Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ПОПКА Юры (07.10.1912, хут. Высокі Груд Пружанскага пав. — 29.04.1990, Ляймэн, Нямеччына), літаратар, выдавец, грамадзкі дзеяч. Пачаў друкавацца ў 1938 г. на старонках заходнебеларускіх пэрыёдыкаў. У1942 г. пасьля паездкі ў Беласток і знаёмства з X. Ільляшэвічам стаў пісаць для „Новай дарогі“. У 1943 г. стварыў і ўзначаліў у Пружанах аддзел Беларускага аб’еднаньня, займаўся арганізацыяй беларускіх школ. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне захварэў і да 1950 г. лекаваўся ў розных шпіталях і санаторыях. Пазьней пасяліўся ў Ляймэне. Выдаваў шэраг беларускіх пэрыёдыкаў: „Беларуская праўда“ (1965— 1988), „Бюлетэнь Беларускай Цэнтральнай Рады — Жыве Беларусь!" (1976—1986), „Весткі інстытуту беларусаведы“ (1986—1993). Быўкіраўніком палітычна-прапагандысцкага аддзелу Галоўнага штабу Беларускага вызвольнага фронту. Стварыў беларускі музей. Аўтар кніг: „Сын“ (195°), „Празь сьлёзы“ (1951), „Песьня салаўя“ (1955,1963), „Аднагалось-
се“ (1961), „Кошык“ (1961), „Расказы“ (вып. 1—3,1961), „У санаторнай белі“ (1961), „Журавель“ (1962), „Па чужых кутках“ (1962), „Сын“ (1962), „Сьвеціць у тумане“ (вып. 1—3, 1962), „Умелы падыход" (1962), „Зь вінтоўкай у руках“ (1963), „Пушча шуміць“ (1963), „Новая хата“ (1964), „Носьбіт ідэі“ (1964).
ПРАДУХА Пётра (05.09.1923, Гарадок (сёньня Маладэчанскі р-н) — ?), грамадзкі дзеяч. Скончыў 4 клясы беларускай гімназіі. Пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПРАКАПЕНЯ Павел (1910, Пружаншчына — 1976, ЗША), беларуска-польскі сьпявак. У маладосьці працаваў пасыльным у Наваградзкай ваяводскай управе, дзе быў заўважаны й адпраўлены на вучобу ў Варшаву. Сьпяваў песьні па-беларуску, па-польску й па-руску. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыў на эміграцыі ў ЗША.
ПРАКАПУК Янка (20.11.1925, в. Войневічы (сёньня Дзятлаўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.11.1946 быўсябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне.
ПРОТАС Аляксандар (1909, Лужкі (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 27.09.1984, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Браў актыўны ўдзел у працы Згуртаваньня беларусаў Канады, дзейнасьці парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
ПРОТАС Аўген (28.08.1915, Забалоцьце Дзісенскага пав. Віленскай губ. (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 02.06.1995, Стэмфард, Канэктыкут, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1937 г. скончыў гімназію ў Дзісьне, пасьля чаго адбыў тэрміновую службу ў польскім войску, кароткі час працаваў у мясцовай адміністрацыі, перад самай Другой сусьветнай вайной зноў мабілізаваны. Трапіўшы ў нямецкі палон, працаваў у баўэраў ва Ўсходняй Прусіі, потым вярнуўся дамоў. Пры канцы вайны апынуўся ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. У1949 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Стэмфардзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, старшынём ўправы Стэмфардзкага аддзелу арганізацыі. Пахаваны ў Стэмфардзе на Woodland Cemetery.
ПРОХАР Грыгор (18.04.1907 — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ПРОШКА Міхась (25.12.1911, Браслаўшчына — 08.11.1997, Бірмінгем, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Бірмінгеме. Ад 30.07.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Ад 1950 г. быў сябрам Зіуртаваньня беларускіх камбатантаў, належаў да дружыны ў Бірмінгеме. Пахаваны ў Бірмінгеме на Brandwood Cemetery.
ПРУСКІ Мікола (01.01.1927, в. Мікалаеўшчына (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 22.01.2014, Дэтройт, ЗША), грамадзкі дзеяч, выдавец, сын стрыечнай сястры Якуба Коласа. Пасьля Другой сусьветнай вайны прыехаў у ЗША. Пасяліўся ў Дэтройце. Быў сябрам БеларускаАмэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Дэтройцкага аддзелу арганізацыі. У i960—1970-х гг. — актывіст Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу ў Дэтройце. Выдаў дзясяткі беларускіх кніг. Рэдактар і выдавец пэрыёдыкаў „Беларускі сьвет“ (1971— 1989), „Беларускі дайджэст" (ад 1993 г.).
ПРЫМА Мікалай (16.11.1922, в. Малюшычы (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.11.1954 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ПРЫСТАЎКА Васіль (10.01.1897, вРадзюкі (сёньня Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобл.) — 06.10.1981, Садбуры, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Жыў у Садбуры. Належаў да парафіі мясцовай украінскай царквы, але падтрымліваў кантакты з парафіяй Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
ПУГАЧОЎ Кастусь (19.10.1910, Беласток (сёньня Полыпча) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ПУДНОЎСКІ Вячаслаў (24.09.1922, Беласточчына — ?), грамадзкі дзеяч, мастак. Меўсярэднюю адукацыю. СлужыўуАрміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, аднак хутка зьехаў у Аргентыну.
ПШАНІЧНЫ Ян (Іван) (01.02.1911, Ліда (сёньня Гарадзенская вобл.) — 22.12.1982, Манчэстэр, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры. Быў прыхаджанінам царквы Жыровіцкай Божай Маці. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ПЯКАРСКІ Янка (12.11.1923, в. Сурынка (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 12.01.1993, Стывэнэдж, Вялікабрытанія), грамадзкі й рэлігійны дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Быў адным са стваральнікаў аддзелу ў Кембрыджы, яго доўгачасовым сакратаром. Таксама ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў, належаў да дружыны ў Кембрыджы. Пазьней пераехаў у Стывэнэдж (на поўнач ад Лёндану), і працягваў актыўную дзейнасьць у шэрагах ЗБВБ і БАПЦ. 29.08.1971 у Брадфардзе быў рукапакладзены ўладыкам Андрэем у дыяканы БАПЦ, a 4.09.1971 у Манчэстэры — у сьвятары. Апекаваўся парафіямі ў Бірмінгеме (пазьней у Вулвэргэмптане), Кембрыджы, Лёндане, Стывэнэджі асяродкаму Лэнглі. У1980 г. быўдвойчы прынятыўЛёндане экзархам канстантынопальскага патрыярха. У 1980-х быў віцэ-прэзыдэнтам Рады БАПЦ у Вялікабрытаніі. Быў старшынём Беларускай харытатыўнай сэкцыі, уваходзіў у Раду апекуноў Скарынаўскай бібліятэкі. Пахаваны ў Стывэнэдж на Almond Lane Cemetery.
ПЯСЕЦКІ Ігнат (28.01.1915, Косава (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У часе нямецкай акупацыі служыў у паліцыі. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ПЯТРОЎ Дзьмітры (08.11.1910, Полацак (сёньня Віцебская вобл.) — 15.01.1981, Брадфард, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Брадфардзе. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Спаса БАПЦ. Пахаваны ў Брадфардзе на Schoolmoor cemetery.
ПЯТРОЎСКІ Ян (07.01.1905, Слуцк (сёньня Менская вобл.) — 19.01.2001, Гейнсвіл, Флярыда, ЗША), рэлігійны й грамадзка-культурны дзеяч, пратэстанцкі прапаведнік, выдавец, літаратар, перакладчык. У міжваенныя гады быў прыхільнікам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, служыў у польскім войску. Напрыканцы 1920-х далучыўся да царквы мэтадыстаў. У1930—1931 гг. вучыўся ў біблійнай школе мэтадыстаў, потым быў пастарам у Варшаве й Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1941 г. выехаў у Нямеччыну. Браў удзел у працы Беларускага камітэту самапомачы ў Бэрліне, працаваў на радыё „Вінэта“. У1945—1953 гг. жыўу Лінцы (Аўстрыя), дзе займаўся прапаведніцкай дзейнасьцю. У 1953 г. выехаў у ЗША. Жыў у Флярыдзе. У
1976 г. заснаваў Беларускі харытатыўна-адукацыйны фонд. Напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кніг, у тым ліку пераклады з Плятона, Марка Аўрэлія, „Клясычны грэцка-беларускі слоўнік".
ПЯЧОНКА Лявон (18.03.1911, в. Багута (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Хонітане ў Дэване. Ад 04.06.1950 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
РАВЕНСКІ Мікола (05.12.1886, в. Капланцы Ігуменскага пав. (сёньня Бярэзінскі р-н Менскай вобл.) — 09.03.1953, Лювэн, Бэльгія), кампазытар, хормайстар. У 1903—1914 гг. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. У 1915 г. скончыў рэгенцкія курсы ў Маскве, у 1930 г. — Маскоўскую кансэрваторыю. У 1930-х выкладаў у Менскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансэрваторыі. У1938 г. быў выключаны з Саюзу кампазытараў. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў рознарабочым на тартаку ля Мюнхену. У1950 г. пераехаў у Лювэн (Бэльгія), арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце. Аўтар музыкі гімну-малітвы „Магутны Божа“ (словы Н. Арсеньневай).
РАВЯКА Васіль (23.04.1921, в. Малышы каля Баранавічаў — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.11.1952 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
РАГАЖЭЦКІ Мечыслаў (сапр. Мікалай Перагуд-Пагарэльскі, 1894, Случчына —18.12.1964, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог. Скончыў матэматычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў настаўнікам. У часе нямецкай акупацыі нядоўгі час працаваў выкладчыкам матэматыкі ў Гандлёвай школе ў Баранавічах. У Нямеччыне выкладаў матэматыку ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Пазьней перабраўся ў ЗША. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РАГЕЛЬ Сяргей (26.01.1916, в. Лазавічы (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл.) — 30.11.1974, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Яшчэ ў даваенны час служыў у польскім войску, скончыў падафіцэрскую школу ў рангу капрала. Падчас нямецкай акупацыі служыў у БКА. Пазьней апынуўся ў беларускім лягеры DP у Остэргофэне, дзе належаў да Згуртаваньня беларускіх вэтэранаў. У1948 г. выехаў на працу ў капальнях у Бэльгію, адкуль празь некаторы час перабраўся ў Вялікабрытанію. Жыўу Манчэстэры. Ад 01.07.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзелу ў Манчэстэры. Ад 1951 г. 176