Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
ШПІГАНОВІЧ Аляксандар (15.05.1917 — 17.04.2003, Манчэстэр, Вялікабрытанія), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыўу Манчэстэры. На пачатку 1950-х быў сябрам мясцовай арганізацыі Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, уваходзіў ва ўправу Акруговага цэнтру ў Манчэстэры. У 1954 г. выйшаў з арганізацыі ў знак пратэсту супраць дзейнасьці Р. Астроўскага. Застаўся сябрам Беларускага вызвольнага рухуЛ. Зарэчнага. Ад сярэдзіны 1950-х быў старшынём манчэстэрскага Краёвага камітэту БВР і актыўным удзельнікам усіх справаў арганізацыі. Адзін з тых, на каго была запісаная маёмасьць БВР у Манчэстэры, праз што пазьней быў уцягнуты ў працяглы судовы працэс. Пахаваны ў Манчэстэры на Southern Cemetery.
ШУДЗЕЙКА Аляксей (28.02.1913, Мітава (сёньня Елгава, Латвія) — 21.12.1969, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. ВучыўсяўВаршаўскім унівэрсытэце, у 1939 г. мабілізаваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон. Празь некаторы час вызвалены, займаў пасаду старшыні Беларускага прадстаўніцтва ў Торуні, затым працаваў дыктарам у беларускай сэкцыі радыё „Вінэта“. Па капітуляцыі Нямеччыны жыў у францускай зоне акупацыі. У1949 г. пераехаў у ЗША, жыў ва Ўолінгтане (Нью-Джэрзі), браў актыўны ўдзел у працы парафіі Сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.
ШУКЕЛОЙЦЬ Антон (нар. 19.07.1915, х. Якелеўшчына (сёньня Ашмянскі р-н Гарадзенскае вобл.), грамадзка-культурны дзеяч. У1935 г. скончыў Ашмянскую павятовую гімназію, дзе захапіўся сацыялістычнымі ідэямі. У1935—1939 гг. вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце на спэцыяльнасьці этнаграфія й філялёгія. Належаў да Беларускага студэнцкага саюзу, старшыняваў у Таварыстве прыяцеляў беларусаведы, сьпяваў у беларускім студэнцкім хоры Рыгора Шырмы. Уваходзіў у Польскую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. Ад 1939 г. працаваўу сыстэме адукацыі, у т. л. інспэктарам-мэтадыстам Ашмянскага р-ну, займаўся адкрыцьцём беларускіх школ. Ад 1940 г. быў дэпутатам Ашмянскага гарадзкога савету. 23.06.1941 арыштаваны НКВД і пасаджаны ў менскую турму. Пры пераводзе ў турму ў м. Крупкі змог вызваліцца. Працаваўу гарадзкой адміністрацыі Менску, адказваў за захаваньне гістарычных і архітэктурных помнікаў. Ад канца жніўня 1941 г. прызначаны дырэктарам Менскага гістарычнага музэю, пазьней таксама
загадваў аддзелам Беларускага культурнага згуртаваньня. Ад лютага 1944 г. працаваў у аддзеле краязнаўства й музэяў пры БЦР. Ад ліпеня 1944 г. — на эміграцыі. У Нямеччыне працаваў у гаспадарцы баварскага баўэра. Па вайне два гады вывучаў археалёгію ва ўнівэрсытэце UNRRA і Вольным украінскім унівэрсытэце ў Мюнхене. У1952 г. выехаўу ЗША. Пасяліўся ў Нью-Ёрку. Працаваў таваразнаўцам пры Інстытуце тэхналёгіі моды, на прыняцьці тавараўу вялікім гандлёвым доме Orbach. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня, актывіст і пэўны час старшыня Нью-Ёрскага аддзелу арганізацыі. Пры канцы 1960-х — на пачатку 1970-х гг. быў дырэктарам беларускай школы ў Нью-Ёрку. Доўгі час быў сябрам рэдкалегіі газэты „Беларус“. Радны БНР. Сябра БІНіМу.
ШУНЬКО Станіслаў (25.05.1925, в. Бакшты (?) — 03.06.1985, Манчэстэр, Вялікабрытаніі), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Жыў у Манчэстэры, Стратфардзе. Ад 01.07.1948 быўсябрам Зіуртаваньня беларусаўу Вялікабрытаніі, а таксама ад 1952 — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Пахаваны ў Манчэстэры на Blackley Cemetery.
ШУПШЫНА Янка (21.03.1915, Баранавічы (сёньня Берасьцейская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 05.07.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, але выйшаў на ўласнае жаданьне.
ШУСТ Мікола (20.10.1921, в. Вашчанкі, Палесьсе — 18.07.1996, Канада), грамадзкі дзеяч, разьбяр, мастак. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Канадзе. Быў сябрам Згуртаваньня беларусаў Канады й парафіі царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта. Быў майстар вырабаў з саломы й іншых матэрыялаў, удзельнічаўу розных выставах.
ШЧАГЛОЎ Мікола гл. КУЛІКОВІЧ Мікола
ШЧАРБАЧ Міхась (25.03.1924, Маладэчна (сёньня Менская вобл.) — ?), грамадзкі дзеяч. Служыў у Арміі Андэрса, разам з жаўнерамі якой пасьля Друтой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 15.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ШЧОРС Барыс (26.06.1916, в. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 06.06.1975, Саўт-Рывэр, ЗША), грамадзкі дзеяч, братМ. і I. Шчорсаў. У1937 г. скончыў гімназію ў Стоўпцах, у 1940 г. — настаўніцкі інстытут у Беластоку. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камэндантам беларускага лягеру DP у Міхельсдорфе. У1949 г. выехаў у ЗША, жыў у Саўт-Рывэры. У1951 г. узначаліў Беларускае выдавецкае таварыства пры Злучаным беларуска-амэрыканскім дапамаговым камітэце, а потым быў сыбрам Беларускага кангрэсавага камітэту Амэ-
рыкі. Уваходзіўу склад рэдакцыі „Беларускай думкі“, у кіраўнічыя органы БККА. Адзін з ініцыятараў узьвядзеньня асобнага будынку парафіі ў Саўт-Рывэры. Ініцыятар пабудовы Беларускага грамадзкага цэнтруў Саўт-Рывэры. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ШЧОРС Ігар (25.08.1918, в. Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 12.10.1992, Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі начальнік менскай крымінальнай паліцыі, у 1944 г. — камандзір 27-га батальёну БКА. Ад лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры DP у Міхельсдорфе, належаў да тэатральнай трупы „Жыве Беларусь!“ В. Сэляха. Ад 1949 г. пасяліўся ў ЗША. Жыў у Саўт-Рывэры. Браў актыўны ўдзел у жыцьці парафіі й грамадзка-кулыурных арганізацыяў. Належаў да Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі. Пахаваны ў Саўт-Рывэры на могілках царквы Сьв. Эўфрасіньні Полацкай.
ШЧОРС Мікола (1913, Новы Сьвержань (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 22.12.1995, Даўнт-Мора, Флярыда, ЗША), грамадзкі дзеяч, лекар. Скончыў мэдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, займаўся актыўнай грамадзкай дзейнасьцю. У1935—1937 гг. — старшыня Беларускага студэнцкага саюзу. У 1939 г. выехаў у Варшаву. Ад 1940 г. — старшыня Беларускага камітэту ў Варшаве. Кіраўнік г. зв. „групоўкі Шчорса“, якая цесна супрацоўнічала зь нямецкім Абвэрам і разглядала падзеі будучай акупацыі як магчымасьць стварыць беларускую дзяржаву пад нямецкім пратэктаратам. На паседжаньні беларускага актыву ў Бэрліне 19.06.1941 быў выбраны старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтру, які разглядаўся як урад будучай Беларусі. Аднак праз тры тыдні, пасьля наведаньня Беларусі, адмовіўся ад палітычнай дзейнасьці. Вярнуўся ў Варшаву, дзе цягам пяці гадоў узначальваў Беларускі камітэт. Ад восені 1944 г. — у Нямеччыне. У1946—1947 гг. узначальваў Беларускае праваслаўнае аб’еднаньне, падтрымаў аднаўленьне БЦР. У 1949 г. выехаўу ЗША. Пасяліўся ў Нью-Ёрку. У 1950— 1951 гг. узначальваў Злучаны беларуска-амэрыканскі дапамаговы камітэт. Ініцыятар стварэньня Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, яго першы старшыня (1951—1955)У 1955 г. падаў у адстаўку з пасады старшыні. Быў адным са стваральнікаў Камітэту незалежнай Беларусі. У1958 г. — адзін са стваральнікаў Беларуска-Амэрыканскага зьвязу. Пры канцы 1950-х адышоў ад актыўнай грамадзкай дзейнасьці, выехаў у Пляцбург (штат Нью-Ёрк), дзе меў клініку. Зьяўляўся віцэпрэзыдэнтам Амэрыканскай асацыяцыі хірургаў. Пасьля выхаду на пэнсію пераехаў у Флярыду.
ШЧОТКА Аляксандар (20.12.1910, в. Госка Баранавіцкага пав. — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі Ад 16.04.1953 быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
ПІЧУРКО Міхась (1907, в. Бялавічы (сёньня Івацэвіцкі р-н Берасьцейскай вобл.) — 11.10.1972, Адэляйда, Аўстралія), рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў беларускай праваслаўнай сям’і. У1948 г. быў адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў канфэрэнцыі ў Канстанцы (Нямеччына), на якой была адноўлена БАПЦ. Там жа быў рукапаложаны ў стан ярэя ўладыкам Сергіям (Ахатэнкам). 27.11.1949 разам зь сям’ёй прыбыў у Аўстралію. У1950 г. удзельнічаў у першым сходзе беларусаў Паўднёвай Аўстраліі. 3 таго ж году пачаў весьці набажэнствы для беларусаў у лягеры Вудсайд (каля Адэляйды). Працягваў сьвятарскую дзейнасьць разам з украінскімі сьвятарамі ў Адэляйдзе. Вёў багаслужбы для беларускіх вернікаўу арэндаваных памяшканьнях, пакуль не была пабудаваная й пасьвечаная ў 1963 г. уласная царква Сьв. Апосталаў Пятра й Паўла БАПЦ. На пасадзе настаяцеля беларускай парафіі заставаўся да канца свайго жыцьця.
ШЧЭРБА Мікола (15.05.1908, в. Дуброва (?) — ?), грамадзкі дзеяч. Пасьля Другой сусьветнай вайны апынуўся ў Вялікабрытаніі Жыў у Шатляндыі. Ад 16.06.1949 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі.
ШЧЭРБА Сяргей (02.08.1918, в. Рушкава (?) з-пад Баранавічаў — ?), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі служыў у паліцыі, разам з падразьдзяленьнямі якой улетку 1944 г. быў далучаны да 30-й грэнадэрскай дывізіі СС, перайшоў на бок саюзьнікаў. Далучыўся да Друтога польскага корпусу, разам зь якім у 1946 г. прыбыў у Вялікабрытанію. Ад 08.01.1947 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, адзін з заснавальнікаў Акруговага аддзелу ў Ёркшыры. Аднак у выніку расколу ў 1948 г. далучыўся да Беларускага камітэту сяброўства й быў пазбаўлены сяброўства ў ЗБВБ. Быў адным з выдаўцоў часопіса „Патрыёт". Пазьней далучыўся да Хрысьціянскага аб’еднаньня беларускіх работнікаў, быў старшынём акруговага цэнтру „Ёркс“. Быў прадстаўніком Дэлегатуры БЦР на Ёркс. Ад 1952 г. актыўна ўключыўся ў дзейнасьць Беларускага вызвольнага руху. У расколе 1954 г. пддтрымаў пазыцыю Л. Зарэчнага й быў абраны на пасаду генэральнага сакратара ЦК БВР. У выніку канфлікту з Манчэстэрскім асяродкам БВР у 1957 г. ініцыяваў новы раскол арганізацыі, частка якой цяпер непасрэдна падпарадкоўвалася яму. Гэтай арганізацыяй кіраваў і пры канцы 1960-х. Жыўу Д’юсбуры.
ШЧЭЦЬКА Васіль (15.03.1923, в. Апечкі (сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл.) — 27.05.2011, ЗША), грамадзкі дзеяч. Ад 1942 г. вучыўся ў Мэдычнай школе ў Баранавічах. У 1944 г. выехаў на эміграцыю ў Нямеччыну. У 1947 г. скончыў Беларускую гімназію імя Я. Купалы. Працаваў сакратаром старшыні лягеру, актыўна займаўся скаўтынгам. У1948 г. разам зь іншымі сябрамі „Дванаццаткі“ выехаў на працу ў вугальных капальнях у Вялікабрытанію. Ад 12.03.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а таксама ад 1949 г. — сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Браў удзел у дзейнасьці Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’еднаньня „Жыцьцё“. У 1950 г. выехаў на навучаньне ў Бэльгію. У1955 г. скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. Выехаў у ЗША. У 1959—1988 гг. працаваў у бібліятэцы Калюмбійскага ўнівэрсытэту. Быў сакратаром Галоўнай управы БАЗА, належаў да кіраўніцтва парафіі Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. У 1965 г. разам з К. Мерляком і паплечнікамі заснаваў Беларуска-Амэрыканскае аб’еднаньне ў НьюЕрку, а ў 1968 г. — прыход Сьв. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле. Як сябра БАА й парафіі браў удзел у кангрэсах беларусаў Амэрыкі, належаў да ўраду Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі, у 1980-х — прадстаўнік БККА на штат Нью-Ёрк. Жыў ў Мэнэлэпэне (Manalapan), штат Нью-Джэрзі. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку на могілках царквы Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.