Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
4 Васіль Захарка ў сьпісе на 28 месцы прадстаўлены як „артылерыйскі чыноўнік". Гл.: Сьпісак сяброў Рады І-го усебеларускаго Зьезду // Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей: НАРБ). Ф. 62. Воп. 1. Спр. З-Арк. 23; Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 1. Вільня — НьюЁрк — Менск — Прага, 1998. С. 38.
5 Декрет Совнаркома Западной областн н фронта о роспуске Белорусской Войсковой Рады // За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, i960. С. 20.
У сувязі з наступам немцаў на ўсход 19 лютага 1918 г. Аблвыкамзах уцёк у Смаленск. Арыштаваныя былі вызваленыя й арганізавалі ў Менску паўстаньне супраць бальшавікоў ды згодна з пастановамі Першага Ўсебеларускага кангрэсу перанялі ўладу. 21 лютага 1918 г. стварыўся Народны Сакратарыят Беларусі як выканаўчая ўлада на чале са старшынём Язэпам Варонкам. Васіль Захарка стаў у ім скарбнікам6.
25 сакавіка 1918 г. пад нямецкай акупацыяй была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. У чарговых урадах БНР Васіль Захарка займаўрозныя міністэрскія пасады й дэлегаваўся на найбольш далікатныя перамовы7. У чацьвёртым урадзе пасьля перайменаваньня 11 кастрычніка 1918 г. Народнага Сакратарыяту ў Раду народных міністраў, якая сфармавалася ў лістападзе 1918 г., Васіль Захарка стаў міністрам фінансаў. Прэм’ерам быў Антон Луцкевіч. У сувязі з адыходам немцаў на захад зь Менску сьпярша ў Вільню й далей у Горадню пераносіцца й ўрад БНР, дзе знаходзіўся да канца сакавіка. Васіль Захарка С,за управляюіцего деламй“) разам з Антонам Луцкевічам высылаў ноты пратэсту Рады міністраў БНР: 3 студзеня 1919 г. — польскаму ўраду з нагоды абвяшчэньня палякамі ўсеагульнай мабілізацыі ў Вільні, 8 студзеня 1919 г. — дыпляматычным прадстаўнікам ЗША, Англіі, Францыі й Італіі ў Спа з нагоды выбараў у польскі сойм, прылучэньня Аўгустоўскага ўезду да Польшчы й абвяшчэньня палякамі мабілізацыі ў Вільні8.
У сувязі з канферэнцыяй у Парыжы ў 1919 г. Антон Луцкевіч і Васіль Захарка (як „сэкрэтар стану“) 8 траўня выслалі мэмарыял у справе прызнаньня Беларусі й яе дзяржаўных правоў на этнічныя беларускія землі9.
Пры канцы сакавіка 1919 г. у сувязі з акупацыяй Горадні палякамі ўрад БНР выехаўу Бэрлін, дзе раней была дыпляматычная місія БНР10. Васіль Захарка займаў тады пасаду намесьніка старшыні Рады міністраў. Заняцьце Менску палякамі 8 жніўня 1919 г. давала многім беларускім дзеячам надзею на існаваньне беларускай дзяржаўнасьці.
6 Захарка, Васіль. Галоўныя момэнты беларускага руху. Прага, 1926. С. 31.
7 У розных крыніцах падаюцца розныя склады радаў БНР, але паводле архіўных матэрыялаў Васіль Захарка прынамсі цягам 1918 г. займаўся ў іх фінансавымі справамі. Гл.: Acta Archivalia Albaruthenica. Сш. 2.1993. С. 25— 27, 29-ЗЗ, 35-36.
8 За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі... С. 34—35.
9 За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі... С. 42.
10 Крэчэўскі, Пётра. Беларусь у мінулым і сучасным // Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. Прага, 1926. С. 59.
На просьбу Антона Луцкевіча 24 лістапада 1919 г, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка й Яфім Бялевіч выехалі з Бэрліну праз Прагу ў Варшаву й Менск, куды прыбылі 1 сьнежня. На скліканай 13 сьнежня 1919 г. Радзе дайшло да падзелу на два напрамкі: паланафільскі й незалежніцкі (Найвышэйшая Рада й Народная Рада). Народная Рада аднагалосна выбрала новы Прэзідыюм у складзе: Пётра Крэчэўскі — старшыня, Палута Бадунова й Васіль Захарка — яго намесьнікі, Навум Козіч і Язэп Мамонька — сакратары й новы ўрад: Вацлаў Ластоўскі — старшыня Рады міністраў, Аўген Ладноў — міністар замежных спраў, Яфім Бялевіч — фінансаў, Тамаш Грыб — унутраных спраў, Аляксандар Цьвікевіч — справядлівасьці, Лявон Заяц — дзяржаўны кантралёр, Клаўдыюш Дуж-Душэўскі — дзяржаўны сакратар11. Асобная Найвышэйшая Рада пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча была прызнаная польскімі ўладамі як прадстаўніцтва Беларусі. Пётра Крэчэўскі й Васіль Захарка вымушаныя эміграваць у Нямеччыну, каб ня быць арыштаванымі польскімі ўладамі як Палута Бадунова й Язэп Мамонька. Зь Нямеччыны яны пераехалі ў Коўна. Васіль Захарка быў старшынём дэлегацыі БНР, што на запрашэньне міністра замежных спраў РСФСР Георгія Чычэрына падалася 2 лютага 1920 г. у Маскву. У ліпені 1920 г. Цэнтральнаму Камітэту РСФСР прадставілі шэсьць прапановаў: 1) прызнаньне поўнай незалежнасьці Беларускай Рэспублікі, 2) арганізацыя арміі, з) прызнаньне ўраду Вацлава Ластоўскага, 4) шырокая матэрыяльная дапамога беларускім арганізацыям і ўраду, 5) вызваленьне з турмаў беларускіх дзеячаў, 6) шырокая й хуткая культурна-асьветная праца ва ўсходняй Беларусі12. Савецкім урадам было адкладзена пытаньне аб прызнаньні незалежнасьці Беларусі, а ўрад БНР Вацлава Ластоўскага перанёсься ў Коўна.
Пасьля Рыскай дамовы (без удзелу дзеячаў БНР) Беларусь была падзеленая паміж Расеяй і Польшчай. 26—29 верасьня 1921 г. у Празе была скліканая Першая палітычная нарада беларускай эміграцыі. Мэтай яе было вызначэньне становішча беларускага нацыянальнага руху ў сучасны момант. Васіль Захарка як намесьнік старшыні нарады падпісаў прынятыя на ёй рэзалюцыі: ,Дб слуцкім паўстаньні", „Аб чыннасьці Савенкова", „Аб чыннасьці Балаховіча", „Аб Рыскім трактаце“, „Аб дзяржаўным будаўніцтве Беларусі". У апошняй рэзалюцыі сьцвярджалася, што „Беларусь павінна быць дзяржавай непадзельнай і ні ад
11 Крэчэўскі, Пётра. Беларусь у мінулым і сучасным... С. 6о.
12 Acta Archivalia Albaruthenica. Сш. 4.1993. С. 76.
кога незалежнай. Беларуская Нацыянальная Палітычная Нарада зазначае: а) што адзіным заканадаўчым органам Беларусі зьяўляецца Рада БНР, маючая пераемнасьць улады ад Усебеларускага кангрэсу 19172060, б) што адзінай адказнай уладай Беларусі зьяўляецца Урад БНР, маючы мандат ад Рады БНР“'3.
„Пасьля падачы ў Генуі ў 1922 г. заявы на імя старшыні Рады Міністраў Літоўскай Рэспублікі Гальваноўскага аб перадачы Вільні Літве, на што беларусы ніколі не згаджалісь і не маглі згадзіцца без народнага вырашэньня, Ластоўскі, а таксама і Цьвікевіч, падпісаўшы гэную заяву, змушаны былі падацца ў адстаўку. Адстаўку, у адсутнасьці Старшыні Рады Рэспублікі, прыняў намесьнік старшыні В. Захарко“'4.
На сходзе членаў Прэзыдыюму Рады і ўраду БНР (Пётра Крэчэўскі, Аляксандар Цьвікевіч, Васіль Захарка, Лявон Заяц, Язэп Варонка, Уладзімер Пракулевіч) 23 жніўня 1923 г. пасьля адстаўкі старшыні ўраду БНР Вацлава Ластоўскага стварыўся новы ўрад Аляксандра Цьвікевіча, у якім Васіль Захарка стаў міністрам фінансаў15.
2 лістапада 1923 г. Васіль Захарка выехаў у Прагу, дзе працягваў сваю дзейнасьць як намесьнік старшыні Рады БНР Пётры Крэчэўскага. На скліканай Аляксандрам Цьвікевічам 10 кастрычніка 1925 г. канфэрэнцыі ў Бэрліне не прызнаў Савецкай Беларусі як сувэрэннай дзяржавы. Удзельнічала ў той канфэрэнцыі 17 асобаў, сярод якіх былі прадстаўнікі БССР Аляксандар Ульянаў і Зьміцер Жылуновіч. Дэлегаты з Прагі Лявон Заяц, Уладзімер Пракулевіч і Васіль Захарка прыехалі ў Бэрлін як былыя міністры, згодна з заявай аб адстаўцы, пададзенай Пётры Крэчэўскаму 4 кастрычніка 1925 г.: „Прымаючы пад увагу, што пытаньне ліквідацыі Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі можэ быць пастаўлена на павестку дня канфэрэнцыі ў Бэрліне, просім прыняць, гр. Старшыня, нашу адстаўку, каб мець свабодныя рукі ў абароне БеларускайДзяржаўнасьці, на падставе Усебеларускага Кангрэсу 1917 г. Дзяржаўны кантралёрЛ. Заяц, вык. абав. Міністра фінансаўВ. Захарко,Дзержаўны сэкрэтар У. Пракулевіч“16.
13 Крэчэўскі, Пётра. Беларусь у мінулым і сучасным... С. 63.
14 Крэчэўскі, Пётра. Матэрыялы і дакументы // Замежная Беларусь. Зборнік гісторыі, культуры і эканомікі. Прага, 1926... С. 125.
15 Пратакол Аб’еднанага сходу членаў прэзідыуму Рады і Ураду БНР ад 23 жніўня 1923 г. // За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі... С. 66.
16 Крэчэўскі, Пётра. Матэрыялы і дакументы... С. 128.
Згодна з інструкцыяй: „Дэлегаты Ураду БНР едуць на канфэрэнцыю з інфармацыйнымі мэтамі. [...] Пры разбежнасьці поглядаў, толькі падаўшы адстаўку нарукі старшыні Рады БНР, сябры ўраду могуць прыняць удзел у канфэрэнцыі пэрсанальна, без адказу за іх паводжаньне Ураду “‘7.
Пратакол прызнаньня Савецкай Беларусі падпісалі: Лявон Заяц, Уладзімер Пракулевіч, Аляксандар Цьвікевіч. He падпісаў толькі Васіль Захарка. У пратаколе адзначалася: „У сьвядомасьці таго, што ўлада сялян ірабочых замацаваная ў Менску — сталіцы Радавай Беларусі — запраўдна імкнецца адрадзіць Беларускі Народ культурна, экономічна і дзяржаўна, што Радавая Беларусь ёсьць адзіная рэальная сіла, якая можа вызваліць Заходнюю Беларусь ад польскага іга, у тюўным паразуменьні з краевымі арганізацыямі спыніць існаваньне Ўраду і прызнаць Менск адзіным цэнтрам нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі“'а.
Спробай арганізаваць беларускую эміграцыю была канфэрэнцыя ў Данцыгу (Гданьску) 24—26 лютага 1926 г., на якой таксама прысутнічаў Васіль Захарка19.
Дзеяч да канца жыцьця жыў і дзейнічаў на эміграцыі ў Чэхаславаччыне — у Празе. Узначальваў Таварыства Беларускай Рады, мэтай якога была культурна-нацыянальная праца й дапамога беларускім грамадзянам у Чэхаславацкай Рэспубліцы20. Супрацоўнічаў таксама з расейскай і ўкраінскай эміграцыяй21. Дасылаў допісы ў віленскую беларускую прэсу пра жыцьцё беларусаў у Чэхаславаччыне22. Д а сьмерці Прэзыдэнта БНР на эміграцыі Пётры Крэчэўскага быў ягоным намесьнікам. Ад 8 сакавіка 1928 г. заняў пасаду Прэзыдэнта БНР на эміграцыі й быў ім да 6 сакавіка 1943 г., калі тэстамэнтам перадаў усе паўнамоцтвы Міколе Абрамчыку.
Праскі пэрыяд жыцьця Васіля Захаркі зьвязаны зь дзейнасьцю сярод беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне (Таварыства Беларускай
17 Крэчэўскі, Пётра. Матэрыялы і дакументы... С. 129.
18 За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі... С. 67.
19 Krotki zarys zagadnienia bialoruskiego. Sztab Generalny II Oddzial. C. 396.
20 Беларускае жыцьцё ў Чэхаславаччыне // Сялянская Ніва. № іо. 29.01.1927.
С.2.
21 Ліст да В. Захаркі // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы. Аддзел рукапісаў. Фонд 21-2193. Арк. 1.
22 Дабрасельскі. Беларуская калёнія ў Празе-чэшскай // Сялянская Ніва. №3.
24.01.1926. С. 2—3.
Рады) і міжнароднай актыўнасьцю ў абароне правоў Беларусі. Выкарыстоўваў кожную нагоду, каб распавесьці ў міжнароднай прасторы пра несправядлівы лёс беларускай нацыі. Пісаў мэмарыялы й пратэсты ў Лігу нацыяў, дыпляматычным прадстаўніком іншых краінаў. Дзе толькі змог, выступаў у абароне правоў беларусаў. Прымаўудзел у арганізаваньні беларускіх нацыянальных мерапрыемстваў, такіх як угодкі БНР, выстава беларускіх выданьняў у Празе. Зьбіраў Беларускі архіў.