51 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 237. 52 Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow... T. 1. S. 221. лу ў тых ці іншых грамадзкіх мерапрыемствах ці „вялікіх" падзеях, a таксама агульнага стылю паводзінаў, характару, рэпутацыі й г. д. Тут жа зьмяшчаюцца важныя даты жыцьця эмігрантаў — шлюбаў, сьмерці іх саміх ці іх сваякоў, паступленьняў на службу ды інш. Напрыклад, запісы пра сьмерць эмігрантаў часта трапляюцца ў дзёньніку за 1850-я іт., калі эмігранты дасягалі сталага ўзросту й паміралі натуральным чынам; Патрыкоўскі браўтыя зьвесткі як з пэрыёдыкаў, гэтак і з асабістых назіраньняў. Для айчыннага дасьледніка ўсё гэта тым больш актуальнае, што францускія ды ўвогуле замежныя архівы, якія маглі б запоўніць прабелы ў біяграфіях эміграцыйных дзеячаў, як правіла, недаступныя зь фінансавых ці іншых арганізацыйных прычынаў. Інфармацыйная насычанасьць дзёньніка зьяўляецца падставай таго, што ён шмат разоў трапляў у поле ўвагі дасьледнікаў. Адным зь першых выкарыстаў яго пры напісаньні гісторыі эміграцыі былы дырэктар Польскай бібліятэкі ў Парыжы Любамір Гадон. У сваёй трохтамовай працы „Польская эміграцыя. Першыя гады пасьля заканчэньня лістападаўскага паўстаньня“, выдадзенай у Кракаве ў 1902—1903 гг., жыцьцё эмігрантаў у Бэзансоне пададзенае амаль выключна на падставе дзёньніка. Пры гэтым апісаньне выглядае як ягоны кароткі канспэкт53. Дзёньнік згаданы ў біяграме Патрыкоўскага ў біяграфічным слоўніку сяброў Польскага дэмакратычнага таварыства (далей — ПДТ) аўтарства Мар’яна Тыровіча, хаця й ня быў вынесены ў агульны сьпіс літаратуры й ня ўжыты для складаньня біяграмаў іншых дэмакратаў54. Незадоўга да выданьня дзёньніка ягоным рукапісам актыўна карысталіся Марыя Страшэўска ў працы пра літаратурнае жыцьцё Вялікай эміграцыі55 ды 53 Gadon, L. Emigracja polska. Pierwsze lata po upadku powstania listopadowego. T. 3. Krakow, 1903. S. 152—184. 54 Tyrowicz, M. Towarzystwo Demokratyczne Polskie. Przywodcy i kadre czlonkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa: Ksiqzka i Wiedza, 1964. S. 544. Трэба ўлічваць, што ў гэтай біяграме пераблытаныя зьвесткі пра двух Патрыкоўскіх — уласна Юзафа-Альфонса-Тэафіла й ягонага стрыечнага брата Альфонса. Апрача таго, у біяграме сьцьвярджаецца, што каля 1833 г. Патрыкоўскі ўступіў у шэрагі ПДТ, аднак зьмест дзёньніка прымушае сумнявацца ў гэтым. У1832—1834 гг., як ужо было згадана вышэй, сам Патрыкоўскі шмат разоў выказваўся скептычна наконт сваіх землякоў-дэмакратаў, у тым ліку і ў саркастычнай ці востра крытычнай формах. 55 Straszewska, М. Zycie literackie Wielkiej Emigracji we Francji. 1831—1840. Warszawa: Panstwowy Instytut Wydawniczy, 1970. — 482 s. Стэфанія Сакалоўска ў дасьледаваньні дзейнасьці эміграцыйнай дэмакратычнай арганізацыі „Маладая Польшча“56. Тым ня менш варта пагадзіцца з Г. Аўсінскай, якая пры выданьні рдзначала, што„ня толькі дзёньнік, але й сабраныя аўтарам крыніцы толькі ў мінімальнай ступені быліраспрацаваны зацікаўленымі гэтай эпохай дасьледнікамі^7. Выкарыстаньне гэтай каштоўнай крыніцы да 1974 г. не было актыўным. Напрыклад, Аліна Баршчэўска-Крупа, якая пры напісаньні нарысу па гісторыі ТЛРЗ58 актыўна карысталася кракаўскай копіяй ягоных матэрыялаў са збораў Патрыкоўскага ў Бібліятэцы Чартарыйскіх59, нават ня згадвала пра дзёньнік, а таксама не ўжывала яго для складаньня камэнтароў пры выданьні дзёньніка іншага вядомага эмігранта з Бэзансону — Шымана Канарскага, — які выйшаў у 1973 г.б° > Славамір Калембка ў сваёй манаграфіі па гісторыі Вялікай эміграцыі, надрукаванай у 1971 г.61, таксама не працаваў зь ім, нават пры напісаньні разьдзелу „Штодзённыя клопаты й нештодзённыя жаданьні". Сытуацыя кардынальна змянілася пасьля апублікаваньня дзёньніка. Магчыма, гэтаму паспрыяла ўключэньне яго ў бібліяграфічны пералік выданьняў па гісторыі Польшчы XIX ст., які выйшаў у гэтым жа годзе62. Ад таго часу дзёньнік за рэдкім выключэньнем ужываецца ва ўсіх больш-менш значных працах па гісторыі пасьлялістападаўскай 56 Sokolowska, S. Mloda Polska... 57 Owsinska, A. Dziennik J. A. Potrykowskiego // Potrykowski, J. A. Tulactwo polakow we Francji. Dziennik emigranta... T. 1. S. 33. 58 Barszczewska-Krupa, A. Rola Towarzystwa Litewskiego i Ziem Ruskich w popularyzacji wiedzy o Litwie i Bialorusi na emigracji (1831—1836) // Zeszyty Naukowe Uniwersytetu Lodzkiego. Seria 1. Z. 53. Lodz, 1967. S. 45—67; nepaдрукавана ў: Barszczewska-Krupa, A. Emigracja i kraj. Wokyi modernizacji polskiej swiadomosci spolecznej i narodowej. 1831—1863. Lodz, 1999. S. 89—111. 59 Вышэй згаданы рукапіс: B.Czart. Rkps. 5356. 60 Konarski, S. Dziennik z lat 1831—1834... 61 Kalembka, S. Wielka emigracja. Polskie wychodztwo polityczne w latach 1831— 1862. Warszawa, 1971. — 341 s. Цікава, што дзёньнік таксама ня выкарыстаны ў другім выданьні манаграфіі, хаця пры гэтым згаданыя шматлікія выданьні, што выйшлі ў сьвет пасьля 1971 г. (другое выданьне гл.: Kalembka, S. Wielka emigracja. 1831—1863. Torun: Wydawnictwo Adam Marszalek, 2003. — 434 s.). 62 Bibliografia historii Polski XIX wieku. T. 2.1832—1864. Cz. III. Vol. I / pod red. W. Chojnackiego. Wroclaw, etc., 1974. S. 90. эміграцыі, напрыклад Анджэя Новака63, Ёаны Новак64, Норбэрта Каспарка65, Аляксандры Кашнік66, Ежы Казлоўскага67, Ежы Скаўронка68 ды шматлікіх іншых. Ён выкарыстаны пры падрыхтоўцы да выданьня іншых мэмуараў (напрыклад, Севярына Гашчынскага69 ці Юзафа-Фэлікса Зялінскага70), ва ўсіх вядомых біяграфічных слоўніках, што адносяцца да тэматыкі эміграцыі — афіцэраў лістападаўскага паўстаньня Робэрта Бялецкага71, ўдзельнікаў паўстаньня зь Беларусі Вольгі Гарбачовай72, былых паўстанцаў на навучаньні ў Францыі Барбары Канарскай73. Добрым прыкладам карысьці выданьня дзёньніка стала ягонае актыўнае выкарыстаньне ў артыкулах для Польскага біяграфічнага слоўніка, напрыклад пры апісаньні жыцьця й дзейнасьці Вінцэнта Мігурскага74, Цітуса Пяшынскага75, Руфіна Пятроўскага76 ды іншых. 63 Nowak, A. Mi^dzy carem a rewolucj^. Stadium politycznej wyobrazni i postaw Wielkiej Emigracji wobec Rossji. 1831—1849. Warszawa, 1994. — 370 s. 64 Nowak, J. Wladyslaw Zamoyski: O spraw^ polska w Europie (1848—1868). Poznan: Wydawnictwo poznanskie, 2002. — 392 s. 65 Kasparek, N. Zolnierze listopadowi w dniach kl^ski i internowania. 1831—1832. Olsztyn: Wydawnictwo Uniwersytetu Warminsko-Mazurskiego, 2001. — 386 s. 66 Kasznik, A. H. Mi^dzy Francjq a Algeria z dziejow Emigracji Polskiej. 1832— 1856. Wroclaw, 1977. — 171 s. (Polska Akademia Nauk. Oddzial w Krakowie. Prace Komisji Nauk Historycznych. T. 40). 67 Kozlowski, J. Emigracja okresu schylkowego Rzeczypospolitej szlacheckiej i porozbiorowa (do 1864 r.) // Emigracja z ziem polskish w czasach nowozytnych i najnowszych. Warszawa, 1984. S. 9—118. 68 Skowronek, J. Adam Jerzy Czartoryski. 1770—1861. Warszawa: Wiedza Powszechna, 1994. — 609 s. 69 Goszczynski, S. Dziennik Sprawy Bozej / oprac. Z. Sudolski [i in.]. T. 1—2. Warszawa: Instytut Wydawniczy ,,Pax“, 1984. 70 Zielinski, J. F. Wspomnienia z tulactwa / wyd. E. Wroblewska. Warszawa: Instytut Wydawniczy ,,Pax“, 1989. — 649 s. 71 Bielecki, R. Slownik biograficzny oficerow powstania listopadowego. W 4 t. T. 1—3. Warszawa, 1995—1998. 72 Гарбачова, B. Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі. Біябібліяграфічны слоўнік. Мінск: БДУ, 2004. — 400 с. 73 Konarska, В. Polskie drogi emigracyjne... 74 Lopuszanski, B. Migurski Wincenty Maciej // PSB. T. XXI. Wroclaw, etc., 1976. S. 50-51. 75 Tyrowicz, M. Peszynski Tytus Henryk // PSB. T. XXV. Wroclaw, etc., 1980. S. 666-667. 76 Biernacki, A. Piotrowski Rufin // PSB. T. XXVI. Wroclaw, etc., 1981. S. 503—506. Для параўнаньня — у напісаных да 1974 г. артыкулах, напрыклад, пра значна больш вядомых за вышэй згаданых эміграцыйных дзеячаў, што жылі ў Бэзансоне, Міхала Ходзьку77, Ежы Булгарына78 ці Генрыка Калусоўскага79 дзёньнік Патрыкоўскага не ўжываўся. Усё вышэй прыведзенае яскрава пераконвае, што дзёньнік Юзафа Патрыкоўскага зьяўляецца каштоўнай крыніцай пры дасьледаваньні жыцьця й дзейнасьці ў Францыі былых удзельнікаў паўстаньня 1830— 1831 гт. Зьмешчаныя ў ім зьвесткі могуць быць выкарыстаныя для распрацовак самых разнастайных кірункаў — ад паходжаньня тых ці іншых палітычных канцэпцыяў да матэрыяльнага стану й штодзённага жыцьця ў эміграцыі. Публікацыя Ганнай Аўсінскай адкрыла дзёньнік для шырокай грамадзкасьці. Ён мае фундамэнтальнае значэньне й зь цягам часу ня будзе іубляць сваёй навуковай вартасьці, а значыць, дасьледнікі наступных пакаленьняў, няма ніякага сумневу, будуць зьвяртацца да яго ў сваіх працах. He павінна гэта абмінаць і беларускіх гісторыкаў, тым больш, што выданьне было зроблена дастаткова значным накладам — 3000 + 283 асобнікаў, — а таму ня ёсьць асаблівай бібліяграфічнай рэдкасьцю й некалькі асобнікаў захоўваюцца ў цэнтральных айчынных бібліятэчных сховішчах — Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі й Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 77 R^balski, W. Chodzko Michal Borejko // PSB. T. III. Krakow, 1937. S. 388—389. 78 Russjan, L. Bulharyn Jerzy // PSB. T. III. Krakow, 1937. S. 131—132. 79 Tyrowicz, M. Kalusowski Korwin Henryk // PSB. T. XI. Wroclaw, etc., 1964— 1965. s. 505-507- Беларусы ў Францыі Янка Філістповіч „ЗА ВЕЧНАЕ ЖЫЦЬЦЁ Ў ПАМЯЦІ НАРОДУ БЕЛАРУСКАГА — Я ЗГАДЖАЮСЯ АДДАЦЬ ДАЧАСНАЕ ЖЫЦЬЦЁ НА ЗЯМЛІ...“ (лісты да Міколы Скабея 1948—1949 гг.) У найноўшай гісторыі Беларусі шмат трагічных постацяў і мала гераічных, чыстых, не заплямленых. Да апошніх можна аднесьці, напрыклад, героя паваеннага антысавецкага Супраціву Расьціслава Лапіцкага (1928—1950). Янка Філістовіч (1926—1954?) зьявіўся ў Беларусі ўжо пасьля трагічнай гібелі Лапіцкага. Бяда Філістовіча была ў тым, што яго перакінулі на Радзіму з Захаду амэрыканскія спэцслужбы, а ён афіцыйна лічыўся іх агентам, мусіў выконваць заданьні. Супрацоўніцтва з ЦРУ, а таксама ранейшая служба ў 13-м беларускім батальёне — гэта тыя плямы, за якія дзясяткамі гадоў хапаліся савецкія ды згадваюць цяперашнія прапагандысты, друкуючы свае выкрывальніцкія артыкулы. Янка Філістовіч быў прыкметнай постацьцю сярод дзеячаў беларускай паваеннай палітычнай эміграцыі. Беларуская нацыянальная сьведамасьць прыйшла, калі ён у першыя паваенныя гады пазнаёміўся зь беларускімі актывістамі ў Парыжы: Міколам Абрамчыкам, Лявонам Рыдлеўскім, Львом Гарошкам. Агонь беларускага патрыятызму загарэўся ў сэрцы, і ён спрабаваў запаліць яго і ў сэрцах іншых. Філістовіч зьдзіўляў сваёй актыўнасьцю, ахвярнасьцю, нібыта спрабаваў кампэнсаваць бязьдзейнасьць у тыя гады, калі„блукаў у цемры“.