Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
РАМУК Вера (дзяв. Жызьнеўская, 06.09.1931, Сабары (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 05.05.2010, Чыкага, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Вітаўта Рамука. Вучылася ў польскай і савецкай школах. Ад 1944 г. разам з бацькамі на эміграцыі. У1949 г. прыехала ў ЗША. Пасьля нядоўгага побыту ў Нью-Ёрку перабралася ў горад Пеорыя (штат Ілінойс). Скончыла мясцовы ўнівэрсытэт. У1956 г. пабралася шлюбам з В. Рамуком. Ад 1963 г. жыла ў Чыкага. Была актыўнай дзяячкай мясцовай беларускай грамады. Уваходзіла ў кіраўніцтва Беларускага каардынацыйнага камітэту ў Чыкага.
РАМУК Вітаўт (15.07.1914, Екацярынаслаў (сёньня г. Днепрапятроўск, Украіна) — 09.03.2010, Чыкага, ЗША), грамадзкі дзеяч, муж Веры Рамук. У1922 г. разам з бацькоўскай сям’ёй вярнуўся ў в. Ліпнішкі каля Ліды. У 1926—1930 гг. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Пасьля вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску. У 1938 г. паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на факультэт біялёгіі, пазьней перайшоў на мэдыцыну. У 1941—1944 гг. працаваў перакладчыкам у цывільнай адміністрацыі ў Лідзе. У1944 г. выехаў у Чэхаславаччыну, адкуль у 1945 г. перабраўся ў Рэгенсбург у Нямеччыне, дзе арганізоўваўся беларускі лягер. У1946 г. паступіў на мэдычны факультэт унівэрсытэту ў Мюнхене. У1949—1953 гг. вучыўся на мэдычным фалькутэце Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія). Выехаўу Вялікабрытанію, жыўу Лёндане. Стаў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі і ў 1954 г. быў абраны на пасаду намесьніка старшыні арганізацыі. Аднак хутка вярнуўся ў Бэльгію, адкуль у 1956 г. выехаўу ЗША. Тут пасяліўся ў Чыкага й стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця, сябрам Беларускага каардынацыйнага камітэту ў Чыкага.
РАСІМОВІЧ Янка (01.03.1920, в. Шчорсы (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 06.07.1976, Брадфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Ад 26.03.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пахаваны ў Брадфардзе на North Bierley Municipal Cemetery.
РАТКЕВІЧ Станіслаў (02.02.1930, Пінск — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.06.1948 быўсябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
РАТКЕВІЧ Язэп (02.01.1908, в. Малое Запрудзьдзе (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) — 27.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У 1939 г. быў мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у савецкі палон і быў вывезены ў Сыбір. Уступіўу Армію Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытані. Жыў у Лёндане. Ад 19.04.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ў 1970-х гг. стаў парафіянінам БАПЦ. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery.
РАЧЫЦКІ Мечыслаў (27.02.1922, в. Параф’янава (сёньня Докшыцкі р-н Віцебскай вобл.) — 22.06.1972, Таронта, Канада), грамадзкі дзеяч. Да 1939 г. вучыўся ў Дзісненскай гімназіі, за Саветамі — у Глыбоцкім сельгастэхнікуме. Пасьля сканчэньня настаўніцкіх курсаўу Глыбокім (верасень 1942 — красавік 1943 г.) некаторы час працаваў у школе. У ліпені 1943 г., паводле загаду акруговага камісара, прайшоў курс СБМ у Менску, вярнуўся ў Глыбокае як старшы зьвязовы, быў прызначаны раённым кіраўніком СБМ і намесьнікам Глыбоцкага акруговага кіраўніка моладзі Яўгена Мацюшонка. У лютым 1944 г. адбыў курс для вышэйшых кіраўнікоў у Менску, у траўні ўдзельнічаў у экскурсіі юнакоў у Нямеччыну, а ў чэрвені — у Другім Усебеларускім кангрэсе. У 1944 г. эвакуяваўся ў Нямеччыну, дзе быў накіраваны як апякун юнакоў у лягер Арганізацыі Тодт Шварцзээ I каля Фалькенбургу на Памор’і, а ў лютым 1945 г. з групай малодшых юнакоў у лягер на Шпандаў-Вэст у Бэрліне. У1945 г. — быў арыштаваны амэрыканскай ваеннай паліцыяй, адсядзеў 18 месяцаў у розных лягерах, восеньню 1946 г. адпушчаны на волю. У1949 г. эміграваў у Канаду. Жыў у Таронта. Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў Таронта, быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, прыхаджанінам царквы Сьв. Кірылы Тураўскага.
РАШКО (РОШКА) Адам (10.12.1919 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.08.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
РОДЗЕВІЧ Усевалад (11.09.1916, Піншчына — 17.07.1998, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага сьвятара. Вучыўся ў польскай гімназіі ў Пінску, пазьней — у Гандлёвай акадэміі ў Львове. Мабілізаваны ў польскую армію й у 1939 г. трапіў у нямецкі палон. Па вызваленьні з палону з падачы гестапа зноў трапіў у канцэнтрацыйны лягер у Трыры. Адтуль здолеў вярнуцца ў Беларусь і стаў ад’ютантам Прэзыдэнта БЦР Р. Астроўскага. Лейтэнант БКА, удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Па вайне некаторы час жыўу Мюнхене, а ў 1949 г. разам зь сям’ёй выехаўу Аўстра-
лію. Пасяліўся ў Сыднэі. Быў сябрам Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі, узначаленагаМ. Зуем. Пазьней удзельнічаўу нацыянальных мерапрыемствах, ладжаных Беларускім культурна-грамадзкім клюбам. Меў намер напісаць мэмуары, але не пасьпеў.
РОДЗЬКА Філарэт (27.01.1890, в. Вераскава (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 05.03.1977, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч, пэдагог, бацькаГ. Русак. Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Настаўнічаўу в. Грычынавічы (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.). У1915 г. мабілізаваны ў царскае войска, скончыў афіцэрскую школу, ваяваў на фронце, быў паранены. У1918 г. вярнуўся на Палесьсе, далучыўся да арміі генэрала С. Булак-Балаховіча. У 1921 г. вярнуўся ў в. Вераскава, дзе працаваў кіраўніком школы. У часе нямецкай акупацыі выкладаў у Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне. У1949 г. выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Саўт-Рывэры, потым перабраўся ў Сомэрсэт, дзе гуртаваў прыхільнікаў Рады БНР. Быўсябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, старшынём аддзелу арганізацыі ў Нью-Джэрзі. Арганізаваў беларускую суботнюю школу, браў удзел у стварэньні парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Г айлэнд-Парку, доўгі час быў рэгентам царкоўнага хору. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
РОЗМЫСЛ Сяргей (29.09.1905, Санкт-Пецярбург, Расея — 28.08.1969, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і паштара з Гарадзеншчыны, якая ў 1922 г. вярнулася ў Беларусь і пасялілася ў Гудзінішках на Лідчыне. Удзельнік БКА. Дэлегат на Другі Ўсебеларускі кангрэс ад Лідзкай акругі. У 1944 г. выехаў у Нямеччыну, адкуль у 1950 г. адзін безь сям’і — у Аўстралію. Адзін са стваральнікаў аддзелу Беларускага аб’еднаньня ў Аўстраліі ў Мэльбурне, у якім займаў розныя пасады, у тым ліку й старшыні. У друтой палове 1950-х гг. быў удзельнікам Беларускага школьнага камітэту ў Мэльбурне. Сябра царкоўнай рады парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай (БПЦ) у Мэльбурне. Удзельнік Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі. Сябра Дэлегатуры БЦР у Аўстраліі. Трагічна загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Пахаваны ў Мэльбурне на Springvale Botanical Cemetery.
РОЛСАН Янка (сапр. Гадзіцкі, 01.08.1912, в. Вялень Ігуменскага пав. (сёньня Пухавіцкі р-н Менскай вобл.) — 23.01.1994, Адэляйда, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, літаратар. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Менску й у тэхнікуме цяжкай прамысловасьці ў Харкаве (Украіна). Працаваў на ваенным заводзе
ў Ніжнім Тагіле (Сьвярдлоўская вобл., Расея). Скончыў авіяшколу ў расейскім Ржэве. У якасьці авіямэханіка служыўу 5-й эскадрыльлі, а зь верасьня 1939 г. — на „польскім фронце“. Па дэмабілізацыі ў студзені ф94і г. працаваў на менскім заводзе імя Варашылава. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі на Пухавіччыне, ад сакавіка 1944 г. — афіцэр БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Мюнхене, дзе быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэту. У 1950 г. прыбыў у Аўстралію. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім і рэлігійным жыцьці беларусаў Адэляйды. Займаўрозныя пасады ў царкоўнай управе: быў старшынём, скарбнікам, сакратаром, рэфэрэнтам вонкавых сувязяў. У1975—1987 гг. — першы старшыня Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі (пакінуў пасаду з прычыны хваробы). Сябра Выканаўчага камітэту Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Аўтар шматлікіх паэтычных твораў, якія публікаваў пад псэўданімамі ВЭР, Крапіва-Жыгучка. У1980 г. быў выдрукаваны паэтычны зборнік „Кліч“ (перавыдадзены ў 1982). Сталы карэспандэнт газэты „Беларус“ (пісаў пад псэўданімам Янка Яр). Аўтар апублікаваных у 1984 г. успамінаў „3 глыбінь мінулага".
РУДЗІНСКІ Ўладыслаў (Уладзімер) (21.01.1925, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?, Манчэстэр, Вялікабрытаніі), грамадзкі дзеяч. У 1942—1947 гг. служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Манчэстэры. Ад 01.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1953 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
РУДЗЬ Максім (20.12.1910, в. Сычавічы (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 13.02.1979, Бэдфард, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Скончыў Радашкавіцкую беларускую гімназію. Падчас нямецкай акупацыі быў курсантам Менскай афіцэрскай школы БКА. Улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 06.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Актыўны ўдзельнік беларускага жыцьця ў Брытаніі. Памёр у Бэдфардзе. Частку сваёй маёмасьці пакінуў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. Пахаваны ў Лёндане на могілках Mortlake Crematorium.
РУДЗЬ Сьцяпан (?, в. Сычавічы (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — ?, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Быў сябрам Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, сябрам рэдкалегіі часопіса „Аб’еднаньне“.
РУДЗЯК Аляксандар (12.09.1909, Міжэва (сёньня Мастоўскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў каля Лідсу. Ад 11.03.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
РУДНІЦКІ Аляксандар (04.04.1924, в. Ільля (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.