Ад 1949 г. да дзейнасьці Беларускага душпастырства ў Парыжу дайшла справа стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў у Мадрыдзе. Хоць гішпанцы самі мелі цяжкасьці даваць помач сваім студэнтам, але не забываліся і аб уцекачох зь іншых краінаў. Спачатку было магчыма заладжваць гэтую справу лістоўна, але ў лістападзе 1952 г. трэба было езьдзіць у Мадрыд і там адначасна са справаю стыпэндыяў парушыць справу беларускіх радыёперадачаў. На просьбу Рэктара душпастырства было прызнана 5 стыпэндыяў для беларускіх студэнтаў — гэта было нават болып, чым было кандыдатаў у Мадрыд. Зразумела, што галоўнаю мэтаю Беларускага душпастырства была рэлігійная праца. А таму што гэтая праца адбывалася ў ненармальных 17 Часопіс „Божым шляхам“ выдаваўся ў Парыжы ў 1947—1956 гг., а ад 1964 г. адрадзіўся ў Лёндане. 18 Лё Крэзо СфрЬе Creusot) — горад у цэнтральнай частцы Францыі, у дэпартамэнце Сона й Луара, у Бургундыі. Парыскія беларусы на сьвяткаваньні ўгодкаў Аб’еднаньня беларускіх работнікаў Францыі. 13 версьня 1955 г. умовах ды ў чужым асяродзьдзі, дык не абходзілася бязь цяжкасьцяў. У крыпце царквы Сан Сюльпіс, дзе адбываліся нядзельныя багаслужэньні для беларусаў, пачалі раніцаю навучаць катэхізму школьных дзяўчат. Пакуль лекцыі катэхізму давалі сьвятары, дык усё ішло добра. Але калі потым тыя лекцыі пачалі даваць студэнты, падзяліўшы дзяўчат на малыя групы, дык лекцыі ператвараліся ў гутаркі, якія зацягваліся, і я ім мусіў напамінаць, што ўжо беларусы чакаюць на багаслужэньне. Гэта студэнтам не падабалася, і на іхнае дамаганьне парах касьцёлу Сан Сюльпіс казаў мне шукаць іншага месца для багаслужэньняў. Прыйшлося абходзіць даслоўна ўсе бліжэйшыя парахвіі, але, на шчасьце, парах з касьцёлу Нотр Дам дэ Шамп дазволіў карыстацца капліцаю сьв. Людовіка пры вуліцы Монпарнас. Першая сьв. Літургія там адбылася 20.XI.1955 г. Празь Беларускае душпастырства ў Францыі была добрая нагода ўдзельнічаць у міжнародным рэлігійным жыцьці, а тым самым беларусы станавіліся больш ведамымі ў сьвеце. Тымі нагодамі былі: зборкі рэктараў душпастырстваў, а ў Парыжы іх было ажно 33; розныя міжнародныя зборкі і міжнародныя паломніцтвы ў Люрд, Лісье і іншыя. Парыж быў цэнтрам грамадзкага жыцьця для беларусаў у Францыі, дык рэктар душпастырства актыўна ўдзельнічаў у гэтым жыцьці. Калі ліквідавалася УНРА19 (арганізацыя для апекі над уцекачамі) і на яе месца была створана іншая арганізацыя — ІРО20 — дык даволі было старшыні Беларускае сэкцыі СФТС і рэктару Беларускага душпастырства пагаварыць са старшынёю ІРО ў Францыі капітанам Донзо, каб беларусам прызналі такія-ж правы, як іншым народам. Але ў чэрвені 1955 г. праўную апеку над уцекачамі ў Францыі пераняў спэцыяльны „офіс“ для эмігрантаў і апатрыдаў пры Міністэрстве замежных справаў. I пры гэтым дзеля інтрыгаў некаторых асобаў, варожых да беларусаў, у тым „офісе“ адмовіліся выдаваць даведкі аб беларускай нацыянальнасьці. Тады Беларускае душпастырства разам зь іншымі беларускімі арганізацыямі ў Францыі выступіла якнайбольш актыўна супраць тае адмовы і змагло знайсьці заступніцтва ў асобе віцэ-прэзыдэнта Сэнату Эрнэста Пэзэ. На ягоную энэргічную інтэрвэнцыю 8 лістапада 1955 г. беларускія дамаганьні былі задаволеныя. Пэрсанальныя зьмены ў душпастырстве У тым часе ў Рыме ўжо двох маладых беларускіх сьвятароў атрымалі сьведчаньні, а трэці канчаў свае студыі. Дык паўстала думка зрабіць пэрсанальныя зьмены ў Беларускім душпастырстве ў Парыжу. Тады а. Л. Гарошка пастанавіў уступіць да айцоў марыянаў21 і атрымаў на гэта дазвол ад Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў і ад парыскага 19 Маецца наўвазе Адміністрацыя ААН па дапамозе і рэабілітацыі, анг. United Nations Relief and Rehabilitation Administration (UNRRA~) — міжнародная арганізацыя апекі над насельніцтвам вызваленых ад нямецкіх войскаў тэрыторыяў. Створаная на прапанову прэзыдэнта ЗША Франкліна Дэлана Рузвэльта ў 1943 г. і займалася пераважна дапамогай ўцекачам, апекай над лягерамі ўцекачоў і г.д. У Эўропе спыніла дзейнасьць у 1947 г. 20 Міжнародная арганізацыя па справах уцекачоў, анг. International Refugees Organization (IRO) — адмысловая структура пры ААН, створаная 20 жніўня 1946 г. Паступова пераняла ад UNRRA клопат аб паваенных уцекачах. Займалася арганізацыяй выезду ўцекачоў на сталае месца жыхарства ў розныя краіны сьвету. Дзейнічала да 1952 г., пакуль не была ператворана ў службу пры Вярхоўным Камісары ААН па справах ўцекачоў. 21 Марыяне — Супольнасьць марыянаў беззаганнага зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя, заснаваная ў 1673 г. у Рэчы Паспалітай. Пасьля паніхіды па Якубу Коласу ў Парыжы. 6 кастрычніка 1956 г. кардынала Фэльтэна22. На ягонае месца назначана а. Кастуся Маскаліка23.21.XII.1958 г. адбылося разьвітальнае багаслужэньне ў прысутнасьці парыскага вікарнага біскупа Яна Рюппа24. А пасьля багаслужэньня адбыўся ўрачысты супольны абед у салі Хрысьціянскага сындыкату з прынагоднымі прамовамі. Але тая зьмена хутка прынесла нямала расчараваньняў. Дык на просьбу некаторых вернікаў біскуп Слосканс выслаў 8 лютага i960 г. парыскаму архібіскупу кардыналу Фэльтэну ліст з прапановаю замены рэктара душпастырства, але тая прапанова не была прынятая. Аднак па некаторым часе Гэнэральны вікары для ўсходніх душпастырстваў у Парыжу сам выказаў патрэбу зьмены рэктара ў гутарцы з Апостальскім візытатарам для беларусаў біскупам Чаславам Сіповічам25. У зьвязку з гэтым біскуп Сіповіч выслаў ліст парыскаму архібіскупу з прапановаю 22 Марыс Фэльтэн (1883—1975), францускі кардынал, у 1949—1966 гг. быў арцыбіскупам Парыжу. 23 Кастусь Маскалік (1918—2010), рэлігійны дзеяч, у 1958—1962 гг. быў кіраўніком Беларускай каталіцкай місіі ў Францыі. 24 Жан Руп (фр. Jean Rupp, 1905—1983), францускі каталіцкі біскуп, ад 1954 г. быў дапаможным біскупам ардынарыяту ўсходніх цэркваў. 25 Часлаў Сіповіч быў атрымаў сан біскупа ў i960 г. Хутка пасьля гэтага ён стаў выконваць абавязкі Апостальскага візытатара для беларусаў за мяжой. вярнуць на становішча рэктара Беларускага душпастырства а. Л. Г арошка. Прапанова была прынятая. Ад 16 верасьня 1962 г. а. Л. Гарошка зноў зьяўляецца рэктарам Беларускага душпастырства ў Францыі. Але ўмовы працы зьмяніліся дый колькасьць беларусаў зьмянілася — нямала выехала за акіян і нямала актыўных суродзічаў адышло на той сьвет. Сучасны стан душпастырства А. Леў Гарошка ў сваім парыскім кабінэце У сучасных умовах праца ў Беларускім душпастырстве крыху зьменшылася, бо рэдакцыя часапісу „Божым шляхам“ перанесена ў Лёндан, а для лучнасьці з суродзічамі спачатку выдаваліся двойчы ў год „Паведамленьні“, але пачынаючы ад 1 студзеня 1968 г. выдаюцца тры разы ў год нумараваныя „Камунікаты", якія маюць ня толькі расклад багаслужэньняў, але й навіны зь беларускага жыцьця ў Францыі. Вялікім здабыткам для Беларускага душпастырства ў Францыі была купля памешканьня на 65 рю дэ Гравійе26 ў 1969 г. з дапамогаю Кангрэгацыі для Ўсходніх Цэркваў. Ад тады ўжо ёсьць хоць невялікі, але свой пакой, дзе могуць адбывацца рэлігійныя й грамадзкія зборкі беларусаў. У1971 г. адбылася зьмена капліцы для багаслужэньняў. У тым годзе разбурана капліца сьв. Людовіка пры вул. Монпарнас, але гэтым разам дзякуючы стараньням вікарага для ўсходніх душпастырстваў пры Парыскім архібіскупстве хутка знойдзеная іншая капліца сьв. Язэпа пры манастыры сясьцёр Маці Божае Сыёнскае. Калі ў 1971 г. францускі „офіс“ для эмігрантаў і апатрыдаў зноў быў адмовіўся прызнаваць беларускую нацыянальнасьць, дык рэктар душпастырства разам з старшынямі іншых беларускіх нацыянальных 26 Rue des Gravilliers. Трыццацігодзьдзе беларускага душпастырства ў Францыі арганізацыяў актыўна ўдзельнічаў у абароне правоў беларускае эміграцыі, і зноў дамаганьне беларусаў было здаволена. Дык хоць з шматлікімі цяжкасьцямі і перашкодамі ўжо 30 гадоў Беларускае душпастырства ў Францыі выконвала і выконвае сваю рэлігійную й грамадзкую місыю ў меру сваіх сілаў з ахвярнаю помаччу суродзічаў на славу Боіу і на карысьць Беларускага Народу. Падрыхтоўка да друку Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі Беларусы у Францыі Натпальля Гардзіенка Менск БЫЦЬЖАНЧЫНАЙ Лісты Ніны Абрамчык да Вольгі Запруднік (1956) Сям’я Абрамчыкаў. Парыж, 1956 г. Палітыка, царкоўныя справы ды сваркі, часам — размовы пра літаратуру, згадкі пра падзеі мінулага: партызанку, Слуцкае паўстаньне, вайну. Гэта тэмы, што пераважна закраналіся ў лістах моцнай паловы беларускай эміграцыі. Пра што ж пісала, што абмяркоўвалалепшая палова? Ці таму, што архівы зьбіралі й перахоўвалі мужчыны, ці таму, што жанчыны значна менш выдаткоўвалі часу на карэспандэнцыю, ці зь якой іншай прычыны, але лістоў жанчын-эмігрантак захавалася значна меней. Багатыя эпісталярыі пакінулі хіба што актыўныя грамадзкія дзяячкі й творцы-навукоўцы. Натальля Арсеньнева, Яніна Каханоўская, Раіса Жук-Грышкевіч — гэтымі імёнамі бадай можна вычарпаць значную частку захаванага жаночага эміграцыйнага эпіста- лярыю. Але ж быць беларускай жанчынай на эміграцыі — гэта ня толькі ладзіць выставы ці іншыя нацыянальныя мерапрыемствы ды пісаць вершы. Як і на радзіме, апынуўшыся на берагах Сены ці Гудзону жанчыны найперш выконвалі традыцыйныя ролі маці, жонкі, гаспадыні. Як ім жылося? Пра што думалася? Што наогул значыла быць жанчынай-беларускай на эміграцыі? Жонка Прэзыдэнта БНР Міколы Абрамчыка (1903—1970) Ніна даволі сьціпла выконвала функцыі „першай лэдзі“, аддаючы ўвесь свой час хатняй гаспадарцы ў прыгарадзе Парыжу й сыну. Адной зь нешматлікіх карэспандэнтак Ніны Абрамчык (1916— 2003) была Вольга Запруднік (1928—1987) — жонка тагачаснага супрацоўніка Радыё „Вызваленьне" ў Мюнхене, актыўнага беларускага дзеяча Янкі Запрудніка. У архіве апошняга захавалася некалькі лістоў „першай лэдзі“ з далёкага 1956-га. Ніне тады было каля 40 гадоў, і ў сям’і Абрамчыкаў, што пабраліся яшчэ ў часе вайны, нядаўна нарадзіўся доўгачаканы сын Альгерд. Больш як на дзесяць гадоў маладзейшая выпускніца Лювэнскага ўнівэрсытэту Вольга Запруднік мела хіба два гады сужэнскага стажу й якраз нарадзіла дачку. Зьяўленьне дзяцей, аднолькавыя мацярынскія клопаты, відавочна, зьблізілі дзвюх жанчын: