Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЛАПІЦКІ Мікалай (31.12.1907, в. Грэлікі (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 08.08.1976, Глэн-Спэй, Нью-Ёрк, ЗША), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар, пэдагог. Скончыў тэалягічны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, абараніў магістарскую дысэртацыю „Праваслаўе ў ВКЛ у часы вялікага князя Ягайлы". Працаваў у прыходах у Ашмянах, Стэфанпалі Дзісенскага павету. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, быў актыўным прыхільнікам БАПЦ. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Настаяцель царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Рэгенсбургу — першай беларускай царквы на Захадзе. Выкладаўу Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1950 г. выехаўу ЗША. Арганізаваў парафію Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры й быў яе настаяцелем цягам 1950—1976 іт. У i960—1970-я ўзначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт, браў удзел у кангрэсах беларусаў
Амэрыкі, уваходзіў у кіраўнічыя структуры Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЛАТУШКІН Мікола (да 1945 г. Уладзімер Гарэлік, 14.01.1922, Сіпайлы (сёньня Бялыніцкі р-н Магілёўскай вобл.) — 06.01.2006, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў сярэднюю школу ў Галоўчыне. Мабілізаваны ў Чырвоную Армію, служыў у савецкай Латвіі (Вентспілс), дзе скончыў вайсковую школу ў ранзе лейтэнанта. 3 пачаткам вайны трапіў у палон, вызвалены, скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве. Накіраваны ў Менск, дзе пазнаёміўся з Ф. Акінчыцам, скончыў курс вышэйшых кіраўнікоў СБМ. У чэрвені 1943 г. прызначаны ад’ютантам шэфа-правадніка СБМ (Міхася Ганько), адначасова кіраваў службай унутранай бяспекі Кіраўнічага штаба СБМ, пісаў для часопіса „Жыве Беларусь!" Летам 1944 г. эвакуяваўся, быўу штабе СБМ у Тропаў. У студзені 1945 г. выехаў у Бэрлін, дзе быў прызначаны кіраўніком юнацкага лягеру Арганізацыі Тодт Шварцзээ каля Фалькенбургу на Памор’і. Пасьля сканчэньня вайны вучыўся ў вэтэрынарных школах у Карсфілдзе й Рэгенсбуріу. У жніўні 1950 г. прыбыўу ЗША, жыў некаторы час у Філядэльфіі ды Кліўлэндзе. Абраны прадстаўніком БЦР на штат Агаё. У 1956 г. пераехаў у Чыкага, браў актыўны ўдзел у жыцьці часткі беларускай грамады, што трымалася платформы БЦР. Быў прадстаўніком БЦР на штат Ілінойс, а таксама прадстаўніком Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, актывістам парафіі Сьв. Юрыя ў Чыкага, шматгадовым сакратаром управы.
ЛАХНОВІЧ Аляксандар (12.10.1897, Меншчына — 15.06.1987, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ЛАШКЕВІЧ Пётра (30.10.1918, в. Кавалі на Маладэчаншчыне (?) — 24.01.1967, Прэстан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Прэстане. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Прэстане на Penwortham Cemetery.
ЛАШУК Аляксандар (11.11.1909, в. Паграбішча каля Ільлі (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 03.03.1997, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Скончыў польскую сямігодку ў Ільлі, працаваў у гміннай адміністрацыі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у гаспадарчым аддзеле раённай адміністрацыі. У1944 г. выехаў на эміграцыю.
Трапіў Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Займаў розныя пасады ў ЗБВБ, у тым ліку быў сакратаром, скарбнікам, заступнікам старшыні. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Шмат гадоў быў старшынём Сэктару Рады БНР у Вялікабрытаніі. Складаў картатэку зьвестак пра беларускіх эмігрантаў на Захадзе. Займаўся продажам беларускіх кніг. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.
ЛЕБЯДЗЕЎСКІ Іван (20.10.1923, в. Баяры Пінскага р-ну (?) — 29.07.1980, Лёндан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, сябрам Царкоўнага камітэту. Пахаваны ў Лёндане на могілкахMortlake Crematorium.
ЛЕМЯШОНАКТодар (13.05.1915, в. Лагезы на Маладэчаншчыне (?) — 30.10.2000, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 гтрапіў у палон і быў вывезены ў Нямеччыну. Па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP, адкуль у 1947 г. выехаў на працу ў Вялікабрытанію. Першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. Ад 19.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзелу ў Брадфардзе, у 1976—1991 гг. — старшынём аддзелу. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадзкага клюбу „Сакавік", а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дому ў Брадфардзе. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Cemetery.
ЛЕНКАВЕЦ Дзьмітры (01.01.1918, в. Лактышы з-пад Ганцавічаў (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.02.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЛЕНКАВЕЦ Янка (01.01.1922, в. Лактышы з-пад Ганцавічаў (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.05.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛЕСАВЕЦ Ксенія (1890, в. Дродзін на Палесьсі (?) — 22.12.1966, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
ЛЕСАВЕЦ Міхал (23.05.1890, в. Старое Сяло на Палесьсі (?) — 17.07.1972, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
ЛЕСАВЕЦ Ян (1925, Столін (сёньня Берасьцейская вобл.) — 12.05.1990, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery.
ЛЕШЧАНКА Язэп (псэўд. Міхась Кавыль нар. 01.12.1915 в. Покрашава (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.), пісьменьнік, рэдактар, грамадзкі дзеяч. У1930—1933 гг. — вучыўся ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме. Быўсябрам „Маладняка“. 23.02.1933 арыштаваны й асуджаны на тры гады. Пакараньне адбываў на Далёкім Усходзе. У канцы кастрычніка 1935 г. датэрмінова вызвалены. Жыў у Варонежы (і935—1938), вучыўся ў пэдагагічным інстытуце на літаратурным факультэце (1936—1938), працаваў настаўнікам. У 1941 г. — у Чырвонай Арміі, трапіў у нямецкі палон, празь некаторы час быў вызвалены. Скончыў прапагандысцкія курсы ў Вустраве пад Бэрлінам, на якіх рыхтавалі будучых кіраўнікоў СБМ, працаваўу аддзеле прапаганды ў Менску. Дц 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у Бэльгіі. У1950 г. выехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Першы рэдактар газэты „Беларуская трыбуна". У 1950-х гг. браў актыўны ўдзел у працы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Ад 1983 г. быў сталым рэдактарам часопіса „Беларуская думка“. Выдаў зборнікі паэзіі „Ростань" (Рэгенсбург, 1947), „Пад зорамі белымі“ (Нью-Ёрк, 1954), „Першая рана“ (Манчэстэр, i960), „Цяжкія думы“ (ЗША, 1961), „Міжагнёўе“ (Нью-Ёрк, 1990).
ЛІВОШКАЯнка (05.06.1910, м. Торчын, Польшча — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛІМАНОЎСКІ Янка (09.03.1896 — 30.05.1989, Рыхтан Парк, Ілінойс, ЗША), пісьменьнік, літаратуразнаўца. У часе Першай сусьветнай вайны служыў у царскай арміі. У 1920-х гг. працаваў у Наркамаце земляробства БССР. Быў сябрам „Маладняку“ й БелАППу. У1929 г. стаў дырэктарам Другога беларускага тэатру. Потым — намесьнікам кіраўніка Інстьпугу літаратуры й мастацтва АН БССР. Праз выкрыцьцё зьвестак аб шляхецкім паходжаньні быў выключаны з партыі й зьняты з
пасады. Працаваў на катэдры замежных моваўу Палітэхнічным інстытуце. Падчас нямецкай акупацыі — загадчык літаратурнай часткі Менскага гарадзкога тэатру. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У1949 г. перабраўся ў ЗША. Жыў у Чыкага. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскай нацыянальнай рады ў Чыкага. У1952 г. выехаў у Нью-Ёрк. Быў сябрам Рады БНР. У 1952—1954 гг. — дырэктар БІНіМу. У1954 г. перабраўся ў Мюнхен для працы ў беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне", аднак працаваў там нядоўга. Вярнуўся ў Чыкага. Праз канфлікт з В. Тумашам адышоў ад БІНіМу. Быў сябрам Крывіцкага навуковага таварыства імя Праньціша Скарыны. 3 часам абарваў кантакты зь беларусамі.
ЛІПКОЎСКАЯ Нэлі (дзяв. Навіцкая, 1933 — 02.11.1967, Канада), грамадзкая дзяячка. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Вучылася ў Беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. Разам з бацькамі пераехала ў Канаду. Жыла ў Таронта, потым перабралася ў Вініпэг (Манітоба). Брала ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады.
ЛІТАРОВІЧ Віктар (1923, Барысаўшчына — 21.06.1967, СаўтРывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, братЛ. Літаровіча. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у адміністрацыі на Барысаўшчыне. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны знаходзіўся ў брытанскай акупацыйнай зоне, настаўнічаў у беларускай пачатковай школе ў Гановэры. У канцы 1940-х разам з бацькамі й братамі пераехаўу ЗША. Жыўу Саўт-Рывэры. Адзін з арганізатараў Беларускага праваслаўнага царкоўнага камітэту ў Амэрыцы, заснавальнікаў парафіі ў Саўт-Рывэры. Браў удзел у Другім кангрэсе беларусаў Амэрыкі ўякасьці ганаровага госьця. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЛІТАРОВІЧ Леанід (Лявон) (16.08.1928, Барысаўшчына — 12.08.1998, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, брат В. Літаровіча. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне жыўу лягерыВРу Гановэры. У1950 г. прыехаўу ЗША. Жыўу СаўтРывэры, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў, быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Належаў да кіраўнічых органаў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У1968 г. увайшоў у склад будаўнічага камітэту новага будынку царквы (быў скарбнікам). Браў удзел у Першым Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску. Пахаваны ў СаўтРывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.