„10.2.56 г. Даражэнькая Олечка, Даўно ўжо зьбіралася Табе напісаць, але неяк апошне ў мяне з гэтым ідзе туга. Віншую з найбольшай пацехай, маю надзею, што ўжо шмат яна падрасла, падужэла, і маеш меней клопату ды прывыкла меней-болей ходацца, дыкмо палягчэла. Я тако-жмаю „пацеху“. Мойхлопчык ужо„вялікі“ — сядзіць, кажа „тата“ імае 1 зуб. Спачатку трошкі плакаў, але вельмірэдка, цяпер зусім спакойна гуляе з цацкамі. Ноччу ён ніколі не пабудзіў, сьпіць да раніцы і час-ад-часу абое прасыпаем „сьнеданьне“. Як-жа-ж Ты чуешся, Олечка, як Табе прайшлі гэтыя пэртурбацыі?Яхоць пакрычала і памучылася, але ня надта доўга, усяго 8 гадзін, але мела яшчэ розныя болі (яечнікі, спаросты на мейсцы сьляпой кішкі, сыііна і г. д. 3 дні). Цяпер я чуюся вельмі змучанай, так што ледзь-ледзь даю рады збольшага ўправіцца. Усю пору памагае мне Мікола. Але цяпер ужо шмат лягчэй, маю надзею, што летам дайду да толку зь сіламі. Напішы, Олечка, пра сваю сямейку, знаёмых і г. д. Там Вас цяпер вялікая кампанія'. 1 У той час у Мюнхене ў сувязі з працай Беларускай рэдакцыі Радыё „Вызваленьне“ ды Інстытуту вывучэньня СССР, а таксама выданьнем газэты „Бацькаўшчына" стварылася кола беларусаў, значнай часткай з былых студэнтаў Лювэнскага ўнівэрсытэту. Пасылаю тваёй малой пару рэчаў, зь якіхмой ужо вырас. Наздавалі мне тут суседкі кашулек, што дагэтуль яшчэ і не шыла, але вось ужо думаю пачынаць, бо тыя ўжо малыя. Затым, Олечка, усяго Вам найлепшага і прывітаньні, а Цябе цалую моцна. Твая Ніна“. Ніна Абрамчык амаль ня мела сябровак у блізкай адлегласьці. У тагачаснай Францыі можна было знайсьці беларусаў, але яны былі раскіданыя па рэгіёнах. У самім Парыжы лік ішоў мо на колькі дзясяткаў, быў Беларускі дом — кватэрка на Rue des Gravilliers, што выкарыстоўвалася як арганізацыйны офіс, ладзіліся багаслужбы айцом Львом Гарошкам... Але ж Абрамчыкі жылі па-за горадам, у Вільпэнце. I калі раней „першая лэдзі“ магла лягчэй выбірацца на мерапрыемствы суродзічаў, часам нават з мужам па-за Францыю, то пасьля нараджэньня сына яе сьвет вельмі звузіўся. Мацярынскія абавязкі сталі на першае месца. Але ж адукаванай жанчыне (за плячыма навучаньне ў Віленскім унівэрсытэце) трэба было й яшчэ нешта, каб заняць галаву. Некалі яна пісала апавяданьні пад псэўданімам Ніна Раса, друкавалася ў эміграцыйных пэрыёдыках. Было, што нават сама паспрабавала выдаваць газэту для жанчын — „Беларуска“ — але далей за першы выпуск справа не пайшла. Традыцыйны жаночы занятак, вельмі пашыраны на эміграцыі — вышываньне. Ніна Абрамчык зьбірала схемы ды рабіла вышыванкі, але шукала для сябе й нечага іншага: „27.7.56 г. Даражэнькая Олечка, Даўно абяцаны „даўжэзны“ліст зьбіраецца ў дарогу. Запраўды, зь лістамі ў мяне проста скандальная рэч, неяк не зьбяруся ўзяцца за пяро. Праўда, што амаль ні з кім не перапісваюся. Па вайне, калі ўсе разбрыліся і аселі, дык пашто-ж пісаць. Спачатку было нудна, што і той ня піша і сёй ня піша, што зь ім сталася?А сталася тое, што абсеў, мае тое-сёе, па лягерох не бадзяецца, дык пашто-ж пісаць? Была настолькі наіўнай, што шукала адрасоў праз газэты, агалошаньні, а цяпер настолькі прывыкла, што калі на’т і заблудзіць які ліст, дык чакаю на болей, кабразам, за адным махам адпісаць, a пасколькі болей весткі ня прыходзяць, дык і ляжыць той ліст неадпісаны. Але вось ізноў пачынаю ад цябе. Ці дабрыду даканца? Маю пару лістоў, якія залежаліся, як і Твой. Як-жаж, Олечка, маешся?Ці набрала трошкі энэргіі і пахудзела (я трошкі худзею, бо пасьля родаў асталася тоўстай, як бочка, цяжка было павярнуцца, кажуць, таму й рухлівасьці ня было). Аднак чуюся заўсёды вельмі змучанай, хоць амаль нічога не раблю. Працую, праўда, зранку да вечара, але гэта неяк ідзе вельмі павольна, адно пачынаю, ня скончу, бо ўжо трэба рабіць штось другое, тое тако-ж не канчаецца, і вось так, якланцуг, цягнецца, а ў выніку вечарам балаган усюды, і я прытомленая настолькі, што ледзь-ледзь да ложка дабрыду, каб „адпачыць“ некалькі гадзін, араніцай устаю змучанай, як-бы ўжо поўдня працавала. Чаму гэта так, мне проста дзіўна. Маю-ж сонца, паветра, харчы і ня шмат працы, толькі хатняя, azapod і пару жывёлін (сабака, 20 курэй, столькі-ж кролікаў). Хлопчык мой спакойны, сьпіць добра, вось збліжаецца 8 гадзіна, а ён яшчэ сьпіць, таму села пісаць, заўсёдымыю ў гэту пару, каб удзень пасохла. Гуляе сам добра ў сваёй загародцы, ужо ходзіць, гаворыць некалькі слоў, апошне дык цэлымі днямі кліча „тата“, шукае, дзе ён. Проста ў мяне пытаецца: мама, Тата! Калі хто дзьвярыма скрыпне, дык аж падскочыць з радасьці і кідае гуляць: Тата йдзе! — крычыць і калі пазнае, што ня mama, дык сядзе ў куточку, спусьціць галоўку, засароміўшыся, і маўчыць, нат ня гуляе, толькі потым пачынае бавіцца. Найгорай гэта зь ежай. Пакарміць яго надзвычай цяжка, трэба забаўляць, каб ня думаў, што есьць, і таму недажыўляецца, бракуе яму 2 кг ягонае вагі. Ніколі ня мае ахвоты есьці, ніколі не галодны, вось перакусіць, як прыдзе пара даваць. Кармлю 4разы, зьядае палавіну (не заўсёды на’т), што яму патрэба есьці. Апрача гэтага ўсё рэшта добра, лекар кажа, што ён і так добра выглядае на сваю ежу. А як-жа Твая „Прынцэсска“ з вагой? Ды наогул — ужо мусіць вялікі прагрэс ад таго лісту апошняга і фото. Але-ж і заядлая зь Цябе манархістка! Наўжо Ты верыш у манархію на Беларусі? Мне неяк гэта думка ніколі не прышла на думку. Князі, князі! дзе іхні сьлед? Курганы і мячы ў музэях, Астаткіразбрыліся ў сьвет, Бяруць удзел у чужых падзеях. Так, Радзівілы, Сапегі, Мірскія... Адзін зь Мірскіх (ходзяць чуткі) мые талеркі ў Лёнданскім рэстаране. Радзівіл, дык прьімасьціўся быў амбасадарам „Polski Najnowszej“ у Лёндане, пакуль Бэрут2 „не снял с работы“.Дзе ён цяпер? А чым ты, Олечка, займаешся, апрача „гаспадаркі“? Я — нічым! 'Дроста жаль, што жыцьцё праходзіць міма, „у сваёй хаце“! Так шмат хацелася зрабіць і вось гультайства апанавала, бо што-ж іншае? На’т ня вышываю ўжо — „няма часу“ — проста і пісаць сорамна, бо прыказкі кажуць: хтохоча, то і часмае; ня шукай часу, шукай ахвоту; час з ахвотаю жэніцца. Устрымаюся на гэтых. А ведаеш, маю цудоўныя ўзоры. Мой Найдаражэйшы мне „зафундаваў“ — „Беларускія Узоры“ — альбом, выдадзены ў Менску нядаўна. Але, напэўна, Ты яго також маеш, калі не, Олечка, прыцісьні свайго Найдаражэйшага, хай Табе падарак на нейкую там гадаўшчыну, „на першы зуб“ (мусіць ужо мае шмат зубоў Твая „Прынцэска“ — уАліка 7). Тут ёсьць у французаў звычай, што матка атрымоўвае ад бацькі падарак, калі дзіцё мае 1-шы зуб. Наогул, у іх шмат аказыяў на падарункі! Дык вось, вяртаючыся да альбому: абавязкова ягорасстарайся, калі ня маеш. УЦябе-ж вышывальніца расьце (між іншым, Альгерд любіць вышыванкі і ніткі, таму шчэ пры ім не магу вышываць, бо адбірае). Ведаеш, Олечка, штояраблю апрача „гаспадаркі"? „Праекты“ — проста сорамна, што забаўкамі займаюся. Нікому не кажу, але вось Табе неяк сарвалася зь пяра, дык ужо напішу. „Прап’ём да будучыні трэйцяй" — казаў Купала3. Так вось і ў мяне, усю пору — гэта будучыня! Тое, што прайшло — мы знаем, гэта як прачытаная кніга, цікавая, зь якой трэба ўзяць выснавак: „як ня трэба рабіць блага“. Цяперашнясьць для мяне — гэта зранку да вечара таўкатня, безталковіца, час, які марна прападае, якога шкада, нявыкарыстаны, якога не нагнаць, змарнаваная частка жыцьця. Будучыня — адзіная пацеха і надзея. Вось таму іраблю „пляны“ на будучыню, хоць ведаю, што яны ніколі не прыдадуцца, такія безталковыя пляны. Вось ужо „распрацавала“ ваколіцы, якія знаю, пляны хатаў (захоўваючы нашую цудоўную вёску), яе структуру, якой падобнай ніхто ў сьвеце ня мае. 2 Баляслаў Бэрут (1892—1956), польскі партыйны дзеяч, першы Прэзыдэнт Польскай Народнай Рэспублікі ў 1947—1952 гг., у 1954—1956 першы сакратар ЦК ПАРП 3 Недакладная цытатаз паэмыЯнкі Купалы „На Куцьцю“. Параўнай: „А чарку першую ўзнясём / За цень мінуўшчыны у сеці, /Другой к цяпершчыне прап’ём, /Праславім будучыню трэцяй“. Пляны вуліц, паркаў, дамоў адпачынку, дзе летам „адпачывалі-б“ усе таты-мамы-дзеці з гораду, каб дыхаць сонцам і паветрам бяз пылу, а зімой дзедушкі-бабушкі, каб не задыхацца на печы, а мець сьвежыя пакоі з цэнтральным аграваньнем і ўсім камфортам, які маецца на Зямлі, прынамся тэлевізыя, тэлефон ды ванна з добрым мылам. Бачыш, як гэта з праектам, ці трэйці аркуш паперы хопіць (А Альгерд усё сьпіць, ужо недалёка 9 гадзіна, мусіць, і яму сьняцца праекты, амоз Татам гуляе?). Нат ўжо горача, сонца прыпякае, цяпер у нас сыгякота, але я ў сваім гародзе маю цень і іймат травы, дык цэлы дзень у купальным касьцюме бадзяюся, аж суседкі завідуюць, што мне добра, бо яны носяць даўгія спадніцы, панчохі і высокія каблукі, а я на траве босая. Ськіньце, кажу, і Вам будзе лёгка. Цікава табе мае праекты, пісаць яшчэ, ці мо’ хопіць, каб не занудзіць? Ведаеш, адзін быў вельмі арыгінальным, што на’т Ніколку падабаўся, і прапанаваў падаць яго ў прэсу як дыскутны, але аб ім пісаць ня буду, гэта доўга, ды, пэўне, і нудна. Вось мо’ лепей...“ Праекты добраўпарадкаваньня мястэчка, напэўна, былі часовым хобі. Нідзе пра іх ніхто болей не згадваў. Ніна Абрамчык жыла найперш для сына й мужа. Першы даваў стымул для творчасьці. Дзякуючы апошняму, жанчына была добра абазнаная ў розных падзеях з жыцьця беларускай эміграцыі і знаёмая шмат зь якімі дзеячамі, у ацэнках каторых часта аказвалася даволі катэгарычнай. „30.07.56 Тэлефон перарваў мой ліст, збудзіў Аліка, пішу далей. Вось мо’ лепей: Калыханка Альгерда Сьпі, Альгердка, даражэнькі, Баечкі-баю, Сьвеціць месяц залаценькі Ўлюлечку Тваю. Хай раскажуць Табе зоркі Пра цудоўны Край, Дзе Вясной цьвітуць пралескі, Зелянее гай. Пра зуброў у Белавежы I зялёны Буг, Дзе сягаюць нашы межы, Хто кіруе плуг, I пра замакГедыміна Й белых тры крыжы, Ты, Альгерду, майму сыну, Зорка, раскажы. Нам прышлося на чужыне Жыцьцё каратаць, А Табе з высотаў, Зорка, Увесь наш Край відаць. Сьпі, Альгердка, даражэнькі, Баінькі-баю, Сьвеціць месяц залаценькі Улюлечку Тваю! Пастараюся на гэтым і закончыць, бо запраўды ліст ужо выйшаў больш як „даўжэзны“. Прыяжджалі тут Грышкевічы. Страшнае ўражаньне, проста кашмарнае на мяне зрабіла Раіса. Зусім яна не зьмянілася, асталася той самай Раісай Жукоўскай, мяшчанкай Пружанскай Горкі, не памаглі ёіі на ’т яе 2 дыплёмы. Шкада мне яе вельмі. На ўсіх злосная-злосная, паводлеяеўсе іўсё —„нічога ня вартае сьмяцьцё“. Яна сказала: „Беларускі Народ — гэта няздарная жаба, якая нягодная жыць“ і што ёй сорамна, што яна належала да гэтага народу. Тут ужо на’т Вінцук ня вытрымаў, але яна патрапіла яму „замкнуць рот“. За такіярэчы — павесіцьмала. Ну, што-ж,„хай з дарогі, хто слаб, адыходзе", казаў Танк.