Ілюстрацыя да артыкула Я. Філістовіча пра Грунвальдзкую бітву ў часопісе „Моладзь“ Ваш здаровы розум. Толькі не паддавайцеся спакусам, якія існуюць, рознага характару. Мы не павінны забывацца, што войска нашае будзе дэзыдуючым чыньнікам у гэтай трагі-камэдыі, якую „заварылі“ нашыя дзеячы. Усе яны стануць у сваім часе перад Народным судом. I кожны з нас будзе адказваць за сябе, так што ні хмары не павінны нам засланяць сонца, ні грымоты нас палохаць. Нашая дарога вызваленьня Бацькаўшчыны ня толькі ад чужых тыраніяў, але мы мусім запабегчы і сваёй, якая ўжо рыхтуецца. Калі я буду жыў, Беларусь будзе такая, за якую паміраюць нашы браты. Створым мы гэткую сваёй крывёй, а не партфэлямі й цёплымі мейсцамі. Жадаю яшчэ раз — рабеце справу народную і не глядзеце на „жулікаў" ды прайдзісьветаў. Цалей бяз аднэй. Французкую мову я разумею добра, і таксама чытаю вельмі добра і разумею ўсё. Але ў навочнай гутарцы і ў пісьме яшчэ цяжкавата. Гэта-б было ад мяне ўсё. Пішэце як Вы жывяце? Як хутка даходзіць да Вас часопіс ды ліст авіёнам? Наогул пішэце да мяне на ўсе тэмы, якія Вас цікавяць і баліць Вашае сэрца па чым, будзем дзяліцца ўсімі думкамі. Перадавайце маё прывітаньне Калодку і другім Вашым знаёмым. Пару тыдняў ў Аўстралію ад’ехаў Салавей зь сям’ёй, той, што некалі быў у Ільлі — Кадняк Альбэрт. Перасылаў Вам і Калодку свае прывітаньні. Я зь ім часта перапісываўся. Прымайце мае найшчырэйшыя пажаданьні ўсяго найлепшага, Ваш пляменьнік Янка Жыве Беларусь! Sevres, 29.X.1949 г. Дарагі дзядзька Мікола, Маеце поўнае права на мяне рабіць „нагонку", бо заслугоўваю на гэта, адказваю аж на трэйці ліст. Прычына заўсёды знойдзецца, Вы гэтак падумаеце, аднак яна сапраўды ёсьць. Мая паездка была не для „ваканса“ ў Англію, але для агульнае справы ў Мадрыд. Праўда, мушу прызнаць, што ня ўсё спадзяванае асягнуў, бо патрапіў у час кульмінацыйнага пункту агульнага крызісу, аднак шэсьць стыпэндыяў, атрыманых для нашых студэнтаў на вышэйшыя студыі ў Гішпаніі, гэтаксама нешта значыць. Гэта была мая першая паездка. Другая — Бэльгія на Кангрэс студэнцкі25 таксама забрала шмат часу ды грошы, зь якімі студэнт у вечнай нязгодзе. Ужо сам выхад у сьвет часапісу з чатырымесячным спазьненьнем сьведчыць аб тым, што сапраўды быў заняты. Вы ўжо будуеце якіясьці дагадкі, „задоўжанасьці" ці іншае, тады калі гэта не бярэцца зусім пад увагу. Здаецца, што я „перакачую“ ў Бэльгію ці Гішпанію, каб прадаўжаць свае студыі. Найбольш падобна у гэту першую, бо ў Францыі ўсё-ж цяжкавата, тым больш, што той маскаль вельмі незадаволены маёй працай і жаліўся сп. Прэзыд[энту], што я вялікі нацыяналісты (!) ды шмат працую ў галіне палітычнай. Як бачыце, заганы вялікія мае Ваш пляменьнік!.. Ды наогул маючы хоць малую стыпэндыю дам сабе рады на прыватцы яшчэ ляпей, і буду чуцца вольным. Зьмяніць мейсца мне няшкодна з узгляду на студыі, калі-ж мяне не дапусьцілі да заліку, адказаўшы прызнаць бакалаўрат раўназначны францускаму, нягледзячы на двухгадовую спробу. Аднак яшчэ ёсьць 25 Янка Філістовіч удзельнічаў у Трэцім агульным зьезьдзе Цэнтралі беларускіх студэнцкіх арганізацый на чужыне (ЦБСА), які прайшоўу кастрычніку 1949 г. у Лювэне. Агульны здымак удзельнікаў (а сярод іх і Філістовіча) зьмясьціўу кнізе сваіхуспамінаў Барыс Рагуля. Гл.: Рагуля, Барыс. Беларускае студэнцтва на чужыне. Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк, 1996. С. 13 адв. надзея атрымаць яго ў трэйці раз з дапамогай папераў, якія спадзяюся атрымаць зь Нямеччыны. 3 гэтымі дакумэнтамі, якія я маю, магу запісацца на любы ўнівэрсытэт у сьвеце, толькі не Сарбону, бо як яна старая, так старыя і яе правы, а як сама слаўная, так яны дурныя. Дыплёмам чалавека ня зьмерыш. У Бэльгію мяне цягнуць цудоўныя абставіны для студыяў і атмасфэра, у якой іх можна прадоўжваць. Будзе там нас Беларусаў да 40 студэнтаў. Што датычыцца Кангрэса Студэнцкага ў Бэльгіі, дык ён прайшоў вельмі ўдала, амаль падспадзявана. Падрабязнасьці даведаецеся з прэсы. Старшынём Беларускага Акадэміцкага Згуртаваньня на чужыне астаўся стары старшыня Рагуля26, хоць мелі да яго пэўныя засьцярогі з апазыцыі. Аўстр. фунт, высланы Вамі, я атрымаў, шчыра дзякую, але ня раю Вам раськідацца запрацаваным крывавым потам грошам. Я неяк дам сабе рады, хоць асабліва зімой цяжкавата, бо даходзе ‘шчэ цёплая вопратка, якую патрэба набыць. Але што-б з нас былі за людзі, калі-б мы, студэнты, з моладу не прызвычаіліся паконваць ўсялякія цяжкасьці. „Гора бывае паўночным ветрам, які робіць зь людзей герояў“!.. „Моладзь“ не я спыніў Вам высылаць, як Вы дагадваецеся, але яна спынілася выходзіць у працяіу вакансы сілаю абставінаў. Ня знаю, як яна будзе выходзіць па маім выязьдзе, але буду старацца, каб яна не замёрла. За вясёлую і сумную заразам вестку аб маёй сям’і шчыра дзякую. Пісаць ім ня буду, бо памагчы не памагу, а пашкодзіць — заўсёды. Дык лепш пачакайма разьвязкі. Вы абярэжна ўспамяніце аба мне, толькі вельмі зьлягка, каб ня даць бясплатнага білету ў Сібір ім бедным, што асталіся. Я з свайго боку магу за іх толькі памаліцца, што выконваю ў працягу двух год штодзённа. Вам таксама зашмат перапісвацца ня раю, вось ад часу да часу для ўтрыманьня кантакту. У вестцы Вы падалі... Вера, Оля і Анюта... Першая і апошняя (найстарэйшая і наймалодшая) былі, але Олі не было, была толькі празмерна малой, было толькі Сарафіна і Кацярына, гэта, як бачна, памылкова падана, таму няма ведама, як верыць у цэласьць справы. Прывітаньні ад Прэзыдэнта ды моладзі ў Францыі перасылае Ваш пляменьнік Янка Жыве Беларусь! 26 Маецца на ўвазе Барыс Рагуля (1920—2005). Sevres, 30.ХІІ.49 г. Дарагі дзядзька Мікола, Ліст Ваш з 10.12 г/г. атрымаў. Шчыра дзякую за памяць аба мне, як таксама за высланыя на Алеся27 грошы. Сапраўды, мне вельмі прыкра, што замест таго, каб я Вам памагаў, як малады, ёсьць якраз адваротна. Мо’ дасьць Бог калі зрэваншавацца. Мая сытуацыя, цяпер, ня вельмі завідная, хоць яна ніколі не была добрай — што з аднаго боку добра, — бо дзякуючы стараньням, як у нас кажуць — „мядзьведжай услу.зе“ майго маскаля (дырэктара), мне адабралі стыпэндыю. Ён пераканаўся, што зь мяне янчара не зрабіць, бо ягоная „снасьць“ (якой ён стараўся мяне абрабіць) ляціць у дрэбязгі ад цьвярдзіні таго матэрыялу, зь якога я выкаваны. Цешыўся, бо думаў, што я прапаў. Аднак, як пабачыў, што я выяжджаю ў Бэлыію, гдзе быў на Кангрэсе студэнтаў нашых ды ўсё залагодзіў наперад, дык цяпер сам нярад, бо пабачыў, што мяне не зашакаваў, не вываляў, а ‘шчэ болып варожа наставіў да ўсяго, што зьвязанае з Масквой. Прызнацца, крыўды, вялікай да яго я нямаю. Вядома, што вораг прафэсар, чалавек асьвечаны больш небясьпечны, беспараўнальна, як прымітыў, работнік. Вось таму ён і кіраваўся гэтае лініі. Цяпер я чакаю на дазвол уезду ў Бэльгію (Luvain) на прадоўжаваньне студыяў28. (Так лёгка яму не ўдалося б мяне пазбыцца, каб не мае клопаты зь некаторымі фармальнасьцямі, г. з. прызнаньнем раўназначнасьці майго бакаляўрату з французкім. Атрымаць яго я атрымаў-бы, але на гэта патрэбны час, што не перашкаджае студыям, ён-жа скарыстаў з нагоды. Тым больш, што францужанка, якая выплачвае стыпэндыі, і якая была за мяне, казала, што віна ў затрыманьні стыпэндыі толькі дырэктара). Які рэзультат атрымаўся з Вашага зьезду? Спадзяюся, што найлепшы, бо іначай быць няможа. Мне таксама, вельмі шкада Калодкі, і ад душы спачуваю ягонаму недамаганьню. Чалавек гэты, сапраўды, ужо даволі нацярпеўся29. 27 Верагодна, маецца на ўвазе Алесь Лашук. 28 Як выглядае, у Бэльгію Янка Філістовіч пераехаў толькі ў сакавіку 1951 г., быў залічаны на 4-ы курс гістарычнага факультэту Лювэнскага ўнівэрсытэту. Гл.: Лукашук, Аляксандар. Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста. Менск: Наша ніва, 1997С. 42. 29 Аляксандар Калодка, прайшоўшы нямецкія канцэнтрацыйныя лягеры, прыехаў у Аўстралію ўжо хворым чалавекам. Ягоныя ўспаміны пра Toe, што даўно ня маеце весткі ад родных, не павінна Вас палохаць, знаючы камунікацыю, наогул, у „райскім жыцьці“3°. Жадаю шчыра Вам правесьці вясёла Каляды і спаткаць новы 1950 год, які, няхай будзе апошнім годам выгнаньня, ды прынясець Вам і нашаму народу зрэалізаваньне жаданага. Дай-жа Божа! Прывітаньне ад Прэз[ыдэнта] і сям’і ды Беларусаў з Францыі. Ваш пляменьнік Янка Жыве Беларусь! Прадмова Сяргея Ярша, падрыхтпоўка да друку й камэнтары Сяргея Ярша й Натальлі Гардзіенкі => лягеры былі апублікаваныя ў: Беларусы ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерах у Нямеччыне // Бацькаўшчына. № 69.31.08.1951. С. 4. 30 Маецца на ўвазе Савецкі Саюз. У нэкралёгу па Міколе Скабею чытаем: „Па капітуляцыі Нямеччыны, як толькі пачала працаваць пошта, наладзіў кантакт з сям’ёй, даведаўся, што ўсе здаровыя і што ім памагае ягоны брат зь Вільні. Вестка падтрымала на духу. Калі стала магчымым пасылаць пасылкі, памагаў, як мог“. I ў далейшым Скабей дапамагаў сваёй сям’і, спадзяваўся, што жонка зможа атрымаць дазвол на выезд да яго, але ў 1968 годзе „савецкі ўрад паведаміў жонцы, што дазвол на выезд ёй канчальна адмоўлены“ (гл.: Сьв. Пам. Мікола Скабей // Беларус. № 397. Студзень 1993). Сям’я Скабея жыла ў Вільні, восеньню 1951 г. яе наведваў Янка Філістовіч. Гл.: Смоленскнй, Л., Токарев, М. Как он стал агентом ЦРУ // Во славу Роднны. 8 ліпеня 1993. Беларусы у Францыі Тодар Цімафейчык ПАДАРОЖЖА Ў БЕЛАРУСКУЮ ПАЎНОЧНУЮ ФРАНЦЫЮ Чалавеку, ня моцна заглыбленаму ў гісторыю айчыннай эміграцыіXXстагодзьдзя,можа падацца бадай неверагодным, што Францыя на сёньня адна з найменш дасьледаваных у гэтым пляне краінаў. Хоць-бы, здавалася, менавіта зь ёю павязаныя імёны Міколы Абрамчыка, Лявона Рыдлеўскага, Янкі Філістовіча, газэта „Беларускія навіны“, часопісы „Божым шляхам“і„Моладзь“, Беларуская грэка-каталіцкая рэлігійная місія й Хаўрус. Але ўсё гэта — толькі адзін горад, хай сабе нават і Парыж. Нашыя веды пра жыцьцё беларусаў у краіне цалкам — мізэрныя. Гэтым і тлумачыцца цікавасьць да параўнаўча невялікага тэксту Тодара Цімафейчыка, поўны назоў якога гучыць як„Справаздача з падарожжа ў паўночнай Францыі (Норд і Па-дэ-Кале) ад 13.9 да 28.9.52 (уключна)“1. Колькі словаў пра аўтара. Тодар (калегі, па сьведчаньніЯнкі Запрудніка, клікалі яго Хведзяй, Хвёдарам) Цімафейчык нарадзіўся 1 траўня 1924 г. у вёсцы Сянькоўшчына на Слонімшчыне. Ведама, што ў часы вайны быў кадэтам афіцэрскай школы БКА, пасьля — у ЗО-й грэнадэрскай дывізіі СС, адкуль перайшоў на бок саюзьнікаў і далей ваяваў у шэрагах5-й крэсовай дывізііДругога Польскага корпусу. Зь ім, як і немалая колькасьць беларусаў, у 1946 г. прыехаў у Вялікабрытанію, адкуль у красавіку 1950 г. выехаў на вучобу ў Лювэнскі ўнівэрсытэт, каб студыявсіць палітычныя навукі. Быў актыўным: зьяўляўся заступнікам старшыні Беларускага студэнцкага згуртаваньня, заснаваў Згуртаваньне беларускіх камбатантаў Бэльгіі; у 1954 г. выдаў першы (і адзіны) нумар часопісу „Камбатанцкі голас“.