Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ІВАШКА Іван (15.01.1923, в. Грыцавічы каля Клецку (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Ад 30.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ІГНАТОВІЧ Міхаіл (?, Глыбокае (сёньня Віцебская вобл.) — ?, Пасэйк, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і сьвятара. Вучыўся ў Празе. У паваеннай Нямеччыне быў камэндантам беларускага лягеру DP у Міхельсдорфе, калі ў ім перанялі кіраўніцтва прыхільнікі Р. Астроўскага. У1948 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Пасэйку (Нью-Джэрзі), адзін з заснавальнікаў Злучанага беларуска-амэ-
рыканскага дапамаговага камітэту. Разам зь беларусам Вішнеўскім заснаваў фабрыку вырабу вокнаў.
ІЗЯСЛАЎ (сьвецк. Янка Бруцкі 22.01.1926, в. Белавуша (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 27.11.2007, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч, мітрапаліт БАПЦ. Скончыў польскую пачатковую школу. Увесну 1943 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Ад 1947 г. жыў у Канадзе, у 1954 г. скончыў унівэрсытэт Манітобы (Вініпэг). У 1954—1962 гг. працаваў як інжынэр дарог у правінцыі Антарыё. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, у тым ліку ў 1957 г. — старшынём арганізацыі. У1962 г. пераехаў у ЗША, жыўу Дэтройце й Лос-Анджэлесе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, кіраваў Каліфарнійскім і Дэтройцкім аддзеламі арганізацыі. У1969 г. пераехаў у Кліўлэнд (штат Агаё), браў актыўны ўдзел у беларускім рэлігійным жыцьці, быў сябрам Кіраўнічай рады БАПЦ. 29.04.1979 пасьвечаны ў сан дыякана мітрапалітам Андрэем, a 26.08.1979 — у сан ярэя ўладыкам Мікалаем. 22.02.1981 г. хіратанісаны мітрапалітам Андрэем у япіскапа, прыняў імя Ізяслава. У 1984 г. на Саборы ў Манчэстэры (не прызнаным часткаю БАПЦ) прызначаны на мітрапаліта БАПЦ, што замацавала раскол у царкве. 30.08.2003 на „аб’яднаўчым" Саборы зноў ачоліў БАПЦ. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ІЛЫН Мікалай (10.05.1925, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — 14.04.1994, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ІЛЬЛЯШЭВІЧ Хведар (17.02.1910, Вільня — 07.11.1948, Ватэнштэт, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст, пісьменьнік. Скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі — у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік „Новая дарога“. У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты „Раніца“. У 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі „Народная бібліятэчка". Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Аўтар кніг: „Навагоднія запросіны" (1946), „У Купальскую ноч“ (1946), „Песьні выгнаньня“ (1947), ,Дпавяданьні“ (1948). Рэдагаваў часопіс „Шляхам жыцьця“ (1946—1948), бюлетэнь „Апошнія весткі“ (разам з М. Шылам). Загінуў у аўтакатастрофе. Пахаваны на могілках у Галенсдорфе. У 1981 г. выйшла кніга „Недапетая песьня. Жыцьцё і творчая спадчына Хведара Ільляшэвіча".
ІНАЗЕМЦАЎ Мікалай гл. АЛЯКСАНДАР
ІСКРА Аляксандар (29.05.1923, Слонімшчына — ?), грамадзкі дзеяч. У1944-1945 гг. служыўу войску. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1952 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ІСКРЫЦКІ Міхась (нар. 23.01.1923, в. Пухічын Азарыцкага р-на Палескай вобл. (сёньня Акцябрскі р-н Гомельскай вобл.)), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны працаваў на гаспадарцы, потым служыў у паліцыі, ад 1943 г. — у батальёне Арлоўскай паліцыі на чале з палкоўнікам Паніным. Разам з гэтым батальёнам, дзе служыў і брат Кастусь Іскрыцкі, праз Полынчу й Нямеччыну адступіў у Італію, дзе здаўся амэрыканскім войскам і трапіў у Другі польскі корпус. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Лёндане, потым у Манчэстэры. Дц 1952 г. належаўда Беларускага вызвольнага руху, быўудзельнікам расколаў арганізацыі ў 1954 г. і 1958 г., калі на зьезьдзе ў Манчэстэры быў абраны старшынём Галоўнай управы БВР. На ягонае імя была запісаная маёмасьць БВР у Манчэстэры, што пазьней пацягнула за сабой працяглыя судовыя разьбіральніцтвы. Быў актывістам прыходу БПЦ Сьв. Мікалая ў Манчэстэры. У1964 г. быў высьвечаны на сьвятарства ў юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярха й перабраў пад сваё кіраўніцтва прыход. Аўтар кнігі „3 майго жыцьця Мітрафорнага Пратаярэя Міхаіла Іскрыцкага" (Манчэстэр, 2005).
КАБУШКА Ўладзімер (13.12.1910, в. Малахоўцы (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 21.07.1959, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас Першай сусьветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі. У пачатку 1920-х вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Ад 1926 г. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1928 г. разам з іншымі вучнямі арыштаваны польскай паліцыяй і асуджаны на восем гадоў турмы. Пакараньне адбываў у Грудзёнскім астрогу. Па вызваленьні пераехаў у БССР, дзе таксама быў зьняволены. Падчас нямецкай акупацыі некаторы час жыў у Кёнігсбэргу. На пачатку 1950-х прыбыў у ЗША. Быў сябрам БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня, радным БНР. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАБЫЧКІН Аляксей (16.03.1891, Случчына — 25.03.1958, Кан, Францыя), грамадзкі дзеяч. Скончыў гімназію ў Слуцку й юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Удзельнік Слуцкага паўстаньня. Пасьля яго жыў у Вільні. Удзельнічаў у выданьні розных беларускіх пэрыёдыкаў, прыкладам, „Наша думка“. У часе нямецкай акупацыі праца-
ваў суддзём у Лідзе. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў лягеры DPy Куфштайне (Аўстрыя). У1956 г. перабраўся ў Францыю.
КАБЫШ Сымон (Сямён) (да эмігр. Кандыбовіч, 20.07.1890, fe. Старыца Слуцкага пав. (сёньня Капыльскі р-н Менскай вобл.) — 17.09.1971, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, гісторык. Ад 1926 г. быў сябрам ЦК КП(б)Б, у 1931—1933 гг. — кіраўніком справаў СНК БССР, у 1935 г. — начальнікам Наркамхарчпраму СССР пры СНК БССР. Падчас Другой сусьветнай вайны быў сябрам Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, Беларускай Цэнтральнай Рады (кіраўнік фінансавага аддзелу). Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. У Нямеччыне быў у Беларускім нацыянальным камітэце. Ад 1954 г. працаваў у беларускай сэкцыі Радыё „Вызваленьне“ („Свабода"), ад 1963 г. — у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене. Дасьледаваў пытаньні эканамічнай гісторыі. Ад 1956 г. быў рэфэрэнтам Сакратарыяту Рады БНР па пытаньнях народнай гаспадаркі. Пахаваны ў Мюнхене на Westfriedhof.
КАБЯКА Мікола (29.07.1904, в. Басянкі Дзісенскага пав. Віленскай губ. (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 19.07.1978, Уолдбара, Мэн, ЗША), грамадзкі дзеяч. Скончыў Дзісенскую гарадзкую вучэльню. У часе нямецкай акупацыі займаўся беларусізацыяй мясцовай адміністрацыі на Дзісеншчыне. У1944 г. разам зь сям’ёй выехаў у Нямеччыну. Пазьней перабраўся ў ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіўу кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Пазьней перабраўся ў штат Мэн. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАВАЛЕЎСКІ Аўген (07.01.1921, Масква — 1963, Руаян, Францыя), актор, пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Скончыў сярэднюю школу № 45 у Менску. Пазьней вучыўся ў школе пры беларускім Дзяржаўным драматычным тэатры. У1944 г. выехаў у Нямеччыну. Жыў у лягерах DP у Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Остэргофэне. Арганізаваў з прафэсійных актораў на эміграцыі ансамбаль песьні й танца „Жыве Беларусь!“, пазьней ператвораны ў Тэатар эстрады, які езьдзіў з гастролямі па розных лягерах. У1947 г. у Міхельсдорфе выдаў адмысловы „Кароткі курс навучаньня актора“. Пісаў апавяданьні, фэльетоны, п’есы, якія публікаваліся на старонках эміграцыйных пэрыёдыкаў, а таксама выходзілі асобнымі выданьнямі. У1949 г. перабраўся ў Францыю, дзе быў вымушаны працаваць у парыскай кравецкай майстэрні. Быў сябрам Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, а таксама сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы Беларускай незалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі.
КАВАЛЕЎСКІ Янка (07.08.1921, в. Кругліца (сёньня Чашніцкі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 02.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАВЕЛІЧ Уладзімер (12.12.1923, в. Загор’е (сёньня в. Загор’е Сеньненскае Наваградзкага р-ну Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай гімназіі. У 1941—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны трапіў у Вялікабрытанію. Ад 01.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У пачатку 1950-х гг. выехаўу Аўстралію.
КАВЫЛЬ Міхась гл. ЛЕШЧАНКА Язэп
КАДУШКА Кастусь гл. АМОР Якуб
КАЖАН Віталь (09.10.1916, в. Балбекі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) —17.01.2004, Канэктыкут, ЗША), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў польскай афіцэрскай школе, у 1939—1941 гг. настаўнічаў. У жніўні 1942 г. скончыў афіцэрскія курсы ў Менску, камандзіраваны ў Браслаў весьці падафіцэрскія курсы Самааховы. Працаваў у Глыбокім сакратаром, заступнікам акруговага старшыні Беларускай народнай самапомачы. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Бэрліне працаваў у Беларускай Цэнтральнай Радзе. У лістападзе 1944 г. — ад’ютант Ф. Кушаля. Па капітуляцы Нямеччыны быў заступнікам камэнданта (ліпень 1946 — люты 1948) лягернай паліцыі ў Шляйсгайме (Баварыя). Пасьля пераезду ў лягер Остэргофэн выконваў абавязкі адміністратара газэты „Бацькаўшчына“, ад лістапада 1948 г. — абавязкі камэнданта лягернай паліцыі. Быў сакратаром Беларускага нацыянальнага камітэту на амэрыканскую акупацыйную зону Нямеччыны, настаўнікам ангельскай мовы ў беларускім лягерыОРу Розэнгайме. Ад кастрычніка 1949 г. і да самае сьмерці быў галоўным скарбнікам Рады БНР. У1950 г. прыбыўу ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, потым перабраўся ў Стамфард (Канэктыкут). Быўсябрам Беларуска-Амэрыканскагазадзіночаньня, сакратаром Стамфардзкага аддзелу арганізацыі. У 1970-х гг. — старшыня Беларуска-Амэрыканскага клюбу ў Канэктыкуце. Уваходзіў у кіраўніцтва Фундацыі імя П. Крэчэўскага.