Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
КАСЯКЛявон (на эмігр. Касоўскі, 10.01.1920, в. Гіры (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 29.11.2008, ЗША), браті. Касяка. Вучыўся ў Вялейцы, а потым у Віленскай беларускай гімназіі. У часе нямецкай акупацыі ўзначальваў Маладэчанскую павятовую паліцыю. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Скончыў Лёнданскі ўнівэрсытэт з дыплёмам інжынэра-мэханіка. Пераехаў у ЗША, дзе атрымаў таксама дыплём інжынэра ва ўнівэрсытэце Дрэксэля ў Філядэльфіі. У сярэдзіне 1950-х гг. ажаніўся з дачкой а. Мікалая Лапіцкага Лёляй. Працаваў як інжынэр у кампаніі Trans­America Delaval. Падтрымоўваў беларускія арганізацыі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
КАХАНОЎСКАЯ Іна (дзяв. Рытар, у першым шлюбе Сеўрук, псэўд. Аляксандра Саковіч, 27.12.1906, Адэса (сёньня Ўкраіна) — 08.01.1997, Кліўлэнд, ЗША), пісыменьніца, грамадзкая дзяячка, другая жонка А. Каханоўскага. Ад 1921 г. жыла ў Менску, вучылася ў Беларускім пэдагагічным тэхнікуме, скончыла гістарычнае аддзяленьне пэдфакультэту БДУ. Працавала выкладчыцай беларускай мовы й літаратуры. Першы муж (ажаніліся ў 1930 г.) быў высланы на Калыму. 3 малой дачкой вярнулася ў Беларусь. Падчас нямецкай акупацыі жыла на радзіме бацькоў у Ярэмічах (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.), настаўнічала, была выкладчыцай у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў беларускім лягеры DP у Рэгенсбургу, выкладала нямецкую й ангельскую мовы ў беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Тут у выніку трагічнага выпадку загінула дачка. У 1950 г. выехала ў ЗША. Жыла ў Нью-Ёрку, брала ўдзел у нацыянальным грамадзкім жыцьці, уваходзіла ў Галоўную ўправу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, управу БІНіМу. У1955 г. узяла шлюб з А. Каханоўскім і пераехала ў Кліўлэнд. Выкладала ў беларускай суботняй школцы, займалася літаратурнай творчасьцю. У 1986 г. выйшаў збор твораў „У пошуках праўды“. Пахаваная ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
КАХАНОЎСКАЯ Яніна (дзяв. Шабуня, 26.11.1905, Менск — 16.07.2005, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, пляменьніца Івана й Антона Луцкевічаў, першая жонка А. Каханоўскага, маці Ю. Андрусішынай. Скончыла Менскую польскую гімназію й агульнаадукацыйныя курсы, працавала мэдычнай лябаранткай. Ад 1944 г. — на эміграцыі, спачатку ў Нямеччыне, потым у ЗША. Пасялілася ў Нью-Ёрку. Брала ўдзел у дзейнасьці Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, была сакратаром Галоўнай управы, уваходзіла ў кіраўніцтва жаночых структураў арганізацыі, а таксама ва ўправы Нью-Ёрскага й Мангэтанскага аддзелаў. Сябра рэдкалегіі газэты „Беларус“ і БІНіМу. Пахаваная ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КАХАНОЎСКІ Аўген (да эмігр. Калубовіч, 05.03.1912, в. Ціхінічы (сёньня Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл.) — 25.05.1987, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык, муж I. Каханоўскай і Я. Каханоўскай. У 1930 г. скончыў Бабчынскі пэдтэхнікум, быў асуджаны за „беларускі нацыяналізм“ і высланы на тры гады ў Сыбір. У1934—1939 гг. выкладаў у Менску й вучыўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце. Пасьля працаваў кансультантам-мэтадыстам у Наркамасьветы БССР. 3 пачаткам нямецка-савецкай вайны мабілізава-
ны ў армію, трапіў у нямецкі палон пад Масквой. Вызваліўшыся, жыў у Менску, кіраваў аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне. Падчас Другога Ўсебеларускага кангрэсу — аўтар асноўнага дакладу „Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненьні маскоўскага голасу ў беларускіх справах“, па выніках якога была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасьць Беларусі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Выкладаў беларускую мову й літаратуру ў беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Ад 1947 г. быў кіраўніком Ураду БНР. Ад 1950 г. жыў у ЗША, спачатку ў Нью-Ёрку, а ад сярэдзіны 1950-х гг. — у Кліўлэндзе. Быў адным зь лідараў беларускага жыцьця ў Кліўлэндзе. У1953 г. стаў старшынём Злучанага беларускага камітэту ў Кліўлэндзе, выдаваўяго „Бюлетэнь“. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у 1952—1955 гг. — старшыня Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. У сярэдзіне 1950-х гг. выйшаў з Рады БНР і БАЗА. Аўтар шэрагу прац па гісторыі й культуры Беларусі. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
КАЧАН Аркадзь (13.05.1921, в. Барсукі (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 04.12.1982, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж В. Качан. Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Вучыўся ў Дзісенскай польскай гімназіі, у 1941 г. скончыў дзесяцігодку ў Маладэчне. Пазьней працаваў сакратаром суду ў Глыбокім. Па сканчэньні курсаў каманднага складу Беларускай самааховы ў Лебедзеве каля Маладэчна кіраваў ротай у Вялейскай акрузе. Улетку 1944 г. выехаўу Нямеччыну, некалькі гадоў правёў у лягеры DP у Розэнгайме. Ад 1950 г. жыў у Аўстраліі. Адзін з заснавальнікаў і доўгагадовы сакратар Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Сябра Рады БНР, Беларускага культурнаграмадзкага клюбу й Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Пры канцы 1970-х гг. — беларускі прадстаўнік у Выканаўчым камітэце Этнічнай рады ў Новай Паўднёвай Валіі. Адзін са стваральнікаў і каардынатар беларускага радыё ў Сыднэі. Сталы фундатар беларускіх выданьняў і ўстановаў на эміграцыі. Дасылаў беларускую літаратуру ў бібліятэкі аўстралійскіх унівэрсытэтаў. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
КАЧАН Вольга (дзяв. Сьвідэрская; нар. 23.07.1928, Пачаеў (сёньня Цярнопальская вобл., Украіна)), грамадзкая дзяячка, жонка А. Качана. Нарадзілася ва ўкраінскай сям’і. Вучылася ў Варіпаве ва ўкраінскай школе імя Лесі Ўкраінкі, затым — у Чэхаславаччыне. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны працавала перакладчыцай ва
ўстановах UNRRA HROy Нямеччыне. У1950 г. пераехала ў Аўстралію, дзе пабралася шлюбам з А. Качаном. Скончыла гуманістычны факультэт Сыднэйскага ўнівэрсытэту, дзе ад 1966 г. працавала выкладчыкам псыхалёгіі. Прафэсар, ганаровы сябра ўнівэрсытэту, спэцыялізуецца на псыхалінгвістыцы, мае ўзнагароду як выдатны выкладчык. Удзельніца розных украінскіх, аўстралійскіх і міжнародных навуковых канфэрэнцыяў і арганізацыяў. Першая кіраўніца Аб’еднаньня праваслаўных сястрыцтваў Аўстраліі й Новай Зэляндыі. Разам з мужам падтрымлівала шчыльныя сувязі зь беларускай грамадой Сыднэю. У1980 г. на канфэрэнцыі ў Канбэры выступала з рэфэратам па гісторыі беларускай літаратуры XIX ст. Аўтар артыкула пра беларусаў у Аўстраліі ў энцыкляпэдыі The Australian People: an Encyclopedia of the Nation, its People and their Origins. Актыўна ўдзельнічала ў працы Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, а таксама падрыхтоўцы беларускіх радыёпраграмаўу Сыднэі. Рэгулярна перадавала беларускія часопісы ў бібліятэку Сыднэйскага ўнівэрсытэту. Ахвяравала сродкі на падтрымку беларускіх эміграцыйных выданьняў.
КАЧАН Уладзімер (27.03.1918, в. Грылеўшчына Вялейскага пав. (?) — ?), вайсковы дзеяч. Удзельнік нямецка-польскай кампаніі 1939 г., трапіў у нямецкі палон, супрацоўнічаў зь нямецкай выведкай. У1941 г. быў прызначаны кіраўніком разьведвальна-дывэрсійнай школы ў м. Ламсдорф (цяпер Полыпча). 22.06.1941 дэсантаваўся на чале групы дывэрсантаў на тэрыторыю БССР. У часе нямецкай акупацыі служыў у менскай паліцыі парадку. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У студзені 1945 г. уступіў у штурмавую брыгаду „Беларусь“. Пазьней служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Празь некаторы час выехаў у Францыю.
КАЧАНОЎСКІ Базыль (? — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КВІСЮК Аркадзі (16.08.1916, в. Сяўкевічы Лунінецкага пав. (?) — 31.05.1974, Маркет-Харбар, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у МаркетХарбары. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Маркет-Харбары на мясцовых могілках.
КВЯТКЕВІЧ Антон (03.08.1920, в. Кузьмічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.03.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КЕДРЫК Васіль (або Барыс) (20.07.1925, Менск— ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у хостэле ў Брыджтаўне. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня ібеларусаў у Вялікабрытаніі. У 1950-х гг. уваходзіў ва ўправу Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Ланкашыры.
КЕНДЫШ Васіль (16.03.1908, в. Чарапы, Нясьвіскі пав. (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 01.10.2003, Спрынгфілд, Масачусэтс, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. У1929 г. скончыў Клецкую беларускую гімназію. Працаваў мэліяратарам, арганізоўваў беларускі хор і драматычныя гурткі. Потым пераехаў у Пятркоўу Полыпчы, дзе дапамагаў дзядзьку ў працы на млыне. Па павароце з акупаванай немцамі Польшчы быў арыштаваны бальшавікамі й інтэрнаваны, але па пэўным часе адпушчаны. Вярнуўшыся дадому, працаваў у Горнаўскай сямігадовай школе настаўнікам, а пасьля дырэктарам. У гэты час ажаніўся з Марыяй Яскевіч, якая таксама працавала настаўніцай у гэтай школе. Пераехаўшы ў Стоўпцы, далей працаваў настаўнікам і скончыў Настаўніцкі інстытут у Беластоку. Браў актыўны ўдзел у працы беларускіх адміністрацыйных структураў падчас нямецкай акупацыі. Працаваў на розных пасадах у Баранавічах, Нясьвіжы, Клецку. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерах DP у Нямеччыне. Быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту на амэрыканскую зону акупацыі. Актыўны ўдзельнік аднаўленьня БАПЦ. Вясною 1949 г. выехаў у ЗША. Адзін з актыўных арганізатараў беларускага жыцьця й беларускай нацыянальнай царквы. 10.01.1968 у Гайлэнд-Парку быў рукапакладзены ў сьвятары. У 1972 г. на Другім Саборы БАПЦ быў абраны сакратаром Кансысторыі. Пазьней ачольваў парафіі Сьв. Маці Жыровіцкай у Гайлэнд-Парку й Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, дзе заставаўся да 1981 г. У 1990 г. выйшаў на заслужаны адпачынак. Пахаваны ў Спрынгфілдзе.