Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
28 Замежная Беларусь... С. 63.
29 Замежная Беларусь... С. 125.
30 Замежная Беларусь... С. 125.
31 Замежная Беларусь ... С. 126.
32 Замежная Беларусь... С. 124.
33 Станкевіч, А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня... С. 7.
20 траўня 1924 г. Пётра Крэчэўскі накіраваў мэмарандум у Лігу нацый. У дакумэнце ён зьвяртае ўвагу сусьветнай супольнасьці на тое, што: „бытавое, эканамічнае, тэрытарыяльнае імоўнае адрозьненьне беларускай нацыі ад нацыі вялікарасейскай і польскай, [...] дае права і самой Беларусі абасабленьня ў форме незалежнай рэспублікі"34 і патрабаваў забесьпячэньня належных беларускаму народу правоў: „прымаючы пад увагу пазітыўную спэцыфічнасьць Беларусі ў тэрытарыяльных, эканамічных і нацыянальных адносінах — беларускі народ на падставе [...]усяго вышэйсказанага й выяўленьня сваёй волі на Усебеларускім Кангрэсе 17 сьнежня 1917 г. і пастановы Рады Рэспублікі 25 сакавіка 1918 г., патрабуе поўнай незалежнасьці Беларусі як ад Польшчы, так і ад Расеі"35.
Беларусізацыя, што паступова набірала моц, у адпаведнасьці з адмысловай пастановай Другой сэсіі Цэнтральнага Выканаўчага камітэту БССР ад 15 ліпеня 1924 г. ,Дб практычных захадах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі“, атрымала ў БССР статус дзяржаўнай палітыкі. Прызнаваючы той факт, „што Менск становіцца цэнтрам культурна-нацыянальнай працы ва Ўсходняй Беларусі“, Пётра Крэчэўскі даволі крытычна ставіўся да працэсаў, якія адбываліся ў Савецкай Беларусі ў цэлым. Ён зьвязваў гэта з тым, „што ўся палітычная і эканамічная праца ў Савецкай Беларусі вядзецца чужынцамі, элемэнтам прышлым, нічога супольнага зь Беларусьсю ня маючым. Да гэтае пары Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ня мае сваей беларускай камуністычнай партыі, а мае сэкцыю Усесаюзнай камуністычнай партыі на Беларусі“36. Пры гэтым ён уздымаў даволі слушнае пытаньне, якое датычыла сутнасьці беларусізацыі: „Ці нацыянальная палітыка мусіць быць толькі формай у дзяржаўным зьмесьце пралетарскіх Саветаў, ці форма й зьмест павінны быць беларускімі па істоце, як у нацыянальна-культурным, так і ў дзяржаўным жыцьці народу^7.
Маючы пэўныя посьпехі ў працэсе нацыянальна-культурнага будаўніцтваў БССР,„партыя РКП, цяпер Усесаюзная, хацеламець мандаты БНРяк сувярэннай установы ня толькі на Усходнюю, але і на Заходнюю Беларусь. Торг з гэтага і пачаўся.
34 Замежная Беларусь... С. 138.
35 Замежная Беларусь... С. 139.
36 Замежная Беларусь... С. 128.
37 Замежная Беларусь... С. 4.
Як крумкачы сядзелі за вуглом прыёмшчыкі мандатаў (Аляксандар) Ульянаў і (Зьміцер) Жылуновіч у Бэрліне, прысланыя зьМенску, каб заплаціць сваіх 30 срэбрэнікаў Цьвікевічу за жывую душу Беларускага народу^.
Дарэчы, Аляксандар Цьвікевіч як старшыня Ўраду ня меў ніякага права выступаць ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, так як выключна Прэзідыюм Рады ,мог вясьці размову аб мандатах^4. Таму на Бэрлінскай канфэрэнцыі ў кастрычніку 1925 г. не адбылася перадача мандатаў БНР Ураду БССР. У выніку на канфэрэнцыі Аляксандар Цьвікевіч абвесьціў пра ліквідацыю Ўраду БНР. У той жа час Леанард Заяц і Ўладзімер Пракулевіч, напярэдадні канфэрэнцыі, 4 кастрычніка 1925 г., падалі на імя старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага заяву аб адстаўцы адпаведна з пасады дзяржаўнага кантралёра й дзяржаўнага пісара Ўраду БНР, „прымаючы падўвагу, што пытаньне ліквідацыі Ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі можа быць пастаўлена на павестку дня канфэрэнцыі ў Бэрліне“40. Тым ня менш Л еанард Заяц і Ўладзімер Пракулевіч падпісалі ў Бэрліне пратакол прызнаньня Савецкай Беларусі.
У выніку, як адзначаў Пётра Крэчэўскі: „Цьвікевіч і компанія ліквідавалі сябе і выкінулі свае імёны зь Беларускай Незалежніцкай Групы, але ўстанова як Урад засталася. Выканаўчая ўлада да часу перайшла ў рукі Прэзыдіуму Рады і можэ быць узноўлена, калі гэта будзе патрэбна“41.
Такім чынам, авантура Аляксандра Цьвікевіча зь перадачай мандатаў БНР Ураду Беларускай ССР посьпеху не атрымала дзякуючы пасьлядоўнай і цьвёрдай пазыцыі перш за ўсё Пётры Крэчэўскага. Пра гэта піша й Адам Станкевіч: „Праўда, фармальна гэта йшчэ ня была ліквідацыя беларускай суверэннай ўлады, бо старшыня Рады БНРгэнай перадачы мандатаў не пацьвердзіў і Рада гэта, як насіцелька суверэннай беларускай улады, асталася існаваць далей, але фактычна мала што аставалася ўжо ад гэнай улады, бо-жрадных ужо асталося толькі дватры чалавекі.. Ад гэтага часу ўжо фактычна можна гаварыць не аб беларускай суверэннай уладзе, але аб ідэі суверэннай Беларусі, якую верна перахавалі і пераказалі беларускаму народу гэныя два-тры чалавекі“42.
38 Замежная Беларусь... С. 128.
39 Замежная Беларусь... С. 127.
40 Замежная Беларусь... С. 128.
41 Замежная Беларусь... С. 127.
42 Станкевіч, А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня... С. 8.
Разам з тым Крэчэўскі вельмі балюча ўспрымаў такі ход падзеяў. Ён адзначаў: „Наша няшчасьце ў тым, што на працягу ўсей дзержаўна-адраджэнскай працымы на адпаведных становішчах выканаўчай улады бачылі мала сумленных людзей і цяпер яны апынуліся ў варожым стане свайго народу. Людзі, якія ўчора служылі ідэалу незалежнасьці і будавалі сваю палітычную кар’еру, сёньня яе паганяць...
Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мыўроспачы павінны адмовіцца ад сваіхлепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых (!), а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні.
He апраўдаўшыя народнага даверу рэалісты адыйшлі ў старану ці перайшлі ў варожы стан, а цьверды рамантызм ідэі незалежнасьці і яе дзержаўных устаноў жывець далей і будзе жыць, пакуль жыве сама ідэя“43 .
Але нават у такіх надзвычай цяжкіх, перш за ўсё маральна-псыхалягічных абставінах, Пётра Крэчэўскі працягваў мэтанакіраваную працу па захаваньні й пашырэньні ідэі беларускай дзяржаўнай незалежнасьці. Заканамерным вынікам гэтай працы стаў выхад у 1926 г. зборніку „Замежная Беларусь“ пад ягонай рэдакцыяй.
На старонках гэтага выданьня Пётра Крэчэўскі паўстае перад удумлівым чытачом ня толькі як публіцыст, але й як гісторык, бібліёграф, літаратуразнаўца. У нарысе геаграфічнага, гістарычнага й эканамічнага досьледу „Беларусь у мінулым і сучасным“, які паводле свайго зьместу варты таго, каб быць перавыдадзеным асобна, зьвяртаючыся да гістарычных падзеяў амаль тысячагадовай даўніны, Крэчэўскі абгрунтоўваў права беларусаўжыць самастойным жыцьцём на ўласнай зямлі: „Беларусы, патомкі Крывічоў, Дрэговічоў і Радзімічоў, пачалі сваё гісторычнае жыцьцё з IX стагодзьдзя, на сярэдняй частцы вялікага воднага шляху з „Вараг у Грэкі“.
Hi вялікае перасяленьне народаў, ні татарская навала не зьмянілірубяжоў беларускага разсяленьня, і беларусы да гэтай пары застаюцца ў сваіх старых этнаграфічных межах і заховываюць самы старажытны і несапсованы прыйшлымі ўплывамі славянскі тып"44.
Дзяржаўную незалежнасьць аўтар разглядаў як найвялікшую каштоўнасьць для кожнага народу: „Барацьба народаў і нацый за сваю
43 Замежная Беларусь... С. 131.
44 Замежная Беларусь... С. 31.
незалежнасьць не цяпер пачалась і мусіць не хутка скончыцца. Безканечныя магілы сьведчаць аб гэтай барацьбе, кроўю паліта ўсё мінулае жыцьцё народаў за сваё нацыанальнае адраджэньне і будзе пралівацца яе яшчэ немала“. I ў першую чаргу гэта датычыла продкаў беларусаў. „Ня ўсім вядома, — адзначаў Пятро Крэчэўскі, — што географічнае паложэньне Беларусі не менялась ад самага пачатку існаваньня беларускіх плямён, а беларуская гісторыя была неўпыннай барацьбой за сваю нацыянальную незалежнасьць“45.
Актуальнымі й сёння застаюцца думкі, выказаныя Пётрам Крэчэўскім у артыкуле „Скарына і незалежнасьць“. Ён падкрэсьліваў надзвычай важнае значэньне дзейнасьці Францыска Скарыны як для разьвіцьця беларускай культуры, так і для станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці:
„Без Скарыны і яго друкаў, ніколі беларуская мова не стала б дзержаўнай у Літоўска-Беларускім Княжастве.
Толькі Скарына і яго наступнікі, узгадованыя на яго друках, выратаваліЛітоўска-Беларускае Княства ад поўнага зьліцьця з Польшчай.
Усе ведаюць, што на падставе Скарынінскіх друкаў беларускі народ захаваў сваю самабытнасьць і ня зьліўся з польскай дзяржавай, нягледзячы на тое, што нацыянальнага ўсьведамленьня, у нашым сэнсе слова, тады яшчэ не было“46.
Менавіта „Дух Скарыны і старых традыцый“, — паводле меркаваньня Пётры Крэчэўскага, — „загаварыў раптоўна ізноў і выдзяліў беларусоў з агульна-расейскай лічбы“47 ў часе лесавызначальных падзеяў 1917 года, калі на Усебеларускі зьезд у Мінску сабралася каля 2000 дэлегатаў.
„Знаць добра беларусы чыталі кніжкі свайго першапечатнікадрукара і шанавалі яго запавядзі, калі нават на чужыне, раскідаўшысь па ўсім франтам і заграніцай, вучыліся чытаць і гаварыць па свояму, кабу пэўны момант скінуць зь сябе чужацкую вопратку із’явіцца на першы покліч сваёй Бацькаўшчыны.
З’явілісь усе, верные заветам Скарыны, алелёс не судзіў яшчэ нам вярнуць былую славу нашых продкаў. Незалежнасьцімы не дасягнулі, дзякуючы ворагам пераможчыкам, але мы яе дасягнем. Скарына нам у гэтым зарука“48 — з ўпэўненасьцю сьцьвярджаў Крэчэўскі.
45 Замежная Беларусь... С. 39.
46 Замежная Беларусь... С. 13.
47 Замежная Беларусь... С. 14.
48 Замежная Беларусь... С. 15.
Аўтар акцэнтаваўувагу на найважнейшых і надзвычай актуальных для дзяржаватворчага працэсу ў сувэрэннай Рэспубліцы Беларусь момантах:
— „Без мовы — німа нацыі, без культуры — німа народу і не можа быць Незалежнасьці, сваёй уласнай дзяржавы.
— Народ, адчуўшы ўсю пекнату незалежнага існаваньня, ніколі ня згодзіцца на рабства. Мы бачылі ў самастойным існаваньні росквіт культуры і адраджэньня; таксама, як у братскім еднаньні раней з Польшчай, а потым з Расеяй — заняпад і блізка што ня сьмерць нацыі.
— Цень Скарыны ў сягодняшні дзень яшчэ больш ўзмацуе нашы сілы на змаганьне за сваю Незалежнасць, а ўдзячные сыны Беларусі, пры дапамозе нашых прыяцеляў, яшчэ больш аб’яднаюць навуковыя сілы нашай Бацькаўшчыны ў барацьбе за сваю і культурную і палітычную незалежнасьць"49.
Актыўны палітычны дзеяч, Пётра Крэчэўскі ў душы заўсёды заставаўся паэтам50. Пра гэта сьведчыць цэлы шэраг вершаў, як надрукаваных на беларускай мове, гэтак і рукапісных — рускамоўных, што захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа, а таксама дзьве паэмы.