Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ЧАРНЯЎСКІ Францішак (03.11.1893, в. Чухны Ашмянскага пав., Віленскай губ. (сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.) — 31.05.1979, Амстэрдам, Нью-Ёрк, ЗША), рэлігійны дзеяч, каталіцкі сьвятар, выдавец, дзядзька беларускага сьвятара а. Уладыслава Чарняўскага. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі. У1920 г. атрымаў сьвятарскія пасьвячэньні. У 1924—1927 гг. вучыўся ў Рыме ў Папскім Грыгарыянскім унівэрсытэце й Усходнім інстытуце. Ад 1929 г. жыў у Францыі. Абслугоўваў рэлігійныя патрэбы работнікаў на вугальных капальнях. Пераехаўу Бэльгію, у 1953—1955 гг. — у кляштары бэнэдыктынаў. Рэдагаваў бюлетэнь „Божае слова“. У 1957 г. выехаў у ЗША. Выдаваў часопіс „Сяўбіт“. Пахаваны ў Форт Эдвардзе (штат НыоЁрк).
ЧАЎЛЫТКА Аўгені (21.10.1921, в. Куранец (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам зь якой пасьля Другой сусьветнай вайны трапіўу Вялікабрытанію. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Валіі.
ЧОРНЫ Язэп (06.01.1924 — ?, Канада), грамадзкі дзеяч. Адукацыю настаўніка атрымаў у Беларусі. У 1949 г. прыбыў у Канаду. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады.
ЧУДОЎСКАЯ Марыя (24.07.1925, Віцебшчына — 08.01.2001, Рочдэйл, Вялікабрытанія), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Жыла ў Рочдэйле. Ад 05.07.1947 была сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі. Пахаваная ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ЧУРЫЛА Адам (07.05.1911 в. Круты Бераг (сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.) — 24.08.1972, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да 1932 г. працаваў у бацькі на гаспадарцы, далей служыў у польскім войску. У 1939 г. удзельнічаў у польсканямецкай кампаніі, пазьбегнуў палону й вярнуўся дадому. У 1944 г. апынуўся ў Нямеччыне, адкуль у 1948 г. выехаў у Аўстралію. Актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага жыцьця ў Сыднэі на пачатку 1950-х гг., але падчас расколу на крывічоў і зарубежнікаў заняў прынцыповую пазыцыю супраць падзелу. Празь некаторы час далучыўся да арганізацыі „незалежнікаў“ у Сыднэі. У1967 г. падтрымліваў аб’яднаўчыя ініцыятывы й наступнае стварэньне Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Ня меў уласнай сям’і, але здолеў за час жыцьця ў Аўстраліі заашчадзіць добрыя грошы й, паводле тэстамэнту, пакінуў адзін са сваіх дамоў Беларускаму культурна-грамадзкаму клюбу. Пахаваны ў Сыднэі на беларуска-ўкраінскай сэкцыі Rookwood Cemetery.
ЧЫГІРОВІЧ Янка (31.01.1904 — 28.11.1990, ЗША), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны жыўу ЗША. Быў прыхаджанінам сабора Сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
ЧЫЖЫК Янка (29.08.1902, в. Новая вёска (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 06.06.1968, Спрынгфілд, Масачусэтс, ЗША), грамадзкі дзеяч. Меў сьвятарскую асьвету, але да вайны працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі. У часе Другой сусьветнай быў афіцэрам БКА. Па вайне быў у Заходняй Нямеччыне, адкуль у 1949 г. пераехаў у ЗША. Браў актыўны ўдзел у аднаўленьні БАПЦ. У ЗША быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, парафіянінам БАПЦ. У кан236
цы 1967 г. стаў кіраўніком беларускай школы ў паселішчы Мір (НьюДжэрзі). Памёр і пахаваны ў Спрынгфілдзе (Масачусэтс).
ЧЫЖЭЎСКІ Антон (08.11.1905, в. Ліпа (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 10.12.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. У 1949 г. быў старшынём Часовай управы Акруговага цэнтру Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаўу Ланкашыры й пазьней, у 1952 г., кіраваўуправай гэтага цэнтру.
ЧЫЧКО Янка (12.01.1920, Нясьвіжчына — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 13.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Выехаў у Канаду.
ЧЫЧЭЛІС Васіль (06.01.1915, в. Канюхі (сёньня Маладэчанскі р-н Менскай вобл.) — 05.07.1973, Адэляйда, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага сьвятара. Вучыўся ў гімназіі ў Валожыне. Ад 1937 г. служыў у шэрагах польскага войску. Увосень 1939 г. трапіў у нямецкі палон, але хутка быў вызвалены. Працаваў у рэдакцыі беларускай газэты „Раніца“ ў Бэрліне. Ад ліпеня 1949 г. — у Паўднёвай Аўстраліі, дзе далучыўся да беларускай грамады. 27.12.1959 з рук архіяпіскапа Сергія прыняў манаскі чын. 19.11.1967 пасьвечаны ў сьвятары й да канца жыцьця заставаўся настаяцелем беларускай парафіі Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла ў Адэляйдзе.
ЧЭРНІК Алена (25.09.1900, в. Пабрэзьзе (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 02.05.1982, Маркет-Харбар, Вялікабрытанія), царкоўная актывістка. Жыла ў Маркет-Харбары. Парафіянка царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Манчэстэры. Пахавана ў Маркет-Харбары на мясцовых могілках.
ЧЭРЫНКЕВІЧ Валя (14.09.1924, Менск — ?), грамадзкая дзяячка. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынулася ў Вялікабрытаніі. Ад 09.08.1948 была сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ШАВЕЙКА Ўладзімер (09.08.1924, Стоўпцы (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 24.04.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ШАГУН Цімох (25.05.1915, Пінск (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў каля Лідсу. Ад 09.08.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ШАЙПАК Вера (дзяв. Хлябіч, 30.11.1930, Беласточчына — ?, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкая дзяячка, жонкаР. Шайпака. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Да прыходу немцаў зь перапынкамі вучылася ў школе, а пасьля сьмерці ў 1942 г. бацькі, стала працаваць на гаспадарцы. У1964 г. на запрашэньне цёткі прыехала ў Аўстралію, дзе пазнаёмілася й пабралася шлюбам з Р. Шайпаком. Далучылася да беларускай грамады Мэльбурну. Сьпявала ў беларускім мяшаным хоры. Была вучаніцаўА. Салаўя ў майстэрстве дэклямацыі. Была сяброўкай Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі й Беларускага жаночага камітэту. Актыўна ўдзельнічала ў падрыхтоўцы нацыянальных мерапрыемстваў. Сябра Беларускага сацыяльнага клюбу.
ШАЙПАК Рыгор (18.04.1918 — ?, Мэльбурн, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, муж В. Шайпак. У1950 г. прыбыў у Аўстралію. На працягу 1950—1960-х гг. жыў у Ддэляйдзе, дзе дапамагаў у арганізацыі прыходу БАПЦ і будаўніцтве царквы. Пры канцы 1960-х пераехаўу Мэльбурн, дзе стаў сябрам Беларускага цэнтральнага камітэту ў Вікторыі, Каапэратыву беларускага дому, а таксама ўваходзіў ва ўправу Беларускага дому й удзельнічаў у яго рамонце. Актыўна дапамагаў у арганізацыі Сустрэчаў беларусаў Аўстраліі ў Мэльбурне. Доўгагадовы прыхаджанін царквы Трох віленскіх пакутнікаў БАПЦ. Ад часу арганізацыі ў 1994 г. пры БАПЦ Беларускага сацыяльнага клюбу — нязьменны яго старшыня.
ШАКУН Уладзімер (02.11.1908, в. Адамполь (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі.
ШАМЯРЭЙ Іван (27.05.1918 — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 02.02.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў з арганізацыі на ўласнае жаданьне.
ШАПАРАЎ Уладзімер (02.08.1924 — 1988, Канада), грамадзкі дзеяч. У1949 г. прыбыў у Канаду. Скончыў школу інжынэраў. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады. Старшыня Камітэту па збору сродкаў на адпачынковы цэнтар „Слуцак“ пад Таронта.
ШАРАЕВІЧ Адам (15.05.1904, в. Пухавічы (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.) — 12.07.1984, Ддэляйда, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У часе Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне, адкуль у 1950 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Жыў у Адэляйдзе, дзе далучыўся да рэлігійнага жыцьця беларусаў. Актыўны ўдзельнік пабудовы беларускай царквы. Сябра парафіяльнай рады й доўгагадовы царкоўны стараста.
ШАРАФАНОВІЧ Пётра (10.10.1916, в. Касута (сёньня Вялейскі р-н Менскай вобл.) — 23.12.1972, Гамільтан, Антарыё, Канада), грамадзкі дзеяч. Удзельнік нямецка-польскай вайны 1939 г. Трапіў у палон. Быў вызвалены й застаўся ў Нямеччыне. У 1945 г. прымусова прызваны ў Савецкую армію, уцёк у Заходнюю Нямеччыну. Пры канцы 1940-х выехаўу Вялікабрытанію. У пачатку 1950-х пераехаўу Канаду. Жыў у Гамільтане (правінцыя Антарыё).
ШАСТАК Антон (16.02.1910, Слоніма (сёньня Гарадзенская вобл.) — 19.04.1994, Кліўлэнд, Агаё, ЗША), грамадзкі дзеяч. У 1951 г. прыбыў у ЗША. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, быў актывістам Кліўлэндзкага аддзелу. У1976 г. уваходзіў у склад Фэстывальнага камітэту Першага беларускага фэстывалю ў штаце НьюДжэрзі. Быў старшынём, скарбнікам, старастам рады царквы Жыровіцкай Божай Маці.
ШАСТАК Міхась (21.08.1923, в. Вераскова (сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.) — 31.03.1953, Пэнрыт, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. У 1944 г. курсант Менскай афіцэрскай школы БКА. Летам 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў, затым служыў у Другім польскім корпусе, разам зь якім прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 30.11.1946 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі. Жыў у Пэнрыт (Penrith). Загінуў у выніку няшчаснага выпадку на працы. Пахаваны ў Пэнрыт на мясцовых могілках.
ІПАЎЦОЎ Сымон (17.04.1911, Случчына — 08.05.1999, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч. У 1930-х гг. працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава ў Менску. У1939 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Настаўнічаўув. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён), потым служыў у Чырвонай Арміі й трапіў у палон. Пры канцы Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Нямеччыне. Настаўнічаў у беларускай школе лягеру DP у Мітэнвальдзе (Нямеччына). У1949 г. прыбыўуАўстралію. Падтрымліваў сувязі зь беларускімі арганізацыямі Сыднэю. Быў сябрам Беларускага культурна-грамадзкага клюбу. Аўтар кнігі „Мая Адысея“, што пабачыла сьвет у 1999 г. і ўтрымлівала нізку ўласных вершаў і аўтабіяграфічны нарыс зь невялікім апісаньнем абставінаў жыцьця ў Аўстраліі.
ШАФАЛ (ІПАФАЛОВІЧ) Сямён (08.11.1923, Маладэчна (сёньня Менская вобл.) — 26.02.1983, Сток-он-Трэнт, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 04.02.1949 быў