам з маці апынулася на працах у Нямеччыне. Пазьней трапіла ў беларускі лягер DPy Ватэнштэце; вучылася ў беларускай гімназіі, брала ўдзел у скаўтынгу. У1947 г. прыехала на працу ў Вялікабрытанію. Працавала на тэкстыльнай фабрыцы. Пасялілася ў Брадфардзе, дзе ў 1949 г. пабралася шлюбам зь Я. Міхалюком. Ад 28.07.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1960-х гг. аддала трох сыноў у беларускую школу-інтэрнат імя Сьв. К. Тураўскага ў Лёндане й сьледам за імі разам з мужам пераехала ў брытанскую сталіцу. У1965-1970 гг. працавала гаспадыняй у гэтай школе-інтэрнаце. Актыўна падтрымоўвала БАПЦ у Вялікабрытаніі. У 1982 г. была прынятая ў сябры Рады БНР. Сябра Англа-Беларускага таварыства. Пасьля сьмерці мужа ў 1995 г. пераехала зь Лёндану ў Манчэстэр. У1997—2013ГГ. займала пасаду старшыні ЗБВБ. МІХАЛЮКЯнка (22.10.1922, в. Пузічы Лунінецкага пав. Палескага ваяв. (сёньня Салігорскі р-н Менскай вобл.) —31.03.1995, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай школе. У часе Другой сусьветнай вайны ўступіў у шэрагі СБМ, быў кіраўніком гэтай арганізацыі на Лунінецкую акругу. Улетку 1944 г. у часе бамбардаваньня быў паранены й вывезены ў шпіталь у Варшаву, а потым у Нямеччыну. Далей трапіў у Італію, дзе ўступіў у шэрагі Другога польскага корпусу, разам зь якім пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 27.12.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад- ным з заснавальнікаў беларускага жыцьця ў Брадфардзе. Пазьней уваходзіў у кіраўніцтва Беларускага камітэту сяброўства й рэдкалегію часопіса „Патрыёт“, быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. У1951 г. выйшаў з ХАБР і вярнуўся ў ЗБВБ. Ад таго часу быў пастаянным сябрам управы Акруговага аддзелу ЗБВБ у Брадфардзе, у 1955 г. — яго старшыня. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Актывіст БАПЦ у Брадфардзе, адзін са стваральнікаў мясцовай парафіі Сьв. Спаса, уваходзіў у Вікарыяльную ўправу БАПЦ у Вялікабрытаніі. Ад 1957 г. — радны БНР. У1965 г. разам зь сям’ёй пераехаў у Лёндан. Быў пастаянным сябрам Галоўнай управы ЗБВБ, і ў 1970— 1995 гг. — нязьменным старшынём арганізацыі. Належаў да кіраўніцтва Англа-Беларускага таварыства, займаўся распаўсюдам часопіса The Journal of Byelorussian Studies. Уваходзіў y Раду апекуноў Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны. Пахаваныў Лёндане на St. Pancras Cemetery. МІЦКЕВІЧ Аляксандар (нар. 1919, в. Мікалаеўшчына (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, пляменьнікМ. Міцкевіча, брат В. Міцкевіча. У 1950-х гг. прыехаў у ЗША. Жыве ў Нью-Ёрку. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіўу Галоўную ўправу арганізацыі, кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу. Ад 1965 г. быў сябрам рэдкалегіі ды распаўсюднікам газэты „Беларус“. У1980—1990х выдаваў бюлетэнь „Весткі й паведамленьні Нью-Ёрскага аддзелу БАЗА“. Радны БНР. МІЦКЕВІЧ Валянцін (03.09.1918, в. Мікалаеўшчына (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 19.08.2005, Нью Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, пляменьнік М. Міцкевіча, братА. Міцкевіча. У1939 г. быў прызваны ў польскае войска. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Францыі. Вучыўся ў Парыжы, уваходзіў у рэдкалегію часопіса „Моладзь“. У1961 г. перабраўся ў ЗША. Жыўу Нью-Ёрку. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва НьюЁрскага аддзелу арганізацыі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. МІЦКЕВГЧ Міхась (псэўд. Антось Галіна, 13.07.1897, в. Мікалаеўшчына (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 25.10.1991, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, пісьменьнік, пэдагог, наймалодшы брат Якуба Коласа, дзядзька A. і В. Міцкевічаў. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім кангрэсе. Працаваў школьным інспэктарам, зарганізоўваў беларускае школьніцтва. Ад верасьня 1939 г. быў настаўнікам, потым — дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з арганізатараў беларускага лягеру DP у Рэгенсбургу. Адзін з заснавальнікаў Беларускага нацыянальнага камітэту ў Нямеччыне, а таксама Беларускай гімназіі імя Я. Купалы, дзе працаваў настаўнікам. Аўтар чатырох чытанак для дзяцей. У1950 г. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывістам Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. У 1950-х гг. быў сябрам рэдкалегіі, а ў 1962 г. рэдактарам газэты „Беларус“. Выкладаў у беларускай школе ў Нью-Ёрку. У1970—1981 гг. пасьля сьмерці ўладыкі Васіля займаўся выданьнем часопіса „Голас царквы“. Перакладаў на беларускую мову кананічныя й службоўныя тэксты. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. МІЦКЕВІЧ Франц (01.09.1924, Лепель (сёньня Віцебская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне. МОНІД Арсень (15.08.1925, в. Хатуцічы (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 28.07.2005, Канада), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладэчанскай адміністрацыйна-гандлёвай школе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Францыі, дзе браў удзел ў працы Аб’еднаньня беларускіх работнікаў, быў рэфэрэнтам Галоўнай ўправы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі. У1948 г. быў удзельнікам Зьезду беларускай эміграцыі ў Парыжы. Радны БНР. У сярэдзіне 1950-х гг. перабраўся ў Канаду. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады. МОНІД Мікола (19.12.1913, м. Новая Вялейка (сёньня Летува) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Лёндане. Ад 01.07.1949 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. МРОЧКА Аляксандар (01.01.1924, в. Зарэчча Слонімскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.04.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. МУКАСЕЙ Уладзімер (10.05.1927, в. Шчорсы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лідсе. Ад 20.08.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МУРАШКА Юстын (27.07.1890 — 30.10.1952, Эдмантан, Альбэрта, Канада), грамадзкі дзеяч. Да беларускага руху далучыўся ў 1917 г., быў сябрам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, у 1918 г. ува- ходзіў у якасьці яе прадстаўніка ў склад Рады БНР. Учэрвені 1919 г. быў выбраны сакратаром прэзыдыюму Беларускай рады Віленшчыны й Гарадзеншчыны. Сябра Беларускай вайсковай камісіі. У1920—1930-х іт. ваймаў адміністрацыйныя пасады — войт, начальнік павету — на Апімяншчыне й Вялейшчыне. У 1928 г. балятаваўся ў сойм са сьпісу Я. Станкевіча. Быў фармальным старшынём Беларускай сялянскай партыі. У лістападзе 1941 г. прызначаны бургамістрам Ашмянаў. Пазьней быў бургамістрам у Валожыне. Арыштоўваўся нямецкімі ўладамі. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Заходняй Нямеччыне, Францыі. Браў удзел у першым Сусьветным зьезьдзе беларускай эміграцыі. У1950 г. разам зь сям’ёй выехаў у Канаду. Жыў у Эдмантане, дзе й пахаваны на каталіцкім могільніку. МУХА Іван (03.12.1912, м. Ахроміевічы Карукоўскага р-ну (сёньня Чарнігаўская вобл. Украіны) — 03.02.1982, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў сярэднюю школу й тэхнікум. Вучыўся ў настаўніцкім інстытуце ў Нежыне. Працаваў настаўнікам матэматыкі й фізыкі. У1939 г. быў мабілізаваны ў армію, трапіў у танкавую школу ў Гомелі. У1942—1945 гг. працаваў настаўнікам у Нясьвіскай сэмінарыі. Двойчы быў арыіптаваны, больш як месяц праседзеў у Баранавіцкай турме. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, у лягерах DP у Розэнгайме, Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, працаваў настаўнікам матэматыкі й фізкультуры ў гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. выехаў у ЗША. Ад часу набыцьця адпачынковага цэнтру „Белэр-Менск“ дапамагаў праводзіць спартовыя гульні. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. МІПАР Дзьмітры (01.10.1904, в. Стрыгінь (сёньня Бярозаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 16.06.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МПІАР Уладзімер (08.02.1923, Чыкага, ЗША — ?), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў беларускай сям’і. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Ўорчэстэры. Ад 10.06.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МЫЧКО Аляксандар (18.03.1919, Пружанскі пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МЫШКОЎСКІ Янка (25.05.1923, в. Драбоўшчына на Браслаўшчыне (?) — 01.03.1970, Канада), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусь- ветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Жыў у Таронта, Ашаве. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады. МЫШЭПУД Дзьмітры (10.09.1920, Столін (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе. Ад 15.11.1946 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.