Варта зьвярнуць увагу на яшчэ адну акалічнасьць мэмуарных крыніцаў па гісторыі Беларусі XIX ст. — іх шматмоўнасьць. I калі выкарыстаньне тэкстаў на рускай мове, якая ў цяперашні час зьяўляецца адной зь дзяржаўных у Рэспубліцы Беларусь, у дасьледаваньнях айчынных гісторыкаў асаблівых складанасьцяў не выклікае, то мэмуары ў іншых мовах (у першую чаргу ў польскай) да гэтага часу выкарыстоўваюцца ня ўсімі1. Варыянтаў выйсьця з гэтага бачыцца некалькі. Адзін зь іх — ак- 1 Асабліва гэта характэрна для гісторыкаў т. зв. „заходнерусісцкай" плыні. Напрыклад, адзін зь яе прадстаўнікоў Алег Карповіч, апісваючы склад і дзейнасьць „паўстанцкіх арганізацыяў" Віцебскай губэрні ў 1863 г. (Гл.: Карповнч, Олег Состав н деятельность повстанческнх органнзацнй 1863 г. в Внтебской губерннн // Віцебскія старажытнасці: матэрыялы навук. канф. / рэдкал.: Г.У. Савіцкі [і інш.]. Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2013. С. 62—65), нават не спрабуе выкарыстоўваць успаміны галоўнага паўстанцкага „адміністратара" ў Беларусі й Літве вясны—лета 1863 г. — старшыні Аддзелу кіраваньня правінцыямі Літвы Якуба Гейштара, — дзе пералічваюцца (хаця й ня ўсе) асобы, што дзейнічалі ў Віцебскай губэрні напярэдадні й падчас выступленьня, а таксама даецца ім характарыстыка (Гл.: Gieysztor, J. Pami^tniki z lat 1857—1865. W 2 t. T. 1. Wilno, 1913. S. 254— 256, 261). 3 польскамоўных выданьняў y гэтым артыкуле ўжываецца толькі адна праца Станіслава Ланеца, на якую ў тэксьце маецца толькі адна спасылка. Гэта разам зь недастатковым выкарыстаньнем і часта незразумелай інтэрпрэтацыяй архіўных крыніцаў і вызначыла шматлікія пропускі, факталягічныя памылкі й непацьверджаныя (некаторыя да анэкдатычнасьці) высновы, і як вынік — нізкую навуковую вартасьць усяго артыкула. тывізацыя перакладніцкай дзейнасьці беларускіх філёлягаў і гісторыкаў, тым болып, што пэўныя посьпехі на гэтай глебе ў апошнія гады ўжо ёсьць. Напрыклад, Вольгай Гарбачовай перакладзеныя ўспаміны Ігната Клюкоўскага2 й Яўстаха Янушкевіча3, Ганнай Суднік-Матусевіч — лісты Адольфа Янушкевіча4, Язэпам Янушкевічам — лісты Станіслава Манюшкі5 й г. д. Аднак стварэньне цэлай „індустрыі“ перакладаў, чаго б патрабавалі сотні польскамоўных мэмуараў і эпісталярных комплексаў па гісторыі Беларусі XIX ст., з улікам цяперашняй сытуацыі застаецца толькі ў сфэры нязбыўных пажаданьняў. Таму больш рэалістычным бачыцца другі варыянт выйсьця — вывучэньне й веданьне польскай ды іншых замежных моваў айчыннымі дасьледнікамі гісторыі Беларусі XIX ст., бо ў адваротным выпадку іх працы будуць заставацца няпоўнымі й аднабаковымі. Аднак і першы, і другі варыянты не пазбаўляюць гісторыкаў абавязку выяўленьня і ўвядзеньня ў навуковы ўжытак раней невядомых мэмуараў ці пашырэньня зьвестак пра ўжо вядомыя для актывізацыі іх выкарыстаньня ў навуковых распрацоўках. Менавіта на дапамогу ў вырашэньні гэтай праблемы й скіраваны гэты артыкул. Паўстаньне 1830—1831 гг. выклікала эміграцыю каля 9 тыс. яго ўдзельнікаў, зь якіх каля 1500—1700 чалавек паходзілі зь Беларусі й Літвы. Сярод іх знаходзілася вялікая колькасьць добра адукаваных людзей — чыноўнікаў, буйных памешчыкаў ці іх дзяцей, прадстаўнікоў г. зв. „інтэлектуальных“ прафэсіяў, вучнёўскай моладзі, у тым ліку студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэту, і да т. п. Гэта стварала глебу для актыўнай мэмуарнай творчасьці па-за межамі радзімы ў былых паўстанцаў. Тым болып, што для гэтага меліся й такія перадумовы, як: папершае, кардынальнае зьмяненьне ладу жыцьця эмігрантаў, а зна- 2 За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны пра падзеі паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / укл., перакл., камент. В. В. Гарбачовай. Мінск: Лімарыус, 2007. — 120 с. 3 Янушкевіч, Яўстафій. Успаміны (1805—1831) / уклад., пер. з пол. мовы, уступ. арт., камент., паказ. В.В. Гарбачовай. Мінск: Лімарыус, 2011. — 256 с.: іл. — (Беларуская мемуарная бібліятэка). 4 Жыцьцё Адольфа Янушкевіча і яго Лісты з кіргіскіх стэпаў. Т. I / пер. з пол. мовы, прадм. і камэнт. Г. Суднік-Матусевіч. Мінск: Меднсонт, 2008. — 208 с. 5 Манюшка, Станіслаў. Ліставанне = Korespondencja : 1826—1851. укладальнік, [прадмова, пераклад, каментар, паказальнікі]: Язэп Янушкевіч. Мінск: Смэлтак, 2010. — 303 с., [4] л. іл. чыць, эмацыйны ўсплёск; па-другое, наяўнасьць у іх вольнага часу, бо надзеі на хуткае ўзнаўленьне ўзброенай барацьбы аказаліся марнымі; і па-трэцяе, адсутнасьць у эўрапейскіх краінах жорсткай цэнзуры на пісьмовыя творы, што дазваляла выказвацца ў іх дастаткова свабодна. Урадлівая глеба не прымусіла доўга чакаць плёну. Ужо напрыканцы 1831 г. Таварыства літоўскае й рускіх зямель (далей — ТЛРЗ), што ўтварылася ў Парыжы, пачало працу па падрыхтоўцы ўспамінаў пра падзеі паўстаньня 1830—1831 гг. на землях Беларусі, Літвы й Украіны. Вынікам стаў збор мэмуараў зь некалькіх дзясяткаў твораў, большая частка якіх была апублікаваная ў 1830—1840-х гг. Апрача гэтага, зборам мэмуараў пра паўстаньне займалася Гісторыка-літаратурнае таварыства. Шматлікія эмігранты стваралі й публікавалі свае мэмуары паводле ўласнай ініцыятывы6. Разьвіцьцё падзеяў вяло паступова да таго, што эмігранты ад апісаньня дзейнасьці падчас паўстаньня пераходзілі да дзёньнікаў і ўспамінаў пра сваё жыцьцё на чужыне. Менавіта такім чынам быў створаны новы пласт эміграцыйнай літаратуры, якая да цяперашняга часу зьяўляецца аб’ектам увагі з боку дасьледнікаў. Яго прадстаўнікамі былі такія вядомыя ўраджэнцы Беларусі, як Ігнат Дамейка („Мае падарожжы. Успаміны выгнаньніка“)7, Юльлян Урсын-Нямцэвіч („Успаміны. Дзёньнік знаходжаньня за мяжой“)8 і шматлікія іншыя. У гэтым шэрагу мэмуарыстыкі стаіць і дзёньнік Юзафа Патрыкоўскага „Блуканьне палякаў у Францыі“. Перш чым перайсьці ўласна да самога дзёньніка, варта прыгледзецца да аўтара й прывесьці некаторыя біяграфічныя зьвесткі пра яго. 6 Больш падрабязна пра эміграцыю ўдзельнікаў паўстаньня зь Беларусі й Літвы гл.: Матвейчык, Дз. Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (1830—1870-я гады). Мінск: Лімарыус, 2011. — 200 с.: іл.; пра збор і публікацыю мэмуараў болып падрабязна гл.: Гарбачова, В. Мемуарная спадчына паўстанцаў 1830—1831 гг. // Arche Пачатак. 2014. № 1—2 (Гісторыя Беларусі XIX ст. у мемуарах). С. 130—151. 7 Domeyko, I. Moje podroze. Pamietniki wygnahca / wyd. E. H. Nieciowa. T. 1—3. Wroclaw, etc.: Zaklad Narodowy imienia Ossolinskich, 1962—1963; пераклад на беларускую мову гл.: Дамейка, I. Mae падарожжы: Успаміны / пер. з пол. 3. Сіцько; прадм. К. Цвіркі. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. — 496 s. 8 Niemcewicz-Ursyn, J. Pamietniki. Dziennik pobytu za granicg. Od dnia 21 lipca 1831 r. do 20 maja 1841 r. T. 1—2. Poznan, 1876—1877. Юзаф-Альфонс-Тэафіл9 Патрыкоўскі нарадзіўся 14 сакавіка 1805 г. у в. Старынкі Слонімскага павету Гарадзенскай губэрні й быў сынам Алаізія ды Барбары Банклеўскай. Пра ягоныя дзіцячыя й юнацкія гады зьвестак не захавалася. Вядома, што напярэдадні паўстаньня хлопец вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступеню кандыдата філязофіі. Пасьля таго, як паўстаньне выбухнула ў Варшаве і ўвесну 1831 г. пачало ўсё болып шырыцца па тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, Патрыкоўскі 2 красавіка пакінуў Вільню разам з атрадам студэнцкай моладзі, які складаўся зь некалькіх соцень чалавек і ўзначальваўся выкладчыкам унівэрсытэту, ураджэнцам Беларусі ды аднагодкам Патрыкоўскага Валерыянам Пяткевічам. Удзел Патрыкоўскага ў паўстаньні ня быў пасіўным. Ён удзельнічаў у сутычцы ля мястэчка Шадаў Ковенскага павету ды яшчэ некалькіх на тэрыторыі сучаснай Літвы. За сваю актыўнасьць Патрыкоўскі паступова павышаўся па службе —12 красавіка атрымаў чын падафіцэра, 12 траўня — падпаручніка ў складзе літоўскіх паўстанцкіх атрадаў. У бітве ля горада Райгарад 29 траўня трапіў у палон да расейскіх войскаў, зь якога здолеў хутка й пасьпяхова ўцячы ды далучыцца да польскага рэгулярнага войска. У ім Патрыкоўскі служыў, пачынаючы ад чына шарагоўца, 9 чэрвеня атрымаў чын падафіцэра, 9 ліпеня — падпаручніка; удзельнічаў у бітвах за Вільню (19 чэрвеня), пад Плембаргам (5 ліпеня), пад Шаўлямі (8 ліпеня), дзе паранены куляй у правую нагу. 15 ліпеня з корпусам генэрала 9 Наконт трэцяга імя ў гістарычнай літаратуры існуюць розначытаньні. Уяго біяграфічным нарысе аўтарства Ганны Аўсінскай трэцім імем называецца Драгамір (Гл.: Owsinska, A. Jozef Alfons Drogomir Potrykowski. Zycie i dzialalnosc // Potrykowski, J.A. Tulactwo polakow we Francji. Dziennik emigranta / wst^p i opracowanie Anny Owsinskiej. T. 1. Krakow: Wydawnictwo literackie Krakow, 1974. S. 7—31). Аднак y больш позьнім „Біяграфічным слоўніку афіцэраў лістападаўскага паўстаньня“ Робэрта Бялецкага яго трэцім імем называецца менавіта Тэафіл, і пры гэтым яго стрыечны брат мае падвойнае імя Францішак-Драгамір (Bielecki, R. Slownik biograficzny oficerow powstania listopadowego. T. 3. Warszawa, 1998. S. 331—332). У сувязі з тым, што „Слоўнік" Бялецкага пісаўся ў болып позьні час і на падставе большага кола крыніц, у тым ліку й дзёньніка Патрыкоўскага, найболып верагодна, што варта давяраць варыянту Бялецкага. Тым болей, што ў артыкуле Г. Аўсінскай у Польскім біяграфічным слоўніку Патрыкоўскі пададзены ўжо толькі з двума імёнамі — Юзаф-Альфонс (Гл.: Owsinska, A. Potrykowski Jozef Alfons // Polski Slownik Biograficzny (далей — PSB). T. XXVIII. Wroclaw, etc., 1984—1985. S. 240—241). Дэзыдэрыя Хлапоўскага Патрыкоўскі перайшоў у Прусію й там быў інтэрнаваны. Ад таго часу пачаўся эміграцыйны этап ягонага жыцьця, які расьцягнуўся на некалькі дзесяцігодзьдзяў — да апошніх дзён10. Да канца 1831 г. Патрыкоўскі знаходзіўся ў ваколіцах Караляўца (Кёнігсбергу) разам зь вялікай колькасьцю іншых інтэрнаваных паўстанцаў. Адмовіўшыся ад царскай амністыі, 1 студзеня 1832 г. ён рушыў у Францыю ў спадзяваньнях, што хутка выбухне яе вайна з Расеяй, у выніку чаго барацьба за аднаўленьне Рэчы Паспалітай узновіцца й эмігранты змогуць вярнуцца на радзіму. Праз усю Нямеччыну ён перайшоў у Францыю, якая й стала новай краінай ягонага жыцьця. Спачатку ён быў паселены ў вялікай калёніі для эмігрантаў зь земляў былой Рэчы Паспалітай у горадзе Бэзансон у паўднёва-ўсходняй Францыі, у 1833 г. падчас расьсяленьня вялікіх калёніяў пераведзены ў горад Кан (Caen) дэпартамэнту Кальвадос ў Нармандыі. Верагодна, у 1837 г. ён перасяліўся ў Парыж, дзе жыў да канца жыцьця. У1835 ці 1837 г. Патрыкоўскі ажаніўся ў Кане з францужанкай Элізай Лепэер, зь якой меў некалькі дзяцей.