жыўу Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. ЕРМАЧОНАК Васіль (10.03.1919 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЕРМАЧЭНКА Іван (13.05.1894, в. Капачоўка (сёньня Барысаўскі р-н Менскай вобл.) —25.02.1970, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч. У часе Першай сусьветнай вайны — афіцэр расейскай арміі, у 1919— 1920 гг. — у арміі генэрала Ўрангеля. Ад 1922 г. жыў у Чэхаславаччыне. Скончыў мэдычны факультэт Праскага ўнівэрсытэту (1929), заснаваў прыватную лекарскую практыку, якая была вельмі пасьпяховай. Браў дзейсны ўдзел у беларускім студэнцкім руху й працы беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне. Заснаваў прыватнае выдавецтва ў Празе, узначальваў мясцовы камітэт самапомачы (1940—1941), фінансаваў розныя беларускія культурныя праекты. Ад кастрычніка 1941 г. — у Менску. У кастрычніку 1941 — красавіку 1943 гг. быў старшынём Беларускай народнай самапомачы. Спрычыніўся да аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы. Спрабаваў пры падтрымцы В. Кубэ дамагчыся беларускай аўтаноміі. Праз канфлікт зь нямецкімі паліцыйнымі ўладамі ў красавіку 1943 г. пазбаўлены пасады й высланы зь Беларусі ў Прагу пад нагляд гестапа. Ад 1946 г. жыўу ЗША, працаваўлекарам. Адзін з заснавальнікаўЗлучанага беларуска-амэрыканскага дапамаговага камітэту ўСаўт-Рывэры. ЕЎЛЕЎ (Ёўлеў) Міхась (20.09.1920, в. Лагішын (сёньня Пінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 25.09.1972, Бірмінгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, дзе далучыўся да беларускага руху. У1948 г. як DP прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Пасяліўся ў Бірмінгеме, дзе меў цырульню. Ад 25.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, актывіст аддзелу ў Бірмінгеме, потым муж даверу ЗБВБ. Ад 1950 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, адзін з заснавальнікаў парафіі БАПЦ, кіраваў царкоўным хорам. Пахаваны ў Бірмінгеме. ЕЎСА Кастусь (? — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у ЗША. Ад 1957 г. быў старшынём Амэрыканска-Беларускага культурна-дапамаговага аб’еднаньня ў Кліўлэндзе. ЕЎШЭЛЬ Мікалай (14.02.1916 — 14.08.1986, Лёндан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Лёндане на Greenford Park Cemetery. ЕФІМОВІЧ Уладыслаў (11.02.1904 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЖАБАВУХА Базыль (14.02.1922, в. Лахва (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 17.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЖАМОЙДА Сымон (1915, в. Княгінін (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — 2008, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Служыў у польскім войску, трапіў у нямецкі палон, быў вызвалены. У1941—1944 г. жыўу Бяла-Падлясцы, быў рэфэрэнтам у справах асьветы Беларускага камітэту. У 1944— 1945 гг. арганізоўваў беларускае школьніцтва ў Баварыі сярод дзяцей, вывезеных на прымусовыя працы. Ад 1950 г. — у ЗША, жыў у Пасэйку, уваходзіў у склад управы Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, быў сябрам Беларускага клюбу ў Пасэйку, уваходзіў у царкоўны камітэт мясцовага праваслаўнага прыходу. Пасьля стварэньня прыходу ў Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк) у 1969 г. цягам 30 гадоў кіраваў там царкоўным хорам. Уваходзіўу арганізацыю вэтэранаў. Захапляўся мовай эспэранта, меў вялікую карэспандэнцыю. ЖАРТУН Васіль (20.08.1913, Слуцк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Ковэнтры, пазьней перабраўся ў Манчэстэр, дзе далучыўся да мясцовага Беларускага вызвольнага руху (групы С. Шчэрбы) і ў 1970-х гг. быў сакратаром мясцовага камітэту БВР. ЖАЎНЯРОВІЧ Віктар (27.08.1913, Чыта, Расея — 27.02.2005, Францыя), мастак, сьпявак, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага служачага, нараджэнца Друі. У1922 г. з маці вярнуўся ў Беларусь. Вучыўся ў гімназіі імя Л. Сапегі ў Друі, пазьней у Кансэрваторыі імя М. Карловіча ў Вільні па класе опэрнага вакалу. Адначасова займаўся маляваньнем, удзельнічаў у выставах Таварыства незалежных мастакоў. Другая сусьветная вайна перапыніла навучаньне. У1945 г. апынуўся ў Францыі, працаваў на складзе паліва звычайным рабочым. Паступіўу Парыскую кансэрваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам прафэсара Бэрнаці, аднак немагчымасьць атрымаць стыпэндыю змусіла адмовіцца ад навучаньня. Сьпяваў і маляваў прыватна. 3 часам стаў удзельнікам найважнейшых мастацкіх выставаў, што ладзіліся ў Парыжы, атрымоўваўузнагароды. Меў пэрсанальную выставу, ладжаную БІНіМам у Нью-Ерку. ЖДАНКОВІЧ Алена (13.08.1901, в. Касьцюкі (Шаркаўшчынскі р-н, Віцебскай вобл.) — 02.07.1989, Лёндан, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка, маці А. Жданковіча. У1962 г. прыехала ў Вялікабрытанію да сына й дачкі Сэрафіны. Жыла ў Лёндане. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваная ў Лёндане на Greenford Park Cemetery. ЖДАНКОВІЧ Аляксандар (24.08.1924, в. Касьцюкі (Шаркаўшчынскі р-н, Віцебскай вобл.) — 17.05.1996, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, сын АленыЖданковіч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 16.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак далучыўся да апазыцыі й выйшаў з арганізацыі. Ад 1948 г. быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, уваходзіў у Часовую ўправу арганізацыі, быў першым старшынём Лёнданскага акруговага цэнтру. Цягам усяго існаваньня ХАБР уваходзіўу Галоўную ўправу. У1962 г. стаў стваральнікам беларускай школкі ў Лёндане. Ад 1956 г. уваходзіўу Краёвы штаб Беларускага вызвольнага фронту, у сярэдзіне 1960-х гг. спрабаваў адрадзіць дзейнасьць лёнданскага асяродку БВФ. У 1972 г. вярнуўся ў ЗБВБ, пастаянна абіраўся ў Галоўную ўправу, быў намесьнікам старшыні, сакратаром, у 1995 г. абраны на пасаду старшыні. Пахаваны ў Лёндане на Greenford Park Cemetery. ЖОЙДЗІК Васіль (14.01.1910, Дзісеншчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Вінцэнт (10.02.1903, м. Будслаў (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) —14.02.1989, Бэры, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч, пэдагог, мужР. Жук-Грышкевіч. Скончыў факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі Карлава ўнівэрсытэту ў Празе. Выкладаў беларускую мову й гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі, беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі й Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. У 1939—1942 гг. быў у савецкай высылцы, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Служыў на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Італіі. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю й псыхалёгію ў вайсковых польскіх школах у Італіі й Вялікабрытаніі. Быў адным з заснавальнікаў Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі й першым старшынём гэтай арганізацыі (1947—1948). Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня ,Жыцьцё“. У студзені 1950 г. выехаў у Канаду. У Атаўскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю „Лірыка Янкі Купалы". У1954—1956 гг. — першы кіраўнік беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“. Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч касяліўся ў Бэры (Антарыё). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады. У1970—1982 гг. — старшыня Рады БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ Раіса (дзяв. Жукоўская; 22.10.1919, Пружаны (сёньня Берасцейская вобл.) — 02.04.2009, Бэры, Антарыё, Канада), грамадзкая дзяячка, жонкаВ. Жук-Грышкевіча. Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі. Ад 1939 г. працавала настаўніцай у Пружанах. У1942 г. выехала ў Нямеччыну, працавала ў „Вінэце“. Па вайне апынулася ў Беларускім лягеры DP у Ватэнштэце, брала ўдзел у скаўтынгу, пазьней вучылася на дантыстку ў Марбургу. У1949 г. пераехала ў Канаду. Скончыла Таронцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці „дантыстыка“. У 1953 г. узяла шлюб з грамадзкім дзеячам В. Жук-Грышкевічам. Актыўная сяброўка Згуртаваньня беларусаў Канады. У1965 г. заснавала й узначаліла Згуртаваньне беларускіх жанчын у Канадзе. У 1973 г. як прадстаўнік ад беларускай этнічнай групы ўведзена канадыйскім урадам у Кансультацыйную раду ў пытаньнях шматкультуралізму. У 1993 г. напісала й выдала кнігу „Жыцьцё ВінцэнтаЖук-Грышкевіча“. Пахаваная ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. ЖУРАЎЛЕВІЧ Адам (? — ?, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Магчыма, меў настаўніцкую адукацыю. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Аўстраліі. Адзін з пачынальнікаў беларускага грамадзкага жыцьця ў Мэльбурне на пачатку 1950-х гг. Сябра ўправы аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Рэдактар часопіса „Новае жыцьцё“ ў часе ягонага друкаваньня ў Мэльбурне. Адзін са стваральнікаў і настаўнік першай беларускай школы ў прадмесьці Сэнт-Албанс. Пасьля нечаканай сьмерці жонкі адышоў ад актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадзкім жыцьці. ЖУРНЯ Фэлікс (20.06.1913, в. Зарэчча (сёньня Браслаўскі р-н Віцебскай вобл.) —11.12.1982, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. У1927 г. паступіў у гімназію марыянаў у Друі. У1933 г. уступіў у закон марыянаў і па сканчэньні гімназіі быў накіраваны ў Вільню на вышэйшыя філязофскія й багаслоўскія студыі. У 1938 г. разам зь іншымі марыянамі зь Вільні выехаў у Варшаву. У1943 г. атрымаў сьвятарскія сьвячэньні. Цягам наступных 23 гадоў жыў у Полыпчы, пад- трымліваў сувязь зь беларускімі арганізацыямі, у тым ліку зь Беларускім грамадзка-культурным таварыствам. У1966 г. здолеў выехаць у Вялікабрытанію, дзе пасяліўся ў Марыян Хаўе ў Лёндане. Некаторы час (да 1974 г.) быў кіраўніком Беларускай харытатыўнай сэкцыі (фонду). Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.