Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Васіль Захарка быў жанаты зь Пелагеяй Леўцяй, родам з Воласава на Ваўкавышчыне. Былаяна настаўніцай. У 1918—1919 гг. была ў складзе спэцыяльнай камісіі, заснаванай па ініцыятыве Школьнай рады й Беларускага настаўніцкага саюзу ў
Васіль Захарка на магіле жонкі	,,
1	Менску для складаньня праграмы
беларускай ніжэйшай школы23. Памерла яна ў Празе ў 1937 г.
На ўсе падзеі, датычныя Беларусі, Васіль Захарка рэагаваў, даказваючы, што краіна мае права голасу ў сваёй абароне. У лісьце да Народнага камісара замежных спраў РСФСР ад 17 ліпеня 1920 г. пасьля перамоваў дыпляматычнай місіі БНР з Савецкай Расіяй, паказваўяе варожую палітыку ў адносінах да Беларусі24.
Найболып балючай для Васіля Захаркі была справа Вільні й Заходняй Беларусі, якія ў міжваенны час знаходзіліся пад Полыпчай, a 17 верасьня 1939 г. былі занятыя саветамі. Перадача Вільні й часткі Віленшчыны Летуве 10 кастрычніка 1939 г. выклікала пратэст, які праз два дні быў скіраваны на адрас Прэзыдэнта Летувы. Васіль Захарка пісаў пра бяспраўны захоп: „Выходзячы з факта новага парушэньняЛітвой разам з Маскоўшчынай правоў Беларусі і, прымаючы пад увагу безуп-
23 Цэнтральная Беларуская Школьная Рада. Праграмы Беларускае Ніжэйшае Пачатковае Школы. Менск, 1920. С. 4.
24 The Byelorussian Statehood. New York, 1990. P. 259.
рэчны факт таго, што гор. Вільня быў пабудаваны на беларускай зямлі продкамі сучаснага Беларускага Народу, яшчэ ў той далёкі ад нас час (пачатакХП стагодзьдзя), калі літоўцы, раздробленыя на многалічэбныя плямёны і кланы, не зналі яшчэ ня толькі гарадоў, але і вёсак, Беларускі Народ і на гэты раз ня можа пагадзіцца з тым, каб яго ўласнасьцю, гэта знача яго гарадамі і яго землямі, гандлявалі захватчыкі Беларусі, без яго ўдзелу і без яго дазволу^. У гэтым дакумэнце аўтар спаслаўся таксама на пратэст ураду БНР з 1920 г. супраць дамовы Савецкай Расеі зь Летувой ад 12 ліпеня 1920 г.
У 1925—1930 гг. Васіль Захарка быў членам Сацыялістычнай лігі народаў Усходу, якая вызнавала прынцып незалежнасьці й сувэрэннасьці ўсіх нацыяў, што знаходзіліся пад савецкай уладай. 9 сьнежня 1928 г. на імя старшыні Лігі нацыяў ён скіраваў пасланьне, дзе прадставіў свой, беларускі, пункт гледжаньня на справу Вільні: „Яны (польскія дыпляматы й публіцысты — Л. Г.) сьведама маўчаць аб тым, што пад гэтым тэрмінам „Рэч Паспалітая“, прынятымЛюблінскім Соймам у 1569 годзе, разумелася не дзяржава і ня форма кіраваньня, а толькі саюз (унія) дзвюхраўнапраўных, незалежныхдзяржаў: Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Беларуска-Літоўскага або па афіцыяльнаму яго тадышняму назову В. К. Літоўскага. Дзяржава гэтая да прылучэньня яе да Расейскай Імпэрыі неаднойчы ўваходзіла ў цесную сувязь з Польшчай, але юрыдычна ніколі ёй не належала^.
Васіль Захарка быў пасьлядоўным у пытаньні беларускіх межаў. Яшчэ ў 1917—1921 гг. ён не пагаджаўся на саступкі беларусаў на карысьць Полынчы (як Антон Луцкевіч), Летувы (як Вацлаў Ластоўскі), бальшавіцкай Расеі (як Аляксандр Цьвікевіч). Зрэшты, дзякуючы менавіта яму ў кастрычніку 1925 г. ня скончыла сваго існаваньня БНР.
7 красавіка 1942 г. Васіль Захарка пісаўу лісьце да Бэрлінскага Беларускага камітэту самапомачы:
„Здрадна зыйсьці з шляху указанага актам 25 Сакавіка, гэта ня толькі моцна абразіць свой народ, але і запляміць імя сваіх дзяцей.
Беларусь была й мусіць быць выключнай уласнасьцю Беларускага Народу. [...] належыць заўсёды помніць той факт, што паняволеная нацыя, будучы ў падданстве нават найкультурнейшае дзяржавы,
25 Пратэст Захаркі Прэзыдэнту Летувы // Бацькаўшчына. № іо—11 (141—142).
1953С. 2. Перадрукаваны таксама ў: Запісы БІНіМ. № 28. Нью-Ёрк — Менск, 2005. С. 286—288.
26 Прэзыдэнт Захарка ў вабароне Вільні // Бацькаўшчына. № 1—2 (132—133). 1953С. 4.
Васіль Захарка на вуліцы Прагі. Апошні прыжыцьцёвы здымак
палітычна абмяжоўваецца, а гаспадарча і сацыяльна выкарыстоўваецца. [...]
Калі глянуць у аблічча акупантаў Беларусі, то знойдзем, што кожны з іх падобны адзін да другога, з выразнай пячаткаю на твары шэльмы, плута і ката.
Кожны з іх быў на Беларусі не культурным і гуманным правіцелем, а грабежцай, абскурантам і асымілятарам, здольным толькі на выпампоўваньне з Беларусі багацьцяў і на перасьледаваньне і нішчаньне Беларускага Народу, як асобнай нацыянальнай адзінкі“27.
Васіль Захарка лічыў, што павінна Беларусь быць сувэрэннай дзяржавай, бо толькі тады зможа нармальна разьвівацца. Пры гэтым ён спасылаўся на багатую гістарычную спадчыну, высокі ўзровень культуры, заканадаўства й дзяр-
жаўнага развіцьця яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага: „У гэтай дзяржаве стаяла на вялікай вышыні ня толькі культура, але свабода народаў і гаспадарчы дабрабыт"28. Аўтар даказваў вышэйшасьць і першынства беларускай дзяржаўнасьці над расейскай, падкрэсьліваў розьніцу паміж беларускай і расейскай культурамі: „Нельга і недапусьціма, каб культурны чалавек не адрозьніваў беларускае мовы і беларускае культуры адрускае мовы ірускае культуры у сучатымразуменьні гэтага слова. Яшчэ больш недапусьціма залічыць беларускую мову і беларускую культуру дарускаемовы ірускае культуры толькі на падставе таго, што у той час, калі ня было яшчэ Расіі і вялікарускага народу, беларуская мова называласярускаюмоваю. [...]Маскоўшчына ня толькі ў літаратуры, але і ва ўсей цывілізацыі адставала
27 Голас нацыянальнага абавязку // Бацькаўшчына. № 10—11 (141—142). 1953. С. 2; Архівы БНР // Беларус. № 458.1998. С. 6. Гл. таксама: Запісы БІНіМ. № 28. Нью-Ёрк—Менск, 2005. С. 289—291.
28 Zacharka, V. Dzvie kultury і dzvie ekspanzyi // Iskry Skaryny. № 4.1934. S. 42.
ад Беларусі на добрых сто пяцьдзесят гадоў. 3 гэтай прычыны ня ёй было марыць аб якім-небудзь культурным уплыве на Захад ад Масквы. Фактычна яна аб гэтым ніколі і ня думала. Дарогу на захад заўсёды расчышчаў ёй толькі штык“2‘>. Як прыклады прыводзіліся„першы сапраўдны вучоны й першы сапраўдны прасьвяціцель у Маскве“ Сымон Полацкі, запазычаньні рускага заканадаўства са Статуту Вялікага Княства Літоўскага ды інш. Дзеяч зьвяртаў увагу, што саюзы Беларусі з Маскоўшчынай заўсёды зводзіліся да русыфікацыі перадусім праз праваслаўную царкву й цывільныя ўлады30.
У 1926 г. у Празе Васіль Захарка напісаў працу пра беларускае адраджэньне „Галоўныя моманты беларускага руху“, машынапіс якой захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лёндане. Апісаў у ёй падзеі ў Беларусі ад 1917 г. і ўдзел у іх розных асобаў, у тым ліку й свой31. Напісаў таксама брашуру „Беларусь — роля й значаньне яе на Усходзе Эўропы“, якая захавалася у машынапісным варыянце як рэфэрат чытаны 6 сьнежня 1936 г. на паседжаньні Таварыства вывучэньня казацтва32. Ларыса Геніюш у сваіх успамінах пісала пра „Гісторыю Беларусі“ аўтарства Васіля Захаркі: „Пры мне ён пісаў гісторыю Беларусі. Усё жыцьцё на гэта зьбіраў матэрыялы. Усім нашым ахвотна чытаў адрыўкі са свае працы, якую не спыняў да сьмерці“33.
Маючы надзею на вызваленьне Беларусі падчас Другой сусьветнай вайны, Васіль Захарка зьвяртаўся з адпаведным мэмарандумам і да Адольфа Гітлера34, на запрашэньне міністра замежных спраў Нямеччыны езьдзіў у Бэрлін, удзельнічаў у нарадзе беларускай эміграцыі ў Данцыгу (Гданьску) увосень 1939 г.35
6 сакавіка 1943 г. Васіль Захарка напісаў тэстамэнт, паводле якога, сваім наступнікам прызначыў Міколу Абрамчыка. Памёр Прэзыдэнт
29 Zacharka, V. Dzvie kultury і dzvie ekspanzyi... S. 42—43.
30 Zacharka, V. Dzvie kultury i dzvie ekspanzyi... S. 46—47.
31 Захарка, Васіль. Галоўныя моманты беларускага руху // Запісы БІНіМ. №24. Нью-Ёрк, 1999. С. 5—87.
32 Захарка, В. Беларусь: роля й значаньне яе на Усходзе Эўропы // Беларус. № з (49). 1954. С. 4-6; № 4 (50). 1954. С. 4-6; № 5 (51). 1955. С. 4-6; № 3 (53)-1955С. 4-6; № 4 (54). 1955С. 4-6.
33 Геніюш, Ларыса. Споведзь // Маладосць. № 2.1990. С. 142.
34 Грыбоўскі, Юры. Палітычная чыннасць старшыні Рады БНР Васіля Захаркі напярэдадні і ў гады Друтой сусветнай вайны (1938—1943 г.) / / Гістарычны альманах. Вып. 15. Гародня, 2009. С. 118—127.
35 Сачанка, Барыс. „Лёс мой чалавечы..." // Маладосць. № 1.1990. С. 138—139.
Пахаваньне Васіля Захаркі
14 сакавіка 1943 г. і пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе. У пасьмяротных артыкулах ён згадваўся як дзяржаўны муж, вялікі патрыёт, няспынны й нязломны змагар за лепшую долю беларускага народу36. Язэп Найдзюк, на пакаленьне маладзейшы зямляк, пісаў: „Адыйшоў чалавек, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў сваёй Бацькаўшчыне Беларусі і свайму народу. Ён любіў свой край, свой родны куток каля Зэльвы ў Ваўкавышчыне і ўвесь свой народ. Любіў яго й тады, калі ўзгадоўвалі яго бацькі, і тады, калі вучыўся ў расейскіх школах, і тады, калі працаваў як урадавец пры расейскай уладзе, а таксама й тады, калі ў часе рэвалюцыі ў Расеі кінуўся ў вір змаганьня за лепшую долю Беларусі. He зважаў ні на якія перашкоды. He палохаў яго цярністы шлях беларускіх дзеячоў. He палохаў яго ані расейскі, ані бальшавіцкі, ані польскі наступ“37.
Ларыса Геніюш, што пэўны час жыла ў Празе ў Васіля Захаркі, так яго згадвала: „Быў гэта вельмі паважаны чалавек з думкамі толькі праБеларусь. [...]Палітычнай дзейнасціён ніякай не праводзіў, часам толькі пісаў пратэсты супраць бяспраў’я над нашым народам у Лігу Нацыяў, падтрымліваў эміграцыю і меў цесную лучнасць з эміграцыяй другіх народаў — украінскай, рускай. Быў ён беларускім эсэрам.
36 М. A. Vasil Zacharka // Bielaruski Holas. № 14. 09.04Л943. S. 4.
37 Я. H. Васіль Захарка // Беларуская газэта. № 24. 28.03.1943.
У Бога не верыў, але пасля прасіў пахаваць яго па-хрысціянску. УПрагу іх запрасілі чэхаславакі ўжозЛітвы, куды спачатку пераехаў урад БНР. Мелі яны невялікую дапамогу ўрада, а за акупацыі ад Чырвонага Крыжа^. Пра тое, што Васіль Захарка быў шляхетным чалавекам, сьведчаць таксама ўспаміны згаданай вышэй Кіры Фэнц (з дому Леўта) ды захаваная сямейная карэспандэнцыя39.
38 Геніюш, Ларыса. Споведзь // Маладосць. № 1.1990. С. 136—138.
39 Glogowska, Н. Na wygnaniu // Czasopis. № 3. 1993. S. 6—7; Глагоўская, Л. Памяць пра прэзідэнта БНР // Ніва. № 12. 21.03.1999. С. ю.
Васіль Захарка
ЛІСТ
УБібліятэцы Акадэміі навукЛетувы (Аддзелрукапісаў) захоўваецца вельмі цікавая карэспандэнцыя Васіля Захаркі. У Беларускім фондзе 21 у дзьвюх справах 737 і 2193 можна знайсьці ліставаньне Васіля Захаркі з палкоўнікам Дэмідам (Дзьмітрыем) Антанчуком. Датычыць яно супольнага беларуска-ўкраінскага змаганьня за правы сваіх народаў на міжнароднай арэне напярэдадніДругой сусьветнай вайны. Палкоўнік Дэмід (Дзьмітры) Антончук быў афіцэрам арміі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў 1917—1921 гг.: у 1918 г. — жытомірскім павятовым камісарам, у 1919 г. — інспэктарам нацыянальна-культурных спраў УНР, затым дзяржаўным інспэктарам корпусу памежнай аховы УНР, ад 1920 г. — прадстаўніком украінскай вайсковай місіі ў Румыніі. Магчыма, у красавіку 1938 г. ён быў у lipa­se. Хаця ліст да Васіля Захаркі не падпісаны, аднак дата яго й зьмест супадаюць зь лістом Прэзыдэнта БНР, таму можна дайсьці да вываду, што пісаў яго Антончук як адказ на ліст Васіля Захаркі'.