Запісы 37

Запісы 37

Трэба канчаць, Олечка, рэшта думак хай на другі ліст. Пішы, не давай так доўга маўчаць. Прывітаньні ўсім і цалую моцна. Твая Ніна.
Кожнаму, хто чуў імя Раісы Жук-Грышкевіч (1919—2009), сябры Прэзідыюму Рады БНР, кіраўніцы Каардынацыйнага камітэту беларусаў Канады, адной з найболып актыўных грамадзкіх дзяячак на эміграцыі, цяжка даць веры гэткай характарыстыцы. Магчымую прычыну такога нэгатыўнага водгуку падказаў Янка Запруднік. Як аказалася, некалі сястра Раісы ВалянцінаЖукоўская (у замустве Пашкевіч) была суперніцай Ніны ў барацьбе за сэрца Міколы Абрамчыка. Напэўна, гэта
магло паўплываць і на пачатковае стаўленьне да самой Раісы, зь якой пазьней тая ж Ніна даволі актыўна ліставалася.
„7-9-56
Даражэнькая Олечка,
Пачынаецца ў нас сэзон сонца і вінаграду! Бяры сваю „Прынцэску“ і прыяжджай! не чакай, пакуль Найдаражэйшы папоўніць касу. Каса — гэта такое нешта, што мае ў дне дзюрку, празь якую ашчаднасьці недзе выпадаюць.
Альгерд дзякуе за „байрышэ гозэ“‘', адзеў і хадзіць баяўся, мусіць яшчэ шмат падрасьці, каб у іх фарсіць, але затое ўсе з ваколіцы немкі зышліся, каб на нацыянальныя хоць штаны паглядзець, тужаць і яны (немкі, а не штаны) за Нямеччынай, галоўна тыя, што з Прусіі.
Пішаш, і Табе баліць нага. Табе левая, а мне правая, але я так нічога і нераблю, пачаць усе хваробы лічыць, дык і запраўды чалавек хворым станецца. Вось апошняе, дык мне неяк сэрца пачынае бунтавацца. Дагэтуль неяк было зь ім ціха-ліха, але вось 2 тыдні таму (якраз па ад’езьдзе мужа) дык так прыстукнула, што зваліла з ног. Шчасьце, што Коля (пляменьнік)5 быў дома, дык заняўсяАльгердам, a я неяк адкачалася. Няма толку усё з былой сьляпой кішкай. На яе мейсца вырасла нешта нейкае, хто яго ведае што, але баліць, але баліць! Начамі ня сьплю, і лячыцца няма як, бо трэба езьдзіць у шпіталь даўжэйшы час (5 тыдняў), а тут дзіцё няма з кім пакінуць. Мушу чакаць, пакуль муж вернецца. Абяцаў быць на Каляды, але калі прыедзе на Вялікдзень, то будзе вельмі добра. Найболей мяне непакоіць, што ён хворы, паехаў ледзь-ледзь з рухам, а які вернецца, даб’ецца да канца.
Там у Вас ужо сьнег падаў, а мы ўсё яшчэ спадзяёмся прыгожай пагоды. Лета было мокрае і на’т ня надта гарачае, але восені тут зазвычай бываюць вельмі прыгожыя, даўгія, сонечныя, праўдзівае лета, вельмі прыемнае, негарачае.
Ці бачышся часамі з маім Брацікам6 ? Усё неяк па Нямеччыне блукаецца адзінокі. У гэтым годзе на’т ня змог сюды. заглянуць да нас. Пакутуе ён у мяне, Браток.
4 Bayerische hose (ням.) — баварскія штаны.
5 Маецца на ўвазе пляменьнік Прэзыдэнта Міколы Абрамчыка — Мікола Абрамчык (малодшы) (1922—2005).
6 Маецца на ўвазе Ніканор Ляўковіч (1922—1995), брат Ніны Абрамчык, які жыў у Мюнхене.
Раіса як паехала, дык ані слова не напісала. Прыяжджалі тут Жылікі мімаходам. Ён працуе яклекар (капітан), адбывае вайсковую службу ў Францыі ў Бордо. Ужо яны тут пару год, але не аказваліся. Маюць дачку з месяцы (Мэргрэт).
Олечка, прыяжджай, пішы, дзякую за фото.
Цалую, Ніна“.
Гэта быў, відаць, апошні ліст, напісаны ў Мюнхен. У наступным 1957 г. сям’я Запруднікаў пераехала ў ЗША. За новымі клопатамі ліставаньне паміж жанчынамі перарвалася й невядома, ці аднавілася наоіул. Прынамсі, іншых лістоў не захавалася. А гэтыя... так, у іх няма літаратуразнаўчых дыскусіяў, успамінаў пра гістарычныя падзеі, царкоўных спрэчак... Затое гэтыя лісты адлюстроўваюць сьвет жанчыныбеларускі з ваколіцаў Парыжу сярэдзіны 1950-х, такі зразумелы й блізкі, нягледзячы на адлегласьць у прасторы й часе...
Беларусы ў Францыі
Лявон Юрэвіч
НІНА, АЛІК I АРХІЎ РАДЫ БНР
Пра архіў Рады БНР, „Абрамчыкаў“ архіў, дакладна ведама толькі, што ён страчаны, і, як на сёньня выглядае, назаўсёды. Поруч з галоўнымі пытаньнямі — што ўсё-ж сталася зь ім ды якія канкрэтна дакумэнты там перахоўваліся, ці толькі паперы паваеннай Рады, ці было штосьці з спадчыны Пётры Крэчэўскага ды Васіля Захаркі, ёсьць пытаньні мо’ й драбнейшыя, але таксама патрабуюць адказу. I першым з такіх пытаньняў лягічна паўстае наступнае: чаму ўдава першага Прэзыдэнта адноўленай Рады БНР ніколі не аддала архіў ані адмыслова створанай Камісіі, ані асобным беларусам, што на просьбу Прэзыдыюму Рады намагаліся дамовіцца зь Нінаю Абрамчык?
Ня маючы тым часам дакладнага адказу, прапануем чытачам і дасьледнікам БНР нізку лістоў1, зь якой кожны можа паспрабаваць зрабіць уласныя высновы.
31.7.702.
Высокапаважаны Уладыка,
Толькі што атрымала Вашліст і вось абое проста разхварэліся, так знэрваваліся. Алік ды я ў страху, што можа цэлая гэтая гісторыя для нас скончыцца трагічна. Вось дык адпачынак, лепей было-б ня рухацца з хаты, а займацца „бягучымі справамі" — хоць мяне змусілі іменна выехаць, каб„не займацца".
Гэтае пасьведчаньне я мелася пераслаць а.Аўгенам2, але забыла, яно так і асталася ў Альгерда каля кніг. Забыла за рознымі „бягучымі“ справамі, якіх перад прыездам-выездам „шмат“. Цяпер я не магу яшчэ пару дзён, мо нават і тыдзень паехаць дахаты, мушу быць
1 Захоўваюцца ў Беларускай Бібліятэцы імя Ф. Скарыны (Лёндан).
= Маецца на ўвазе а. Аўген Смаршчок (1914—1984).
тут, хоць маю досьць такога побыту, не адпачываем, чорныя думкі ўсюды за намі — вось дык пекла. Ад Вас спакойна можна нават пазваніць, ня толькі напісаць у ліцэй, каб выдалі ,,certificat“ — што ён перайшоў і ў якую клясу. Ясна — гэта ўсё „клопат“ (тэлефон мае Пікарда3). Алік у 1С клясе.
Вось нарабіў Мікола гісторыі з гэтым пераходам. Так усё ішло гладка з Алікам. А цяпер што будзе — калі ні тут, ні там?
Што да „гаспадыні" ў Вас4 — я бачу, што Вы також агледзіліся,
Альгерд Абрамчык на магіле бацькі Шт0 Вам тРэба Іншы ^век, як я, энэргічны, вясёлы, здаровы, безклапотны. Чыя гэта была ідэя, мяне прапанаваць на гэтую працу?Я заслабая! як бачыце.
Я ведаю, што паўстала праблема ,,абрамчыхі“ — „co z tymfantem zrobic5 “ — у беларускім грамадзянстве на эміграцыі. Мікола ніколі ня ставіў сабе праблемы сям’і, і не знайшлося нікога, каб яму падшапнуць, што апрача спраў ёсьць і„справа“ — што будзе, калі што якое можа здарыцца. Часамі я яму адважылася аб гэтым успомніць, але ён злаваўся і мяне лаяў, што трус і г. д. Я інстынктам чула, што ня маю сіл на гэтую„нагрузку“.
А цяпер — мне Ён загадаў „дакончыць тое, што Ён не дакончыў". Ёнмеў да мяне даверра, я нат’ніколі не падазравала, што Ён бачыць у мяне такую энэргію.
Гадамі была я ў яго кухаркай, сакратаркай і санітаркай. Ясама цяпер дзіўлюся, скуль я мела столькі сілаў, энэргіі, настрою і ахвоты.
3 Маецца на ўвазе Гай Пікарда (1931—2007), дасьледнік-беларусіст, юрыст, які кантактаваў зь Нінай Абрамчык пасьля сьмерці мужа, кансультуючы ў прававых пытаньнях.
4 Маецца на ўвазе пасада гаспадыні ў Беларускай школе-інтэрнаце сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане, якім апекаваўся біскуп Часлаў Сіповіч.
5 „Co z tymfantem zrobic“ (польск.) — „Што з тым фантам зрабіць".
Ну, што-ж, мо’ лепей канчаць ліст. Мо’ лепей аб гэтым больш нікому не ўспамінаць, „sourir, toujours sourir, cacher notre vrai"6 — Жыве Беларусь!
Прывітаньне ўсім!
Ніна іАлік.
London, 15.XII. 1970.
Вельмі Паважаная йДарагая Cn-ня Ніна Абрамчык,
Шчыра дзякую Вам за ліст і без зацяжкі на яго адказваю. Перадусім прыемна мне Вас запэўніць і пацешыць, што Алік маецца добра7, і паколькі мне ведама, працуе, есьць, адпачывае, як усе іншыя яго веку хлапцы. Страйк электрыкаў мы блізу не адчулі: некалькі гадзінаў у нашых дамох ня было сьвятла. Падземка курсавала нармальна, ва ўсіх школах ішлі нармальныя заняткі.
Тыя паперы, якія Вы адыслалі на адрыс Аліка, прыйшлі. Найважнейшыя зьіху французкай мове, і як Вы маглі зарыентавацца, нам трэба заплаціць за школу £106.12, і гэта толькі за адзін трыместр.
Алік грошы атрымаў, але Вы нарабілі яму клопатаў, бо ён мусіў сам хадзіць, чакаць у чарзе, каб выбраць грошы. Вы маглі пераслаць іх на імя айца Надсона8, і тадыАлік не зрываўся-б з лекцыяў.
Я вельмі добра разумею Вашыя матчыны пачуцьці, асабліва калі Вы ў гэтак кароткім часе асталіся самі адна. Вам хацелася-б часьцей і бачыць Аліка, і зь ім гутарыць. Гэта для мяне больш, чым зразумела. Вы матка, а ён добры сынок.
Аднак не заўсёды пачуцьці маткі ідуць на карысьць дзецям. I калі маткі ў пару не зразумеюць, што яны павінны ў пэўным часе пакідаць сваіх дзяцей ці дачок на іх уласны разсудак і апеку іншых, людзей кампэтэнтных, дыкдзеці, падросшы, адплачваюць такім маткам і бацькам няўдзячнасьцю й капрызамі.
Вы зразумейце, дарагая Спадарыня, што абсалютна ніхто ня хоча ад Вас забіраць ці адбіваць, ці штось іншае рабіць з Вашым добрым сынам. Наадварот, жаданьнем ягоных цяперашніх выхаваўцаў
6 „Sourire, toujours sourire, cacher notre vrai“ (фр.) — „Усьмешка, заўсёдная ўсьмешка, схавай нашую сапраўднасьць".
7 Альгерд у гэты час знаходзіўся ў Беларускай школе-інтэрнаце Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане, паводле жаданьня памерлага Міколы Абрамчыка.
8 Айцец Аляксандар Надсан (нар. 1926) быў у той час дырэктарам Беларускай школы-інтэрнату Сьв. Кірылы Тураўскага ў Лёндане.
ёсьць прышчапіць яму да бацькоў і да Бацькаўшчыны такую любоў, якая прырозныхабставінахбыла адзінкавай, глыбокай, зраўнаважанай, а не павярхоўна пачуцьцёвай ці проста толькі інстыктоўнай.
Вы ўжо некалькі зрабілі паважных нетактаў у адносінах да а. Надсона, які аддае ўсю душу й таленты для моладзі і якога адзінага ўпаўнаважыў я і Ваш пакойны муж да адказнасьці за Аліка. Вы, нікога не парадзіўшыся, дазволілі Аліку выхадзіць на прагулку ў вольным часе, калі ён бывае ў школе. Гэта магло скончыцца больш, чым трагічна. Адабралі хуліганы яму гадзіньнік, але маглі набіць, скалечыць. Дырэкцыя школы павінна ва ўсіх справах зьвяртацца да а. Надсона, а ён павінен Вас інфармаваць. А тут, супроць усіх прынятых прынцыпаў, яна Вам пасылае паперы, Вы замест айцу Алесю, ізноў Аліку, які не заўсёды павінен ведаць іх зьмест, перадае пазьнейА. Надсону.
Вы пішыце аб здароўі Аліка. Запраўды, ён нармальны здаровы хлапец, і я баюся, што Вы можаце ўгаварыць яму нейкую хваробу. Яму трэба сьвежае паветра і нармальных умоваў жыцьця. Зрэшта, калі-б штоколечы зь ім здарылася, маемо пад бокам аж 4 дахтароў, а ў хаце прафэсыйную сястру міласэрдзьдзя.
Гэта я ўсё пішу не дзеля таго, каб Вас аскардзіць цірабіць нейкі дакор, але каб нам сумесна дапамагчы Аліку стаць на ногі, выйсьці ў людзі. Мне сказалі, што французкая мова Аліка паправілася; перш гаварыў так, як каля Вас гавораць дзеці работнікаў і беднаты. У ангельскай мове зрабіў вялікі поступ. Як дагэтуль ён блізу ня знаў ані літаратуры, ані гісторыі Беларусі. Ён добра гутарыць у сваёй мове, але гэтага для вучня сярэдняй школы, ледзь не студэнта, замала. Таму й тут трэба працы й заняткаў.