Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Геапалітычная сітуацыя ўскладнялася й тым, што ў сакавіку 1918 г. у Бэрліне адбылася сустрэча прадстаўнікоў кіруючых партый Рэйхстагу з кіраўнікамі польскіх арганізацый. Разглядалася пытаньне пра магчымасьць перадачы Нямеччынай беларускіх земляў Гарадзеншчыны й часткі Меншчыны Полыпчы ў якасьці кампэнсацыі за адмову палякаў ад прэтэнзіяў на Пазнаньшчыну. У сувязі з гэтай сустрэчай Выканаўчы Камітэт Рады ПершагаЎсебеларускага зьезду й Народны Сакратарыят БНР накіравалі нямецкаму рэйхсканцлеру Гэртлінгу мэмарандум, заяўляючы, што „падобны акт (перадача зямель беларускіх Польшчы) парушыў бы самыя жыцьцёвыя інтарэсы беларускага народу і значнай большасьці нацыянальных меншасьцяў Беларусі і была б палічана народнымімасамі, як цяжкая зьнявага^.
17 сакавіка 1918 г. Віленская Беларуская Рада накіравала тэлеграму на імя Імпэрскага канцлера, старшыні Рэйхстагу й генэрала Людэндорфа з рашучым пратэстам супраць плянаванага падзелу тэрыторыі Беларусі. Выказала свой пратэст і Беларускае Народнае Прадстаўніцтва. Як адзначаў сябра Рады БНР Пётра Крэчэўскі: „выхаду не было, a чуткі ірозныя навіны ўсё расьлі... Краіна зь пятнаццацімільённым насельніцтвам, пра якую раней амаль ніхто ня ведаў, ці больш правільна, не хацеў ведаць, стала арэнаю міжнародных несумленных
16 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 77 адв.
17 Замежная Беларусь... С. 55
18 Гоман. 1918. 29 сакавіка.
пагадненьняў, — пра яе ішла спрэчка-гутарка ўжо ў Германскім Рэйхстагу. Там, пад уплывам палякаў і іншых, партыя Рэйхсканцлера, a пра гэта Рада мела дакладныя зьвесткі, схілялася да падзелу Беларусі, але, з другога боку — ваенная партыя стаяла за незалежнасьць і непадзельнасьць Беларусі“19. Умовы й гандаль беларускім народам і тэрыторыяй паміж палякамі ды немцамі патрабавалі выяўленьня юрыдычнага аблічча Беларусі. Нельга было пратэставаць супраць падзелу, калі дзялілі тыя, каму яшчэ належаў сувэрэнітэт над Беларусьсю й для каго гэты падзел быў толькі нутраной справай Расеі.
25 сакавіка 1918 г. была прынятая Трэцяя Ўстаўная грамата, якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай і вольнай дзяржавай. На падставе гэтага акту было заяўлена пра скасаваньне ўсіх старых дзяржаўных сувязяў, а Народнаму Сакратарыяту даручалася зьвярнуцца да зацікаўленых бакоў з прапановай перагледзець умовы Берасьцейскага міру.
Безумоўна, такога хуткага разьвіцьця нацыянальнай ідэі, якое завяршылася пасьля Першага Ўсебеларускага зьезду абвяшчэньнем БНР з органам краёвай улады ў асобе Народнага Сакратарыяту, ня ведала ніводная краіна. Як слушна зазначыў Пётра Крэчэўскі, „гэта мог зрабіць толькі народ-тытан, якому па спадчыне ад продкаў перайшлі гатовыя формы дзяржаўнага будаўніцтва^0; „Незалежна ад таго, што рыхтуе нам лёс — плаху па судзе народу ціружы, якімі будзе ўсыпаны наш шлях да дасягненьня адзінай, непадзельнай Беларусі — мы прымем аднолькава, але ідзём да гэтага з адкрытымі вачамі — бо толькі ў гэтым у дадзены момант бачым выратаваньне Беларусі^'.
Пётра Крэчэўскі як сябра Выканаўчага Камітэту Рады Ўсебеларускага зьезду, а пасьля й Рады Беларускай Народнай Рэспублікі быў актыўным удзельнікам падрыхтоўкі й выданьня Першай і Другой Устаўных грамат да народаў Беларусі й Акту абвяшчэньня 25 сакавіка 1918 г. незалежнасьці БНР. 19 лютага 1918 г. дзеяч увайшоў у склад першага беларускага ўраду — Народнага Сакратарыяту, у якім заняў пасаду дзяржаўнага кантралёра. Потым, на працягу 1918 г., Пётра Крэчэўскі займае шэраг важных урадавых пасадаў: народнага сакратара фінансаў, народнага сакратара гандлю й прамысловасьці.
19 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 79.
20 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3Спр. 765. Арк. 77.
21 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 765. Арк. 8о.
Ужо ў красавіку 1918 г. на разгляд Рады БНР Язэп Варонка й народны сакратар фінансаў Крэчэўскі прапанавалі праект увядзеньня беларускай нацыянальнай валюты — выпуск беларускіх крэдытных білетаў, якія забясьпечваюцца„древесной валютой“(коштам таварнага лесу)22.
У траўні 1918 г. Пётра Крэчэўскі склаў праграму разьвіцьця фінансаў і гандлю, якая прадугледжвала комплекс мерапрыемстваў па фармаваньні ўласнай фінансава-крэдытнай сістэмы Беларускай Народнай Рэспублікі. Так, плянавалася скіраваць свае намаганні на „атрыманьне зьнешніх займаў, як аснову прызнаньня Рэспублікі й умацаваньня становішча ўласнай валюты"23. Прапаноўвалася ўвядзеньне дзяржаўнай манаполіі на вытворчасьць і продаж запалак, а таксама на прадукцыю заводаў выпуску сьпірту з абмежаваньнем продажу сьпіртных напояў у краіне, згодна зь фінляндзкай сістэмай. У ліку першачарговых захадаў у падатковай галіне да поўнага афармленьня апарату ўлады й правядзеньня ў жыцьцё сістэмы зьбіраньня прагрэсіўнага падушнага падатку плянавалася ўстанавіць аднаразовы збор. Пры заключэньні гандлёвых пагадненьняў прапаноўвалася дабівацца зьніжэньня да мінімуму пошліны на прадметы экспарту, а таксама ажыцьцяўленьне свабоднага экспарту жывёл і птушак24.
Трэба адзначыць, што Пётра Крэчэўскі займаўся ня толькі тэарэтычнай распрацоўкай праектаў, але й практычнай дзейнасьцю па іх рэалізацыі. Так, 24 красавіка 1918 г. ён узначаліў Цэнтральную беларускую гандлёвую палату. Гэтая ўстанова вырашала пытаньні тавараабмену й забесьпячэньня насельніцтва Беларусі неабходнымі прадуктамі харчаваньня. У верасьні 1918 г. Пётра Крэчэўскі разам зь Фёдарам Вернікоўскім накіраваліся ва Украіну з мэтаю заключэньня пагадненьня аб тавараабмене з урадам краіны-суседкі. 27 верасьня 1918 г., закончыўшы сваю місію, яны вярнуліся ў Менск. 3 украінскім урадам была дасягнута поўная згода ў пытаньні тавараабмену: узамен на ўкраінскую муку, цукар, мыла БНР абавязалася пастаўляць лесаматэрыялы, дровы, запалкі. Усе тавары й прадукты, якія вывозіліся з Украіны ў Беларусь, павінны былі праходзіць цераз Кіеўскую Беларускую гандлёвую палату на чале зь Мітрафанам Доўнар-Запольскім і там рэгістравацца з умовай зьніжэньня мытных пошлінаў і цэнаў на тавары.
Згода Міністра гандлю й прамысловасьці Ўкраіны на рэгістрацыю й вываз тавараў толькі цераз Кіеўскую Беларускую гандлёвую палату
22 НАРБ. Ф. бо-п. Воп. 3. Спр. 759. Арк.11; Мннская газета. 1918.19 апреля.
23 НАРБ. Ф. 325. Воп. 1. Спр. 8. Арк. 120.
24 НАРБ. Ф. 325. Воп. 1. Спр. 8. Арк. 120.
паставілі на чаргу пытаньне вагонаабмену. I па ім зь Міністэрствам шляхоў зносінаў Украіны была дасягнута дамоўленасьць. Далейшай задачай Цэнтральнай Беларускай гандлёвай палаты ў Менску была неабходнасьць канчаткова замацаваць усе падпісаныя пагадненьні праз дазвол на ажыцьцяўленьне гэтага ад нямецкіх акупацыйных уладаў25.1 тут быў дасягнуты посьпех — акупацыйныя улады прызналі дамоўленасьць, абяцаючы вызваліць тавары ад рэквізыцыі на чыгунцы26. У Мазыры, Лунінцы, Рэчыцы, Гомелі, Полацку й Воршы Беларуская цэнтральная гандлёвая палата адкрыла рэгістрацыйныя пункты. Такім чынам, дзякуючы намаганьням Пётры Крэчэўскага былі зробленыя важныя крокі ў кірунку наладжваньня гандлёва-эканамічных адносінаў БНР з УНР.
Пры канцы 1918 г., пасьля таго, як было заключана пагадненьне паміж Літоўскай тарыбай і Віленскай Беларускай Радай, Пётра Крэчэўскі выконваў абавязкі камісара ў Гарадзенскім павеце.
На заканчэньне 1919 г. у Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі адбыўся раскол. Прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў і Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў, ня згодныя з паланафільскай пазыцыяй прадстаўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі й кіраўніка Ўраду БНР Антона Луцкевіча, на паседжаньні 13 сьнежня 1919 г. абвесьцілі пра стварэньне Народнай Рады БНР на чале зь Пётрам Крэчэўскім.
3 прычыны неспрыяльных абставінаў, Рада і Ўрад БНР на чале з Вацлавам Ластоўскім былі вымушаны падацца ў эміграцыю ў Коўна. Умовамі Рыскай мірнай дамовы 1921 г. тэрыторыя Беларусі была зноў падзеленая, гэтым разам паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. У тых надзвычай складаных абставінах Радзе БНР не заставалася нічога іншага, „як толькі захаваць сябе, як найвышэйшую беларускую ўладу, каб прыпамінаць аб ідэалах незалежнай Беларусі як свайму народу, такіЭўропе"27.
Знаходзячыся ў эміграцыі, Пётра Крэчэўскі мэтанакіравана й пасьлядоўна бараніў ідэалы незалежнасьці Беларусі. Вялікім посьпехам Рады БНР і асабіста яе Старшыні сталі вынікі Ўсебеларускай палітычнай нарады, што адбылася 25 верасьня 1921 г. у Празе. Тут было прынятае рашэньне, што „адзіным заканадаўчым органам Беларусі
25 Гоман. 1918. № 79.
26 Новый вестннк. 1918. 30 сентября.
27 Станкевіч, А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня... С. 7.
зьяўляецца Рада БНР, маючая пераемнасьць улады ад Усебеларускага Кангрэсу 19172. і што адзінай адказнай уладай Беларусі зьяўляецца ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі, маючы мандат ад Рады БНР"28.
Неабходна адзначыць, што сябры Рады і Ўраду БНР апынуліся на эміграцыі ў цяжкім маральным і матэрыяльным становішчы. Урад Летувы вырашыў скарыстаць з сітуацыі і прапанаваў Вацлаву Ластоўскаму — Старшыні Рады Міністраў БНР — „службу на акрэсьленай пэнсыі і нейкую, для вока, беларускую культурную працу, замест шырокага супрацоўніцтва зь Беларускім Урадам на падставе ўмовы н кастрычніка 1920гЛ9. У1922 г. СтаршыняЎраду БНР Вацлаў Ластоўскі й сябраЎраду Аляксандар Цьвікевіч накіравалі на імя Старшыні Рады міністраў Летувіскай Рэспублікі Гальваноўскага заяву аб мэтазгоднасьці перадачы Вільні ў склад Летувы. Напісаньне гэтай заявы было ўспрынята кіраўніцтвам Рады БНР як здрада дзяржаўным інтарэсам і ў выніку прывяло да адстаўкі з пасады Старшыні Ўраду БНР Вацлава Ластоўскага. Пасьля гэтага часова была ўтворана Дзяржаўная Калегія пад кіраўніцтвам Старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага, куды былі запрошаны, з прычыны адсутнасыр' „людзей за граніцай, зноў Ластоўскі й Цьвікевіч. Аднак ужо пасьля ўсяго таго, што было, — прошлай салідарнасьці не заставалася і адносіны паміж сябрамі ўраду с кожным днём псавалісь, і надалей працаваць у такіхумовахужо было немагчыма"30. 20 красавіка 1923 г. Вацлаў Ластоўскі вымушаны быў пайсьці ў адстаўку й выйсьці са складу Калегіі.
2 лістапада 1923 г. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі і Ўрад БНР, які ўзначаліў Аляксандар Цьвікевіч, канчаткова пераехалі ў Прагу і там „як эмігранты, знайшлі поўную падтрымку з боку Чэхаславацкага Ўраду нароўне з усімі эмігрантамі народу быўшае Расеі"31. Разам з тым, міжнароднае палітычнае становішча да сярэдзіны 1920-х гг. больш-менш стабілізавалася, „асабліва пасьля прызнаньня „Статускво“ пастановай амбасадараў 14 сакавіка 1923 г. за Польшчай і прызнаньнем некаторымі зь вялікіх дзяржаў Антанты РСФСР"32. У такіх умовах „БНРўсімі была забытая й пакінута. Лёс сяброў БНР і Ўраду стаўся такім, як усёй беларускай інтэлігенцыі^3.