Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЛІТВІНКАЎладзімер (15.08.1931, в. Морач (сёньня Салігорскі рн Менскай вобл.) — 10.01.1977, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзеяч. У
1951 г. прыехаў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Служыў у амэрыканскім войску, працаваў паліцыянтам. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў ва ўправу Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Граў на акардэоне, кіраваў аркестрам „Палесьсе", а ад 1975 — царкоўным і сьвецкім хорамі. У1950—1960-х гг. быў актывістам Задзіночаньня беларускай моладзі ў Амэрыцы. У 1970-х удзельнічаў у працы Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў штаце Агаё. Пахаваны ў Кліўлэндзе на могілках парафіі Сьв. Феадосія.
ЛІШЧОНАК Баляслаў (10.07.1919, в. Недаль (сёньня Барысаўскі р-н Менскай вобл.) — 12.07.1990, Ашава, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч, музыка, сын Я. Лішчонка. У 1944 г. разам з бацькамі пакінуў Беларусь. Некаторы час жыў у Вялікабрытаніі, адкуль на пачатку 1950-х перабраўся ў Канаду. Працаваў у прадстаўніцтве кампаніі „Джэнэрал Мотарз". Жыў у Ашаве. Заснаваў аркестар „Ашава Мэлёды“, які ўдзельнічаў у розных, у тым ліку беларускіх, мерапрыемствах. Браў актыўны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады, парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага.
ЛІШЧОНАК Язэп (25.12.1893, в. Недаль (сёньня Барысаўскі р-н Менскай вобл.) — 04.12.1964, Ашава, Антарыё, Канада), грамадзкі й вайсковы дзеяч. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі. У1952 г. пераехаў у Канаду. Жыў у Манрэалі, Ашаве. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады.
ЛОБУСЬ Аляксандар (15.02.1919, в. Гаўрыльчыцы Лунінецкага пав. (сёньня Салігорскі р-н Менскай вобл. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 24.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЛОНЬСКІ Мікола (20.09.1920, в. Лонскія Браслаўскага пав. (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Кембрыджы. Ад 30.12.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ЛОСЬ Гіпаліт (20.01.1910, в. Белькішкі (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч, публіцыст. Ад 1928 г. быў карэспандэнтам „Хрысьціянскай думкі“, пісаў таксама ў „Беларускую крыніцу“ й „Шлях моладзі". Арыштаваны савецкімі ўладамі ў 1941 г. і вывезены ў Сыбір. Апынуўся ў Арміі Андэрса, ваяваў на Блізкім Усходзе, у Эгіпце. У1948 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 10.08.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛУЖЫНСКАЯ Надзея (05.12.1924, в. Брусы (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — 27.02.2000, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонкаМ. Лужынскага. Нарадзілася ў сям’і рыбакоў. Атрымала пачатковую асьвету й вучылася на краўчыху. У1944 г. паехала ў Нямеччыну шукаць вывезеных немцамі бацькоў. У беларускім лягеры DP у Ватэнштэце пазнаёмілася й пабралася шлюбам з М. Лужынскім. У 1950 г. выехала ў Аўстралію. Жыла ў Сыднэі. Разам з мужам актыўная ўдзельніца беларускай грамады Сыднэю. Ад заснаваньня сяброўка Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, а пазьней і Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Некаторы час была старшынёй Жаночага камітэту. Актыўная ўдзельніца беларускіх нацыянальным мерапрыемстваў, выставаў. Дапамагала ў падрыхтоўцы беларускіх радыёпраграмаў. Пахаваная ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
ЛУЖЫНСКІ Міхась (16.01.1926, в. Кабылкі (сёньня в. Зоранька Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 17.07.2011, Санкт-Пецярбург, Расея), грамадзкі дзеяч, муж Н. Лужынскай. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў польскай школе ў Гарадку, а ў 1942 г. паступіўу Гандлёвую школу ў Маладэчне. Сябра СБМ. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. Ад 1950 г. разам з жонкай выехаў у Аўстралію. Пасяліўся ў Сыднэі, дзе далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. У1952 г. — першы старшыня асобнай арганізацыі прыхільнікаў Рады БНР Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. У1953—1954 гг. рэдактар крывіцкага варыянту часопіса „Новае жыцьцё“. Пазьней — сакратар Беларускага культурна-грамадзкага клюбу, а ў 1982—1986 гг. і ад 1988 г. да 2011 г.— яго старшыня. Ад 1976 г. быў сябрам Беларускага радыёвага камітэту, а ад 1983 г. на працягу дзесяцігодзьдзя быў фактычна адзіным стваральнікам беларускіх радыёпраграмаў у Сыднэі. У 1976—1980 гг. сакратар Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Памёр у часе турыстычнай паездкі. Пахаваны ў Сыднэі на беларускаўкраінскай частцы Rookwood Cemetery.
ЛУКАШЫК Васіль (11.08.1911, Беласток (сёньня Польшча) — 17.03.1975, Швэцыя), грамадзкі дзеяч, выдавец. Вывучаў паліталёгію ў Віленскім унівэрсытэце. Быў удзельнікам Беларускай сялянска-работніцкай грамады ў Беластоку. У 1939—1941 гг. арганізоўваў беларускія школы на Беласточчыне, працаваў загадчыкам дзіцячага дому ў Беластоку. На пачатку нямецкай акупацыі стаў бургамістрам Беластоку. Па даносе быў арыштаваны гестапа, апынуўся ў канцлягеры Асьвенцім.
Здолеў уцячы ў Варшаву, адкуль быў вывезены на прымусовыя работы ў Нарвэгію. Разам з групай беларусаўу 1944 г. уцёку Швэцыю. У1948 г. арганізаваў Беларускую грамаду ў Скандынавіі. Быў сябрам Камітэту рольнай Беларусі, Фэдэрацыі вольных беларускіх журналістаў.
ЛУКАШЭВІЧ Віктар (10.08.1931, в. Краснаволя (сёньня в. Чырвоная Воля Лунінецкага р-ну Берасьцейскай вобл.) — 10.05.1990, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, сынЯ. ІМ. Лукашэвічаў. Пасьля Другой сусьветнай вайны ў лягеры DP вучыўся ў беларускай школе. У1951 г. прыбыў у ЗША. Служыў у амэрыканскай артылерыі, у 1952 г. быў на Карэйскай вайне. Жыў у Кліўлэндзе. Быў заўзятым спартоўцамфутбалістам, браў удзел у танцавальным і драматычным гуртках. Актывіст Арганізацыі беларуска-амэрыканскай моладзі, Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва яго Кліўлэндзкага аддзелу. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
ЛУКАШЭВІЧ Марына(дзяв. Грудзька, 07.07.1911, в. Краснаволя (сёньняв. Чырвоная Воля Лунінецкага р-ну Берасьцейскай вобл.) — 08.04.1994, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаЯ. Лукашэвіча, маці В. Лукашэвіча. У1951 г. зь сям’ёй прыехала ў ЗША. Пасялілася ў Кліўлэндзе. Была сяброўкай Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывісткай Жаночага згуртаваньня Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. Прыхаджанка мясцовай царквы БАПЦ. Пахаваная ў Кліўлэндзе na Riverside Cemetery.
ЛУКАШЭВІЧ Міхась (24.09.1903, в. Табола (сёньня Лідзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 12.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛУКАШЭВІЧ Янка (07.01.1911, в. Краснаволя (сёньняв. Чырвоная Воля Лунінецкага р-ну Берасьцейскай вобл.) — 06.03.1980, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, мужМарыны Лукашэвіч, бацька В. Лукашэвіча. У 1951 г. разам зь сям’ёй прыбыў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. Адзін з будаўнікоў першай мясцовай беларускай царквы. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва яго Кліўлэндзкага аддзелу. У 1970-х гг. быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Агаё. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
ЛУК’ЯНОВІЧ Янка (25.08.1925 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЛУК’ЯНЧЫК Аляксандар (20.08.1909, в. Волька Берасьцейскага пав. Гарадзенскае губ. (сёньня ў межах Берасьця) — 31.08.1994, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, бацька Анатоля Лук’янчыка. Паходзіў зь вялікай сялянскай сям’і. Ад 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў у лягерах DP у Аўсбаху, Остэргофэне, Розэнгайме. У1951 г. прыехаўу ЗША. Жыўу Кліўлэндзе. Працаваў на вытворчасьці цэмэнту. Падтрымоўваў беларускую суботнюю школу. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва яго Кліўлэндзкага аддзелу. Уваходзіў у парафіяльную раду мясцовай царквы БАПЦ, сьпяваў у царкоўным хоры. Быў радным БНР, сябрам Задзіночаньня беларуска-амэрыканскіх вэтэранаў. Працаваў на прадпрыемстве сына Анатоля Лук’янчука. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
ЛУК’ЯНЧЫК Анатоль (1932, в. Волька Берасьцейскага пав. Гарадзенскай іуб. (сёньня ў межах Берасьця) — п.10.2011, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч, сын Аляксандра Лук’янчыка. У1951 г. разам з бацькамі прыбыў у ЗША. Жыў у Кліўлэндзе. 3 юначых гадоў удзельнічаў у беларускіх моладзевых арганізацыях, у танцавальнай і спартовай групах. Сьпяваў у хоры „Васілёк“ і хоры пры царкве Жыровіцкай Божай Маці. Быў прэзыдэнтам кампаніі Lukjan Metal Products, Inc. Аказваў грашовую дапамогу ў арганізацыі беларускіх мерапрыемстваў, а таксама ў рэканструкцыі Мірскага замка, Жыровіцкай сэмінарыі. Некалькі разоў наведваў Беларусь з дапамогай для ахвяраў Чарнобылю. Ад 1997 г. быў старшынём грамадзка-культурнага цэнтру „Полацак“. Пахаваны ў Кліўлэндзе на Riverside Cemetery.
ЛУЧЫЦ Міхась (05.05.1908, в. Аброва (сёньня Іванаўскі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.02.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ЛЫСАЎ Барыс (22.06.1913, в. Леанполе (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ЛЫСУХА Мікола (1928 — 05.03.1981, Францыя), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўсяў Францыі. Быў сябрам Парыскага аддзелу Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі.
ЛЫСЮК Аўген (?, в. Навасёлкі, Піншчына — чэрвень 1968, НьюДжэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. У1940 г. разам зь сям’ёй быў высланы ў Сыбір. У1943 г. бацькоўская сям’я далучылася да Арміі Андэрса. У
1953 г. апынуўся ў ЗША. Быў старшынём Нью-Джэрзійскага аддзелу Згуртаваньня беларуска-амэрыканскай моладзі, арганізатарам моладзевага танцавальнага гуртку ў Нью-Джэрзі. Быў сябрам БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня, рэфэрэнтам моладзевых спраў у Г алоўнай управе.
ЛЮБАНСКІ Васіль (05.12.1925, в. Чучаў Пінскага пав. (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.10.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.