Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
16.	Случчакі: Драматычны абразок з часоў Слуцкага паўстаньня. Аўтограф. — 24 с.
17.	Сучасны людаед: скетч. Ксэракопія аўтографа. — 7 c.
18.	Таямніца замчышча: Аповесьць. 2 часткі. Друкаванае выданьне. — 19 с. Старонкі часопіса „Моладзь" (?).
19.	Шапка-няўгледка: П’еска ў 2-х абразкох для дзяцей сярэдняга веку. Крыніца, 1947. Друкаванае выданьне. — 16 с. (Скаўцкая бібліятэчка. №3).
20.	Я мушу жыць! Апавяданьне. Остэргофэн, 1948 (?). Варыянты. Аўтограф, ксэракопія. — іо с.
ПРАСКІЯ БЕЛАРУСЫ
Беларуская прысутнасьць у міжваеннай Празе на сёньня дасьледавана лепей, як, напрыклад, у Латвіі або паваеннай Францыі. Ёсьць артыкулы, прысьвечаныя асобным дзеячам, ёсьць нават абароненая дысэртацыя на тэму „Беларуская дыяспара ў Чэхаславакіі (1921— 1938)“, абароненая Андрэем Бучам у 2012 г. Тэма выклікае сталую цікавасьць таксама ва ўкраінскіх дасьледнікаў. Мы ведаем пра студэнцкае жыцьцё ў Чэскай сталіцы ў 1920-х ды пра лёсы асобных студэнтаў, пра дзеячаў БНР, што аселі тут, пра пэрыёдыкі, праЛарысу Геніюш, дзякуючы яе „Споведзі"...
Аднак пакуль не зьявілася абагульняльная праца, штораскрывала б зьмест фэномэна „праскі беларус“, сістэмна прадстаўляла б розныя аспэкты беларускай прысутнасьці ў Чэхаславаччыне, вызначала б месца Прагі ў ліку асяродкаў беларускай дыяспары.
Менавіта таму мы ў гэтым выпуску „Запісаў БІНіМ“ адмыслова зьвяртаемся да тэмы беларускай прысутнасьці ў Празе. Галоўная мэта — паказаць існуючы стан дасьледаваньняў, найперш біяграфічных. У вывучэньні ключавых постацяў „праскіх беларусаў“ на сёньня застаецца багата пытаньняў без адказаў. Шмат якія дакумэнты й пэрыёдыкі застаюцца маладаступнымі для дасьледнікаў. Зьмешчаныя ніжэй матэрыялы, магчыма, дапамогуць запоўніць некаторыя лакуны.
Тамаш Грыб
ЛІСТ ДА СЫМОНА РАК-МІХАЙЛОЎСКАГА
Эпісталярная спадчына Тамаша Грыба даволі разнастайная, раскіданая па архівах і зборах розных краінаў, безумоўна, вартая вывучэньня й публікаваньня. Можна толькі дзівіцца, што пры даволі актыўнай цікавасьці да асобы дзеяча ад пачатку 1990-хгг. дасёньня яшчэ ня складзены ні збор ягонай публіцыстыкі, ні эпісталярнай спадчыны.
Прапанаваны тут увазе чытачоў ліст з фондаў Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусь' ,напісаныўі 921 г.Утойчас Тамаш Грыб, сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў (БПС-Р), чалец Народнай Рады БНР жыў у Коўна, а ягоны адрасат Сымон РакМіхайлоўскі (1885—1938) быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Барунах ды настаўнікам Віленскай беларускай гімназіі, а ў наступным годзе стаў дэпутатам у Польскім сойме. Ліст напісаны хутка пасьля заключэньня Рыскай мірнай дамовы, што амаль на два дзесяцігодзьдзі падзяліла Беларусь. Відаць, адной з рэакцыяў на падзею стаў пошук вінаватых у тым, што адбылося, і для Тамаша Грыба адказ відавочны — польскаарыентаваныя беларускія палітыкі. Эмацыйнасьць і красамоўнасьць аўтара ліста сьведчаць пра тое, наколькі балюча ўспрымалася тая дамова ды палітыка палякаў у дачыненьні беларусаў. Дакумэнт важнырэпрэзэнтацыяй палітычнай і грамадзкай пазыцыі Тамаша Грыба, а таксама адлюстраваньнем характару дачыненьня ў беларускімруху пачатку 1920-хгг. Магчыма, гэты дакумэнт некалі зойме сваё месца ў томе эпісталярыяў дзеяча.
' Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 459. Воп. 1. Спр. 3. Копія ліста перададзеная для публікацыі Арсенем Лісам. Пры публікацыі захоўваюцца асаблівасьці мовы арыгіналу.
Вельмі паважаны грамадзянін Сымон Рак-Міхайлоўскі!
У мінулым мы шмат у чым зьвязаны паміж сябе — супольная праца ў БСГ2, у ЦБ BP3, у СКР з’езда4, у Радзе БНР і наогул усёй грамадзка-палітычнай працай з самага пачатку актыўнага змаганьня за нацыянальна-дзяржаўнае і сацыяльнае адраджэньне нашай Бацькаўшчыны; усё гэта кладзе на нас вялікі абавязак у пэўнай меры быць шчырымі, каб проста адзін аднаму глянуць у вочы і адкрыта сказаць праўду. Гэтую праўду, можа быць, балючую, прыкрую, але я мушу Вам сказаць.
Нас цяпер разьдзяляе вялікая мураваная сьцяна, не чуем мы адзін аднаго, хаця ж часамі і вельмі голасна гамонім. Гэтую сьцяну паміж намі збудавалі польскія акупанты з іх нечувана дзікімі зьдзекамі над нашым народам, з іх пыткамі, бізунамі, кайданамі, вастрогамі, сьмертнымі казьнямі па суду і без усялякага сьледзтва і суду.
Мураванай сьцяной польская шляхта хоча аддзяліцца ад беларускіх працоўных мас і от жа частка беларускай народнай інтэлігенцыі пайшла з народам проці ўсіх зьверстваў акупантаў, а другая частка... як не больна... пайшла з панамі і шляхтай проці народа, проці сярмяжнага сялянства.
Успамінаючы словы пакойнага А. Прушынскага5, якія ён сказаў на сходзе старшыні ЧБНК6 гр. Тэрэшчанкі7 ў Менску ў маі 1920 г., калі з
2 Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) — першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Дзейнічала ў 1902—1918 гг.
3 Цэнтральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР) — арганізацыя, якая ў 1917—1918 гг. займалася пытаньнямі фармаваньня беларускага войска й каардынавала працу беларускіх вайсковых радаў. Сымон Рак-Міхайлоўскі ў 1917 г. узначаліў Часовы выканаўчы камітэт ЦБВР.
4 На Першым Усебеларускім кангрэсе Тамаш Грыб і Сымон Рак-Міхайлоўскі ўваходзілі ў кіраўніцтва Аб’яднанай сацыялістычнай фракцыі рэвалюцыйных народнікаў і грамадоўцаў.
5 Маецца на ўвазе Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун, 1887—1920), літаратар, грамадзкі дзеяч.
6 Часовы Беларускі нацыянальны камітэт (ЧБНК) — грамадзка-палітычная арганізацыя, каардынацыйны орган беларускага нацыянальнага руху ў часе польска-савецкай вайны 1919—1920 гг. на тэрыторыі падкантрольнай польскім вайсковым фарміраваньням. У Прэзідыюм ЧБНК уваходзіў Аляксандар Прушынскі.
7 Кузьма Цярэшчанка (1888—1922), грамадзка-палітычны дзеяч, у 1919 г. быў абраны на пасаду старшыні ЧБНК.
дня на дзень польскія акупанты мусілі пакінуць Менск пад напорам беларускіх сялянскіх паўстанцаў — „Мы арганізуем шляхту і створым беларускае войска“ — я цяпер толькі добра ўразумеў увесь сэнс гэтых трагічных слоў беларускага паэта. А. Прушынскі хацеў бачыць нашую Бацькаўшчыну не сялянскай працоўнай дзяржавай, а шляхецкай, абапертай на збройную сілу польскіх штыкоў.
Дык ці адзін толькі так думаў А. Прушынскі — не памылюся, калі скажу, што і Вы, і ўсе тыя, што зрабілі раскол 13.XII.1919 г.8 у Радзе Рэспублікі, безумоўна, так сама думалі. A гр. В. Іваноўскі9, то і далей нават пайшоў — ён проста адкінуў думку аб беларускай дзяржаўнасьці як не на часе, і цьвёрда настаіваў на далучэньні Беларусі да Полыпчы, каб за гэта атрымаць культурна-нацыянальную аўтаномію. Усіх тады вабіла думка аб граніцах Польшчы 1772 г. і аўтаномная Беларусь з панскай ласкі...
Мы ж гэтую думку рашуча адкінулі. Мы сталі на іншы шлях, на шлях рэвалюцыйнага змаганьня за прывярэньне волі Беларусі.
Памятую, яшчэ пакойны Іван Луцкевіч10 нам цьвердзіў: „У нас мала інтэлігенцыі, мы не можам рабіць актыўных выступленьняў“ — а ў Менску гэта стала догмай усёй рэальнай палітыкі „Найвышэйшай Рады“. Штодня ў гутарцы з кім толькі, бывала, ні спаткаешся, адно толькі і чуеш: „У нас мала ёсьць інтэлігенцыі, у нас няма інтэлігенцыі“.
Араз помню, то я з гр. Ігнатоўскім11 амаль што ні пакалацілі гр. Сераду12 за гэты бязглузды „вопль душы збалелай“. Мы яму стараліся вытлумачыць, што гэта ёсьць ні што іншае, як правакаваньне беларускай справы. Мы самі добра ведаем, што ў нас ёсьць і чаго няма, але заўсёды цьвярдзіць аб тым, што ў нас „мала інтэлігенцыі“, або што ў нас „зусім няма інтэлігенцыі" — гэта, безумоўна, прынасіла толькі шкоду ўсяму беларускаму высвабадзіцельна-адраджэнскаму руху. Бо ўзапраў-
8 13 сьнежня 1919 г. адбыўся раскол Рады БНР на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. Іх старшынямі сталі адпаведна Язэп Лёсік і Пётра Крэчэўскі.
9 Вацлаў Іваноўскі (1880—1943), палітычны дзеяч, у 1920 г. ён як упаўнаважаны Найвышэйшай рады БНР удзельнічаў у беларуска-польскіх перамовах, выступаў за фэдэрацыю Беларусі з Польшчай.
10 Іван Луцкевіч (1881—1919), грамадзкі й палітычны дзеяч, публіцыст.
11 Усевалад Ігнатоўскі (1881—1931), грамадзкі й палітычны дзеяч, гісторык, пасьля расколу БСГ ўваходзіўу ЦК БПС-Р
12 Янка Серада (1879—1943), грамадзкі й палітычны дзеяч, публіцыст, пэдагог, у красавіку—траўні 1918 г. — Старшыня Рады БНР.
ды гэта было на руку толькі польскім акупантам, каторыя, па майму глыбокаму перакананьню, зусім сьвядома мусіравалі гэткія думкі, каб потым сказаць: „Цож, панове, у вас такмало інтэлігенцыі, Беларусь мы тылько збудуем“і г. д.
Самы сабой, лягічны вынік тут зусім быў ясны — будуйце, паночкі, а нам толькі дайце ўзгадаваць праз школу новае пакаленьне.
А польскім акупантам гэтае і трэба было, яны сваё зрабілі, яны сумелі вырваць ад „Найвышэйшай Рады“ згоду на культурна-нацыянальную аўтаномію і гэтым самым ануляваць ідэю незалежнай беларускай дзяржаўнасьці.
Заява пана Скульскага13, міністра Прэзідэнта польскай дзяржавы варшаўскім карэспандэнтам, што беларусы адмаўляюцца ад сваёй дзяржаўнасьці і згаджаюцца на культурна-нацыянальную аўтаномію ў межах польскай дзяржаўнасьці, як бура з навальніцай праняслася над нашым родным краем і перуном ударыла ў маладое, яшчэ не акрэпшае дрэўца беларускай дзяржаўнасьці.
Што дало права п. Скульскаму рабіць гэткую заяву? Хто адрокся ад беларускай дзяржаўнасьці? — „цёмна вада ва облацех“, як той казаў. „Найвышэйшая Рада“ пусьцілася на тайную дыпляматыю, пачала выдумляць разныя спосабы скрыць свой грэх і, як той грэшны Адам ў раі, прыкрывае свой сорам фігавым лістком — ЦБНК14, які, па азначэньні гр. Тэрэшчанкі, быў страхой „Найвышэйшай РадьГ пасьля таго, як паявіліся пратэсты ад віленскіх і ад гарадзенскіх беларускіх арганізацый, „тожэ“ выносіць пратэст.
Але грош цана была гэтаму пратэсту. Міністр прэзідэнт польскай дзяржавы п. Скульскі больш меў аўтарытэту і нават больш таго: яго словы пачула ўся Эўропа і паверыла яму. Пачулі гэта і паверылі — бо ім гэта зусім на руку — „усясільныя бальшавікі“.
I вось у час рыжскіх мірных перагавораў „усясільныя бальшавікі", прызнаўшы незалежнасьць Украіны, дамагаюцца прыняць у склад дэлегацыі, як самаісную старану, дэлегацыю ад Украінскай незалежнай Савецкай Рэспублікі.
Ясна — незалежная Украінская Савецкая Рэспубліка была фікцыя, але затое ўсё украінскае грамадзянства ад самага правага канца аж да левага моцна стаіць на грунце незалежнасьці сваёй баць-