1948 г. прыехаў у Аўстралію, працаваў на цукровых плянтацыях у Квінслэндзе, а пазьней — рабочым ў Мэльбурнскім порце. Арганізатар Сэктару Рады БНР у Аўстраліі, першага Беларускага клюбу ў Мэльбурне. У1950 г. стаў адным з заснавальнікаў апалітычнага Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі, якое аднак праз год пакінуў. Сябра Згуртаваньня беларусаў у Вікторыі, Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, Каардынацыйнага камітэту беларускіх арганізацый у Аўстраліі, Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Сталы аўтар зацемак пра жыцьцё беларусаў Мэльбурну ў газэтах „Бацькаўшчына" й „Беларус“. Сябра Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park. КАЛОПІА Аляксандар (1905, в. Заямнае (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 1985, Чэхаславаччына), грамадзкі дзеяч. Ад канца 1920-х жыў у Чэхаславаччыне. У1940—1942 гг. — намесьнік старшыні Праскага аддзелу Камітэту самапомачы. У1942—1945 гг. кіраўваў беларускім аддзелам Арбайтсфронту („Рабочага фронту“) у Бэрліне. У сакавіку 1944 г. быў абраны старшынём Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У жніўні 1944 г. быў уведзены ў склад Беларускай Цэнтральнай Рады. У1945 г. вярнуўся ў Праіу. 20.01.1949 быў вывезены з Прагі ў СССР і асуджаны на 25 гадоў лягераў. 20.09.1955 вызвалены па амністыі й перададзены чэхаславацкім уладам. Арышт прызналі беспадстаўным, 01.07.1956 быўвызвалены. КАЛОША Кастусь (25.02.1924, в. Нагорная (сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 2004, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1944 г. скончыў Баранавіцкую гандлёвую школу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне — у беларускіх лягерах DP у Рэгенсбургу й Розэнгайме. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе й Віндышбэргердорфе. У1950 г. выехаўу ЗША. Па сканчэньні ўнівэрсытэту штату Мічыган у Л энсінгу пераехаў у Кліўлэнд. Быў актывістам мясцовай суполкі Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, парафіі Жыровіцкай Божай Маці. КАЛТУНОВІЧ Міхал (07.09.1898, в. Аброва (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл. — 10.03.1978, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery. КАЛУБОВІЧ Аўген гл. КАХАНОЎСКІ Аўген КАЛЬКО Аляксандар (11.02.1917, в. Яновічы Нясьвіскага пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 30.09.1991, Брадфард, Вялікабры- танія), грамадзкі дзеяч. Служыўу польскім войску ў 1933—1939 і 1942— 1947 гг., разам зь якім апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.03.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, актывіст аддзелу арганізацыі ў Брадфардзе. Ад 1951 г. — сябра Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Некаторы час кіраваў Беларускім грамадзкім клюбам „Сакавік“. Быў прадстаўніком беларусаўу Брадфардзкім Камітэце паняволеных народаў. Пахаваны ў Брадфардзе. КАЛЯДА Ірэна (у шлюбе Сьмірноў, 11.11.1937, в. Падкасоўе (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.)), грамадзкая дзяячка, дачкаК. Каляды. Ад 1944 г. з бацькамі — на эміграцыі ў Нямеччыне. Вучылася ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Пазьней выехала ў ЗША, дзе атрымала эканамічную адукацыю. Пасялілася ў Кліўлэндзе. Сяброўка Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, была сакратаром управы Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Радная БНР. Займалася вакалам; сьпявала ў царкоўным і сьвецкім хорах; грала ў тэатральных пастаноўках, выкладала ў беларускай суботняй школе ў Кліўлэндзе. Ад 1992 г. займаецца дабрачыннай дзейнасьцю, дзеля чаго стварыла Дабрачынны фонд „Этнічны голас Амэрыкі". КАЛЯДА Клаўдзія (дзяв. Жарыч, у другім шлюбе Чэрнік, 24.03.1908 — 17.08.1990, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкая дзяячка, маці I. Каляды. У1937 г. хутка па нараджэньні дачкі страціла мужа. Трымала краму й сыраварню, якія ў 1939 г. былі канфіскаваныя Саветамі. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне працавала на будоўлі тэлефонных лініяў. У лягерах DP разам зь Я. Каханоўскай і 3. Станкевіч зладзіла першую выставу беларускага народнага мастацтва. Пазьней пераехала ў ЗША. Пасялілася ў Кліўлэндзе. Была адной з арганізатараў беларускай суботняй школы. Была сяброўкай Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, яго Кліўлэндзкага аддзелу. Стваральніца й шматгадовая старшыня Беларускага жаночага згуртаваньня. Пахаваная ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery. КАМАРОЎСКІ Васіль (20.09.1914, Наваградчына — 28.09.1953, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч, журналіст. Ад 1941 г. быў сакратаром Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне. У1945 г. разам з С. Хмарам ды інш. заснаваў Літаратурную сустань „Баявая ўскалось“. Пісаў пад псэўданімам Васіль Вярбіна. Ад 1950 г. жыўу Таронта. Належаў да Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня. Загінуўу аўтакатастрофе. КАМАРОЎСКІ Мікалай (10.10.1921, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — 20.01.1990, Брадфард, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. ІІасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Спаса. Пахаваны ў Брадфардзе на Schoolmoor cemetery. КАМІНСКІ Барыс (? — 22.06.1969, Мэльбурн, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, дзе пры канцы 1940-х гг. атрымаў сьвятарскі сан, пасьля чаго выехаўу Аўстралію. Першыя гады жыў у Квінслэндзе, а ў сярэдзіне 1950-х перабраўся ў Заходнюю Аўстралію. У 1956 г. з блаславеньня архіяпіскапа Сяргея арганізаваў прыход БАПЦ Жыровіцкае Божае Маці ў Пэрце й быў адным зь ініцыятараў пабудовы тут беларускай царквы. Аднак хутка па прыезьдзе на сталае жыхарства арх. Сяргея ў Пэрт выехаўу Мэльбурн, дзе празь некаторы час пачаў служыць у грэцкай праваслаўнай царкве. Часам браў удзел ў службах для беларускіх вернікаў. Загінуў у няшчасным выпадку. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park. КАМІНСКІ Ігнат (12.10.1908, в. Казлы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 29.01.1967, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецка-польскай вайны 1939 г. трапіўу палон і застаўся ў Нямеччыне. У 1951 г. пераехаў у Канаду. Жыў у Таронта. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай і сябрам Беларускага нацыянальнага аб’еднаньня. КАМІНСКІ Міхал (09.06.1921, Ільля (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікбрыытаніі. КАНАНЧУК Антон (20.07.1914, в. Патока Беластоцкага пав. Гарадзенскай губ. (сёньня Падляскае ваяв., Польшча) — 13.04.1991, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. На пачатку Другой сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у палон да немцаў. Пасьля вайны быў у польскім лягеры DP Гогенфэльц, потым у беларускіх лягерах Віндышбэргердорф ды Розэнгайм. У1951 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ерку, потым адным зь першых беларусаў пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Браў удзел у пабудове мясцовай царквы БАПЦ і цэнтру „Полацак". Быў старшынём парафіяльнай рады БАПЦ. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery. КАНАШОНАК Сьцяпан (20.08.1908, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. КАНДРАТОВІЧ Аляксандар (11.12.1908 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. КАНДРАЦЮК Сьцяпан (24.12.1924, в. Багушава (сёньня Пінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 21.01.1953 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. КАНДРУСІК Галіна (нар. ?, Беласточчына), грамадзкая дзяячка. Жыве ў Адэляйдзе (Аўстралія). Актыўная ўдзельніца беларускай парафіі Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла. Доўгія гады сьпявае ў царкоўным хоры. Сяброўка Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі, а ў 1988—1997 гг. займала пасаду скарбніка гэтай арганізацыі. КАНДЫБОВІЧ Сымон гл. КАБЫШ Сымон (Сямён) КАПАЧ Уладзімер (01.12.1924, в. Вераскава (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 02.05.1966, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі. У1944—1948 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Нотынгеме й стаў лідарам мясцовага беларускага асяродку, адным са стваральнікаў парафіі Сьв. Мікалая. Ад 1954 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пахаваны ў Нотынгеме. КАПЛЯРЧУК Ільля (12.01.1922, Клецк (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. КАПТУРОВІЧ Андрэй (? — 08.12.1985, Рочэстэр, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, музыка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ўлягерахОРу Нямеччыне. Адтуль пераехаўу ЗША. Жыўу НьюЁрку. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывістам Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Кіраваў аркестрам, што ўдзельнічаў беларускіх мерапрыемствах, дырыгаваў царкоўным хорам сабору БАПЦ у Брукліне. 3 часам выехаў у Рочэстэр. КАРАНЕЎСКАЯ Аўгіньня (дзяв. Воўк-Левановіч; 06.01.1919, маёнт. Ясны Лес (сёньня вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл.) — 30.03.1983, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка М. Каранеўскага. Нарадзілася ў сям'і нашчадкаў баярскага роду. У 1920 г. разам з бацькамі пераехала ў м. Мядзьведзічы (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскае вобл.). У1937 г. скончыла Віленскую беларускую гімназію, пасіупіла на хімічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У1939 г. вяр- нулася ў Мядзьведзічы, дзе стала працаваць настаўніцай беларускай мовы ў мясцовай школе. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічала ў Баранавічах. Дэлегатка ад Баранавіцкай акругі на Другі Ўсебеларускі кангрэс. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. У1946 г. пабралася шлюбам з інжынэрам М. Каранеўскім. Ад 1949 г. — у Аўстраліі. Жыла ў Сыднэі. Доўгі час была старшынёй Сэктару Рады БНР у Аўстраліі, распаўсюджвала беларускую прэсу, была сталай аўтаркай газэты „Беларус“. Сябра Беларускага кулыурна-грамадзкага клюбу. Спрабавала стварыць асобную беларускую жаночую арганізацыю ў Сыднэі, але няўдала. Актыўна дапамагала ў арганізацыі нацыянальных мерапрыемстваў, выставаў. Чытала лекцыі для сябровак Аўстралійскай гільдыі вышывальніц па беларускіх вышыванках. Ад 1976 г. супрацоўніца Беларускага радыёвага камітэту ў Сыднэі. Пахаваная ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.