СІПОВІЧ Часлаў (08.12.1914, в. Дзедзінка (сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл.) — 04.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч, грэка-каталіцкі біскуп. Вучыўся ў Друйскай гімназіі. У1934 г. пастрыжаны ў манахі. Вучыўся на факультэце філязофіі й тэалёгіі Віленскага ўнівэрсытэту. У1938—1947 гг. жыў у Рыме, дзе скончыў Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт і Папскі Ўсходні інстытут. У1944—1946 гг. апекаваўся беларускімі жаўнерамі Арміі Андэрса, раскватараванымі па ўсёй Апэнінскай паўвысьпе. Праводзіў сярод іх дабрачынную й асьветніцкую працу. У1947 г. прызначаны рэктарам Беларускай каталіцкай місіі бізантыйска-славянскага абраду ў Вялікабрытаніі. 09.04.1947 прыбыў у Лёндан. Ад 10.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, у 1948 г. абіраўся на пасаду скарбніка арганізацыі. У1948 г. стаў адным з ініцыятараў стварэньня Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“, а пазьней — Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. 04.08.1960 пасьвечаны на біскупа, пазьней быў прызначаны апостальскім візытатарам для беларусаў за мяжой. У ліпені 1963 г. прызначаны генэралам ордэну марыянаў, на гэтай пасадзе заставаўся да 1969 г. У Марыян Хаўзе заснаваў кляштар беларускіх марыянаў. Фактычна быў заснавальнікам Беларускага рэлігійна-культурнага цэнтру ў Паўночным Лёндане, часткай якога стаў інтэрнат Сьв. Кірылы для беларускіх хлапцоў, а таксама Беларуская бібліятэка й музэй імя Ф. Скарыны. Пахаваны ў Лёндане на St. Pancras Cemetery. СІТКОЎСКАЯ Алена (06.05.1925, Докшыцы (сёньня Віцебская вобл.) — ?, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонка К. Сіткоўскага. У1950 г. разам з мужам прыехала ў Аўстралію. Але праз два гады ўзяла развод. Выхоўвала прыёмных дзяцей. Актыўная ўдзельніца беларускай грамады Сыднэю. У1973—1989 гг. была сябрам Беларускага культурнаграмадзкага клюбу. Скарбнік і некаторы час старшыня Жаночага камітэту. Актыўна дапамагала ў арганізацыі беларускіх мерапрыемстваў. Пазьней адышла ад грамадзкай дзейнасьці зь сямейных прычынаў. СІТКОЎСКІ Кастусь (04.04.1923, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.) — 26.05.1994, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж А. Сіткоўскай. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у 1944 г. скончыў Наваградзкую настаўніцкую сэмінарыю. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры Ватэнштэт, працаваў настаўнікам у беларускай пачатковай школе. Пры канцы 1949 г. прыбыўуАўстралію. Жыўу Сыднэі, меў бізнэс у галіне гандлю дрэвам. Адзін са стваральнікаў, а ў 1954— 1955 гг. — старшыня Беларускага аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Удзельнік Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі, у якім доўгі час выконваў абавязкі дырэктара. Загінуў у аўтамабільнай аварыі. СІТНІК Аўген (04.07.1927, в. Валынка (?) — 29.08.1986, Адэляйда, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. Падчас вайны апынуўся ў Нямеччныне як гастарбайтар. Пазьней эміграваў у Паўднёвую Аўстралію, дзе хутка ажаніўся з дачкой сьвятараМ. Шчурко й далучыўся да беларускай грамады. Дапамагаў у пабудове царквы Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Адэляйдзе, выконваў функцыі скарбніка ў парафіяльнай радзе. У 1978 г. у зьвязку з раптоўным ад’ездам у Сыднэй а. Георга, тагачаснага 198 настаяцеля беларускай парафіі, даў згоду зрабіцца сьвятаром парафіі. 30.07.1978 архіяпіскапам БАПЦ Мікалаем рукапакладзены ў сьвятарскі сан. На пасадзе настаяцеля беларускай парафіі заставаўся да канца жыцьця. СІЦКІ Сьцяпан (18.09.1902, Вільня — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 09.12.1951 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі СІЦЬКО Мікалай (нар. 1924, Рыга), грамадзкі дзеяч. Скончыў беларускую пачатковую школу й гімназію ў Рызе. Падчас вайны выехаў у Нямеччыну, вучыўся на хімічным факультэце Бэрлінскага ўнівэрсытэту. У1946—1948 гг. выкладаў ангельскую мову ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Міхельсдорфе, працаваў перакладчыкам пры структурах UNRRA. Пры канцы 1940-х выехаў у ЗША, пасяліўся ў Саўт-Рывэры. Адзін з актывістаў прыходу Сьв. Эўфрасіньні Полацкай, уваходзіў у царкоўную раду. У i960—1970-х належаў да ўраду Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. СКАБЕЙ Мікола (23.10.1905 — 07.12.1992, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У1944 г. быў дэлегатам на Друтім Усебеларускім кангрэсе, адразу пасьля якога выехаў зь Беларусі. Пасьля некалькіх гадоў у Нямеччыне, у 1948 г. прыехаў у Аўстралію. Некаторы час быў на чале Сэктару Рады БНР у Вікторыі. У 1950-х гг. стаў на чале Згуртаваньня беларусаў у Вікторыі, а пасьля стварэньня агульнага Беларускага цэнтральнага камітэту стаў першым яго кіраўніком, і далей рэгулярна абіраўся на гэтую пасаду на працягу i960—1980-х гг. Адзін з ініцыятараў набыцьця Беларускага дому й удзельнік управы Каапэратыву беларускага дому. Актыўна падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі. Падтрымліваў цесныя сувязі зь беларускімі эмігрантамі ў іншых краінах сьвету, і ў прыватнасьці з М. Абрамчыкам. Пахаваны ў Мэльбурне на беларускай дзялянцы Fawkner Memorial Park. СКАПЕЦ Тамаш (07.11.1895, Лоск (сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл.) —13.01.1978, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыўу царскай арміі падчас Першай сусьветнай вайны. У1920 г. браў удзел у Слуцкім паўстаньні. У1940 г. быў вывезены ў Сыбір, дзеўступіў у Армію Андэрса. У1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Л ёндане. Ад 21.12.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, некаторы час ўваходзіў у Галоўную ўправу, быў адміністратарам Беларускага дому ў Лёндане, актывістам БАПЦ. Пахаваны ў Лёндане. СКАРАХОДАЎ Аляксандар (16.12.1913, в. Сіняўка (сёньня Клецкі р-н Менскай вобл) — ?), грамадзкі дзеяч. Вучыўся ў настаўніц- кай сэмінарыі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1950 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. СКЛІНАР Надзея (27.02.1928, в. Масілавічы (сёньня Слонімскі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 01.12.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СКОРЫН Дзяніс (15.08.1903, Віцебшчына — 27.12.1990, Ньюарк, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Ньюарку. Ад 25.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Парафіянін царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахаваны ў Ньюарку на Westborough Cemetery. СКРЫНЬНІК Міхал (08.05.1908, Рубяжэвічы (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 02.06.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, быў радным БНР. У 1951—1953 гг. быў кіраўніком Беларускага выдавецкага фонду ў Вялікабрытаніі. СКРЫЦКІ Віталь (04.03.1924, Гародня — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 19.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СКУРАТ Яўхім (29.12.1906 — 1992, Канада), грамадзкі дзеяч. Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, аддзел францускай філялёгіі, у 1939 г. — аддзяленьне Парыскай Сарбоны. Абараніў дысэртацыю „Сымбалізм у раманахЖ. Радэнбаха" (на францускай мове). Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Пры канцы 1940-х прыбыў у Канаду. Скончыў Тэхнічны інстытут электронікі. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады, Канадыйскага Беларускага інстытуту навукі й мастацтва. СКУРКО Ўладзімер (09.09.1910, в. Навасёлкі на Пастаўшчыне — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ад 25.03.1950 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СКУРСКІ Міхал (18.02.1909, в. Забалаць (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.11.1946 быў сябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. СЛАДКОЎСКАЯ Марыя (1902(3), Наваградчына — 21.07.1971, Таронта, Канада), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Канадзе. Належала да парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта. Пахаваная ў Таронта. СЛАДКОЎСКІ Барыс (25.03.1916, Цырын (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 1992, Таронта, Канада), царкоўны актывіст. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. У1949 г. прыбыўу Канаду. Быў актывістам прыходу царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Таронта. СЛАНІМСКІ Аляксандар (03.08.1921, в. Габруны Нясьвіскага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у БКА, потым у Арміі Андэрса. У 1946 г. прыбыўу Вялікабрытанію. Жыўу Брадфардзе. Ад 21.10.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. СЛАНГЧЭНКА Генавефа (25.08.1926, Смаргонь (сёньня Гарадзенская вобл.) — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 23.08.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СМАЙКЕВІЧ Алена (12.06.1925 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Лёндане. Ад 28.03.1949 была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Пазьней выехалаўЗША. СМАЙКЕВІЧ Кастусь (02.05.1923, Менск — ?), грамадзкі дзеяч. Сын менскага імама Смайкевіча. Падчас нямецкай акупацыі ўзначальваў Саюз татарскай моладзі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.03.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, уваходзіўу Галоўную ўправу, выконваў функцыі скарбніка арганізацыі. Пасьля 1952 г. зьехаў у ЗША. СМАЙКЕВІЧ Людміла (16.06.1928 — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Лёндане. Ад 28.03.1949 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СМАКТУНОВІЧ Ганна (дзяв. Шпаковіч, 08.09.1899, в. Цераміскі (сёньня Бельскі пав. Беластоцкага ваяв. Полылчы) — 01.09.1982, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкай царквы Сьв. Мікалая. ПахаванаўНотынгеме на Wilford Hill Cemetery.