Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
стратарам беларускіх (кананічных) парафіяўу Паўночнай Амэрыцы. Аўтар кніг: „Тры легендьГ (1946), „Запавет бацькі“ (1948), „Лягер Ватэнштэт“ (1976), „Русальчына бальляда“ (1980), „Беларускі лягер у Ватэнштэт“ (1981). Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
КРАСКОЎСКІ Сэрафім (?, Віленшчына — ?, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. Стаў праваслаўным сьвятаром яшчэ да Другой сусьветнай вайны. Быў высланы ў Сыбір, адкуль трапіў у Армію Андэрса. Служыў капэлянам 2-й Варшаўскай танкавай дывізіі. У1947 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад сакавіка 1947 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Спрабаваў арганізаваць праваслаўную беларускую парафію ў Брадфардзе, аднак мясцовыя беларусы не пажадалі належаць да юрысдыкцыі ПАПЦ. У хуткім часе быў пазбаўлены сяброўства ў ЗБВБ. Захварэў. Скончыў жыцьцё ў шпіталі для псыхічна хворых.
КРАСНОЎСКІ Сьцяпан (?, Ліда — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 08.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак у знак пратэсту супраць расколу ў арганізацыі выйшаў зь яе.
КРАЎЦОЎ Віктар (18.09.1926, Рагачоў (сёньня Гомельская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 10.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
КРАЎЦЭВІЧ Мікола (22.12.1921 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 03.01.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КРАЎЦЭВІЧ Ніл (25.09.1900 — 23.04.1967, ЗША), грамадзкі дзеяч. Удзельнік Сабора ў Канстанцы ў 1948 г., дзе была адноўлена БАПЦ. Пазьней выехаўу ЗША. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
КРАЎЧЫК Мікола (?, в. Янаў на Піншчыне (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Bluntisham, Hunt’s. Ад 25.05.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
КРУКОЎСКІ Язэп (? — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апы-
нуўся ў Вялікабрытаніі. Ад сьнежня 1946 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КРУПІ Стэфан (15.10.1910, в. Глебава (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КРУШЫНА Рыгор гл. КАЗАК Рыгор
КРЫТ Аляксандар гл. АНДРЭЙ
КРЫЎКО Сяргей (09.06.1921, в. Восьцевічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 10.09.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Выехаў уЗША.
КУДАРЭНКА Анатоль (29.04.1923, Беласточчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
КУДАСАЎ Аўген (09.05.1922 — 04.07.1983, ЗША), грамадзкі дзеяч, інжынэр. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у ЗША. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
КУДРУКЯнка (14.04.1914—20.05.84, Мэльбурт, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Капітан БКА. У 1949 г. зь Нямеччыны разам зь сям’ёй пераехаў у Аўстралію. Актыўны ўдзельнік грамадзкага жыцьця беларусаў у Мэльбурне. Адзін з заснавальнікаў і першы кіраўнік Беларускага аб’еднаньня ў Вікторыі. Удзельнік стварэньня ў Мэльбурне арганізацыі Беларускага вызвольнага руху ў 1953 г. Аднак па канец 1950-х гг. адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадзкай дзейнасьці беларусаў з прычыны непрыманьня міжгрупавой барацьбы. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park.
КУЖАЛЕВІЧ Аляксандар (21.03.1922, Наваградчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 08.09.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУКЕЛЬ Часлаў (17.01.1915, засьц. Маркі каля Прыдруйску (Латвія) —20.04.1977, Бон, Нямеччына), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзьвінску, потым у 1942—1943 гг. — у Беларускай настаўніцкай сэмінарыі ў Вільні, а пасьля яе — каталіцкай духоўнай сэмінарыі ў Вільні. У1944 г. разам з сэмінарыяй быў эвакуяваны ў Баварыю, а пазьней — у Рым. Скончыўшы курс філязофіі пакінуў сэмінарыю, перабраўся ў Вялікабрытанію. Ад 10.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1947 г. уваходзіў у Г ал оўную ўправу арга-
нізацыі. Браўудзел у выданьні часопіса „На шляху“. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін з заснавальнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, а пазьней Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. У пачатку 1950-х выехаў на навучаньне ў Лювэнскі ўнівэрсытэт, аднак ня скончыў яго й перабраўся ў Заходнюю Нямеччыну. Працаваў ва ўнівэрсытэцкай бібліятэцы ў Боне. Памёр у шпіталі ў Боне, пахаваны на могілках у Сьвісталь-Міль.
КУКЛІНСКІ Янка (01.03.1916, в. Кавалёўцы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУЛАКОЎСКІ Аляксандар (25.03.1925, в. Тулічава (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 18.03.2010, Мэльбурн, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, адкуль у 1949 г. эміграваў у Аўстралію. Пасяліўся ў Мэльбурне, дзе браў удзел у арганізацыі Парафіі Трох віленскіх пакутнікаў БАПЦ у 1958 г., дзе ад пачатку працаваў рэгентам. На пачатку 1963 г. узьведзены ў дыяканы, а пры канцы таго ж года высьвечаны на сьвятарства й стаў на чале беларускай парафіі ў Мэльбурне. На гэтай пасадзе заставаўся нязьменным да самай сьмерці. Ініцыятар набыцьця беларускай дзялянкі на мэльбурнскім могільніку Fawkner Memorial Park, пабудовы на ёй помніку „На вечны ўспамін спачылых усіх ведамых і няведамых Беларусаў", а таксама ўласнага будынкудля царквы. Ад 1964 г. да 1992 (?) г. працягнуў выданьне „Беларускага праваслаўнага календара“ для вернікаў парафіі.
КУЛЕШ Ніна (дзяв. Бітус, 27.11.1917, Любча (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 05.04.1993, Гардынэр, Мэн, ЗША), грамадзкая дзяячка. Скончыла любчанскую пачатковую школу й Наваградзкую беларускую гімназію. У1944 гвыехала зь сям’ёй у Нямеччыну. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынулася ў беларускім лягеры DP у Рэгенсбургу. У1951 г. выехала ў ЗША. Пасялілася ў Саўт-Рывэры (Нью-Джэрзі). У1954 г. узяла шлюб зП. Куляшом. Была сяброўкай Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня ў Нью-Джэрзі. Вучыла моладзь беларускім танцам. 3 часам перабралася з мужам у штат Мэн.
КУЛЕШ Павал (15.07.1913, в. Скалбішча (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 29.11.1998, Рычманд, ЗША), грамадзкі дзеяч. Паводле адукацыі аграном. У часе Другой сусьветнай вайны трапіў у палон, дзе дапамагаў шмат каму з суродзічаў, бо працаваў польска-нямецкім перакладчыкам. У1950 г. пасяліўся ў ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Быў
сябрам управы Нью-Джэрзійскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня.
КУЛЕШ Уладзімер (15.06.1922, в. Скалдаўшчына (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.02.1947 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУЛЕШ Філіп (16.02.1920, в. Жамойдзь каля Баранавіч (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
КУЛІКОВІЧ Мікола (сапр. Шчаглоў, 04.04.1893, Смаленшчына — 31.03.1969, Чыкага, ЗША), кампазытар, музыка, музыказнаўца, грамадзка-культурны дзеяч. Ад 1937 г. працаваў выкладчыкам у Беларускай кансэрваторыі. У часе нямецкай акупацыі кіраваў аркестрам у Менскім гарадзкім тэатры. Аўтар опэраў „Кацярына“ (1939 ці 1941), „Лясное возера" (пастаўлена ў 1942 г.), „Усяслаў Чарадзей" (пастаўлена Ў1943 г-)> апэрэты „У вырай“. Ад студзеня 1944 г. — кіраўнік музычнага аддзелу пры БЦР. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне ў 1947 г. арганізаваў Беларускі тэатар эстрады, які гастраляваў па лягерах DP. У 1950 г. выехаў у ЗША. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, дзе кіраваў хорам. Пазьней перабраўся ў Кліўлэнд, а ад 1959 г. жыў у Чыкага й кіраваў хорам беларускай грэка-каталіцкай царквы Хрыста-Збаўцы. Аўтар шэрагу музыказнаўчых публікацый. Сябра БІНіМу. Багаты архіў пасьля сьмерці быў перададзены ў Беларускую бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане.
КУМЕЙІПА Мікола (15.11.1920, в. Вялікае Падлесьсе Баранавіцкага пав. (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 15.10.1992, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1939 г. паступіўу Беластоцкі настаўніцкі інстытут, па сканчэньні якога ў 1940 г. працаваў настаўнікам фізыкі й матэматыкі ў Ляхавічах. Падчас нямецкай акупацыі быў вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Працаваў на вугальных капальнях у Бэльгіі. У1956 г. выехаў у ЗША. Жыў у Дэтройце. Браў удзел у працы Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, быў актывістам парафіі Сьв. Духа. Пахаваны ў Троі (Мічыган), на White Chapel Memorial Park Cemetery.
КУНЦЭВІЧ Анатоль (псэўд. Анатоль Сумны, 14.04.1912, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — 1960-я гг. (?), Сыднэй, Аўстралія), рэлігійны дзеяч, паэт. Спачатку вучыўся ўЯлаўцы Ваўкавыскага пав., дзе бацька быў праваслаўным сьвятаром. У1924—1930 гг. вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, у 1930—1935 гг. — у Варшаўскім унівэрсытэ-
це. У1936 г. паступіў на вайсковую службу ў Берасьці. У1938 г. у Пінску быў пасьвечаны ў сьвятарства. У 1942 г. разам зь сям’ёй апынуўся ў Нямеччыне, дзе ў паваенны час далучыўся да БАПЦ. Паэт, сябра Літаратурнай сустані „Баявая ўскалось". Ад 1949 г. жыўу Аўстраліі. Удзельнік Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў першыя гады яго існаваньня. Дапамагаў у багаслужбах для беларусаў Сыднея на працягу 1950-х гг. Пазьней адышоў ад грамадзкай і сьвятарскай дзейнасьці.
КУНЦЭВІЧ Мікалай (02.01.1907— 28.09.1985, Санкт-Пецярбург, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны быў старшынём Беларускага нацыянальнага камітэту ў Нямеччыне. Выкладаў ангельскую мову ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У 1950-х гг. пераехаў на сталае жыцьцё ў ЗША. У1957—1959 гг. быў старшынём Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Быў ініцыятарам стварэньня (разам зГ. Паланевічам) і сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Ад 1982 г. — рэдактар бюлетэня „Весткі й паведамленьні НьюЁрскага аддзелу БАЗА“.