ЛЮБАЧКА Іван (01.05.1915, Полацкі пав. — 20.07.1977, Мурай, Кентукі, ЗША), гісторык, пэдагог. Скончыў матэматычны факультэт Віцебскага пэдагагічнага інстытуту. У 1940—1941 г. быў у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон, быў выпушчаны, працаваў на бацькоўскай сялянскай гаспадарцы. У1943 гвывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Па вайне працаваў настаўнікам ў беларускіх школах у лягерах DP. На пачатку 1950-х прыехаў у ЗША. Скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт са ступеньню доктара гісторыі. Працаваўу Блумінгтонскім і Мурайскім унівэрсытэтах. Аўтар шэрагу публікацый па гісторыі Беларусі, у т. л. англамоўнай „Беларусь пад савецкай уладай, 1917—1957“ C,B(eZorussia under Soviet Rule, 1917—1957“, 1972). Заснавальнік стыпэндыяльнага фонду (Фонд імя I. Любачкі) для падтрымкі беларусазнаўчых дасьледаваньняў. ЛЮХТА Кастусь (20.08.1910, Баранавічы (сёньня Берасьвейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 21.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак падтрымаў апазыцыю й выйшаў з арганізацыі. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Стваральнік і старшыня гуртку ХАБР у Літл-Адынгтан у 1948 г. ЛЯВІЦКІ Мікалай (14.09.1907, Палесьсе — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЛЯЎКОВІЧ Віктар (26.05.1917, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 10.06.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЛЯЎКОВІЧ Ніканор (17.10.1922 — 01.08.1995, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, братН. Абрамчык. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыўу Мюнхене. Супрацоўнічаў з выдавецтвам „Бацькаўшчына“. Пахаваны ў Мюнхене на Ostfreidhof. ЛЯХАЎ Ян (09.12.1920, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЛЯШКЕВІЧ Ігнат (27.02.1925, в. Старынкі (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЛЯШКЕВІЧ Пётра (30.10.1918, в. Кавалі (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, атаксама ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. МАЖЭЙКА Сяргей (09.02.1920, Лебедзева (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Скончыў тры клясы беларускай настаўніцкай сэмінарыі. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіў у аддзел у Бірмінгеме. Ад 1951 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, быў старшынём дружыны ЗБК у Бэрсьлеме (Сток-он-Трэнт). У 1956 г. выехаў у ЗША. МАЗУРА Тодар (03.05.1921 — пасьля 1990 г.), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся ў Рыме. Пазьней прыбыў у Вялікабрытанію. ЖыўуЛёндане. Быўсябрам Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. Выехаў у БССР. МАЗУРА Юрка (1916 (?), Полацк (сёньня Віцебская вобл.) — 04.02.1990, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч. Ад 1928 г. жыў з бацькамі ў Наваградку. Служыў у польскім войску. У часе нямецкай акупацыі быў камандзірам зьвязу ў Наваградзкім беларускім швадроне. Пазьней быў лейтэнантам спэцыяльнага беларускага аддзелу ў Дальвіцкай выведчай школе. Па сканчэньні вайны вучыўся музыцы ва ўнівэрсытэце Філіпа ў Марбургу (Нямеччына). Стварыў беларускі студэнцкі хор, кіраваў ім, сыіяваў, апрацоўваў і пісаў песьні. У 1950-х прыехаўу ЗША. Жыў уДэтройце. Працаваў у аўтамабілебудаўнічай кампаніі. Кіраваў хорам. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, першым старшынём Дэтройцкага аддзелу арганізацыі. Радны БНР. Браў удзел у стварэньні беларускай праваслаўнай парафіі ў Дэтройце. Пахаваны на стараверскіх могілках у прадмесьці Дэтройту. МАЗУРАЯнка (07.01.1923, Ракаў (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — 01.06.1990, Скантарп, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, зь якой трапіўў 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, служыў Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыехаў у Вялікабрытанію. Ад 04.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1953 г. — намесьнік старшыні Галоўнай управы арганізацыі. Ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё". Скончыў жыцьцё самаіубствам. Пахаваны ў г. Скантарп (Scunthorpe) на Woodlands cemetery. MAK Станіслаў (да эміграцыі Яроцкі, 27.03.1922, каля Нясьвіжу — 20.06.1983, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай гімназіі ў Нясьвіжы. Падчас нямецкай акупацыі быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 28.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. На пачатку 1950-х гг. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія) на факультэце паліталёгіі й сацыялёгіі. Сьпяваў у Беларускім студэнцкім хоры пад кіраўніцтвам М. Равенскага. Па сканчэньні навучаньня вярнуўся ў Вялікабрытанію. Жыў у Брадфардзе. У1958—1969 гг. — сакратар аддзелу ЗБВБ. Актывіст прыходу БАПЦ. Быў беларускім прадстаўніком у мясцовым Камітэце паняволеных народаў. Уваходзіў ва ўправу Беларускага грамадзкага клюбу „Сакавік“. У 1980-х гг. быўудзельнікам гуртку беларускай незалежніцкай думкі „Васілёк“. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Cemetery. У ягоны гонар была ўсталяваная памятная шыльда ў царкве Жыровіцкай Божай Маці ў Мачэстэры. МАКАРЭВІЧ Мікалай (21.02.1908, Берасьцейшчына — ліпень 1963, ЗША), рэлігійны дзеяч. Вучыўся ў Віленскай сэмінарыі, потым у 1930—1936 гг. вывучаў тэалёгію ў Парыжы. У часе Другой сусьветнай вайны быў капэлянам у Арміі Андэрса (у 5-й карпацкай дывізіі), разам зь якой апынуўся пазьней у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 29.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Апекаваўся праваслаўнымі беларусаміўЛёндане. Пасьля сьмерці арцыбіскупа Савы займаўся справамі яго спадчыны. У1953 г. выехаў у ЗША. Ад 1956 г. пасяліўся ў Кліўлэндзе, дзе стаў заснавальнікам прыходу Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. МАКАРЭВІЧ Янка (26.07.1909, Берасьцейшчына — 18.10.1995, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, паэт. Служыў у польскім войску. У часе вайны апынуўся ў Нямеччыне. Як паэт друкаваўся на старонках часопіса „Баявая ўскалось“. У1949 г. прыехаўу Аўстралію. Жыўу Сыднэі. Браў удзел у дзейнасьці Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Стаў адным з ідэолягаў „незалежнікаў“, уваходзіў у кіраўніцтва Беларускааўстралійскага незалежнага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й некаторы час рэпрэзэнтаваў яго ў Фэдэральнай радзе беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery. МАЛАХА Аляксандар (? — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Першы старшыня Лёнданскага аддзелу ЗБВБ. Далучыўся да апазыцыі Галоўнай управе й быў пазбаўлены сяброўства. Падтрымаў Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў. Удзельнічаў у выданьні часопіса „Аб’еднаньне“. МАЛЕЦКІ Язэп (12.01.1906, в. Якузы (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 06.06.1982, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, лекар. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гімназію ў Друі, а пазьней — мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі — Віленскім беларускім камітэце, дырэктарам Мэдычнай школы ў Баранавічах, быў намесьнікам Прэзыдэнта БЦР на Вялейскую акруту. Ад 1949 г. жыў у Аўстраліі. Здолеўшы пацьвердзіць пасьля дадатковага навучаньня дыплём мэдыка, атрымаў права лекарскай практыкі, якой займаўся ў Сыднэі на працягу доўгіх гадоў. Далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Актыўны сябра ўправы Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, a ў 1960—1961 гг. — ягоны старшыня. Адзін з дырэктароў Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі. Старшыня Аўстралійскага сэктару Рады БНР. Адзін з ініцыятараў стварэньня й старшыня Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі ў 1979—1980 гг. Сталы карэспандэнт розных беларускіх эміграцыйных пэрыёдыкаў (пісаў таксама пад псэўданімам Я. Лаўрыновіч). Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі „Пад знакам Пагоні“ (Таронта, 1976). Пахаваны ў Сыднэі на беларускаўкраінскай частцы Rookwood Cemetery. МАЛЬКО Ўладзімер (09.09.1910, Вільня — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МАМОНЬКА Сьцяпан (07.07.1910, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.04.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. МАНЬКОЎ Палікарп (19.02.1910, Слуцк (сёньня Менская вобл.) — 1999, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1939—1941 гг. служыў у Савецкай арміі, трапіў у палон. У 1942—1943 гг. працаваў у слонімскім гебітскамісарыяце. Ад чэрвеня 1943 г. узначальваў СБМ у Слуцкай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне, потым у ЗША. МАНЬКОЎСКІ Пётра (1916, г. Таропец (сёньня Цьвярская вобл., Расея) — 2002, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Вывучаў юрыспрудэнцыю ва ўнівэрсытэтах Вільні, Мюнхену, Нью-Ёрку. Ачольваў Беларускую студэнцкую асацыяцыю ўЗША. У1980—1990-х гг. быў скарбнікам Кансысторыі БАПЦ, пасьля М. Міцкевіча рэдагаваў часопіс „Голас царквы“. Пра сябе расказваў мала й неахвотна, бо хварэў на манію перасьледу. Хвароба рэзка абвастрылася ў пачатку 1990-х. Жыў адзін, а таму яго накіравалі на мусовае лячэньне й дагляд у Дом для старых у Wayne, NJ, дзе й памёр. Сабраная ім багатая бібліятэка й архівы зьніклі.