Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЗАПРУДНІК Янка (да эмігр. Сяргей Вільчыцкі, нар. 09.08.1926, м. Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, гісторык, публіцыст. Падчас Другой сусьветнай вайны вучыўся ў гандлёвай школе ў Баранавічах, быў сябрам СБМ, запісаўся ў дапаможную службу Люфтвафэ й апынуўся ў Нямеччыне. Пасьля капітуляцыі апынуўся ў беларускім лягеры DP у Рэгенсбургу, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1948 г. з „Дванаццаткай“ выехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г.— сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Удзельнічаў у Беларускім хрысьціянскім акадэмічным аб’еднаньні „Жыцьцё“. У 1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. У1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. У 1954—1957 гг. працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“ ў Мюнхене, супрацоўнічаў з газэтай „Бацькаўшчына“. У1957 г. выехаўу ЗША, дзе да 1991 г. працаваў у ньюёрскай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“ („Свабода"). У1981—1995 гг. быў
галоўным рэдактарам газэты „Беларус“. У1969 г. у Калюмбійскім унівэрсытэце (Нью-Ёрк) абараніў доктарскую дысэртацыю „Палітычная барацьба за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917)“. У І967—1975 гг. чытаў курс гісторыі Беларусі ў Куінз-каледжы НьюЁрскага ўнівэрсытэту, а таксама Калюмбійскім унівэрсытэце. Аўтар 7 кніг, 11 брашураў і сотняў артыкулаў па гісторыі Беларусі. Сярод іншага выдаў кнігі, прысьвечаныя гісторыі „Дванаццаткі“ й беларускім фэстывалям у Нью-Джэрзі. Уваходзіць у кіраўніцтва Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, Прэзыдыюм Рады БНР, управу Фундацыі імя П. Крэчэўскага.
ЗАРЭЧНЫ Людвік (сапр. Галубовіч, 17.05.1915, Ратамка (сёньня Менскі р-н Менскай вобл.) — 15.09.1964, Мюнхен-Гладбах, Нямеччына), вайсковы й грамадзкі дзеяч. Праз хваробу бацькі мусіў кінуць школу і ў 16 гадоў пайсьці працаваць. Уладкаваўся на сакратарскую працу ў трэсьце „ЛесБел“. Пазьней, магчыма, працаваў у іншых установах цягам чатырох гадоў. Атрымаць вышэйшую адукацыю не пасьпеў. У1935 г. быў асуджаны на шэсьць гадоў зьняволеньня, аднак празь пяць гадоў вызвалены й працаваў у Хабараўску. У Беларусь вярнуўся ў 1941 г. і хутка быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Трапіў у нямецкі палон, зь якога быў вызвалены ўвесну 1942 г. Працаваў у структуры Вэрмахту. Займаў становішча інспэктара пры 9-й Арміі па наглядзе за дзейнасьцю мясцовых аддзелаў паліцыі, а таксама працаваў на іншых пасадах. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны больш за два гады знаходзіўся пад арыштам. Аднак па вызваленьні навязаў кантакты з Брытанскай адміністрацыяй у Нямеччыне і ў 1949—1953 гг. працаваў у сыстэме Брытанскай кантрольнай камісіі на Нямеччыну на становішчы дарадчыка ў пытаньнях савецкай сыстэмы й яе органаў. Здолеў зацікавіць Брытанскую выведку справай арганізацыі беларускага збройнага супраціву ў БССР, ладзіў навучаньне дывэрсійных групаў. У1952 г. пры падтрымцы Р. Астроўскага заснаваў арганізацыю беларускіх вайскоўцаў на эміграцыі Беларускі вызвольны рух, які дэкляраваў сваю цесную сувязь з антысавецкім падпольлем у Беларусі. У 1955 г. адышоў ад справаў арганізацыі й беларускага жыцьця наогул. Празь некаторы час стаў падпісвацца як „ксёндз Людвік Тытулярны Пастар Копыльскага Рэфармаванага Каталіцкага Кальвінскага Касьцёлу“.
ЗАСЛАЎСКАЯ Ліна (20.07.1913 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗАСЛАЎСКІ Сьцяпан (13.09.1907, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся 88
ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗАХАРКЕВІЧ Васіль (12.09.1910, в. Сітніца (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 02.07.1986, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Служыў у польскім войску, потым працаваў на фанэрнай фабрыцы. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у лягерах DP Міхельсдорф, Розэнгайм і інш. У1951 г. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, прыхаджанінам царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У1965 г. разам з К. Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў Беларуска-Амэрыканскага аб’еднаньне ў штаце Нью-Ёрк, а ў 1968 г. — адзін з ініцыятараў заснаваньня прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўправы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.
3AXAJP3BI4 Часлаў (09.03.1922, Вільня — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў каля Кроўлі у Сасэксе, пазьней у Лёндане. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗАЯЦ Павал (10.04.1925, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у беларускай паліцыі ў Міры. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗДАСЕВІЧ Уладзімер (15.09.1909, в. Субачы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 31.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗМАГАР Алесь гл. ЯЦЭВІЧ Аляксандар
ЗМАГАРКА Ніна гл. ПАНЬКОВА Марыя
ЗУБКОВІЧ Эльза (дзяв. Пілеман, 1895, Менск — 04.06.1983, Нью-Ёрк, ЗША), сыіявачка, піяністка, кампазытар, пэдагог. Нарадзілася ў сям’і мэдыка. У1914 г. скончыла Менскую музычную школу, навучаньню ў кансэрваторыі перашкодзіў пачатак Першай сусьветнай вайны. Засталася працаваць у Менскім шпіталі, дзе бацька займаў пасаду галоўнага лекара. Пазнаёміўшыся з прафэсарам Варшаўскае кансэрваторыі Георгіем Жураўлёвым, прыватна за чатыры гады прайшла поўны курс кансэрваторыі для фартэпіяна, адначасна беручы ўдзел у канцэр-
тах. Працягвала канцэртную дзейнасьць і ў 1920 г., пад польскай акупацыяй. Адзін з арганізатараў, польскі лекар Урштэйн, параіў ехаць навучацца ў Бэрлін да вядучага прафэсара-тэарэтыка тамтэйшае кансэрваторыі, кампазытара Паўля Юона. 3 дапамогай Урштэйна дамаглася ад польскіх уладаў дазволу на выезд і ў 1920 г. прыехала ў Бэрлін, дзе пачала навучаньне. Але ў сувязі са сьмерцю бацькі здала экстэрнам экзамэны ў Штутгарцкай кансэрваторыі і ў 1922 г. з дыплёмам піяністкі вярнулася ў Менск, дзе працавала ў музычнай школе, а пасьля — у тэхнікуме й кансэрваторыі. Выйшла замуж, нарадзіліся дзьве дачкі. Па вайне апынулася зь сям’ёй у Нямеччыне, пахавала мужа, a потым эмігравала ў ЗША, дзе працягвала пэдагагічную дзейнасьць. У 1972 г. выйшаў зборнік рамансаў„Осеннйе падают лйстья“, напісаны на вершы эміграцыйнай расейскамоўнай паэткі Ірыны Сабуравай, таксама народжанай у Беларусі. У1972 г. выйшаў новы зборнік рамансаў „Край мой васільковьГ — на вершы Я. Коласа, А. Гаруна, М. Кавыля, Н. Арсеньневай.
ЗУБОВІЧ Антон (12.06.1928, Магілёў — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Тамуартс у Стафардшыры. Ад 02.08.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗУЙ Міхась (23.10.1909, в. Вялікае Сяло (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 24.04.1995, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У 1932 г. арганізаваў у вёсцы асьветны гурток „Кола беларускай моладзі". Ад 1942 г працаваў у Беларускай народнай самапомачы, павятовы кіраўнік Шаркаўшчынскага павету. Сябра Беларускай незалежніцкай партыі. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 гг. — на эміграцыі. Быўу складзе Дальвіцкага беларускага батальёну. Пазьней перабраўся ў лягер DPy Ватэнштэце. Ад жніўня 1949 г. жыў у Аўстраліі. Удзельнік Першага зьезду сяброў Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў сакавіку 1950 г., пазьней — стваральнік і нязьменны старшыня БАА (БЦРаўскага кірунку). Ад імя гэтай арганізацыі рэпрэзэнтаваў беларусаў на мерапрыемствах аўстралійскіх грамадзкіх і ўрадавых арганізацыяў. У1950—1960-х гг. — арганізатар і кіраўнік беларускага драматычнага гуртку ў Сыднэі. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі. У 1978 г. — старшыня Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі. У1977—1978 гг. — старшыня Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. У 1987 г. на XIX Пленуме БЦР прызначаны й зацьверджаны на Прэзыдэнта БЦР. Пахаваны у Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
ЗЫБАЙЛА Пётра (10.10.1911, в. Яблонка (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 03.10.1998, Гленспэй, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. У Беларусі працаваў лясьніком. У1950 г. апынуўся ў ЗША. Быў актывістам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. У1965 г. разам з К. Мерляком пакінуў шэрагі БАЗА й заснаваў Беларуска-Амэрыканскае аб’еднаньне ў штаце Нью-Ёрк, а ў 1968 г. стаў адным з ініцыятараў стварэньня прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Ад 1969 г. браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Ад 1974 г. жыўу Гленспэй, недалёка ад беларускага адпачынкавага цэнтру „Белэр-Менск“, у Раду дырэктароў якога ўваходзіў. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ЗЬВІЦЭВІЧ Вацлаў (06.03.1920, в. Заастравечча (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЗЯНЬКО Мікалай (?, Валожын (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ІВАНЕЦ Грыгор (17.04.1921, Вялейшчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ІВАНОЎСКІ Віктар (08.02.1924, в. Загора (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лестэры. Ад 21.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.