Запісы 37

Запісы 37

Ткачоў Пракоп: нарадзіўся ў 1908 г. у Вялейцы. Жанаты зь беларускай. Жонка Эўдакія — з 1911, таксама зь Вялейцы. Дзеці: Аўген — 1936, Аляксандар — 1938, Ніна — 1941, Марыя — 1944, Адр.: Кур Діжон №156, Острукур.
Урадзімскі Мікола: 19 рю дэ Морсо, Кур №5, Рубэ, Н. Нарадзіўся прыблізна ў 1921 г. Быў у нямецкай арміі, пасьля ў Чужынецкім легіёне. Жанаты з полькай. 3 асьветай слаба. Прапольскі.
Вінніков: 128 рю Нуво Монд, Шамбр 61, Рубэ, Н. Прыблізна 42 гады. Зь Віцебска. Вялікі салідарыст. He пагаджаецца з нашым вызвольным рухам. Г аворыць, што Расеі падзяліць ня можна ні ў якім выпадку. Савецкі інтэлігент. Жыве з аднэй беларускай удавой, бяз шлюбу.
Вадзюцін Віталі: рю Очыль, Тэстэлен, 16 Ампас Вікур, Туркуэн, Н. нарадзіўся ў 1925 г. у Гомелыпчыне. Асьвета: 9 клясаў савецкай школы. Служыў у нямецкай арміі радыстам. Цяпер працуе сталяром. Лічыць сябе беларусам, аднак чуе вялікую сымпатыю да расейцаў.
Ярошэвіч Янка: Стары эмігрант. Беларускі дзеяч з часоў Грамады, дзеля чаго быў змушаны выэміграваць у Францыю. Mae двох сыноў. Аднаму 26 гадоў, які ўжо ёсьць інжынэрам, а малодшы канчае ў гэтым годзе гімназію. Нацыянальна менш-больш сьведамы. Вельмі рэлігійны.
Агульныя заўвагі.
Так як я ўжо зазначаў вышэй, што ў гэтым раёне знаходзіцца вялікая колькасьць беларусаў і іх характарыстыка ўжо гаворыць за сябе, што там трэба ўлажыць вялікую працу над усьведамленьнем гэтых людзей. На маю думку, вельмі карысным было-б ладзіць беларускія вечарынкі, што змаглі-б згуртаваць беларускую моладзь, якая ў бальшыні апалячана або зрусыфікавана.
Таксама вельмі карысным было-б даць адзін канцэрт Беларускага студэнцкага ансамблю ў Ліль18 або ў Туркуэн, што бязумоўна падтры-
18 У газэце „Бацькаўшчына“ была абвестка, што на 6 сьнежня 1952 г. быў сапраўды заплянаваны выступ Лювэнскага студэнскага хору ў Рубэ. Гл.: Гадавіна Слуцкага паўстаньня ў Францыі // Бацькаўшчына. №47—48 (126— 127). 1952. С. 8.
мала-б нашых грамадзян на духу, а таксама й пашыралася-б прапаганда сярод чужынцаў. Гэтым самым мы далі-б магчымасьць нашым беларусам верыць у нашую сілу й зарганізаванасьць.
У сувязі з маім падарожжам па гэтай акрузе большасьць беларусаў моцна зацікавілася нашай вызвольнай ідэяй, у выніку чаго прыбылі на Зьезд дня 28.9.52 у вялікай колькасьці. На зьезьдзе было прысутных разом з гасьцямі 6о чалавек. Зьезд адбыўся паводля парадку дня, які залучаю да справаздачы. На Зьезьдзе была выбрана ўправа на акругу Норд і Па-дэ-Кале ў наступным складзе: старшыня — сп. Раманоўскі, сакратар — сп. Лазута Янка, скарбнік і кальпартэр прэсы — сп. КашталянУладзімер. Наглядная Рада: старшыня — сп. Чэрвінскі, сябры — сп. Качан і сп. Калясьнікевіч19. Аб прабегу зьезду глядзі пратакол з гэтага зьезду. Па заканчэньні Зьезду дня 28.9.52 мая місыя скончана і я вярнуўся ў Лювэн.
П. С. Аб інцыдэнце ў справе царквы будзе зьмешчаны артыкул у „Бацькаўшчыне"20.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі
19 Пра гэтую падзею паведамлялася ў друку: У.С. Беларусы ў Францыі арганізуюцца // Бацькаўшчына. №41 (120). 1952. С. 4.
20 Адпаведны матэрыял у газэце ня знойдзены.
Айцец Леў Гарошка
[НА СЬМЕРЦЬ ЛЯВОНА РЫДЛЕЎСКАГА]1
Разьвітвацца на векі з інж. Рыдлеўскім вельмі балюча і цяжка. Ды яшчэ тым цяжэйшае гэта разьвітаньне, што яно адбываецца далёка ад роднае Бацькаўшчыны Беларусі, якую ён любіў усёю сваёю істотаю жадаў занесьці свае косьці на родную зямлю.
У асобе пакойніка адыходзіць ад нас чалавек, які ўсё сваё жыцьцё злажыў як ахвяру на аўтар Бацькаўшчыне, на службу беларускаму народу. Яшчэ юнаком пайшоў ён у рады слуцкіх паўстанцаў, і ад таго часу змаганьне за вызваленьне Беларусі стае ідэалам ягонага дачаснага жыцьця.
Пасьля задушэньня паўстаньня Лявон Рыдлеўскі стаецца вучням Віленскае беларускае гімназіі, і хоць сам ня мае гроша пры душы, знаходзіць яшчэ магчымасьць несьці помач сіратам у прытулку. Калі беларускія грамадзкія дзеячы ў Вільні патрабуюць людзей да нейкіх рыскоўных даручэньняў, дык ведаюць, што Рыдлеўскі ніколі не адмовіцца іх выканаць.
Скончыўшы гімназію, ён пераходзіць на зялёна чэхаславацкую граніцу й вучыцца ў Пражскай палітэхніцы і ў часе студыяў заўсёды знаходзіць час і ахвоту быць у радох тых, дзе вядзецца беларуская грамадзкая праца.
Атрымаўшы тытул інжынэра, ён разам з інж. Міколам Абрамчыкам накіроўваецца ў Францыю, каб весьці грамадзкую працу між сваімі суродзічамі на эміграцыі. Тут трэба было ператрываць цяжкі час безрабоцьця і яшчэ цяжэйшы наступ камуністычнае прапаганды між работнікамі, якая ў тагачасных умовах між работнікамі мела вельмі падатны грунт. Каб магчы ёй супрацьставіцца, ён разам з інж. Абрамчыкам
1 Машынапіс захоўваецца ў архіве БІНіМу. Асаблівасьці мовы арыгіналу захаваныя.
Лявон Рыдлеўскі. Францыя, травень 1945 г.
закладаюць першую беларускую арганізацыю ў Францыі „Хаўрус“. Аднак крайняя матэрыяльная цяжкасьць змушае яго выехаць на правінцыю, дзе здарылася атрымаць месца інжынера ў аднэй фабрыцы. Гэта былі гады 1937—1938 — адзіны кароткі час, які ў жыцьці пакойнага можна назваць спакойным. Але гэты час перарывае Другая сусьветная вайна. Інж. Рыдлеўскі кідае фабрыку і добра аплачаванае месца, бо трэба было бараніць беларускіх работнікаў, а калі Францыю займаюць немцы, сам ідзе ў рады рэзыстансу.
Пасьля вайны трэба было нана-
ва наладжваць беларускае арганізацыйнае жыцьцё ў Францыі і адначасна весьці беларускую вызвольную справу ў міжнародным абсягу, і тут пакойны мусіць сапраўды разрывацца, каб выканаць усе тыя абавязкі, якія ўскладваюцца на ягоныя плечы. Як неадлучны й найбліжэйшы супрацоўнік прэзыдэнта інж. Абрамчыка ён ідзе ўсюды, дзе вымагае беларуская вызвольная справа й дабро беларускае эміграцыі.
У Парыжы арганізуецца ў 1945 г. Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў пры Хрысьціянскім Сындыкаце Работнікаў у Францыі — інж. Рыдлеўскі стае першым і доўгагадовым Гэнэральным сакратаром;
выдаецца першая пасьля Другое сусьветнае вайны ў 1945 г. беларуская газэта на эміграцыі „Беларускія навіны“ — інж. Рыдлеўскі быў
яе адказным рэдактарам;
IRO ладзіць апеку над уцекачамі — інж. Рыдлеўскі стае беларускім прадстаўніком у Францыі;
арганізуецца ў Францыі сэктар Рады БНР — інж. Рыдлеўскі ў гэтым прыймае найболыпы актыўны ўдзел;
у 1948 г. арганізуецца Сусьветнае Аб’еднаньне Беларускае Эміграцыі — інж. Рыдлеўскі выбіраецца старшынёю;
у тым-жа часе паўстае міжнароднае аб’еднаньне журналістаў з-за зялезнае заслоны — інж. Рыдлеўскі стае сябрам управы;
утвараецца Міжнароднае Аб’еднаньне Хрысьціянскіх Сындыкатаў Работнікаў — інж. Рыдлеўскі выбіраецца намесьнікам старшыні;
калі беларускія работнікі ў Францыі маюць які клопат з дакумэнтамі, дык гэта так-жа інж. Рыдлеўскі, дзе можна знайсьці параду й помач.
Абавязкі збольшваліся з дня на дзень, яны ў некалькі раз перавышалі фізычныя магчымасьці аднаго чалавека, але вось трагедыя — адкуль узяць на пражыцьцё для гэтага чалавека? Беларуская калёнія ў Францыі была замалая, дый заробкі іхныя былі лішне нізкія, каб магчы ўтрымаць хоць аднаго платнага чалавека. Аднак інж. Рыдлеўскі ня кідаў узложаных на яго становішчаў; чаму? Адказ быў вельмі просты: няма кім заступіцца. Гэта сумны факт беларускага арганізацыйнага жыцьця на эміграцыі.
Пераладаваны абавязкамі, ня мог інж. Рыдлеўскі выканаць іх нават у частцы, бо гэта пераходзіла проста фізычныя людзкія сілы, дык ня раз на яго сыпаліся дакоры, але ён і іх прыймае, як яшчэ адзін цяжар болып.
Цяжкае, неспакойнае жыцьцё і яшчэ цяжэйшае матэрыяльнае палажэньне выснажыла перадчасна ягоныя сілы; зьявіліся трывожныя знакі, трэба было адцягваць ад абавязкаў, але помачы неадкуль было ўзяць. Толькі дзякуючы прэз. Абрамчыку і яшчэ пары ахвярных асобаў добрае волі робіцца апошні высілак, каб ратаваць пахіснутае здароўе, інж. Рыдлеўскі прыяжджае ў Англію, каб у зацішшы хоць крыху ачуняць, але тут хутка выяўляецца, што няўмольная хвароба пагражае жыцьцю і што дні ягонага жыцьця хутка дабягуць да канца.
Ён адышоў ад нас, не дачакаўшы тае сьветлае хвіліны, аб якой усьцяж лятуцеў. Ен закрыў на векі вочы, ня глянуўшы на вольную Беларусь, але мы верым і будзем горача маліць Бога, каб прыняў усе ягоныя ахвяры і яму самому даў вечны супакой, а для дарагое Бацькаўшчыны паслаў хутка волю й незалежнасьць, і там, на волі, яго будуць заўсёды ўспамінаць шчырым словам.
Сёньня ўжо званкі пры дзьвярах не ўзварушаць цябе, ня будзеш больш сьпяшацца па справах, ня будзеш больш глядзець на гадзіньнік, каб не спазьніцца на нейкае паседжаньне...
Хай Табе Бог дасьць сьветлы супакой для душы, а чужая зямля хай будзе пухам для спрацаванага цела.
Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча
АйцецЛеў Гарошка
ТРЫЦЦАЦІГОДЗЬДЗЕ БЕЛАРУСКАГА ДУШПАСТЫРСТВА Ў ФРАНЦЫІ
(1946—1976)1
Крыху гісторыі
Беларуская эміграцыя ў болыпай колькасьці зьявілася ў Францыі пасьля 1812 г. разам з адступаючаю напалеонаўскаю арміяю, алеяны ня мелі свайго духавенства, і хоць у болыпай грамадзе жылі ў Ліёне, але не пакінулі па сабе ніякага сьледу.
Другая большая хваля беларускае эміграцыі зьявілася ў Францыі пасьля паўстаньня 1831 г. Тады нямала беларускае шляхты затрымалася ў Парыжы, але яны былі моцна спалянізаваны, і хоць між імі быў нават паэт Аляксандар Рыпінскі2, які нават чытаў лекцыі аб беларусаведзе і выдаў іх асобнаю кніжкаю пад назовам „Bialorus" (Парыж, 18403), але ён разам зь іншымі зацерліся ў польскай грамадзе.
1 Тэкст у выглядзе невялікай брашуры на ю старонак быў выдадзены у Парыжы ў 1976 г. Пры публікацыі захоўваюцца адметнасьці мовы арыгіналу.
2 Аляксандар Рыпінскі (1811 — каля 1900), паэт, фальклярыст, выдавец. Вучыўся ў Віцебскай базыльянскай гімназіі, а пазьней ў школе прапаршчыкаўуДынабургу (сёньня Даўгаўпілс, Латвія). Браўудзелу паўстаньні 1830— 1831 гг. Па задушэньні паўстаньня разам з атрадам перайшоў мяжу з Прусіяй. Ад 1833 г. знаходзіўся ў Парыжы, дзе пасябраваў з Адамам Міцкевічам. Быў сябрам францускай Акадэміі прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю. У1840 г. выдаў у Парыжы дасьледаваньне „Беларусь", дзе ўпершыню сыстэматызаваў беларускую вусную народную творчасьць паводле жанраў і тэматыкі.
3 Rypinski, Aleksander. Bialorus! Kilka slow o poezji prostego ludu tej naszej polskiej prowincji... Paryz, 1840. 228 s.