Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
Дзякуючы Ўладзімеру Калесьніку ў беларускім літаратуразнаўстве зафіксавалася паняцьце „Праскі эпісталярый"19. Ядром гэтай важнай з гістарычнага пункіу гледжаньня карэспандэнцыі сталі лісты Ўладзімера Жылкі, Тамаша Грыба, Ігната Дварчаніна ды іншых дзеячаў, якія ці
18 Калеснік, Уладзімір. Ветразі Адысея: Уладзімір Жылка і рамантычная традыцыя ў беларускай паэзіі... С. 5.
19 Калеснік, Уладзімір. Пражскі эпісталярый // Усё чалавечае: Літаратурныя партрэты, артыкулы, нарысы. Мінск: Мастацкая літаратура, 1993. С. 244— 357-
Уладзімер Калесьнік. 1970-я гг. Здымак з фотатэкі часопісу „Роднае слова“
пры сваім непасрэдным удзеле, ці апасродкавана вызначалі беларускі палітычны спэктр, былі ў авангардзе беларускага культурна-асьветніцкага руху ў сталіцы Чэхаславаччыны 1920—1930-х гг.
3 пазыцыяў сёньняшняга дня знаёмства аўтара гэтых радкоў з дакумэнтальнай фактаграфіяй (лістамі) дае падставу гаварыць пра тое, што дасьледнік сваімі пошукамі, падказанымі са Славакіі, цікавай, прадстаўнічай перапіскай зь Людмілай Краскоўскай запачаткаваў яшчэ адну важную для літаратуразнаўства крыніцу, якую можна назваць „Браціслаўскі эпісталярый“.
У распараджэньні аўтара гэтых радкоў аказалася ліставаньне Уладзімера Калесніка й Людмілы Краскоўскай 1960-х, 1970-х, а такса-
ма пачатку 1990-х гг. Яно захоўвалася ў асабістым архіве апошняй у Браціславе. Паколькі часткі тае карэспандэнцыі разышліся па розных архівах, дзяржаўных і прыватных, некалькіх краінаў (Славакіі, Украіны, Беларусі), думаецца, даволі цяжка гарантаваць стопрацэнтную захаванасьць усіх лістоў. Але тое, што мы маем, даволі поўна прадстаўляе храналёгію й лёгіку ліставаньня. Непрадстаўленасьць лістоў 1980-х гг. можна патлумачыць (і гэта вынікае зь ліставаньня) рознай інтэнсіўнасьцю працы дасьледніка над вывучэньнем жыцьця й творчасьці Уладзімера Жылкі, важная рыса якой была падведзеная выданьнем у 1977 г. „Ветразяў Адысея“.
Унікальнасьць гэтай карэспандэнцыі, якая істотна аблегчыла дасьледніцкую працу (атрыбуцыю дакумэнтаў, узнаўленьне храналёгіі ды інш.), у тым, што ў адным архіве зьберагліся разам лісты й адрасанта, і адрасата. Рэч у тым, што Людміла Краскоўская як вопытны й пэдантычны музэйны супрацоўнік нумаравала ўсю ўласную карэспандэнцыю, укладала ў капэрты дасланых зь Беларусі лістоў чарнавікі сваіх адказаў.
1960-я гг. Браціслаўскі эпісталярый, запачаткаваны ў 1960-х гг., істотна дапаўняюць фактаграфічна, прыўносяць сваю жывінку лісты
яшчэ дзьвюх асобаў, непасрэдна зацікаўленых у праўдзівым узнаўленьні жыцьцяпісуЎладзімераЖылкі, вяртаньні ягонай спадчыны, — гэта брат паэта Барыс і дачка Натальля (у замужжы Лазарава).
Так, зьліста Людмілы Краскоўскай да БарысаЖылкі ад 09.11.1967 г. па сутнасьці пачыналася гісторыя вяртаньня невялікай часткі спадчыны паэта на Радзіму: „У. Калеснік пісаў, што Вы выхавалі дачку Ўладзіка, значыць, маеце найболей права рашаць справы, звязаныя з яго рэчамі. Калі Ўладзік з Прагі выехаў дадому, дык мне залішыў (пакінуў — М. Т.) сваю карэспандэнцыю пражскага перыяду. Рукапісаў там няма, толькі некалькі лісткоў-чарнавікоў. Гэта невялікая пачка лістоў, якія яму пісалі пражскія сябры, і пару лістоў ад радні. Думаю, што большая часць карэспандэнтаў ужо не жыве, так што перапіска мае толькі гістарычную цану. Некаторыя подпісы (імя)я магла б дапоўніць фаміліямі.
Таму што залішылась вельмі мала матэрыялу, звязанага з жыцьцём Ўладзіка, думаю, што і гэтыя лісты малі б цану. Таму хачу з Вамі парадзіцца, што з імірабіць?Мне здаецца, што мейсца лістоў у якомусь інстытуце літаратуры, ці яго родных. Вы б маглі парадзіцца можа і з дац. Калеснікам. Пераслаць лісты поштай нельга, можна толькі перадаць. Калі хтось знаёмы паедзе ў Вашы края. I ад Вас часом прыязджаюць да Чэхаславаччыны пісьменнікі цілітаратуразнаўцы. He хацела б, каб гэтыя лісты дзесь прапалі, калі я іх так доўгахавала"20.
Адзін зь першых лістоў Натальлі Лазаравай ад 02.12.1967 г. поўніцца цеплынёй і ўдзячнасьцю, новымі фактамі з жыцьця паэта, прадстаўляе сямейную гісторыю архіву Ўладзімера Жылкі: „Бацьку я ж зусім не памятаю, засталася я ў бабулі з дзевяці месяцаў. Так мы з ёй і жылі ўдваіх спачатку, а потым утраіх, г. зн. з намі жыў і дзядзька Барыс. Вельмі шкада, што мы не змаглі захаваць у гады вайны пісьмы бацькі. 3 іх я вельмі многа ведала, але не ўсё я тады яшчэ разумела, мне ж тады было 11 гадоў, калі пачалася вайна. Бацька, мяркуючы па пісьмах, мяне вельмілюбіў і шкадаваў. Больш таго, ён, пэўна, шкадаваў мяне і таму, што і яго, і мяне пакінула мая маці. Зараз у г. Уфе жыве і працуе прафесар медінстытута Шарсценнікаў. Ён піша мне, што бацька збіраўся пасяліцца ў Крыме, забраць з сабой мяне і бабулю. Ну што ж? Усё перажыта, хаця, безумоўна, усёмагло б быць па-іншаму.
20 Ліст Людмілы Краскоўскай да Барыса Жылкі ад 09.11.1967 (чарнавы варыянт). Захоўваецца ў прыватным зборы М. Труса.
У пісьмах бацькі я часта сустракалася з Вашым іменем. Бабуля мне многарасказвала са слоў бацькі. I толькі, безумоўна, цяпер я пасапраўднаму зразумела сэнс шчырых адносінаў і ўспамінаў бацькі пра Вас іВашу сям’ю. Відаць, так патрэбна было здарыцца...^1.
Агулам усю перапіску нельга аналізаваць без разуменьня таго часу, калі пісаліся лісты. Таму ёсьць тут і перасьцярогі, і выказваньні ненаўпрост (ня ўсё можна было даверыць паперы, што перасякала некалькі дзяржаўных межаў). I ў гэтым выпадку можна толькі захапляцца карэктнасьцю, вытрымкай і тактам Уладзімера Калесьніка, які, каб „не падстаўляць" сумоўцу, мусіў стрыножваць свой дасьледніцкі запал і прыберагаць многія важныя пытаньні аж да пачатку 1990-х гг.
Публікацыяй Браціслаўскага эпісталярыю, ажыцьцёўленай на старонках навуковага й мэтадычнага часопісу „Роднае слова“ (2009, №№ 9—11), мы пастараліся запоўніць істотную лакуну ў беларускім літаратуразнаўстве, канкрэтней — крыніцазнаўстве. Рэч у тым, што сёньня эпісталярная спадчына пісыменьнікаў мае магчымасьць атрымаць новае, грамадзка даступнае жыцьцё ў дзяржаўных бібліятэках, архівах, музэях, папросту — у публікацыях. Іншая справа — рукапісныя зборы ўласна дасьледнікаў літаратуры.
Ліставаньне Ўладзімера Калесьніка з калегай з Браціславы — гэта толькі адзін з аскепкаў эпісталярнай спадчыны дасьледніка літаратуры, які, аднак, дзякуючы добрай захаванасьці мае навуковую вартасьць і, галоўнае, выразна і пераканаўча дэманструе ўзор культуры дасьледніцкай працы.
У 1960-х гг. Уладзімер Калесьнік прадстаўляў шырокаму чытачу творчасьць Уладзімера Жылкі ў арэоле змагарніцкай заходнебеларускай літаратуры — „Іскраў з вогнішча“, „Сцягоў і паходняў"22. Але ўжо рыхтаваўся ўзысьці на водную гладзь новы дыхтоўны дасьледніцкі карабель, значна большых памераў і з больш маштабнымі плянамі й задачамі. Рыхтаваліся бярвёны й мачты, бясформенная парусіна прагла стаць ветразямі — напоўніць грудзі паветрам заморскіх падарожжаў. Відавочна, што браціслаўскі матэрыял стаў асновай для гэтых карабельных рыштаваньняў.
Ю7О-я гг. Равесьнік веку паэт Уладзімер Жылка ўжо самой датай нараджэньня прадвызначыў сьвяткаваньне сваіх юбілеяў па круглых
21 Ліст Наталлі Лазаравай да Людмілы Краскоўскай ад 02 Л2 Л967 (у расейскай мове). Захоўваецца ў прыватным зборы М. Труса.
22 Калеснік, Уладзімір. Іскры з вогнішча // Сцягі і паходні: Творы паэтаў з былой Заходняй Беларусі. Мінск: Беларусь, 1965. С. 5—33-
датах календара. Пачатак чарговага дзесяцігодзьдзя кліча да жыцьця юбілейныя памяткі-ўрачыстасьці, што найчасьцей адзначаюцца самай лепшай данінай памяці паэта — выданьнем кнігі. Такім быў і 1970-ы рд, калі сьвет убачыў новы зборнік вершаў паэта, рупліва ўкладзены Ўладзімерам Калесьнікам, які запрашаў „прайсці па шляху хваляванняў і роздумаў, абуджаных найдарожшымі для чалавека рэчамі — радзімай, змаганнем за яе і сваё шчасце, хараством прыроды, кахання. Гэтыя каштоўнасці азараюцца ў вершах Жылкі трывожным святлом. Да іх праз пакуты і горыч ідзе чалавек. Iён прыгожы"23.
Празь сем гадоў чытач атрымае высьпеленую за дзесяцігодзьдзі руплівай працы манаграфію „Ветразі Адысея“.
На завяршальным этапе кампанаваньня й цэласнага, канцэптуальнага бачаньня кнігі Ўладзімер Калесьнік зьвяртаўся да свайго сталага адрасата з Браціславы Людмілы Краскоўскай: „Працамая над кніжкай уступіла ў такую фазу, калі мне патрэбна як можна больш падрабязнасцей, каб не атрымалася схемаУ лістах гэтага часу зафіксаваная й этапная, працоўная назва будучых „Ветразяў...": „Ул. Жылка і народнарамантычная плынь у заходнебеларускай літаратуры“.
Ліставаньне Ўладзімера Калесьніка й Людмілы Краскоўскай 1970-х гг. поўніцца мноствам дэталяў, удакладненьняў, імёнаў. Пра некаторых беларускіх грамадзка-палітычных, культурных дзеячаў 1920—1930-х гг. стане магчымым адкрыта гаварыць і пісаць толькі ў канцы 1980 — пачатку 1990-х гг.
У1977 г. чытач атрымае гарманічна зладжаную кнігу — плён дасьледніцкай працы Ўладзімера Калесьніка — і аніяк не будзе здагадвацца, што ў час падрыхтоўкі яе да выданьня чыноўнікі ад культуры жорстка патрабавалі ад аўтара: „Або толькі тое пакажаш, або не апублікуем нічога", а таму ўжо на пачатку 1990-х гг. у лісьце да Людмілы Краскоўскай паважаны дасьледнік скрушна зазначаў, што „рэдактары выразалі больш з-х аркушаў тэксту, з-за чаго парушылася аб’ектыўная раўнавага ацэнак твораў і людзей, а прозвішчы многіх дастойныхлюдзей проста немажліва было ўключыць1^.
iqqo-я гг. Пачатак 1990-х гг. у найноўшай гісторыі Беларусі зьвязаны з маштабнымі грамадзка-палітычнымі зрухамі, якія ў сваю чаргу
23 Калеснік, Уладзімір. Задумнасць пілігрыма: [Уступны артыкул] // Жылка, Уладзімір . Вершы. Мінск: Беларусь, 1970. С. 14.
24 ЛістУладзіміра Калесьніка да Людмілы Краскоўскай ад 12.03.1991. Захоўваецца ў прыватным зборы М. Труса.
спарадзілі якасна новыя імпульсы разьвіцьця ўсіх гуманітарных навук. Адкрытасьць грамадзтва, актыўныя міждзяржаўныя кантакты ўздымалі на новыя прыступкі аб’ектыўнае асэнсаваньне ключавых момантаў нацыянальнага будаўніцтва 1920—1930-х гг., дзейнасьці знакавых постацяў тых часоў. Рассакрэчваньне архіваў, іх даступнасьць для дасьледнікаў дазвалялі ліквідаваць многія белыя плямы айчыннай гісторыі першай паловы XX ст.
Для літаратуразнаўства гэта быў час цікавых адкрыцьцяў, а таксама выпрабаваньняў і выклікаў: сумленнасьці, узважанасьці й цягавітасьці давялося вытрымліваць націск дэмагогіі й нігілізму, жыцьцёвай праўдзе й мудрасьці — бараніцца ад павярхоўнасьці й нахрапістага прайдзісьвецтва. Менавіта гэтымі клопатамі поўняцца лісты Уладзімера Калесьніка да Людмілы Краскоўскай пачатку 1990-х гг.