ЖУРОМСКІ Аляксандар (24.03.1923 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1949 г. быў сябрам управы Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаўу Ланкашыры. ЖУЧКАЯнка (15.04.1928, в. Лучыцы (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 16.11.2010, Бэльгія), інжынэр, журналіст, грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў школе ў Сіняўцы, падчас Другой сусьветнай вайны — у тэхнічнай школе ў Клецку. Быў сябрам СБМ. Пасьля вайны апынуўся ў беларускім лягеры ў Рэгенсбургу, вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У1948 г. у складзе „Дванаццаткі“ прыбыў як DP у Вялікабрытанію. Працаваў на вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Ад 1949 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Уваходзіўу Беларускае хрысьціянскае акадэмічнае аб’еднаньне .,Жыцьцё“. У1950 г. выехаў на вучобу ў Бэльгію. Скончыў палітэхнічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту з дыплёмам будаўнічага інжынэра. Пасяліўся на сталае жыцьцё ў Бэльгіі, працаваў у галіне сталёвых канструкцый, ад 1968 г. у інфармацыйным цэнтры па выкарыстаньні сталі ў будаўніцтве. У1968-1985 гг. працаваў у рэдакцыі міжнароднага часопіса Acier-Stahl-Steel. Аўтар мноства артыкулаў у галіне сталёвых канструкцый. Ад 1985 г. займаў пасаду дарадцы ў сваёй спэцыяльнасьці, чытаў лекцыі й праводзіў канфэрэнцыі для інжынэраў і архітэктараў. Браў актыўны ўдзел у беларускім жыцьці. У 1954 г. увайшоў у склад управы Беларускага студэнцкага згуртаваньня, у 1957—958 гг. — яго старшыня. Стаў сябрам Саюзу беларусаў Бэльгіі, а празь некаторы час — яго кіраўніком. Быў радным БНР. ЖЫВУЛЬКАЯн (27.11.1910 — 15.10.1978, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам ўправы мясцовага акрутовага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ЖЫЗЬНЕЎСКІ Нікодым (28.09.1926, в. Сабары Глыбоцкага пав. Віленскага ваяв. (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 01.12.2002, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1949 г. прыбыўу ЗША. Напачатку жыў у горадзе Пэорыя, дзе заснаваў аддзел Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Працаваў на трактарным заводзе „Катэрпіляр“, браў удзел у Карэйскай вайне. Скончыў унівэрсытэт Брэдлі па спэцыяльнасьці „інжынэр індустрыі“. У ліпені 1959 г. пераехаўу Чыкага. У сакавіку заснаваў беларускую радыёпраграму „Радыё Нёман“, якую вёў да 2002 г. Пахаваны ў Чыкага на Irving Park Cemetery. ЖЫЛІК Аркадзь (1927 — 25.01.1985), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Жыў уАўквіле. Уваходзіў у Наглядную раду Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага. ЖЫНГЕЛЬ Вольга (дзяв. Мароз, нар. ?, Століншчына), царкоўная актывістка, дачка 3. Мароз, сястра Ў. і М. Марозаў, жонкаХ Жынгеля. У1940 г. была вывезеная зь сям’ёй бацькоўу Архангельскую вобл. Расеі. У1942 г. апынулася ў Іране, адкуль трапіла ў лягер для цывільных сваякоў польскіх жаўнераў у Танганьіцы. У1948 г. прыбыла ў Вялікабрытанію. Жыве ў Лёндане. Прыхаджанка царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Ад 1997 г. — сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЖЫНГЕЛЬ Хведар (Тодар) (05.04.1922, Дзісеншчына — 25.06.2003, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, муж В. Жынгель. У1940 г. быў дэпартаваны. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Лёндане. Парафіянін прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Сябра Царкоўнага Камітэту. Ад 1995 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Лёндане на Gunnersbury Cemetery. ЖЫТКА Янка (?, Ляхавіччына — ?, Канада), грамадзкі дзеяч. Вучыўся на хімічным факультэце Львоўскай палітэхнікі. У часе нямецкай акупацыі працаваў у беларускіх установах у Баранавічах. Ад лета 1944 г. — у Нямеччыне. Вывучаў хімію ў Марбургу, потым у Лювэне (Бэльгія), дзе атрымаў дыплём інжынэра-хіміка. Актыўна ўдзельнічаў у студэнцкім грамадзкім жыцьці й працы Саюзу беларусаў Бэльгіі, быў некаторы час яго старшынём. Быў старшынём Беларускага антыбальшавіцкага фронту. Па сканчэньні навучаньня некаторы час жыў у Мюнхене, а потым выехаў на сталае жыцьцё ў Канаду. Жыў у Манрэалі, працаваў у шпіталі. У сярэдзіне 1990-х гг. парваў сувязі зь беларусамі. ЖЫХАРАЎ Аляксандар (23.03.1926, Глыбоччына— ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі (выйшаў на ўласнае жаданьне). ЗАБАЛОТНАЯ Марыя (?, м. Гарадок (сёньня Віцебская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 13.08.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЗАБАРОНАК Міхал (10.10.1918, в. Саколі Вугал (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лемінстэры. Ад 18.06.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЗАБАЎСКІ Анатоль (05.08.1920, в. Турэц (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. СлужыўуАрміі Андэрса, разам зь якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне. ЗАБАЎСКІ Мікола (15.01.1921, в. Ярэмічы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1952 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. ЗАВАДЗКІ Васіль (22.09.1911, в. Любішчыцы (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 25.10.1987, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі быў начальнікам пастарунку паліцыі ў Ляхавічах, потым у Косаве. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыўу Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 25-03.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У 1952 г. пасьля трэнініуў ладжанай Беларускім вызвольным рухам з дапамогай брытанскай выведкі школе пад Лёнданам быў перакінуты разам з А. Петрашам у Нямеччыну, а потым для дывэрсійнай працы ў Полыпчу. Па выкананьні заданьня ў тым жа 1952 г. вярнуўся празь Нямеччыну ў Вялікабрытанію, дзе й застаўся на сталае жыхарства. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ЗАВІСТОВІЧ Расьціслаў (01.09.1928, Случчына — 28.11.2000, Вашынгтон, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1949 г. прыбыў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, браў удзел у моладзевым руху, быў сябрам Аб’еднаньня беларуска-амэрыканскай моладзі. У першай палове 1950-х гг. служыў у амэрыканскай арміі ў Нямеччыне. Пасьля дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім унівэрсытэце (Нью-Джэрзі), па сканчэньні якога пераехаўу Вашынгтон. Быўсябрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, перакладаў яго звароты на ангельскую мову, рыхтаваў тэксты, прысьвечаныя беларускай тэматыцы, для Congressional Record. Ад сярэ- дзіны 1960-х гг. на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадзкай працы, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў БККА. Пахаваны ў СаўтРывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. ЗАЗУН Васіль (26.12.1916 — ?), грамадзкі дзеяч. СлужыўуАрміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 07.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЗАЛЕЎСКІ Міхась (02.05.1926, Барысаў (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Гэрфардзе. Ад 28.06.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЗАЛОГА Мікола (нар. 15.09.1924, Берасьцейшчына), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у беларускай паліцыі ў Косаве. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане. Ад 07.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі й ад 1948 г. стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Быў сакратаром Лёнданскага акруговага цэнтру арганізацыі. Пазьней стаў сябрам Беларускага вызвольнага фронту, быў кіраўніком Лёнданскага цэнтру арганізацыі, уваходзіў у кіраўніцтва Краёвага штабу БВФ у Вялікабрытаніі. Быў аўтарам тэкстаў у арганізацыйным часопісе „Барацьба“ (Нямеччына). Стаўсябрам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане, сябрам царкоўнага камітэту. ЗАМОРСКІ Мікола (15.03.1924, Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 18.06.1989, Мангасэт, Нью Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Паходзіў з шляхты. У1949 г. прыбыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Меў уласную сьлясарную майстэрню. Фінансава падтрымліваў розныя беларускія праекты. Быў скарбнікам Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ЗАНКОВІЧ Анатоль (нар. 11.05.1925, в. Сіўцы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Рэгенсбургу, матуральны экзамэн здаваўу 1946 г. у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе. У гэтым жа годзе пачаў вучыцца на хімічным факультэце Тэалягічна-філязофскай вышэйшай школы ў Рэгенсбургу, з другога сэмэстру перавёўся на мэдычны факультэт Мюнхенскага ўнівэрсытэту. Быў заснавальнікам і старшынёй Рэгенсбурска- га аддзелу Згуртаваньня беларускіх студэнтаўу Нямеччыне. Ад 1949 г. вучыўся на медычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія), дзе ў 1954 г. атрымаў дыплём доктара мэдыцыны. Перабраўся ў ЗША. Жыве ў Нью-Ёрку. ЗАНЬКО Ануфры (1923—1991, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў сябрам мясцовага Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў і пры канцы 1950-х уваходзіў у яго ўправу. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. ЗАЛРУДНІК Вольга (дзяв. Харытончык, 18.01.1928, Нясьвіжчына — 30.09.1987, Мангасэт, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Я. Запрудніка. Паходзіла зь сям’і слуцкага паўстанца Юркі Харытончыка. Улетку 1944 г. разам зь сям’ёю выехала ў Нямеччыну. Пасьля Друтой сусьветнай вайны ў лягерах DP у Рэгенсбургу й Міхельсдорфе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Удзельнічала ў беларускім скаўтынгу. У1950—1953 гг. вучылася ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія). Удзельнічала ўтанцавальным гурце пры хоры М. Равенскага. У1954 г. пабралася шлюбам зЯ. Запруднікам і выехала зь ім у Мюнхен. У1957 г. прыехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1970—1980-х гг. была сакратаркай Галоўнай управы арганізацыі. Актывістка Жаночага згуртаваньня. Прыхаджанка БАПЦ, сьпявала ў царкоўным хоры. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.