Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ГУЦЬКАЯзэп (24.12.1883, в. Брацянка (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 08.07.1956, ЗША), вайсковы дзеяч. Удзельнік расейска-японскай вайны 1904—1905 гг. За баявыя заслугі быўузнагароджаны ордэнамі Сьв. Ганны 4-й ступені й Сьв. Станіслава 3-й ступені зь мячамі й бантам. У міжваенны час працаваў адвакатам у Наваградку. Ад 15 ліпеня 1942 г. займаў пасаду начальніка Галоўнага штабу Корпусу беларускай самааховы. У траўні 1944 г. адмовіўся ад прапановы заняць пасаду начальніка штабу БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне, а пазьней — у ЗША. Жыў у Спрынгфілдзе.
ГУЦЬКО Ўладзімер (25.і2.і92і,Нясьвіжчына — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай 70
вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, заснавальнікам і першым старшынём аддзелу ў Манчэстэры. Ад 1951 г. быў таксама сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1950-х гг. выехаў у Канаду, жыў у Вініпэгу. Быў кіраўніком мясцовай арганізацыі Беларускага вызвольнага фронту.
ГУЦЭВІЧ Віктар (23.02.1926 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.06.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ДАБРАВОЛЬСКІ Тодар (07.07.1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ДАБРАВОЛЬСКІ Юры (05.01.1923, Слонім (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 10.06.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у выніку расколу ў 1948 г. далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Уваходзіў ва ўправу Акруговага цэнтру ХАБР у Манчэстэры, быў сакратаром Галоўнай управы арганізацыі. Ад 1952 г. быў сябрам Беларускага вызвольнага фронту.
ДАМІНІК Ян (10.02.1912, Клецк (сёньня Менская вобл.) — 25.01.1995, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Клецкай беларускай гімназіі, потым працягваў навучаньне ў Баранавічах і Вільні. У часе Друтой сусьветнай вайны працаваў у беларускай адміністрацыі ў Клецку. Улетку 1944 г. выехаў на эміграцыю ў Нямеччыну, адкуль як DP прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане, гандляваў нерухомасьцю. Стварыў пасьпяховы ўласны бізнэс. Афіцыйна не належаў ні да якой беларускай арганізацыі, але падтрымліваў сувязь з рознымі зь іх. Быў сталым падпісчыкам часопіса „Аб’еднаньне". Уваходзіўу Раду апекуноў Скарынаўскай бібліятэкі, на якую пакінуў іо тысяч фунтаў. У1993 г. бясплатна перадаў амбасадзе Рэспублікі Беларусь у Лёндане адзін са сваіх дамоў. Пахаваны ў Лёндане на Kensal Green Cemetery.
ДАНІЛОВІЧ Антон (псеўд. Янка Золак, Яз. Дольны ды інш. 01(14).11.1912, в. Лучнікі Слуцкага пав. (сёньня аграгарадок у Слуцкім р-не Менскай вобл.) — 30.12.2000, Мілтаўн, Нью-Джэрзі, ЗША), пісьменьнік, журналіст, выдавец, грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у „Газэце Случчыны“. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Заходняй Нямеччыне заснаваў саматужнае выдавецтва „Ніва“. У
1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрзі. Працягнуў выдаваць кнігі беларускіх пісьменьнікаў, а таксама друкаваныя насьценныя беларускія календары. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае й навуковае таварыства. У1960—1983 гг. — галоўны рэдактар часопіса „Беларуская думка“. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амэрыкі, адзін з кіраўнікоў Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго „Твораў“. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ДАНІЛОВІЧ Браніслаў (20.11.1908, Ашмяншчына — 29.09.2003, Нью-Брансьвік, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. вучыўся у Барунскай настаўніцкай сэмінарыі. У гады навучаньня далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У пошуках працы пераехаў у Л атвію, адкуль перабраўся ў Нямеччыну. Як перакладчык удзельнічаў у вызваленьні ваеннапалонных беларусаў (былых жаўнераў польскага войска) зь нямецкіх лягераў. Служыў у і-м Беларускім штурмовым зьвязе, пазьней — у цывільнай адміністрацыі на Смаленшчыне, адкуль у 1943 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну. Адзін з актыўных удзельнікаў аднаўленьня Рады БНР. Ад канца 1940-х гг. жыў у ЗША. Адзін з стваральнікаў Нью-Джэрзійскага аддзелу БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня, сябра рэдкалегіі й шматгадовы распаўсюднік газэты „Беларус". Пахаваныў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ДАНІЛЮК Барыс (05.03.1923, в. Старыя Дзявяткавічы (сёньня в. Старадзявяткавічы Слонімскага р-на Гарадзенскай вобл.) — 28.01.2011, Сомэрсэт, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, сынХ.Данілюка.У 1935—1939 гг. вучыўся ў польскіх гімназіях у Слоніме й Баранавічах. У часы нямецкай акупацыі працаваў сакратаром і школьным інспэктарам у Слоніме, таксама ў структуры Беларускага камітэту самапомачы, кіраваў самадзейнасьцю, быў спартовым інструктарам СБМ, служыў перакладчыкам пры 48-м Беларускім батальёне. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Апынуўся ў францускай зоне акупацыі Нямеччыны. Вучыўся на інжынэра-будаўніка ва ўнівэрсытэце ў Мюнхене. Актыўна ўдзельнічаў у беларускім студэнцкім жыцьці, сябра Беларускага студэнцкага згуртаваньня й рэдкалегіі часопіса „Студэнцкая думка“ (пазьней — „Крывіцкі сьветач"). У1950 г. пераехаў у ЗША, жыў у Нью-Джэрзі. Сябра Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Нью-Ёрскага й Лонг-Айлэндзкага аддзелаў арганізацыі. Сябра рэдкалегіі газэты „Беларус“. У i960—1970-х гг. выкладаў Закон Божы ў нью-ёрскай беларускай школе. У 1970-х гт. — скарбнік і старшыня Беларуска-Амэры-
канскага рэспубліканскага клюбу ў штаце Нью-Ёрк. Ад 1996 г. сакратар Кансісторыі БАПЦ, выдавец бюлетэня „Царкоўны пасланец“. Аўтар успамінаў „Азіраючыся расою выетымі вачыма“ (Менск, 2012). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ДАНІЛЮК Хведар (12.08.1887, в. Сурынка (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 29.07.1960, Нью-Ёрк, ЗША), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, праваслаўны сьвятар, бацька Б. Данілюка. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У1919—1920 гг. служыў у войску Літоўскай рэспублікі, Беларускай вайсковай камісіі. Браў удзел у Слуцкім паўстаньні 1920 г. Прыняў сьвятарскае пасьвячэньне ў 1921 г. У часе нямецкай акупацыі ў 1942 г. браў удзел у саборы БАПЦ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі, выконваў абавязкі ад’ютанта камандзіра 30-й (беларускай) дывізіі войск СС. У жніўні 1950 г. пераехаў у ЗША, быў настаяцелем прыходу БАПЦ у Брукліне, а пазьней настаяцелем катэдральнага сабору Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пахаваныў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ДАРАІПЭВГЧ Мікола (08.07.1898 — 06.02.1974, Мангасэт, НьюЁрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, першы скарбнік арганізацыі. Сябра БІНіМу. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ДАСЮКЕВІЧ Баляслаў (02.01.1922, в. Копцевічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1947 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ДВАРЭЦКІ Пятро (26.03.1922, в. Краснае (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, потым служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Лёндане, дзе атрымаў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста. Ад 30.03.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Цягам 1950—1956 гг. рэгулярна абіраўся на пасаду сакратара Лёнданскага аддзелу арганізацыі. Быў адным зь першых ахвярадаўцаў на Беларускі дом у Лёндане, у якім потым жыў і быў адным з арганізатараў дантыстычнай майстэрні. У1956 г. зьехаў у ЗША.
ДВАРЭЦКІ Янка (06.03.1924, Лебедзева (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.)— ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, аднак хутка зьехаў зь Вялікабрытаніі ў Аўстралію.
ДЗЕЙКА Сяргей (25.12.1925, Баранавіччына — ?, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у паліцыі, разам з падраздзяленьнямі якой быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Пазьней быў актывістам парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, у 1970-X-1980-X гг. быў старшынём парафіяльнага камітэту. У1995 г. стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі разам са сваёй жонкай-англічанкай Джоан. Уваходзіў у Галоўную ўправу арганізацыі. Быў сакратаром Беларускага харытатыўнага фонду.
ДЗІМІТРУК Павал (28.11.1924, Случчына (?) — ?), грамадзкі дзеяч. 3 паваеннай Нямеччыны ў складзе „Дванаццаткі“ як DP прыехаў у Вялікабрытанію. Працаваў у вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1949 г. выехаў на навучаньне ў Лювэнскі ўнівэрсытэт, зь якога пазьней перавёўся ў тэхнічную школу ў г. Льеж. У1956 г. выехаў у ЗША (штат Мічыган), пасьля чаго страціў сувязь зь беларусамі.
ДЗІМІТРЫЕЎТодар (Хведар) (11.09.1903, Случчына — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў гімназіі. Быў удзельнікам Слуцкага паўстаньня. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 06.11.1971 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1970-х выконваў абавязкі гаспадара й кухара ў школе-інтэрнаце Сьв. К. Тураўскага. Жыў у Лёндане, пазьней выехаў у Польшчу.
ДЗЮБАЙЛА Ўладзімер (07.06.1924, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ротэргаме. Ад 27.08.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ДЗЯДЗЮЛЯ Лявон (1930 (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Аўстраліі. У 1960-х гг. далучыўся да беларускай грамадзкай дзейнасьці, калі стаў сябрам Беларуска-аўстралійскага незалежнага аб’еднаньня, якім доўгі час кіраваў. У 1976— 1977 іт. — старшыня Беларускага кулыурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі.