Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
МАРГОВІЧ Алесь (05.07.1927, Глыбокае (Віцебская вобл.) — 11.11.1967, Мюнхен, Нямеччына), журналіст, грамадзкі дзеяч, выдавец. У часе Другой сусьветнай вайны настаўнічаў. У1944 г. выехаў у Нямеччыну, па сканчэньні Другой сусьветнай вайны апынуўся ў беларускім лягеры ў Рэгенсбургу. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. У Міхельсдорфе заснаваў выдавецтва „Крыніца“, дзе выходзіў часопіс „Напагатове!“. У1948 г. разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ прыбыў у Вялікабрытанію для працы ў вугальных капальнях. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Быў сакратаром Другога зьезду гэтай арганізацыі. Ад 1949 г. таксама быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. Скончыў факультэт паліталёгіі й сацыялёгіі Лювэнскага ўнівэрсытэту. Працаваў у Інстытуце вывучэньня СССР у Мюнхене. Рэдагаваў „Беларускі зборнік“ і „Belorussian Review“, выдаваныя Інстытутам. Супрацоўнічаў з газэтай „Бацькаўшчына" й беларускай рэдакцыяй Радыё „Вызваленьне“. Пахаваны ў Мюнхене.
МАРДАС Піліп (12.12.1909, в. Мардасы (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Лёндане. Ад 25.03.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
МАРКА Пётра (15.06.1926, в. Галынка (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
МАРКЕВІЧ Антон (14.10.1925, Горадня — 09.11.2009, Ашава, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У 1946—1955 гг. жыў у Мюнхене. У1955 г. перабраўся ў Канаду. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, у тым ліку ў 1958 г. быў абраны на пасаду старшыні арганізацыі, пазьней доўгі час быў яе сакратаром. Разам з К. Акулам арганізаваў выдавецкі клюб „Пагоня“. Быў сябрам рэдкалегіі старонкі „Весткі з КанадьГ газэты „Беларус“. Шматгадовы актывіст царкоўнай рады царквы Сьв. Кірылы Тураўскага. Жыўу Ашаве. Дамогся, каб штогод на 25 сакавіка каля мэрыі ўздымаўся беларускі сьцяг. Заснаваў паўгадзінныя беларускія радыёперадачы на станцыі CH WO ў гарадку Оўквіл.
МАРОЗ Алесь (16.08.1918, в. Кацяўшчына (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — 08.11.1989, Пэрт, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У 1949 г. прыехаў у Аўстралію. Ад 1954 г. — сябра аддзелу Задзіночаньня беларускіх вэтэранаў у Пэрце. Пазьней займаў розныя пасады (у тым ліку й старшыні) у Беларускім аб’еднаньні ў Заходняй Аўстраліі. Адзін з ініцыятараў і галоўны будаўнік Беларускага народнага дому ў Пэрце. Ад 1984 г. — радны БНР. Доўгачасовы прадстаўнік беларускай прэсы ў Заходняй Аўстраліі. Пахаваны ў Пэрце на Pinnaroo Valley Memorial Park.
МАРОЗ Аляксандар (1922, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Шэфілдзе. Ад 01.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
МАРОЗ Зіновія (24.06.1897, Столінскі пав. —10.09.1980, Лёндан, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка, маці Мгкалай, й У. Марозаў і В. Жынгель. Перад вайной жыла зь сям’ёй у в. Струта Столінскага пав. (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.). У1940 г. была дэпартаваная разам зь сям’ёй ў Архангельскую вобл. Расеі. У часе мабілізацыі ў 1942 г. сьледам за сынам Мікалаем апынулася зь дзецьмі ў Іране, a пазьней трапіла ў лягер для цывільных сваякоў польскіх жаўнераў у Танганьіцы. У 1948 г. прыбыла ў Вялікабрытанію. Жыла ў Лёндане. Была парафіянкай прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
МАРОЗ Мікалай (20.02.1923, в. Струга (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 16.08.1949, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, сын 3. Мароз, брат У. Мароза й В. Жынгель. У1940 г. быў вывезены разам з бацькамі ў Архангельскую вобл. (Расея). Служыў у Арміі Андэрса, быў удзельнікам бітвы за Монтэ-Касіна. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 23.10.1947 быў сябрам
Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Памёр ад ранаў, атрыманых яшчэ ў вайну.
МАРОЗ Міхась (27.04.1915, в. Жодзішкі (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл) — 14.04.1979, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч. У даваенны час дабіваўся ўвядзеньня беларускай мовы ў дадатковыя набажэнствы ў каталіцкіх храмах, праз што кантактаваў з кс. Вінцэнтам Г адлеўскім. У пачатку Другой сусьветнай вайны быў у польскім войску, трапіўу нямецкі палон. Наладзіў сувязь зь Беларускім камітэтам у Бэрліне, заснаваў у лягеры для ваеннапалонных беларускі гурток. У1947 г. выехаў у Вялікабрытанію. Ад 19.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пасяліўся ў Брадфардзе, арганізаваў аддзел ЗБВБ. Яго дом стаў на пэўны час галоўнай сядзібай аддзелу й месцам правядзеньня сходаў беларусаў. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У 1955 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Чыкага. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Ілінойсе. Пахаваны ў Чыкага.
МАРОЗ Уладзімер (19.12.1932, в. Струга (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 04.08.1994, Лёндан, Вялікабрытанія), цакроўны актывіст, сын 3. Мароз, брат Мікалая Мароза й В. Жынгель. У 1940 г. быў разам з бацькамі вывезены ў Архангельскую вобл. (Расея). Ягоны брат Мікалай служыў у Арміі Андэрса, сям’я прыехала ў Іран у якасьці цывільных сваякоў і трапіла ў лягер у Танганыцы ў Афрыцы. У 1948 г. разам з маці й сястрой прыехаў у Вялікабрытанію. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, сьпяваў у хоры, заснаваным гэтай арганізацыяй. Вучыўся на сьвятара й атрымаў дыяканскія сьвячэньні. Дапамагаў у багаслужбах у царкве Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. Пахаваны ў Лёндане на North Sheen Cemetery.
МАРТАС Антон гл. АПАНАС
МАРТЫНАЎ Васіль (07.05.1903 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Лёндане. Ад 31.05.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
МАРЦІНКЕВІЧ Барбара (дзяв. Сяляўка, па другім мужы Мідэйла, 06.12.1901, в. Буйкі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 24.10.1973, Лёндан, Вялікабрытанія), маціА. Міхалюк. У часе Другой сусьветнай вайны апынулася ў Нямеччыне, дзе пазьней жыла ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. У1947 г. прыехала ў Вялікабрытанію. Жыла ў Брадфардзе, пазьней — у Лёндане. Пахаваная ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.
МАРЧАНКА Васіль (нар. 29.08.1932, Рэчыца (сёньня Гомельская вобл.)), грамадзкі дзеяч. У1948 г. прыехаўу Аўстралію. Пасяліўся
ў Сыднэі. Далучыўся да прыхільнікаў БЦР, уваходзіў у Беларускае аб’еднаньне ў Аўстраліі. 3 часу арганізацыі Беларускага культурнаграмадзкага клюбу ўваходзіў у лік сябраў і доўгія гады быў ягоным гаспадаром.
МАСКАЛІК Генавефа (03.01.1930 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 03.06.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
МАСКАЛІК Кастусь (28.05.1918, Гарадзея (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) —12.04.2010, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. Служыў у Чырвонай Арміі, потым у Арміі Андэрса. У1947 г. паступіў у рымскі езуіцкі калегіюм Russicum. 10.04.1955 атрымаў сьвятарскія сьвячэньні й праз паўгоду прыехаўу Лёндан, дзе стаў памочнікам пры Беларускай каталіцкай місіі. У1958 г. выехаўу Парыж на пасаду кіраўніка Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. У1962 г. быў пераведзены ў Рым як памочнік а. П. Татарыновіча ў працы на Ватыканскім радыё. 3 часам вярнуўся ў Лёндан, дзе зноў стаў жыць як сьвятар місіі. Ад 1993 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.
МАСКАЛІК Міхась (18.03.1903, Гарадзея (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 25.09.1965, Гільдэсгайм, Нямеччына), рэлігійны й грамадзкі дзеяч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду. У 1927—1931 гг. вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Пасьля зьехаў на навучаньне ў Тэхнічнай школе ў Бэрліне, адкуль праз два гады перабраўся ў Мюнхен, дзе ў калегіюме Сьв. Андрэя стаў вывучаць тэалёгію на стыпэндыю ад мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага. У 1933 г. заснаваў Саюз беларусаў у Нямеччыне. 17.07.1938 быў пасьвечаны ў сьвятары. У часе Другой сусьветнай вайны выконваў абавязкі сьвятара ў лягерах ваеннапалонных польскай арміі ў Баварыі. У1943 г. быў арыштаваны й цягам некалькіх месяцаў знаходзіўся ў лягеры Заксэнгаўзэн, адкуль вызвалены дзякуючы захадам Папскай місіі ў Нямеччыне. У пасьляваенны час жыў у г. Госьляр (Нямеччына). Быў ініцыятарам і кіраўніком Беларускай харытатыўнай службы. Праводзіў душпастырскую дзейнасьць у парафіях Радэборн, Оснабрук і Гільдэсгайм. У1959 г. у Мюнхенскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю па беларускай літаратуры „Янка Купала — пясьняр беларускага народу“ {„Janka Kupala. Der Saenger des weissruthenischen Volkstum^, якая ў 1961 г. выйшла ў Мюнхене на нямецкай мове.
МАСКЕВІЧ Віктар (15.05.1915 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Вэйкфілдзе
ў Ёрксе. Ад 22.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Магчыма, вярнуўся ў БССР.
МАСЮК Сьцяпан (07.04.1926, Маларыта (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Быў вывезены ў Сыбір, адкуль трапіў у Армію Андэрса. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
МАХНАЧ Ванда (дзяв. Чарнэцкая, 1918—2007), грамадзкая дзяячка. Вучылася ў Віленскім унівэрсытэце, была сябрам Беларускага студэнцкага саюзу. Працавала настаўніцай у Ляхавічах. У часе нямецкай акупацыі — дзяячка СБМ. У 1944 г. выехала ў Нямеччыну. У 1950 г. перабралася ў ЗША. Жыла каля Чыкага.
МАХНОЎСКІ Аляксандар (24.09.1902, Дзьвінск (сёньня Даўгаўпілс, Латвія) — 19.10.1967, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У часе Першай сусьветнай вайны разам з бацькамі быў у бежанстве ў Курску, дзе й вучыўся. Пасьля вайны вярнуўся ў Дзьвінск, дзе скончыў Беларускія настаўніцкія курсы і ў 1923 г. атрымаў атэстат першага выпуску Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Працаваў настаўнікам у Пустынскай 6-класавай школе, а пазьней — у Прыдруйшчыне. У1940—1941 гг. займаў пасаду дырэктара школы ў Ілукшчыне. Адначасова быў прадстаўніком беларускага настаўніцтва ў Дзьвінскай павятовай управе. У1942—1944 гг. быў інспэктарам беларускіх школаў у Дзьвінскім, Луцынскім і Ілукштанскім паветах. У 1944 г. разам зь сям’ёй выехаў на Захад. У1949 г. пасяліўся ў ЗША. Быў радным БНР, заступнікам Прэзыдэнта БНР М. Абрамчыка. Пахаваныў Іст-Брансьвіку на могілкахЖыровіцкай Божай Маці БАПЦ.