шынём. Быў ініцыятарам пабудовы прыцаркоўнай залі, што ператварылася ў цэнтар беларускіх мерапрыемстваў. Добры мастак — стварыў партрэты Я. Купалы й Я. Коласа для беларускай залі. У1984 г. (на працягу году) — старшыня Фэдэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Ад жніўня 1989 г. (апошнія месяцы жыцьця) выконваў абавязкі сакратара Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі. СТАНКЕВГЧ Марыя (дзяв. Новак; 20.10.1900, в. Чэскі Брод, Аўстра-Вугоршчына (сёньня Чэхія) — 05.05.1983, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонкаЯ. Станкевіча, маці В. і Ю. Станкевічаў. У 1922 г. скончыла Vassar College ў Нью-Ёрку, потым — Карлаў унівэрсытэт у Празе. У 1926 г. разам з мужам пераехала ў Вільню. У1941—1945 гг. разам з сынамі жыла ў Празе, пазьней у лягерах DP у Нямеччыне. Брала ўдзел працы розных беларускіх арганізацый, выкладала ў беларускай гімназіі імя Я. Купады. У1949 г. пераехала ў ЗША. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, некаторы час была кіраўніцай жаночай сэкцыі Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Пахаваная ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. СТАНКЕВІЧ Раіса (нар. 23.11.1941, Наваградак (сёньня Гарадзенская вобл.)), грамадзкая дзяячка, дачка С. і 3. Станкевічаў. Выехала зь Беларусі разам з бацькамі ў 1944 г. Жыла ў Мюнхене, дзе вучылася ў нямецкай школе. У 1958 г. пераехала ў ЗША. Была выхавальніцай у беларускім дзіцячым садку. У1973 г. скончыла Ўнівэрсытэт Сьв. Яна ў Нью-Ёрку са ступеньню магістра біяхіміі. Шмат гадоў працавала ў дасьледнай лябараторыі Слоўн-Катэрынскага цэнтру вывучэньня раку ў Нью-Ёрку. Ад 1970 г. належала да Беларуска-Амэрыканскага рэспубліканскага клюбу. Была сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіла ў Галоўную ўправу ды кіраўніцтва Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі, у рэдкалегію газэты „Беларус". Была старшынёй Задзіночаньня беларуска-амэрыканскай моладзі, старшынёй рэдкалегіі часопіса „Беларуская моладзь“. Радная БНР. У 1987 г. скончыла факультэт русістыкі Гантэрскага каледжу Гарадзкога ўнівэрсытэту Нью-Ёрку, абараніўшы магістарскую працу на тэму, прысьвечаную гісторыі Беларусі пач. XX ст. Сябра Адміністрацыйнага камітэту Фундацыі імя I. Любачкі. Жыве ў Нью-Ёрку. СТАНКЕВІЧ Станіслаў (23.02.1907, в. Арляняты, Ашмянскі пав. Віленскай іуб. (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. — 06.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, публіцыст, крытык, выдавец, мужЗ. Станкевіч, бацькаР. Станкевіч. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У1933 г. скончыў гуманістычны 206 факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У1936 г. абараніў доктарскую дысэртацыю „Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі“. Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага студэнцкага саюзу, рэдагаваў часопіс „Студэнцкая думка“. У 1937~1938 гг. стажыраваўся ў навучальных установах Югаславіі й Баўгарыі. У1939—1941 гг. — выкладчык у Наваградзкай пэдагагічнай вучэльні. У1941—1943 гг. быў бургамістрам Барысава, у 1944 г. — намесьнікам Прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акругу. Дэлегат Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У1944 — пачатку 1945 гг. у Нямеччыне рэдагаваў бэрлінскую газэту „Раніца". Быў актыўным прыхільнікам аднаўленьня Рады БНР. Ад 1947 г. — радны БНР. У1948—1962 гг. — рэдактар газэты „Бацькаўшчына“ (Мюнхен). Заснавальнік філіі БІНіМу ў Заходняй Нямеччыне. Быў навуковым сакратаром Інстытуту вывучэньня СССР у Мюнхене. У 1963 г. выехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, у тым ліку ў 1963—1965 гг. — старшынём арганізацыі. Супрацоўнік Радыё „Свабода“. У 1963—1980 гг. рэдагаваў газэту „Беларус" (Нью-Ёрк). Аўтар шэрагу навуковых літаратуразнаўчых прац, сотняў публікацый. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. СТАНКЕВІЧ Юры (18.03.1928, Вільня — 07.08.2014, Прага, Чэхія), грамадзкі дзеяч, сын Я. і М. Станкевічаў, брат В. Станкевіча. Пасьля Другой сусьветнай вайны вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. У 1949 г. выехаў у ЗША. Паводле адукацыі інжынэр-электрык. Быў актывістам шэрагу беларускіх моладзевых арганізацыяў, сябрам рэдкалегіі часопіса„Беларуская моладзь“. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Аўтар падручніка „Кароткі агляд гісторыі Беларусі" (вытрымаў некалькі перавыданьняў), выдавец беларускіх кніг і пэрыёдыкаў, у тым ліку часопіса „Belarusian Review". Ад 1999 г. жыўу Празе (Чэхія). СТАНКЕВІЧ Янка (26.11.1891, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ. (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 16.07.1976, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзеяч, мовазнавец, журналіст, муж М. Станкевіч, бацька В. і Ю. Станкевічаў, стрыечны дзядзька С. Станкевіча. Вучыўся ў Віленскай духоўнай сэмінарыі, але быў выключаны за беларускія погляды. У пачатку 1914 г. працаваў у „Нашай ніве“, але з пачаткам Першай сусьветнай вайны быў мабілізаваны ў царскае войска. У 1917 г. апынуўся ў аўстрыйскім палоне. У 1918— 1920 гг. — сябра Рады БНР. У1926 г. скончыў Праскі Карлаў унівэрсытэт са ступеньню доктара славянскага мовазнаўства й гісторыі. Выкла- даў беларускую мову ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах Вільні й Варшавы. У1928—1930 гг. — пасол польскага сойму. Выдаваў часопіс „Родная мова“ (1930—1931). У жніўні 1939 г. пасаджаны рольскімі ўладамі ў турму. Пазьней, ратуючыся ад бальшавікоў, выехаў у Летуву, а далей — у Нямеччыну. Падчас нямецкай акупацыі вярнуўся ў Беларусь. Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай народнай самапомачы, займаўся адукацыйнымі праектамі (школьніцтва, выдавецтва). У 1944 г. перабраўся да сям’і ў Прагу. У паваеннай Нямеччыне настаўнічаў у беларускіх лягерах DP, выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Купалы. Стварыў Крывіцкае навуковае таварыства імя Праньціша Скарыны. У 1949 г. выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, пазьней у Нью-Джэрзі. Адзін з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Выдаваў часопіс „Веда“. Уваходзіў у першы склад рэдкалегіі газэты „Беларус", друкаваўся ў газэце „Бацькаўшчына“. Уваходзіў у склад Рады БНР, адкуль быў выключаны ў 1954 г. Аўтар шэраіу навуковых і навукова-папулярных прац, дзясяткаў артыкулаў, першага поўнага перакладу Бібліі (супольна зМ. Гітліным). Супрацоўнічаў з Інстьпутам вывучэньня СССР у Мюнхене, пры якім быў выдадзены шэраг ягоных прац. Пахаваны ў ІстБрансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. СТАР (СТАРАВОЙТАЎ) Карп (25.05.1913 — 05.10.2006, ЗША), рэлігійны дзеяч, праваслаўны сьвятар. Нарадзіўся ў беларускай сям’і. Бацька быў чыноўнікам у царскім войску, а маці — настаўніцай. Бацьку расстралялі ў 1930-х, а маці памерла празь некалькі гадоў пасьля сьмерці мужа. Пасьля вучобы працаваў дарожным майстрам на чыгунцы. Падчас акупацыі разам з жонкай і чатырма дочкамі быў эвакуяваны ў Нямеччыну. У1951 г. пераехаў у ЗША. Спачатку жыў у штаце Агаё, потым пераехаў у Нью-Джэрзі. У1969 г. быў рукапакладзены ў дыяканы, а празь некаторы час — у сьвятар. Служыў спачатку ў Г айлэнд-Парку, даўжэйшы час — у Бруклінскім катэдральным саборы БАПЦ, а затым — у Дораці. СТАСЕВІЧ Кастусь (02.11.1923, в. Аўдзевічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Пазьней выехаў у ЗША. СТАСЕВІЧ Янка (15.06.1913, в. Ляхава (сёньня Слуцкі р-н Менскай вобл.) —?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Дройтвічы. Ад 19.02.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. СТОМА Васіль (04.03.1911, м. Лужкі Дзісенскага пав. (сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл.) — 31.05.1992, Нью-Джэрзі, ЗША), 208 грамадзкі дзеяч, літаратар. Вучыўся ў школе ў Лужках. У часе нямецкай акупацыі працаваў у раённай адміністрацыі ў Дзісьне. У1949 г. прыехаў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, адзін з заснавальнікаў Нью-Джэрзійскага аддзелу арганізацыі, быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Выкладаў у беларускай суботняй школе ў Нью-Джэрзі, выступаў ініцыятарам школьных тэатральных пастановак. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ. Аўтар кнігі ўспамінаў „Маё мястэчка“, выдадзенай асобнай кнігай у Менску (2014). СТРАМКОЎСКІ Аўген (20.01.1926, Гарадок (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 30.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. СТРАПКО Лявон (нар. 12.02.1926, в. Белін (сёньня Драгічынскі р-н Берасьцейскай вобл.)), грамадзкі дзеяч. У1940 г. разам з бацькоўскай сям’ёй быў вывезены ў Архангельскую вобл. (Расея). Пазьней сьледам за братам, які пайшоў служыць у Армію Андэрса, з іншымі сваякамі апынуўся ў Іране, адкуль быў накіраваны ў лягер для цывільных сваякоў польскіх жаўнераў у Афрыцы. У1944 г. быў прызваны ў Трэці польскі корпус, разам зь якім служыў у Палестыне й Эгіпце. У 1947 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 01.10.1954 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пазьней выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Нью-Ёрку. СТРАПКО Міхась (29.10.1918, Варшава — 25.04.2011, ЗША), рэлігійны дзеяч. Бацькі паходзілі з Драгічыншчыны, бацька служыў паручнікам у царскім войску. У1922 г. сям’я вярнулася на радзіму бацькоў, а пасьля перабралася на Пружаншчыну. Скончыў шэсьць клясаў у Пружане. У1940 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Трапіў у нямецкі палон і ўтрымліваўся ў Фінляндыі й Нарвэгіі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, жыў у беларускім лягеры DP у Остргофэне. Пазьней выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлэндзе. Быў актыўным удзельнікам жыцьця БАПЦ, адным з будаўнікоў „старой“ царквы ў Кліўлэндзе. У1967 г. быў вясьвечаны на сьвятара. У1982—1999 гт. быў настаяцелем царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Кліўлэндзе. Актывіст Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, уваходзіў у кіраўніцтва Кліўлэндзкага аддзелу арганізацыі. СТРЭЛЬЧЫК Міхась (03.02.1924, в. Грыцавічы (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыўу Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 25.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. СТРЭЧАНЬ Андрэй (09.07.1916, в. Чарабасава (сёньня Лунінецкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 02.10.1999, Кліўлэнд, ЗША), грамадзкі дзе-