Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
13 Леапольд Скульскі (1877—1940), польскі палітычны дзеяч, у 1919— 1920 іт. — старшыня Рады міністраў Польшчы, а ў 1920—1921 гг. — міністар унутраных спраў Польшчы
14 Відаць, маецца на ўвазе ЧБНК
каўшчыны, не зышоў з гэтага грунту і ўрад Пятлюры15, што абапіраўся на Польшчу.
Мо хоць і рознымі шляхамі, але ўсе ідуць к адной мэце — незалежнасьць Украіны. А што ж беларусы?
А ўжо ж беларусы самі надзелі пятлю на сваю шыю.
Існуюць два ўрады — адзін, абапёрты на польскія штыкі і нават мае сваю вайсковую камісію, — знача, мае сваё войска, але які адрокся ад беларускай дзяржаўнасьці, згадзіўшыся на культурна-нацыянальную аўтаномію, такім чынам, усю палітычную долю Беларусі аддаў на разрашэньне польскіх паноў — гэта ёсьць урад „Найвышэйшай Рады“, другі ўрад — гэта ёсьць Рада Народных Міністраў БНР, які ні на якія штыкі не абапёрты, а толькі з голай праўдай у руках бароніць правы Беларусі на вольнае незалежнае дзяржаўнае жыцьцё.
Вядома, мы яшчэ жывём у той час, калі долю народаў разрашае не праўда і справядлівасьць, а грубая сіла штыка і кулямёта. Усе пратэсты беларускага ўрада — Рады Народных Міністраў мелі толькі адно маральнае значэньне, праўда, вялікае маральнае значэньне перад усёй кулыурнай эўрапейскай дэмакратыяй, аднак жа факт стаўся — Рыжскім мірам жывое цела Беларусі разарванае на часьці, ліецца бязьвінная кроў, пабядзіцелі, узваліўшы цяжкі камень, а не дошку, як гэта было ў старыну, на грудзі беларускага народа, устраіваюць свой п’яны баль.
Таржэйствуйце, балюйце, скрываўленыя вы каты, а грозны словы запішыць рука ракавая“, бо ўсё ж такі „veritas vincet“'6, і мы верым у васход яснага сонца, праўды і волі.
Але што сталася з „Найвышэйшай Радай“? Што, служалася сваіх грахоў і гатова ўцякаць у пустыню, каб пастом і пакутаю вымаліць сабе прабачэньне? Гатова раскаяцца, як той блудны сын і зноў вярнуцца на панадворак сваёй бацькаўшчыны. Ці так, га?
Але той, хто шчыра каецца ў сваіх грахах, каецца ўсенародна — таму прабачаюцца грахі, так казалі ў старыну нашыя дзяды і прадзеды.
Дык зразумеце-ж, зразумейце нарэшце вашыя грахі, спаліце вашых балванаў і пакланіцеся сапраўднаму Богу, Богу сонца, праўды і волі!
Адкіньце ваш подлы фетышызм — годзе ўжо вам, пастыдныя, біць чалом паклоны польскім панам. Сорам!
15 Сымон Пятлюра (1879—1926), украінскі вайсковы дзеяч, кіраўнік Дырэкторыі Ўкраінскай Народнай Рэспублікі ў 1919—1920 гг.
16 „ Veritas vincet“ (лац.) — „праўда пераможа".
Вы ж самі нарэшце ўжо пераканаліся, што з польскімі панамі зусім не па дарозе беларускаму селяніну-земляробу. Жыцьцёвыя інтарэсы працоўнае сялянскае Беларусі вымагаюць адкрытага змаганьня з панска-шляхецкім імпэрыялізмам Польшчы. He згода, а змаганьне на жыцьцё і на сьмерць з польскімі феадаламі-панамі. Успомніце гістарычныя словы Кастуся Каліноўскага: „Сякера паўстанца не павінна застанавіцца над калыскай панскага дзіцяці“, Гэта было сказана яшчэ ў XIX сталецьці. Знача, нашае змаганне, завешчанае нам дзядамі нашымі і бацькамі. I мы павінны прадсьмертную іх волю сьвята выпаўніць.
Дый то сказаць, змаганьне з польскімі панамі і шляхтай ёсьць змаганьне за сацыяльнае раскрапашчэньне беларускага сялянства, змаганьне за зямлю, што калісь належала ўсяму народу, але з часамі польскія паны і шляхта і здрадзіўшая свайму народу беларуская тагачасная інтэлігенцыя, баярства самавольна заўладалі беларускім народным дабром, нявольнікам сваім зрабілі беларускага селяніна-земляроба.
От жа, прабіўчас, калі наша пакаленьне павінна споўніць, ажыцьцёвіць заветныя думкі — ідэі дзядоў сваіх і прадзедаў, павінна высвабадзіць зямлю з чэпкіх рук польскіх каланізатараў і беларускіх здраднікаў-баяр, што за розныя прывілеі, нададзеныя ім праз польскіх каралёў, запрагалі ў няволю Беларусь.
Час, каб добра зразумець і ўсьвядоміць сабе грахі мінуўшчыны і больш ужо ніколі іх не паўтараць. Разважце і зразумейце грэх злошчаснай „Найвышэйшай Рады“, якая дала права пану Скульскаму казаць, што беларусы адракліся ад сваёй дзяржаўнасьці, якая дала права польскім панам заключыць ганебны мірны дагавор у Рызе, і за аўтаномную Беларусь і нарэшце дала права пану Пілсудскаму правадзіць вайсковую каланізацыю беларускіх зямель.
Пара паставіць пункт над і, пара ўжо цьвёрдае, рашучае, наша роднае, беларускае, простае, мужыцкае сказаць слова праўды.
Хто мы і куды мы йдзем?
Мы змагаемся за незалежнасьць, за вольнасьць нашай Бацькаўшчыны, за лепшую шчасьлівую долю працоўнай Беларусі, за волю народную, за права жыць пад сонцам.
Наш шлях ёсьць вельмі цяжкі, усыпаны цернямі і вострым пякучым жвірам. Затое ў нас ёсьць сьветлы ідэал будучыні, каторы, як тая зорка ў небе, сьвеціць тым, хто не разучыўся яшчэ разумець праўду, хто моцную мае веру ў пабеду дабра і справядлівасьці, хто не ўтраціў веру ў прагрэс усёй людзкасьці і хто нарэшце мае непрадажнае сумленьне.
Дык разважце ўсё гэта і дайце свой адказ.
Праз вас я зьвяртаюся да ўсіх беларускіх дзеячоў з „Найвышэйшай Рады“, да ўсіх тых беларусоў, што заблудзіліся паміж трох соснаў польскай арыентацыі.
Дык зразумеюць няхай яны нарэшце ўсё тое фальшывае становішча, у якім яны цяпер знаходзяцца, дзеля сваёй мягкацеласьці, сентыментальнасьці і халопскай пакоры, каб толькі яго вяльможнасьці пану Пілсудскаму ўспадабацца.
Дзе іх рэальная палітыка, аб якой яны трубілі нам праз тры гады? Мо ў тым, каб польскія акупанты разагналі беларускія школы, кааператывы, усе культурна-прасьветныя арганізацыі? Мо ў тым, каб дзікія наездцы маглі з гонарам шляхецкім казаць „kolka w leb“17 таму, хто будзе беларускія кніжкі чытаць?
О, вядома, калі ў гэтым была іх рэальная палітыка — няхай скачуць лявоніху, сёньня на іх вуліцы сьвята.
Аднак ці можна тады запытацца, хто яны? Хто вы, што дапамагаеце спраўляць п’яны баль польскім пабядзіцелям на грудзях свайго народа?
Здыміце ваш шутаўскі нарад. Пакіньце позу вечнай ендзы. Даволі ганьбіць і бэсьціць імя беларуса!
Што?.. Няўжо ж беларус не мае свайго ўласнага нацыянальнага гонару?
Няпраўда — мае свой гонар беларус!
I калі сёньня ён прыдушаны ляжыць пад трыўфальнай калясьніцай пана Пілсудскага, гэтага ката працоўнай Беларусі — то заўтра можа стацца зусім інакш, і той, хто сёньня пад канём у балоце прыдушаны ляжыць, — заўтра будзе на кані. Часы мяняюцца і от жа, прыйдзе час, калі і паняволены польскімі панамі сярмяжны сын вёскі — беларус зможа аддзячыць сваім ворагам і не запамятуе прыхільнікаў сваіх.
Надыйдзе час, ён мо хутка ўжо надыйдзе, калі тоўстапузыя скрываўленыя каты — польская шляхта і паны павінны будуць стаць перад усенародным судом працоўнай Беларусі — нідзе дзенуцца паўпанкі і падлыжнікі панскія.
За гонар свой, за зьдзек і паняверку, за нялюдзкія мукі па турмах і лягерах, за рэкі пралітай народнай крыві, за спаленыя хаты, за пагвалчаных сясьцёр сваіх, за пакалечаных братоў пры допытах у розных дыфэнзывах — жорскі будзе суд працоўнай Беларусі над паганымі гадамі, скрываўленымі катамі, панамі польскімі ды шляхтай.
17 „Kolka w /ей“(польск.) — „кулькаў галаву“.
Няхай усенька гэта добра зразумеюць беларусы з польскай арыентацыяй, каб потым не балела галава ад чужога пахмельля — няхай разважаць, няхай усьвядомяць сябе...
14.IV.1921
Тамаш Грыб
Падрыхтоўка да друку Натальлі Гардзіенкі
Валянцін Мазец
Менск
АДРАДЖЭНЕЦ-РАМАНТЫК
(да 135-годзьдзя з дня нараджэньня Пётры Крэчэўскага)
Гісторыя змаганьня за практычнае ўвасабленьне ідэі беларускай дзяржаўнасьці, што разгарнулася ў пачатку XX ст., непасрэдным чынам была зьнітаваная зь лёсам шэрагу выбітных асобаў. I сёньня, калі на нашай зямлі адбываецца станаўленьне незалежнай беларускай дзяржавы, будзе дарэчы ўспомніць добрым словам імёны тых, хто прысьвяціў гэтай справе ўсё сваё жыцьцё. Тым больш, што 7 жніўня 2014 г. споўнілася 135 гадоў зь дня нараджэньня выбітнага дзеяча беларускага нацыянальнага руху, паэта й публіцыста, Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Пётры Антонавіча Крэчэўскага, дзейнасьць якога ў„справе барацьбы за незалежнасць Беларусі, была... выдатная і заслужаная"1.
Нарадзіўся Пётра ў сям’і дзяка сельскага прыходу Кобрынскага павету былой Гарадзенскай губэрні Антона Крэчэўскага. У1902 г. ён скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, дзе набыў надзвычай грунтоўныя веды ня толькі ў галіне душпастырскай дзейнасьці. Паводле некаторых зьвестак, Пётра Крэчэўскі„прымаў чынны ўдзелу рэвалюцыйна-вызвольным руху яшчэ са студэнцкіх гадоў"2.
Адразу пасля заканчэньня сэмінарыі малады чалавек атрымаў пасаду старшага настаўніка двухкласавай царкоўна-прыходзкай школы ў мястэчку Ялаўцы Пружанскага павету. Але ж душпастырская дзейнасьць ня стала для яго справай усяго жыцьця, як для ягонага бацькі. Неўзабаве Пётра Крэчэўскі пакінуў пасаду ў царкоўна-прыходзкай
1 Станкевіч, А. Да гісторыі беларускага палітычнага вызваленьня // Шлях моладзі. № 11.1935. С. 8.
2 Бюлетэнь загранічнай групы беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. № 8.1928. С. 31.
Пётра Крэчэўскі
школе й пайшоў працаваць народным настаўнікам. Настаўнічаў ён на працягу некалькіх гадоў у Беластоцкім і Ваўкавыскім паветах.
У 1909 г. 30-гадовы Пётра Антонавіч кардынальна зьмяніў кірунак сваёй прафэсійнай дзейнасьці й паступіў на службу ў Віленскі дзяржаўны банк. У якасьці інспэктара дробнага крэдыту гэтай установы ён працаваў да пачатку Першай сусьветнай вайны. У 1914 г. Пётра Крэчэўскі быў пакліканы на вайсковую службу й прызначаны на пасаду справавода аднаго з вайсковавэтэрынарных лазарэтаў. На гэтай пасадзе ў Барысаве яго засьпела Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Зь першых дзён, напоўненых бурлі-
вымі падзеямі, Пётра Крэчэўскі ўключыўся ў палітычную барацьбу. Як чалавек, што карыстаўся безумоўным аўтарытэтам у сваіх саслужыўцаў, ён быў абраны старшынём Барысаўскага Савету салдацкіх і рабочых дэпутатаў. Хутчэй за ўсё, у той час ён і далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, і ўступіў у шэрагі Беларускай сацыялістычнай грамады3. Калі гэта адбылося, дакладна ўстанавіць пакуль што не атрымалася. Але ўжо дакладна вядома, што ўвесну 1918 г. пасьля расколу БСГ Пётра Крэчэўскі разам з Антонам Аўсянікам, Язэпам Варонкам, Касту-
сём Езавітавым, Васілём Захаркам і Аляксандрам Цьвікевічам ўваходзіўу склад Цэнтральнага камітэту Беларускай партыі сацыялістаўфэдэралістаў.