Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КАЖАНЕВІЧ Хведар (Тодар) (14.02.1926, в. Любельполь (сёньня Любель-Поле Пінскага р-ну Берасьцейскай вобл.) — 27.02.2007, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У1940 г. разам з баць-
камі быў дэпартаваны ў раён Архангельску (Расея). Ад 1942 г. служыў у Арміі Андэрса, удзельнік бітвы за Монтэ-Касіна. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Першыя гады жыўу Брадфардзе, потым перабраўся ў Манчэстэр. Быў актывістам і доўгагадовым старшынём аддзелу ЗБВБ у Манчэстэры. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін з арганізатараў беларускай суботняй школкі ў Манчэстэры, старшыня бацькоўскага камітэту. Адзін з ініцыятараў стварэньня Беларускага клюбу ў Манчэстэры, выконваў абавязкі яго скарбніка. Быў сябрам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Манчэстэры.
КАЖУРА Дзьмітры (06.04.1908 — 13.11.1990, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У1949 г. прыехаўу Аўстралію. Ад 1954 г. быў заступнікам старшыні й скарбнікам Згуртаваньня беларускіх камбатантаўу Вікторыі. Ад самага стварэньня беларускай парафіі Трох Віленскіх Пакутнікаў у Мэльбурне браў актыўны ўдзел у рэлігійным жыцьці, доўгі час быў старастам царквы. Ахвяраваў грошы на выданьне кнігі „Каціхізіс, або навука веры“ (i960) для беларускіх вернікаў.
КАЖУРА Пётра (20.06.1913, в. Карпавічы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 15.08.1992, Гайлэнд-Парк, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. 3 пачаткам Другой сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, адкуль яго адпусьцілі як беларуса. Пасьля Другой сусьветнай вайны ствараў беларускія лягеры DPy Нямеччыне. У1949 г. прыехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрзі, пачаткова ў Саўт-Рывэры, пазьней пераехаўу г. Нью-Брансьвік, затым у Гайлэнд-Парк. Дапамагаў беларусам зь лягераў Нямеччыны перасяліцца ў ЗША. Удзельнічаў у набыцьці будынку царквы (Беларускага грамадзкага цэнтру) і царкоўнага дому ў Гайлэнд-Парку. Адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіўу кіраўніцтва НьюДжэрзійскага аддзелу арганізацыі.
КАЗАК Рыгор (псэўд. Рыгор Крушына, 13.12.1907, в. Бязьверхавічы (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.) — 27.03.1979, Вашынгтон, ЗША), паэт, празаік, крытык, грамадзкі дзеяч. Скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Слуцку (паводле іншых зьвестак, Белпэдтэхнікум і Маскоўскі інстытут кінематаграфіі). Быў сябрам „Маладняка“. Першыя творы пачаў публікаваць у другой палове 1920-х гг. Быў арыштаваны па справе Ю. Лістапада. У часе нямецкай акупацыі жыў у Менску, друкаваўся ў беларускіх выданьнях. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне друкаваўся ў пэрыёдыках „Раніца", „Беларускі работнік“ і інш. У 1950-х выехаў у ЗША. Быў сябрам Галоўнай управы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня і кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу арганіза96
цыі. Адзін з заснавальнікаў БІНіМу, адзін з выдаўцоў часопіса „Конадні“. Пры канцы 1950-х вярнуўся ў Нямеччыну, дзе працаваў на Радыё „Вызваленьне" ў Мюнхене. У 1960-х вярнуўся ў ЗША. Ад 1966 г. — сябра Міжнароднага ПЭН-клюбу. Аўтар кніг: „Лебедзь чорная" (1947), „Выбраныя творы“ (1957), „Хвіліна роздуму“ (1968), „Вясна ўвосень" (1972), „Дарогі“ (1974), „Сны і мары“ (1975). Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАЗАК Якім (05.05.1906, в. Пятровічы (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Мілтрапе каля Прэстану. Ад 29.08.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАЗІМІРОВІЧ Мікола (08.05.1924, Койданава (сёньня Дзяржынск Менскай вобл.) — ?), мастак. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.10.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАЗУШЧЫК Юры (29.11.1925, в. Старажоўшчына Косаўскі пав. (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.11.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў.
КАЗЬЛЯКОЎСКІ Міхась (10.08.1933 — 27.10.2005, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАЗЬЛЯКОЎСКІ Ян (13.12.1894, в. Калауравічы (сёньня Пінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 24.03.1991, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Доўгі час быў старшынём царкоўнай управы прыходу Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як сябра Беларуска-Амэрыканскага аб’еднаньня браў удзел у Кангрэсах беларусаў Амэрыкі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАЙГАРОДЦАЎ Кастусь (25.12.1911, Дзьвінск (сёньня Даўгаўпілс, Латвія) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 21.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак выступіў на ўласную просьбу. Некаторы час жыў у Беларускім доме ў Лёндане.
КАЛБАСА Янка (17.05.1925, в. Пуціца Наваградзкага пав. — 04.04.2002, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў
школе ў Карэлічах. Быў сябрам СБМ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP у Рэгенсбургу, потым жыў у Міхельсдорфе. Як DP прыбыў на працу ў Вялікабрытанію. Жыў у Г аліфаксе, потым у Брадфардзе. Ад 05.12.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Актывіст аддзелу ў Брадфардзе, быў доўгі час яго старшынём. Адзін са стваральнікаў Беларускага клюбу „Сакавік", сакратар клюбу. Ад 1949 г. быў сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў, і ад 1951 г. — яго старшынём. У 1970—1980-х гг. быў падстаўніком беларусаў у Камітэце паняволеных народаўу Брадфардзе. У 1980-х гг. стварыў Клюб беларускай незалежніцкай думкі „Васілёк“. Цягам доўгіх гадоў быў карэспандэнтам газэтаў „Бацькаўшчына" й „Беларус", куды пісаў допісы пра падзеі ў Брадфардзе пад псэўданімам Янка Крушына. Актывіст БАПЦ, доўгія гады быў сакратаром Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Брадфардзе на Undercliffe Cemetery.
КАЛЕНІК Міхась (01.12.1924, в. Клепачы (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — ?, ЗША), грамадзкі дзеяч. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА, разам зь якой трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, потым служыўу Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 02.11.1946 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, аднак перайшоў у Хрысьціянскае аб’еднаньне беларускіх работнікаў. У1949 г. выехаў у Аргентыну, адтуль — у ЗША. Пасяліўся ў Чыкага, дзе быў актыўным сябрам беларускай праваслаўнай парафіі.
КАЛЕСЬНІКЕВІЧ Мікола (11.06.1924, в. Заканічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 26.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаўу Францыю.
КАЛЕСЬНІКОВІЧ Вера (дзяв. Арцямюк, нар. 06.09.1935, в. Парцава Бельск-Падляскага павету (сёньня Падляскае ваяводства, Польшча)), грамадзкая дзяячка, жонка Ў. Калесьніковіча. Скончыла сямігодку й вучылася на курсах, пасьля якіх працавала ў Беластоку на баваўнянай фабрыцы. На пачатку 1960-х гг. на запрашэньне сваякоў прыехала ў Сыднэй, адкуль перабралася ў Адэляйду. Тут пазнаёмілася з У. Калесьніковічам, зь якім ў 1966 г. пабралася шлюбам. Некаторы час працавала на фабрыцы. Брала актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады ў Адэляйдзе — сьпявала ў хоры, дапамагала ў арганізацыі нацыянальных мерапрыемстваў беларускай парафіі Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ды Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі.
КАЛЕСЬНІКОВІЧ Уладзімер (нар. 28.11.1926, в. Ліпнікі (сёньня Пінскі р-н Берасьцейскай вобл.)), грамадзкі дзеяч, муж В. Калесьніковіч. Нарадзіўся ў сям’і лесьніка, які працаваў у валоданьнях графа Радзівіла (пазьней — у графа Патоцкага). Вучыўся ў польскай і савецкай школах. У1942 г. разам зь сям’ёй перабраўся ў Лагішын, а ў 1944 г. выехаў у Нямеччыну. Знаходзіўся ў лягеры Голстынг у Кёнігсбэргу, пазьней — у маёнтку баўэра каля г. Швэд. У1946—1947 гг. — у польскім лягеры, а пазьней ў беларускім лягеры DPy Ватэнштэце, зь якога ў 1950 г. пераехаўу Аўстралію. Да 1956 г. жыўу Тайлем-Бэндзе, адкуль перабраўся ў Адэляйду, дзе далучыўся да жыцьця беларускай парафіі БАПЦ. Браў актыўны ўдзел у пабудове царквы. Сыіяваў у царкоўным хоры, а ў 1987— 1999 гг. — быў рэгентам гэтага хору. У1986—1999 гг. выконваў абавязкі скарбніка парафіяльнай рады, а таксама ў 1981—1987 і 1989—1993 гг. — скарбніка ў Беларускім аб’еднаньні ў Паўднёвай Аўстраліі.
КАЛІНКА Анатоль (14.02.1912, Горадня — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Данкастэры. Ад 24.12.1948 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КАЛКОЎСКІ Ўладзімер (07.01.1918, в. Дудкі (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 04.07.1994, Лёндан, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай. Пахаваны ў Лёндане на Chiswick Cemetery.
КАЛОДКА Аляксандар (14.12.1911, в. Церабостынь (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 15.11.1985, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадзкое вучылішча ў Ярэмічах (Карэліцкі р-н) і ў 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. У 1928—1932 гг. вучыўся ў польскай гімназіі імя А. Міцкевіча ў Вільні. Супрацоўнічаў з газэтамі „Беларускі дзень“ і „Сялянская ніва“. У 1938 г. скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту з дыплёмам магістра права. Працаваўу юрыдычным аддзеле грамадзкага забесьпячэньня. У 1940—1941 гг. настаўнічаў у Вільні. Ад верасьня 1941 г. працаваў надзвычайным упаўнаважаным гэбітскамісара ў Вялейцы, дзе займаўся беларусізацыяй адміністрацыі. У1943 г. арыштаваны вялейскім гестапа. Быў вязьнем канцэнтрацыйных лягераў у Асьвенціме, Біркенаў, Бухенвальдзе й інш. Па сканчэньні вайны працаваўу Беларускім нацыянальным камітэце, супрацоўнічаў зь беларускай прэсай, Арганізацыяй былых вязьняў нямецкіх канцэнтрацыйных лягераў. Сябра Рады БНР ад яе аднаўленьня ў 1947 г. У траўні