ГРЫЦ Рыгор (18.08.1921, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 18.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ГРЫЦКЕВІЧ Адам (25.10.1904, в. Вялікія Чучавічы (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, ад 1952 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. ГРЫЦКЕВІЧ Алена (10.08.1925, в. Аброва (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 13.01.2003, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Манчэстэры, прыхаджанка царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахавана ў Манчэстэры на Blackley Cemetery. ГРЫЦКЕВІЧ Аляксей (25.02.1922, Баранавіччына — 26.05.1980, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, ад 1951 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пахаваны ў Манчэстэры на могілках Southern Cemetery. ГРЫЦКЕВІЧ Грыгор (27.01.1911 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 18.06.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ГРЫЦКЕВІЧ Піліп (07.09.1924, в. Вялікія Чучавічы (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ГРЫЦКЕВІЧ Стэфан (10.03.1899, в. Чучавічы (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 13.01.1984, Чэшыр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Арклідзе ўЧэшыры. Прыхаджанін царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Чэшыры на Wlaverham Cemetery. ГРЫЦУК Аляксандар (нар. 06.09.1928, в. Дуброва (сёньня Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.)), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, братП. Гуза, муж Т. Грыцук. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Падчас нямецкай акупацыі пасьля забойства бацькі й спаленьня вёскі апынуўся ў лягеры Дахаў (Нямеччына), адкуль трапіў у Аўстрыю. Па капітуляцыі быў у лягеры DP Куфштайн (Аўстрыя), дзе ўдзельнічаў разам з братам П. Гузам у заснаваньні беларускага скаўтынгу. У1949 г. разам з маці й братавай сям’ёй прыехаўуАўстралію. Пасяліўся ў Мэльбурне, дзе быўадным з заснавальнікаў беларускага скаўцкага зьвязу „Ўсяслаў Чарадзей“. Сябра аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Дапамагаўу выданьні часопіса „Новае жыцьцё“ ў Мэльбурне. Удзельнічаў у фірме па будоўлі дамоў для беларусаў. Пазьней быў высьвечаны на сьвятарства япіскапам УАПЦ Данатам і на працягу 25 гадоў выконваў душпастырскія абавязкі. Адначасова належаў да Беларускага цэнтральнага камітэту й Камітэту набыцьця Беларускага дому (пазьней — Каапэратыву), плаціў складкі ў Беларускі нацыянальны фонд. Сябра Беларускага вызвольнага фронту й Беларускага сацыяльнага клюбу. ГРЫЦУК Аляксей (03.07.1910, в. Міхнаўка (сёньня Падляскае ваяв., Польшча — 30.05.1976, Кінгстан, Антарыа, Канада), грамадзкі дзеяч, літаратуразнаўца, муж В. Грыцук. Завочна скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт са ступеньню магістра гісторыі. Удзельнік абароны Варшавы ў верасьні 1939 г. Трапіў у палон. У часе нямецкай акупацыі кіраваў школьным інспэктаратам на Беласточчыне. У1944 г. — асьветны афіцэр у БКА. Чытаў лекцыі па гісторыі ў 1-м кадравым батальёне БКА ў Бэрліне. У паваенны час быў адным са стваральнікаў Беларускага камітэту ў Аўстрыі. У1948 г. пераехаў у Канаду. Жыў у Таронта. У 1950-х — 1970-х гг. колькі разоў займаў пасаду старшыні Згуртаваньня беларусаў Канады. Абараніў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную творчасьці М. Багдановіча, працаваўу Квінс-унівэрсытэце Кінгстану (Антарыё). Пахаваны ў Кінгстане на Cataraqui Cemetery. ЖонкаВ. Грыцук напісала ўспаміны „Мы стваралі сваю Беларусь: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука“ (Менск, 2007). ГРЫЦУК Вольга (дзяв. Дуброўская, нар. 29.10.1923, г. Дзісна (сёньня Верхнядзьвінск Віцебскай вобл.), грамадзкая дзяячка, жонка Аляксея Грыцука. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Зальцбургу, дзе пазнаёмілася з будучым мужам. Працавала ў мясцовым Беларускім камітэце. Удзельнічала ў выданьні часопіса „Пагоня „й газэты“3ь беларускага жыцьця“ разам зМ. Ганьком,А. Салаўём ІА. Грыцуком. У1948 г. разам з бацькоўскай сям’ёй выехала ў Полыпчу. Жыла ў Гдыні. У1958 г. выехала ў Канаду й пабралася шлюбам з А. Грыцуком. Адна з заснавальніц і ў 1975—1993 гг. старшыня Згуртаваньня беларускіх жанчын у Канадзе. Жыве ў Кінгстане (Антарыё). Аўтарка ўспамінаў „Мы стваралі сваю Беларусь: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука“ (Менск, 2007). ГРЫЦУК Тамара (нар. 1937), грамадзкая дзяячка, жонка Аляксандра Грыцука. Нарадзілася ў сям’і высланых на Ўрал беларусаў. У 1940 г. пераехала з бацькамі ў Глуск. У часе нямецкай акупацыі выехала зь сям’ёй у Нямеччыну, дзе вучылася ва ўкраінскай і нямецкай школах. У 1949 г. прыбыла ў Аўстралію. У Мэльбурне пазнаёмілася й пабралася шлюбам у 1954 г. з Аляксандрам Грыцуком. Далучылася да беларускай грамады Мэльбурну. Удзельнічала ў нацыянальных мерапрыемствах. Некаторы час была старшынёй Беларускага жаночага камітэту ў Вікторыі. Сяброўка Беларускага сацыяльнага клюбу. Жыве ў Мэльбурне. ГРЫШКЕВІЧ Рамуальд (1925, Будслаў (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 25.07.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ГРЭБЕНЬ Мікалай (22.05.1922 — 23.03.2005, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Жыў у Фэніксьвіле (Пэнсыльванія). Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Прадстаўнік Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі на штат Пэнсыльванія. Пахаваны у Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. ГРЭМЯКА Ўладзімер (нар. 17.12.1922, Мір (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. У часе Друтой сусьветнай вайны служыў у паліцыі парадку, потым трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, уступіўу Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 01.10.1946 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі і ў 1948 г. стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. У 1952 г. навучаўся ў школе выведкі ў Бад-Вэрысгофэне (Нямеччына), аднак дэсантавацца на савецкую тэрыторыю адмовіўся й вярнуўся ў Вялікабрытанію. Быў кіраўніком Лёнданскага аддзелу ХАБР. Актывіст парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. Дапамагаўу выданьні часопіса „Голас часу“. ГУБЭРТ Адольф (20.09.1922, в. Горбач (сёньня Любанскі р-н Менскай вобл.) 29.08.2006, ЗША), грамадзкі дзеяч. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Пад канец вайны апынуўся ў Аўстрыі (Зальцбург). У1948 г. выехаў у Аргентыну. Ад 1959 г. жыў у ЗША. Браў удзел у дзейнасьці парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. У 2002—2005 ггбыў старшынём царкоўнай управы. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ГУЗ Павал (15.08.1924, в. Дуброва (Рэчыцкі р-н Гомельскай вобл.) — 17.08.2003, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, братАіяксандра Грыцука. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Разам з братам Аляксандрам прайшоў цераз Дахаў і па капітуляцыі нямеччыны апынуўся ў лягеры DP Куфштайн (Аўстрыя), займаўся арганізацыяй беларускага скаўцкага „Зьвязу імя Івана Луцкевіча". У1949 г. разам з жонкай выехаў у Аўстралію. У часе паездкі пазнаёміўся зьМ. Зуем і стаў сябрам Беларускай незалежніцкай партыі. У Мэльбурне адразу пачаў наладжваць беларускую грамадзкую дзейнасьць. Сакратар першага створанага ў Мэльбурне Беларускага клюбу, які арганізаваўу 1950 г. першае сьвяткаваньне ўгодкаў незалежнасьці БНР. Пазьней сябра ўправы й культурнаасьветны рэфэрэнт Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Дапамагаўу выданьні часопіса „Новае жыцьцё“ ў Мэльбурне, займаўся тэхнічнай працай. Доўгагадовы сакратар-скарбнік, а ў апошнія гады жыцьця й старшыня Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Ад 1989 г. — сакратар Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяўу Аўстраліі. Дэлегат на XIV—XIX Пленумах БЦР, спрыяў абраньнюМ. Зуя на пасаду Прэзыдэнта БЦР. Меўузнагароды ад БЦР. Падтрымліваў сувязі зь беларускімі эміграцыйнымі выданьнямі ў іншых краінах, друкаваў нататкі з жыцьця беларусаў у Мэльбурне й уласныя вершы пад псэўданімам Паўлюк Дуброўскі. Пахаваны ў Мэльбурне на Fawkner Memorial Park. ГУМЕН Мікола (10.12.1906, в. Лінова (сёньня Пружанскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 28.01.1984, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1939 гбыў арыштаваны й высланы ў Сыбір, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Удзельнічаў у бітве за Монтэ-Касіна. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 20.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, быў актывістам БАПЦ. У1957 г. выехаўу ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў сябрам парафіяльнай рады царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлэндзе, сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня й Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Пахаваны ў Кліўлэндзе. ГУТКОЎСКІ Язэп (сапр. Ізыдар Плашчынскі, 24.06.1908, Каралішчавічы Менскага пав. (сёньня Менскі р-н) — 25.02.1986, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, публіцыст, малодшы брат Я. Пушчы. У часе нямецкай акупацыі працаваў у „Беларускай газэце“. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне жыў у лягеры DP у Гановэры. Супрацоўнічаў з пэрыёдыкам „Вольнае слова“. У 1950-х гг. друкаваўся на старонках выданьняў Мюнхенскага інстытуту вывучэньня СССР, быў няштатным аўтарам беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне". Жыў у ЗША, у Нью-Ёрку. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ГУТЫРЧЫК Сяргей (03.03.1923 — 03.02.1993, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі й вайсковы дзеяч. У часе нямецкай акупацыі служыў жаўнерам 13-га Беларускага батальёну. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Жыў у Нью-Джэрзі. Ад 1958 г. быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, доўгі час кіраваў НьюДжэрзійскім аддзелам арганізацыі. Шматгадовы камандзір Нью-Джэрзійскага Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Браў удзел у пабудове Помніка беларускім героям у Іст-Брансьвіку. У 1980 г. быў пазбаўлены амэрыканскага грамадзянства праз абвінавачаньне ў службе ў Калдычаўскім лягеры. Абвінавачаньні абвяргаў. Пахаваны ў ІстБрансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.