НАЙДЗЮК Язэп (12.05.1909, в. Бойдаты (сёньня Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 14.02.1984, Інаўроцлаў, Польшча), грамадзкі дзеяч, выдавец, друкар, брат Ч. Найдзюка. У1926—1941 гг. быў дырэктарам Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны ў Вільні. Належаў да Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. Рэдагаваў часопіс „Шлях моладзі", які быў ліквідаваны польскімі ўладамі, а сябры рэдакцыйнай калегіі — арыштаваныя й зьняволеныя (вызвалены ў верасьні 1939 г.). У часе нямецкай акупацыі ў Менску працаваў у школьным інспэктараце й тэхнічным кіраўніком Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску, супрацоўнічаў зь менскімі газэтамі. Пасьля вайны пераехаў у Польшчу, дзе жыў у Інаўроцлаве пад імем Юзафа Александровіча. Аўтар папулярнага гістарычнага нарысу „Беларусь учора і сяньня". НАРКЕВІЧ Леанід (16.2.1925, Вялейка (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1947 г. прыбыўу Канаду. Быў актывістам Згуртаваньня беларусаў Канады, аддзелу ў Садбуры. НАРУШЭВІЧ Вольга (дзяв. Воўк-Левановіч; 1924, м. Мядзьведзічы Баранавіцкае акругі — ?, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, сястра А. Каранеўскай. Пачала навучаньне ў Віленскай беларускай гімназіі, але скончыць не пасьпела. Вучылася ў Баранавіцкай мэдычнай школе пад кіраўніцтвам Я. Малецкага. Пазьней з паваеннай Нямеччыны паехала студыяваць фармацэўтыку ў Лювэне. У 1952 г. сьледам за бацькоўскай сям’ёй пераехалаў Аўстралію. У Сыднэі пабралася шлюбам з інжынэрам С. Нарушэвічам. Была сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыяральных выставаў. Няспынны ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданьні й розныя грамадзкія ініцыятывы. НАРУШЭВІЧ Станіслаў (23.05.1913, Браслаўшчына — 2001, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У 1944 г. працаваў у беларускай сэкцыі Бэрлінскага радыё. Па сканэньні Другой сусьветнай вайны скончыў горны ўнівэрсытэт у Боне (Нямеччына) з дыплёмам інжынэра. У лістападзе 1947 г. прыехаў у Аўстралію. Працаваў на Сьнежнагорскай гідраэлектрычнай сыстэме. Адзін са стваральнікаў Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й яго апошні старшыня ў 1972— 1980 гг. Быў таксама некаторы час старшынём аўстралійскага сэктару Рады БНР. Сябра Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. НАЎМЕНКА Антон (01.02.1925, в. Раманаўка на Мазыршчыне (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ковэнтры. Ад 14.03.1949 быў сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў. НАЎМОВІЧ Міхась (1922, в. Рамашкевічы, Наваградчына — 08.03.2004, Парыж, Францыя), мастак, грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыўу Францыі. У1953 г. скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў у Парыжы. Браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці, спрычыніўся да стварэньня Беларускага незалежнага аб’еднаньня моладзі, выдаваўчасопіс „Моладзь“. Радны БНР. НАЎМОВІЧ Тодар (04.10.1920 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. НЕРАД Аляксандар (08.07.1923, в. Спудвілы Гарадзенскага пав. (сёньня Бераставіцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Зь Вялікабрытаніі выехаў у Канаду, але вярнуўся назад і з дапамогай мясцовага Згуртаваньня беларусаўуладкоўваўся зноў у Брытаніі. Жыўу Манчэстэры. Ад 20.11.1952 быў сябрам ЗБВБ і Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. НЕСЫДЕРАЎ Пахом (15.05.1910, в. Лявонпаль (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 20.11.1971, Нотынгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Нотынгеме. Ад 25.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у 16о Вялікабрытаніі. Прыхаджанін БАПЦ. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Cemetery. НІКАН Лідзія (дзяв. Бешанкоўская, 25.10.1921 — 23.10.1973, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка М. Нікана. У часе Другой сусьветнай вайны была вывезеная ў Нямеччыну, пазьней на прапанову Міжнароднага Чырвонага Крыжа працавала ў Швэцыі. Перабралася ў Лёндан, дзе ў 1950 г. пабралася шлюбам з М. Ніканам. Была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. У1952 г. выехала разам з мужам у Аўстралію, дзе таксама далучылася да беларускага жыцьця. Пахаваная ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park. НІКАН Мікола (03.01.1908, Варшава, Польшча — 16.06.1999, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, братЮ. Нікана, мужЛ. Нікан. Нарадзіўся ў сям’і беларусаў. Меў вышэйшую адукацыю. У1929 г. служыў у польскім войску, пасьля — настаўнічаў у Беларусі ў польскай школе й на настаўніцкіх курсах у Горадні. У 1939 г. быў арыштаваны савецкімі ўладамі й высланы ў Варкуту. У 1942 г. далучыўся да Арміі Андэрса. У шэрагах Другога польскага корпусу прайшоў праз Сырыю, Эгіпет, удзельнічаў у ваенных дзеяньнях у Італіі. У1947 г. у Вялікабрытаніі дэмабілізаваўся ў рангу капітана. Ад пачатку 1948 г. быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі і ў 1950-1951 гт. — старшынём арганізацыі. Таксама ад 1948 г. быў сябрам Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1952 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Мэльбурн (Аўстралія), дзе адразу далучыўся да беларускага грамадзкага жыцьця. Быў сакратаром Згуртаваньня беларусаў у Вікторыі, сакратаром Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦК у Камітэце паняволеных народаў. Выкладаў беларускую мову й геаграфію ў беларускай школе ў Мэльбурне. Быў адным з ініцыятараў набыцьця Беларускага дому, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў беларускую прэсу ў штаце Вікторыя й быў сталым карэспандэнтам з Мэльбурну для розных эміграцыйных выданьняў. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park. НІКАН Юры (1909 — 06.03.1983, Лёндан, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч, братМ Нікана. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Жыўу Лёндане (Антарыё). Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады. НІХАЁНАК Янка (06.03.1920, Вэрмонт, ЗША — 04.01.1986, НьюЁрк, ЗША), грамадзкі дзеяч. Бацькі, беларускія эмігранты ў ЗША, на пачатку 1920-х гг. вярнуліся ў в. Лебедзева Маладэчанскага пав. Віленскай губ. (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.). У часе Друтой сусьветнай вайны настаўнічаў. У 1944 г. апынуўся ў Францыі. У чэрвені 1947 г. як амэрыканскі грамадзянін меў магчымасьць адным зь першых прыехаць у ЗША. Спачатку вярнуўся ў Вэрмонт, потым пераехаў у Чыкага, дзе скантактаваўся зь дзеячамі Рады БНР Я. Варонкам і Я. Чарапуком-Змагаром. У1948 г. перабраўся ў Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), дзе выдаваў першы паваенны беларускі пэрыёдык у ЗША — „Беларус у Амэрыцы". Адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, першы сакратар Галоўнай управы арганізацыі. Ад 1949 г. жыў у Нью-Ёрку. Дапамагаўу выданьні першых нумароў газэты „Беларус". Пазьней быў адным з рэдактараў моладзевага часопіса „Віці“. У 1950-х гг. быў бібліятэкарам БАЗА. Як амэрыканскі грамадзянін удзельнічаў у легалізацыі беларускіх арганізацыяў у ЗША. HOP Кастусь (11.08.1918, Горадня — 29.03.1992, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны скончыў электрычны ліцэй у Вільні. Быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 28.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, старшынём Першага зьезду арганізацыі ў 1947 г., сябрам Галоўнай управы. У часе расколу ЗБВБ пакінуў арганізацыю й стаў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў. Доўгі час быў сябрам Галоўнай управы ХАБР. Памёр у шпіталі Чэрынг-Крос, Хамэрсьміт (Лёндан). НОРЫК Мадэст (27.03.1892, Наваградчына — 05.03.1974, ЗША), грамадзкі дзеяч. Да 1917 г. быў афіцэрам царскай арміі. У 1944 г. — асьветны афіцэр БКАў Наваградку. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў ЗША. Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. НЯДЗЬВЕДЗКІ Пётра (16.03.1918, в. Вераб’і (сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл.) — 02.09.2000, Эшвіл, Паўночная Караліна, ЗША), грамадзкі дзеяч, паэт, мастак. Падчас нямецкай акупацыі быў намесьнікам акруговага кіраўніка СБМ на Вялейшчыну. Аўтар некалькіх патрыятычных песень, у тым ліку — „Ідуць жаўнеры-беларусьГ. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры DP у Ватэнштэце, браў удзел у беларускім жыцьці. Быў кіраўніком мужчынскага хору „Рэвэлерсы“. Пры канца 1940-х прыехаў у ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры, пасьля — Іст- Брансьвіку. Працаваў тэхнічным лябарантам на фармацэўтычнай фабрыцы. Належыў да БЦР. Ад 1997 г. жыўу Паўночнай Караліне. НЯДЗЬВЕЦКІ Сьцяпан (30.04.1922 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 03.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. НЯМЧЭНЯ Васіль (27.02.1916 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лідсе. Ад 21.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. НЯПОМНІК Сяргей (05.05.1925, Пухавічы (сёньня Менская вобл.) — 08.03.1991, Рочдэйл, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Жыўу Рочдэйле. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Рочдэйле на мясцовых могілках. НЯРОНСКІ (НАРОНСКІ) Іван (1909 ?), ад’ютантР. Астроўскага. У1941—1944 гг. быў памочнікам Р. Астроўскага падчас працы ў Бранскай і Смаленскай адміністрацыях, у 1944 г— яго ад’ютант і кіроўца. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у Браўншвайгу (Ніжняя Саксонія). ОКУНЬ Канстанты (09.05.1913, в. Обрына (сёньня пас. Першамайскі Карэліцкага р-ну Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе Другой сусьветнай вайны служыў у Беларускай паліцыі парадку, потым трапіў у 30-ю грэнадэрскую дывізію СС, а пазьней ў Армію Андэрса, разам з жаўнерамі якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 22.06.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. ОРСА Аляксандар (24.07.1896, в. Нягневічы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 02.11.1959, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог, братП. Орсы, муж/f. Орсы, бацькаГ. Орсы ЙА. Орсы-Рамана. У1913 г. скончыў наваградзкае гарадзкое вучылішча, потым — двухгадовыя настаўніцкія курсы. Мабілізаваны ў царскае войска, скончыў школу прапаршчыкаў і быў накіраваны на фронт. У1918 г. вярнуўся на радзіму, настаўнічаў. У 1923—1929 гг. вучыўся ў Празе ва Ўкраінскім пэдагагічным інстьпуце, потым у Карлавым унівэрсытэце. Доктар прыродазнаўчых навук. У1929—1934 гг. выкладаў прыродазнаўства ў Наваградзкай беларускай гімназіі. У1938 г. разам зь сям’ёй прымусова выселены ў этнічную Полыпчу, аднак з пачаткам Другой сусьветнай вайны вярнуўся ў Беларусь, настаўнічаў, працаваў школьным інспэктарам у Наваградзкай акрузе. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне быў дырэктарам Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу, Міхельсдорфе. У1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку. Працаваў лябарантам у шпіталі. Арганізоўваў першыя беларускія школкі ў ЗША. Адзін з