Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КАРАНЕЎСКІ (КАРЖАНЕЎСКІ) Арсені (?, Валынь ?, Лідс, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. Быў высланы Саветамі ў Сыбір. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Лідсе. Быў рукапакладзены ў праваслаўныя сьвятары. У Лідсе арганізаваў сваю парафію. Нейкі час апекаваўся беларускімі вернікамі ў Сток-он-Трэнце, Манчэстэры, Болтане. Пахаваны ў Лідсе.
КАРАНЕЎСКІ Кастусь (25.05.1912, в. Лістапад на Валожыншчыне (?) —10.08.1998, Садбуры, Канада), грамадзкі дзеяч. У1939 г. арыштаваны савецкімі ўладамі й высланы ў Сыбір. Служыў у Арміі Андэрса, браў удзел у бітве за Монтэ-Касіна. У чэрвені 1947 г. прыехаў Канаду. Жыў у Садбуры. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады, прыхаджанінам царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
КАРАНЕЎСКІ Мікалай (25.07.1916 — 23.05.1973, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж А. Каранеўскай. Вучыўся ў Варшаўскай палітэхніцы, Львоўскім палітэхнічным інстытуце (1940—1941), аднак дыплём інжынэра атрымаў ужо па заканчэньні Другой сусьветнай вайны ў Мюнхене. Ад 1949 (?) г. жыўу Аўстраліі. Спачатку ў Мэльбурне, дзе ўдзельнічаў у арганізацыі беларускай грамады. Пры канцы 1950-х гг. перабраўся зь сям’ёй у Сыднэй, дзе актыўна ўключыўся ў грамадзкую дзейнасьць. У1966—1973 гг. быў старшынём Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін з арганізатараў Беларускага культурнаграмадзкага клюбу ў Сыднэі. Доўгі час займаўся распаўсюдам беларускай літаратуры й фундаваў беларускую выдавецкую справу. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
КАРАСЬ Леанід (20.11.1923, в. Дзямідзенкі Дзісенскага пав. (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — 07.09.1954, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст. Працаваў настаўнікам. Ад лета 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне. У беларускім лягеры DP у Міхельсдорфе працаваў у лягернай ахове й вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Разам з іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ ў 1948 г. як DP прыбыў у Вялікабрытанію. Працаваўу вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1948 г. — сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. Вучыўся на агранамічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“. Загінуў пры нявысьветленых абставінах — цела з адзнакамі катаваньняў знайшлі ў рацэ Ізар. Паводле адной з вэрсіяў, да гэтага мела дачыненьне савецкая выведка.
КАРДАШ Піліп (17.07.1915, в. Саўцавічы на Наваградчыне (?) — 08.09.1957, Бірмінгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Бірмінгеме. Ад 02.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пахаваны ў Бірмінгеме.
КАРЗЯНОК Веньямін (01.03.1924, в. Лісіцы (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАРНІЛОВІЧ Сяргей (04.11.1929, в. Таргуны (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 29.10.1993, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай школе. У1943 г. быў вывезены на працу ў Нямеччыну, дзе быў паранены ў часе бамбаваньня. Па сканчэньні вайны жыў у беларускім лягеры DP у Рэгенсбургу, дзе скончыў гімназію імя Я. Купалы, удзельнічаў у скаўтынгу. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Працаваў у малочнай індустрыі. Быў актывістам Арганізацыі беларускаамэрыканскай моладзі, дзе колькі гадоў быў старшынём. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, старшынём Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Цягам 14 гадоў быў старшынём парафіяльнай рады царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ у Кліўлэндзе. Ддзін з заснавальнікаў і шматгадовы кіраўнік Беларускага грамадзкага цэнтру „Полацак“. Браў удзел у дабрачыннай дзейнасьці на карысьць ахвяраў Чарнобылю. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
КАРНІЛОВІЧ Уладзімер (25.11.1923, в. Таргуны (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — кан. 1980-х — пач. 1990-х, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 29.01.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1950 г. — сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў. Быў старшынём дружыны ЗБК у Бірмінгеме.
КАРПОВІЧ Алесь (02.07.1909, Горадня — 1992, ЗША), кампазытар, музыказнаўца, пэдагог, грамадзкі дзеяч. Музычную адукацыю атрымаў на гісторыка-тэарэтычным факультэце Маскоўскай кансэрваторыі. Працаваў як загадчык навуковай часткі й дацэнт Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі ў Менску. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Заходняй Нямеччыне, дзе працаваў як выкладчык у музычнай школе ў Ольдэнбургу. Пазьней пераехаўу ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Быў сябрам БІНіМу.
КАРЫБА Лявон (05.08.1926, в. Губы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 26.11.1981, Кітчэнэр, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — у беларускіх вайсковых фармаваньнях. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Даніі. У1949 г. прыехаў у Канаду. Жыў у Таронта, працаваў краўцом. Быў царкоўным старастам парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага. Пахаваны ў Кітчэнэры (Антарыё).
КАСАК Язэп (?, Лынтупы (сёньня Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) — 05.11.1965, Парыж, Францыя), грамадзкі дзеяч. У міжваенны час прыехаў на заробкі ў Францыю, дзе й застаўся да канца жыцьця. Быў сябрам беларускай арганізацыі „Хаўрус“.
КАСЕНКА Ўладзімер (05.08.1920, в. Саха (сёньня Драгічынскі р-н Берасьцейскай вобл.) —14.05.1992, Брайтан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. У часе нямецкай акупацыі браўудзел у нацыянальным руху. Пазьней праз Заходнюю Эўропу прыбыў у Італіі, дзе ўступіў у Армію Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў парафіянінам прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Брайтане.
КАСМОВІЧ Дзмітры (21.09.1909, Нясьвіж (сёньня Менская вобл.) — 23.04.1991, Штутгарт, Нямеччына), вайсковы й грамадзкі дзеяч. Скончыў гімназію ў Радашкавічах, вучыўся ў Бэльгіі, Полыпчы й Югаславіі. Браў удзел у студэнцкім руху. Служыў у польскім войску. У 1940—1941 гг. вучыўся ў Менскім палітэхнічным інстытуце. 3 пачаткам нямецкай акупацыі кіраваў аддзелам забесьпячэньня Менскай управы й менскай паліцыяй. У1941—1943 гг. выконваў абавязкі інспэктара дапаможнай паліцыі прыфронтавай зоны групы армій „Цэнтар“. Браў ак106
тыўны ўдзел у беларускім руху, удзельнічаў у паседжаньні, на якім было абвешчана аб утварэньні аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, Царкоўным саборы, Другім Усебеларускім кангрэсе. Быў адным зь лідараў Беларускай незалежніцкай партыі. ВаЎсходняй Прусіі служыў у дэсантным батальёне „Дальвіц", які займаўся падрыхтоўкай дывэрсійных сілаў для барацьбы з савецкай уладай. Ад кастрычніка 1954 г. прызначаны прадстаўніком БЦР у ЦК Антыбалыпавіцкага блоку народаў (АБН). У1954 г. узначаліў Беларускі вызвольны фронт. Жыўу Штутгарце. Пакінуў кнігу ўспамінаў „За вольную і сувэрэнную Беларусь“ (Вільня, 2006). Пахаваны ў Штутгарце.
КАСТРЫЦКІ Арсень (? — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1948 г. быў заснавальнікам аддзелу ЗБВБ у Кроўлі.
КАСЫІЕРСКІ Леанід (1907, в. Угрын Слонімскага пав. Гарадзенскай губ. —1993, ЗША), рэлігійны дзеяч. Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, пасьля гістарычны й багаслоўскі факультэты Варшаўскага ўнівэрсытэту. У1929 г. рукапаложаны ў сьвятары. У 1930-х гг. быў дырэктарам і сябрам праўленьня навуковага інстытуту з рэзадэнцыяй у Горадні па перакладзе царкоўных праваслаўных тэкстаў на польскую мову. Пасьля Другой сусьветнай вайны працаваўулягерахВРу Нямеччыне. У 1949 г. выехаў у Канаду, пасьля перабраўся ў ЗША. Служыў у цэрквах Ванкувэру й Сан-Францыска.
КАСЬЦЮКЕВГЧ Аляксандар (20.04.1923, в. Навасёлкі (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Кетэрынгу. Ад 01.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАСЬЦЮКЕВІЧ Аляксандра (05.05.1907, Ляхавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Лёндане. Ад 20.08.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехала ў Канаду.
КАСЬЦЮКЕВІЧ Вячаслаў (Віктар) (16.06.1925, в. Літоўцы (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) —1993, Канада), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У1952 г. выехаўу Канаду. Быў старшынём і намесьнікам старшыні Згуртаваньня беларусаў Канады.
КАСЬЦЮШКА Вячаслаў (Вацлаў) (06.05.1913, Слонім (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Меў вышэйшую адукацыю.
Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пазьней быў сябрам Беларускага вызвольнага руху ў Манчэстэры й адным з удзельнікаў судовых разьбіральніцтваў адносна маёмасьці арганізацыі.
КАСЯК Іван (01.11.1909, в. Гіры (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) —13.03.1989, Рывэр-Форэст, ЗША), грамадзкі дзеяч, брат Л. Касяка. У1941 г. скончыў палітэхнічны факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту са спэцыяльнасьцю інжынэра. Падчас нямецкай акупацыі ўваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, актыўны прыхільнік абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы, адзін з арганізатараў Царкоўнага сабору БПЦ у 1942 г. У 1944 г. — намесьнік Прэзыдэнта БЦР на Глыбоцкую акругу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне быў адным з кіраўнікоў Беларускага праваслаўнага аб’еднаньня. He прызнаў аднаўленьня БАПЦ пад кіраўніцтвам Сергія (Ахатэнкі) і аднаўленьня Рады БНР пад кіраўніцтвамМ. Абрамчыка. У траўні 1948 г. узяў удзел у аднаўленчым Пленуме БЦР, у 1948— 1951 гг. узначальваў Сакратарыят БЦР. У1949 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, затым ад 1978 г. — у Рывэр-Форэсьце (Ілінойс). У 1957—1989 гг. быў старшынём Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Быў сябрам Беларускага вызвольнага фронту, браў удзел у антыкамуністычных канфэрэнцыях у розных краінах сьвету, куды езьдзіў за ўласны кошт. Аўтар кніг „3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу“ (1956), „Byelorussia: historical outline..." (1989), „Другая сусьветная вайна на Беларусі і паваенны час“ (выдрукавана ў кнізе „Беларусь учора і сяньня", Менск, 1993). Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.