СЯНКЕВІЧ Генрык (09.05.1923, Ляхавічы Баранавіцкага пав. (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч, брат 3. Сянкевіча. У часе нямецкай акупацыі быў у Менскай афіцэрскай школе БКА, адкуль летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС. Перайшоў на бок саюзьнікаў, служыў у Другім польскім корпусе. У 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Ковэнтры. Ад 12.10.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, на першым зьезьдзе быў абраны ў сябры Нагляднай рады арганізацыі. Таксама ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Каля 1954 г. выехаў у ЗША. Жыў і памёр у Чыкага. СЯНКЕВІЧ Зыгмунт (22.09.1925, Ляхавічы Баранавіцкага пав. (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 19.11.1992, Ковэнтры, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч, брат Г. Сянкевіча. На сканчэньні 218 Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Жыў у Ковэнтры. Ад 24.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У1955 г. выконваў абавязкі намесьніка старшыні Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’еднаньня „Рунь“. СЯНКЕВІЧ Янка (28.11.1925, в. Станіславаў (?) на Стаўпеччыне — ?), грамадзкі дзеяч. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў шэрагах Арміі Андэрса, разам зь якой у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 11.01.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. СЯНЬКОЎСКІ Юры (06.05.1926, в. Залесьсе (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 13.02.1995, Мюнхен, Нямеччына), грамадзкі дзеяч, журналіст. У часе акупацыі быў сябрам СБМ, потым служыў у батальёне „Дальвіц“. Па сканчэньні вайны апынуўся ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце. Актыўны ўдзельнік скаўтынгу, у 1949 г. прызначаны кіраўніком Беларускага скаўтынгу на чужыне. Сябра рэдкалегіі часопіса „Напагатове“. У1950—1956 гг. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце на эканамічным факультэце. Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага згуртаваньня, удзельнік Беларускага хору, створанага М. Равенскім. Па сканчэньні ўнівэрсытэту пераехаў у Мюнхен, дзе працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“ / „Свабода", а ад сярэдзіны 1980-х гг. быў яе кіраўніком. СЯЎКОВІЧ Янка (01.04.1920, в. Хажоўшчына (?) Баранавіцкай акр. — 03.07.1992, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі, потым у БКА, разам з фармаваньнямі якой апынуўся ў 30-й грэнадэрскай дывізіі СС. Адтуль трапіў у Другі польскі корпус у Італіі, зь якім у 1946 г. апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Ёркшыры. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, сакратаром Акруговага аддзелу ў Ёркшыры. Пры канцы 1948 г. увайшоў у Часовы Камітэт беларускага сяброўства і браў удзел у выданьні пэрыёдыка „Патрыёт", праз што быў выключаны з ЗБВБ. Стаў сябрам Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Ёрксе (скарбнік). Аднак у 1951 г. афіцыйна выйшаў з арганізацыі й вярнуўся ў ЗБВБ. Таксама ад 1949 г. быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. У пачатку 1950-х гг. перабраўся ў Лёндан. Стаў актыўным удзельнікам беларускага жыцьця, пастаянным сябрам управы Лёнданскага аддзелу ЗБВБ, дзе займаў розныя пасады, у тым лікуу 1975—1990 гг. — старшыні аддзелу. Пахаваны ў Лёндане на Gunnersbury Cemetery. ТАМАШЧЫК Уладзімер гл. ВАСІЛЬ ТАМАШЭЎСКАЯ Вольга (01.01.1922, Мар’іна Горка (сёньня Менская вобл.) — ?, Аўстралія), грамадзкая дзяячка. Празь лягеры ^Нямеччыны ў 1950 г. апынулася ў Аўстраліі. Пасялілася ў Сыднэі. Далучылася да мясцовай беларускай грамады. Удзельніца Беларускага культурна-грамадзкага клюбу й доўгагадовая кіраўніца Жаночага камітэту. Актыўна дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў Сыднэю. ТАМУШАНСКІ Робэрт (03.07.1940, Нью-Ёрк, ЗША — 10.12.1996, Рым, Італія), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і нашчадкаў беларускіх эмігрантаў зь Беласточчыны. У1958 г. па сканчэньні школы ўступіў у закон базыльянаў у Глен-Коў каля Нью-Ёрку. У i960 г. паступіў ва ўнівэрсытэту Атаве (Канада). 3 дапамогай а. Ф. Чарняўскага й біскупа Ч. Сіповіча паступіў у духоўную сэмінарыю ў Кенігштайне (Нямеччына). У кастрычніку 1965 г. атрымаў сьвячэньні дыякана, a 03.12.1966 — сьвятара. Пасьля гэтага перабраўся ў Лёндан, дзе займаўся пастырскай дзейнасьцю, а таксама дапамагаў у працы школы-інтэрнату Сьв. Кірылы Тураўскага й Беларускай бібліятэкі імя Ф. Скарыны. Адначасова ў 1968—1971 гг. вучыўся ў Лёнданскім унівэрсытэце, дзе абараніў дысэртацыю на тэму „Нямецкія запазычаньні ў беларускай мове“ й атрымаў ступень доктара філялёгіі. У1971 г. выехаўу Рым для працы ў беларускай праграме Ватыканскага радыё, ад 1977 г. кіраваў гэтай праграмай. Адначасова вучыўся ў Папскім інстытуце арабскіх і мусульманскіх дасьледаваньняў і атрымаў дыплём у галіне сучаснай арабскай літаратурнай мовы. Пахаваны ў Рыме. ТАПОЛЯ Вольга (сапр. Зубко, 1902 — ?), пісьменьніца. Падчас нямецкай акупацыі працавала ў „Беларускай газэце“, выдавецтве „Менск“. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў баварскім Лавінгене, пазьней у лягеры DP у Ватэнштэце. Друкавалася ў беларускіх эміграцыйных пэрыёдыках. Аўтар кніг: „Сьнягурка і мурка“ (1946), „Маці“ (1948). У 1948 г. вярнулася ў БССР. Друкавалася ў газэце „Голас радзімы“. ТАРАНОВІЧ Вячаслаў (1901 — 1995, Вялікабрытанія), рэлігійны дзеяч. Пасьвечаны ў сьвятары ў 1929 г. Падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся ў Беларусі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане. Ладзіў багаслужэньні для праваслаўных вернікаў, у тым ліку й беларусаў Лёндану, Нотынгему ды іншых гарадоў. Ад 1973 г. стаў настаяцелем парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Лёндане. Афіцыйна лічыўся прыналежным і да юрысдыкцыі Беларускай праваслаўнай царквы ў Вялікабрытаніі, і да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы за мяжой. Пахаваны каля Лёндану. ТАРАСЕВІЧ Сьцяпан (25.12.1900, в. Слабада (сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. У1917—1921 гг. служыў у расейскай арміі. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Брадфардзе. Ад 13.02.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. ТАРАСКЕВІЧ Уладзімер (23.05.1926 — ?), грамадзкі дзеяч. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, але выйшаў на ўласнае жаданьне. ТАТАРЫНОВІЧ Пётра (02.06.1896, в. Гайнін Слуцкага пав. (сёньня Ляхавіцкі р-н Берасцейскай вобл.) — 03.09.1978, Рым, Італія), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, пэдагог, перакладчык, публіцыст. У 1921 г. высьвечаны на сьвятара. Працаваў у парафіях Заходняй Беларусі. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945—1949 г. вучыўся ў Рыме, абараніў доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную Кірылу Тураўскаму. У 1950 г. заснаваў беларускі каталіцкі часопіс ,,Znic“, які й рэдагаваў цягам 1950—1975 гг. Заснаваў беларускую рэдакцыю Радыё Ватыкану й быў галоўным яе супрацоўнікам. ТАЎПЕКА Максім (02.02.1916 — 2005), грамадзкі дзеяч. Служыў у Друтім польскім корпусе Арміі Андэрса. У1946 г. прыбыў у Канаду. У 1970-х гг. быў прызначаны настаяцелем парафіі Сьв. Духа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Дэтройце (ЗША). 25.04.1983 пакінуў парафію й пасяліўся на фарме Уотэрфорд (Антарыё, Канада). ТВАРОЎСКІ Янка (20.01.1914 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 14.04.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. ТРОПЕЦ Кандрат (05.05.1895, в. Струга (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 24.11.1968, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўны актывіст, муж М. Тропец. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Нотынгеме. Быў прыхаджанінам царквы Сьв. Мікалая. Пахаваны ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery. ТРОПЕЦ Марыя (06.07.1895, в. Струга (сёньня Столінскі р-н Берасьцейскай вобл.) — 30.03.1984, Нотынгем, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка, жонка К. Тропца. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Нотынгеме. Была прыхаджанкаю царквы Сьв. Мікалая. Пахаваная ў Нотынгеме на Wilford Hill Cemetery. ТРУСАЎ Аўген (на эмігр. Трузо, 16.12.1911, Фінляндыя — 20.01.1979, Моншана, Францыя), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў Фінляндыі, куды бацькі прыехалі перад Першай сусьветнай вайной, але ў 1920 г. сям’я вярнулася ў Беларусь. Быў вучнем Віленскай беларускай гімназіі, служыў у польскім войску, дзе атрымаў ступень афіцэра. У часе нямецкай акупацыі служыў у БКА, разам зь якой у 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне. Пазьней пасяліўся ў Францыі, дзе працаваў на металюргічным заводзе ў Моншана. Быў стваральнікам аддзелу Аб’еднаньня беларускіх работнікаў Францыі ў Ля Крэзо. ТРУСЭВІЧ Лявон (1924, в. Паланая Наваградзкага пав. (сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 2000, Тампа, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч. За палякамі вучыўся ў роднай вёсцы, у Карэлічах, за Саветамі — у Наваградку. У1942 г. скончыў настаўніцкія курсы, пасьля чаго ў якасьці настаўніка гісторыі й геаграфіі скіраваны на Лідчыну. 3 прычыны дзейнасьці Арміі Краёвай і савецкіх партызанаў мусіў вярнуцца ў Наваградак. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу й Міхельсдорфе. У1946—1950 гг. вучыўся ва ўнівэрсытэце Філіпа ў Марбургу. У1950 г. прыехаў у ЗША. Рэдагаваў „Інфармацыйны бюлетэнь Беларускага студэнцкага таварыства ў ЗГА“. Старшыня Чыкагскага аддзелу Згуртаваньня беларусаў у штаце Ілінойс. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня. Загінуў у часе пажару. ТРЫСМАКОЎ Парфіры (17.11.1903, Гомельшчына — 08.01.1985, Адэляйда, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Працаваў выкладчыкам у Машынабудаўнічым інстытуце ў Гомелі, а потым — загадчыкам катэдры тэхнічнай матэматыкі Беларускага палітэхнічнага інстытуту ў Менску. Падчас нямецкай акупацыі працаваўу Менскай гарадзкой управе, зьяўляўся сябрам Беларускага навуковага таварыства. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. На працягу 1945—1949 гг. працаваў настаўнікам фізыкі й хіміі ў гімназіі імя Я. Купалы ў Рэгенсбургу. Эміграваў у Аўстралію, дзе ў Адэляйдзе далучыўся да беларускай грамады. Актыўны ўдзельнік жыцьця беларускай парафіі Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла, уваходзіўу царкоўную ўправу, быў дэлегатам на Епархіяльным зьезьдзе духавенства й вернікаў БАПЦ у Мэльбурне ў i960 г. У1974 г. — абраны дэлегатам на XIII Сэсію Рады БНР. Сябра Беларускага аб’еднаньня ў Паўднёвай Аўстраліі.