Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КЛІШЭВІЧ Уладзімер (12.03.1914, в. Краснадворцы (сёньня Салігорскі р-н Менскай вобл.) — 14.11.1978, Лос-Анджэлес, ЗША), 116
пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Па заканчэньні настаўніцкіх курсаў працаваў настаўнікам у Слуцку, ад 1933 г,— студэнт Менскага пэдагагічнага інстытуту. У 1936 г. быў рэпрэсаваны, сасланы на Калыму. У жніўні 1940 г. вернуты на дасьледаваньне ў Менск. Падчас нямецкай акупацыі жыўуСлуцку, рэдагаваў„Газэту Случчыны“.У 1944 г. выехаўу Нямеччыну. Ад 1948 г. жыў у ЗША. Друкаваў вершы ад 1931 г. Выдаў зборнік вершаў „Далячынь“ (1965) і паэму „Васіль Каліна“ (1965). У Менску быў выдрукаваны зборнік „Сняцца сны мне залатыя“ (1973).
КЛУНІЦКІ Ўладзімер (20.05.1912, Менск (?) — 27.08.1974, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, выдавец. Меў адукацыю агранома. У 1948 г. прыехаў у Аўстралію, дзе адразу стаў адным з актыўных арганізатараў беларускага жыцьця. Удзельнічаўу стварэньні першага беларускага клюбу й агульнага Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі (пазьней перайменаванага ў Беларускае аб’еднаньне ў Аўстраліі). У межах дзейнасьці гэтых арганізацыяў наладзіў выданьне часопіса „Новае жыцьцё“ і ўдзел беларусаў у першых міжнацыянальных выставах „новых аўстралійцаў". Пасьля расколу Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў 1952 г. далучыўся да Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, але хутка выйшаў з гэтай арганізацыі й стварыў групу „незалежнікаў", афіцыйнай структурай якіх празь некаторы час стала Беларуска-аўстралійскае незалежнае аб’еднаньне. Падтрымліваў сувязі з С. Хмарам у Канадзе й ягонымі выданьнямі „Беларускі голас“ і „Баявая ўскалось“, на старонках якіх рэгулярна друкаваўся. Быў ідэолягам „надпартыйнасьці“ ў Аўстраліі. У 1954 г. выдаў брашуру „Першыя крокі“, прысьвечаную пачаткам беларускага арганізацыйнага жыцьця ў Аўстраліі й падзеям расколу. У1955—1956 гг. спрабаваў аднавіць выданьне ўласнага часопіса пад назвай „Да перамогі", але выйшлі толькі два нумары.
КЛЫБІК Лаўрын (23.10.1928, в. Хадзявічы (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 09.01.2005, Бэльгія), грамадзкі дзеяч, навуковец, спэцыяліст у галіне фармакалёгіі й гамэапатыі. Вучыўся ў беларускай школе ў Слоніме. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, адкуль трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, потым служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 01.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, абіраўся ў Г алоўную ўправу арганізацыі ў 1952 г. Ад 1949 г. быў таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У Лёндане вучыўся на вечаровых курсах у Фінчлі-каледж і, атрымаўшы атэстат аб сярэдняй адукацыі, выехаў на навучаньне ў Бэльгію. У1958 г. скончыў фармацэўтычны факультэт
Л ювэнскага ўнівэрсытэту з дыплёмам аптэкара. У1962 г. здаў дадатковыя экзамэны й стаў працаваць кіраўніком аптэкі ў Брусэлі, потым ў Мэхелене, а ў 1966 г. адчыніў уласную аптэку. У1977 г. паступіў на курсы ^амэапатычнай школы ў Брусэлі і ў 1981 г. адчыніў яшчэ й сваю лябараторыю. У1991 г. абараніў дысэртацыю „Кава й яе ўзьдзеяньне на чалавечы арганізм“ і быў прыняты ў Асацыяцыю гамэапатаў Бэльгіі. Праца выклікала вялікую цікавасьць у Бэльгіі й за мяжой, была апублікаваная ў спэцыялізаваных часопісах Бэльгіі, Францыі й Беларусі. Таксама аўтар працы „Праполіс і дзеяньне радыяцыі на жывы арганізм". У1994 г. прыяжджаў у Беларусь. Наладзіў супрацоўніцтва зь беларускімі мэдыкамі для апрабацыі гамэапатычнага сродку супраць хваробаў, выкліканых радыяцыяй на тэрыторыі Беларусі, забруджанай радыянуклідамі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы.
КЛЮТКО Мікалай (01.09.1922—03.04.1992, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў кіраўніком аддзелу Беларускага вызвольнага фронту ў Нотынгеме. Актывіст мясцовай парафіі Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме.
КЛЯЙНОЎ Бэнэдыкт (14.03.1926, Наваельня (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 17.07.1985, Лідс, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, зь якой трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, а адтуль у Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19.01.1947 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, кіраваў прэзыдыюмам Першага зьезду арганізацыі, пазьней быў сябрам Галоўнай управы. Атрымаў дыплём будаўнічага інжынэра ў Манчэстэрскім унівэрсытэце. У1949 г. быў адным з ініцыятараў стварэньня Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, кіраваў дружынай у Манчэстэры. Потым перабраўся ў Брадфард. Уваходзіў ва ўправу Беларускага грамадзкага клюбу „Сакавік“. Быў актывістам БАПЦ, кіраваў Вікарыяльнай управай БАПЦ у Вялікабрытаніі й быў старшынём парафіяльнага камітэту прыхода Сьв. Спаса ў Брадфардзе. Памёр у шпіталі Сьв. Якава ў Лідсе, пахаваны ў Брадфардзе.
КОЙКА Алесь (01.02.1923, в. Гаўрыльчыцы Лунінецкага пав. (сёньня Салігорскі р-н Менскай вобл.) — 29.06.1987), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Уваходзіў у Беларускі камітэт сяброўства, Акруговы цэнтар Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаўу Еркшыры. Аднак у 1952 г. стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, быў скарбнікам аддзелу ў 118
Брадфардзе. Ад 1951 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, уваходзіў у дружыну ў Брадфардзе. Пазьней, верагодна, зьехаў уЗША.
КОЛЕС Мікола (да эмігр. Калесьніковіч, нар. 12.05.1932), грамадзкі дзеяч, малодшы брат У. Калесьніковіча. У1946—1947 гг. вучыўся ў польскай школе лягеру Маервік каля Фленсбургу, пасьля чаго ўся сям’я перабралася ў беларускі лягер Ватэнштэт, дзе скончыў 4 клясы беларускай гімназіі. У1950 г. пераехаўу Аўстралію. У Адэляйдзе далучыўся да грамадзкага жыцьця. На працягу 1987—1999 г. быў старшынём Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі. Спрыяў адкрыцьцю беларускай экспазыцыі ў Этнічным музэі ў Адэляйдзе, а таксама пабудове сумесна з харватамі і ўкраінцамі хастэлю Сьв. Ганны (дому для старых асобаў).
КОЛЬБАТамара (дзяв. Стагановіч, псэўд. Ст. Тамара, нар. 15.11.1930, в. Нясутычы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.)), мастачка, грамадзкая дзяячка, дачкаА. ІМ. Стагановічаў. Вышэйшую адукацыю ў мастацтве атрымала ў Вэстэрн коледжы ў Оксфардзе (штат Агаё) і Калюмбійскім унівэрсытэце ў Нью-Ёрку. Вывучала літаграфію й графіку ў Лізе студэнтаў-мастакоў. Удзельнічала ў беларускіх выставах і фэстывалях у ЗША. У1994 г. мела пэрсанальную выставу ў Менску.
КОМАР Анатоль (1902, Менск — ?), інжынэр, грамадзкі дзеяч. У 1920-х гг. быў сябрам гуртку беларускай моладзі „Хата“. У 1930-х гг. — дацэнт Менскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту, быў рэпрэсаваны й высланы ў Сыбір. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у гарадзкой управе. Пасьля забойства В. Іваноўскага ў сьнежні 1943 г. прызначаны бургамістрам Менску. 05.04.1944 быў прызначаны намесьнікам БЦР на горад Менск. Браў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Удзельнічаў у бэрлінскіх паседжаньнях БЦР, падтрымліваў супрацоўніцтва з А. Уласавым, увайшоў у Беларускі камітэт пры Камітэце вызваленьня народаў Расеі. Нейкі час меў кантакты з БНР, браў удзел у Зьездзе беларускай эміграцыі ў Парыжы (1948) і стварэньні Сусьветнага аб’еднаньня беларускай эміграцыі (САБЭ). Эміграваўу Бэльгію, дзе адышоў ад беларускай дзейнасьці, ушчыльную заняўшыся радыёвынаходніцтвамі. Затым пераехаў у Канаду, зьмяніў прозьвішча, меў некалькі патэнтаў.
КОНАН Вячаслаў (02.06.1922, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у паліцыі парадку, потым у 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, а пазьней ў Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 11.08.1947 быў сябрам Згурта-
ваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выступіў на ўласнае жаданьне. Ад 1949 г. быў сябрам управы Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіхработнікаўуЛанкашыры. Пазьней, магчыма, выехаў у Аўстралію.
КОНЮХ Пётра (08.03.1910, в. Турэц (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 14.07.1994, Канада), грамадзкі дзеяч, сьпявак. У 1940 г. рэпрэсаваны й вывезены ў Сыбір. У1941 г. далучыўся да Другога Польскага корпусу. Ваяваў у Палестыне, Паўночнай Афрыцы, Італіі, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У1945 г. атрымаў стыпэндыю для навучаньня ў Рымскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1951 г. Потым выступаў у Італіі, езьдзіў з гастролямі па Эўропе й Амэрыцы. Удзельнік хору данскіх казакоў пад кіраўніцтвам С. Жарава. Пераможца Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў у Рыме. Ад сярэдзіны 1950-х гг. жыў у ЗША. Выступаў з канцэртамі, опэрнымі арыямі. Пры канцы жыцьця перабраўся ў Канаду. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КОПКАМікалай (20.10.1915, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, але выступіў на ўласнае жаданьне.
КОТ Аляксандар (04.05.1922, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КОЎШ Сьвятаслаў (07.01.1917, Вільня (паводле іншых зьвестак — мястэчка Ільля (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 05.11.1997, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту, сябра Беларускага студэнцкага саюзу. У1938 г. высьвечаны на дыякана. У 1938—1939 гг. быў псаломшчыкам у Засульлі (Стаўпецкі р-н), у 1939—1941 гг. працаваў тамсама настаўнікам. Падчас нямецкай акупацыі быў начальнікам Клецкага павету. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне быў камэндантам беларускага лягеру DPy Ватэнштэце. У1949 г. выехаў у ЗША. Адзін з ініцыятараў стварэньня беларускай праваслаўнай парафіі ў Саўт-Рывэры. У 1951—1957 гг. быў віцэ-старшынём Галоўнай управы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У1969—1976 гг. — настаяцель парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле, у 1976—1986 гг. — парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Па сьмерці a. М. Лапіцкага — ад 1976 г. — быў адміні-