Запісы 37

Запісы 37

Цяпер Вы ведаеце, чаму я ня мела сіл пісаць.
Дарагі Сябра, часта я думаю пра Ваш побыт у нас. Гутарылася шмат аб чым. Ужо тыя дні для нас былі страшнымі, мы ведалі, што нас чакае, хоць і была яшчэ надзея, толькі надзея. А цяпер вось — горкаярэчаістасьць. Умаім жыцьці было шмат горычы. Радасьцю была праца. Працы й цяпер не бракуе. Пішу, шмат, мо зашмат. Мужмне загадваў дакончыць тое, што ён не дакончыў.
16 Маецца на ўвазе дом, які Мікола Абрамчык будаваў дзеля продажу, пазычыўшы грошы ў розных беларусаў-эмігрантаў.
Маю надзею, Дарагі Сябра, што ў Вас — усё добра, галоўнае — усе здаровыя. Жадаю Вам усяго найлепшага.
Жыве Беларусь!
Ніна Абрамчык.
Мэльбурн, 19.19.1971.
Высока Дастойны й дарагі Ўладыка,
Пазаўчора атрымаў ліст ад сп. Ніны Абрамчык, копію якога перасылаю. Учора выслаў ліст др. Грышкевічу з агульнмі інфармацыямі зь ліста (Н. Абрамчык) і адказ cn-ні Н. Абрамчык, просячы падаць больш канкрэтныя факты зь іхняга жыцьця і недатрыманьня забавязаньняў са стараны беларусаў пасьля сьмерці с. п. Прэзыдэнта М. Абрамчыка. Зазначыў таксама, што ведаю аб ейным супраціве выданьня беларусам Архіву Рады БНР.
Ліст мяне заскочыў. Гэта быў першы ліст пасьля майго наведаньня іху 1969 г., і колькі да іхлістоў і тэлеграмы ад беларусаў у Аўстраліі, якую выслаў пасьля сьмерці сп. Прэзыдэнта М. Абрамчыка.
Копію ліста высылаю Вам, Уладыка, паколькі Вас пэрсанальна абвінавачвае ў нейкіх рэчах, і ветліва прашу тымчасам не даваць Ніне знаць, што маеце копію ліста, а паінфармаваць мяне, як канкрэтна выглядае справа адносна ейныхзакідаў. Таксама, як выглядае справа вучобыАльгерда, якога, здаецца, узяў пад апеку др. Б. Рагуля17 і абяцаў яму дапамогу ў далейшай вучобе.
Прашу гэта, бо хацеў-бы ведаць, каб і выступаць у Вашае абароне, чаго, напэўна, і не патрабуеце, як і адказаць ёй фактамі аб’ектыўнымі, якія ў ейным сьвятле выглядаюць моцна суб’ектыўнымі, няпоўнымі, таму і непраўдзівымі.
Поўнасьцю пагаджаюся, што Альгерду трэба дапамагчы ў далейшай вучобе, бо можа быць карысным Беларускае справе.
3	другога боку, уважаю, што сп. Ніна можа працаваць і ня толькі сябе трымаць, але дапамагаць і сыну.
Але адносна Архіву, то жаднага сумніву няма, што Ніна яго затрымаць ня можа, бо ён ня быў собскасьцю Пакойніка, а толькі пад Ягонай апекай. А што збольшыўся, гэта нармальнаярэч. I ў цэласьці павінен быць зьвернуты Радзе БНР.
Колькі фармальных слоў у сувязі з копіяй ліста НіныАбрамчык.
17 Барыс Рагуля (1920—2005) як лекар, спэцыяліст у анкалягічных захворваньнях, адведваў Міколу Абрамчыка незадоўга да сьмерці.
[■■■]
Канчаю. Жадаю Вам, Уладыка, а. Гэрмановічу'*, усім у Marian House іБеларусам у Англіі ўсяго найлепшага. Прывітаньне ад усіх нас.
Шчыра адданы М. Нікан.
London, 22.10.1971.
Вельмі Паважаны йДарагі Спадар Нікан,
Шчыра Вам дзякую за ліст з дня 19.10.71 і за копію ліста сп-ні Ніны Абрамчык да Вас з дня 11.10.71. Каб справа датычыла толькі мяне асабіста, ня варта было-б займацца ўсімі тымі паклёпамі, якія ўспомненая спадарыня кідае на мяне. Але ўсё гэта зьвязана з нашай установай Беларускай Школай у Лёндане іза. Надсонам, якога я ўпаважніў да яе кіраваньня.
Cn-ня піша: „Жыў за кнігі з нашай бібліятэкі, якія зажадаў ад Нябошчыка Ул. Сіповіч, бо калімуж прасіў у яго (Ул. С.) стыпэндыю для сына — той катэгарычна адмовіў. Адмовіў паміраючаму чалавеку тыя стыпэндыі, якія сам муж дастаў ад Кардынала Спэльмана. Гэта дабіла паміраючага“.
Кожнае слова ёсьць маной.
Я хвораму сп. М.Абрамчыку абяцаў уладзіць яго сынаў Лёндане ў французкі ліцэй і абяцаў за яго плаціць, і за школьны год 1970—71 за самую толькі школу мы заплацілі £263.60. Cn. М. Абрамчык згадзіўся асабістыя Аліка выдаткі (pocket money) com пакрываць. 3 гэтых асабістых выдаткаў cn-ня Абрамчык не зьвярнула нам £50.00. Калі далічыць утрыманьнеАліка, дык ён нам каштаваў £463, г. зн. больш, чым кожны іншы хлопец у нашым інтэрнаце.
Успомненыя кніжкі cn. М. Абрамчык падараваў у Беларускую Бібліятэку. Усе яны разам не каштуюць больш чымся £20. Я жадаў дзеля імяАбрамчыка пры адчыненьні Бібліятэкі зрабіць ягоны фонд. На жаль, няма чаго паказваць. Аднак, калі с. п. Мікола ахвяроўваў тыя кніжкі, абсалютна ня было мовы, што яны ёсьць заплатай за йіколуАліка.
Першы раз чую, што Кардынал Спэльман даваў на нашу школу грошы і што іх выстараўся памершы Абрамчык!
Нягледзячы на ўсе цяжкасьці са cn-няй Нінай Абрамчык, мы й надалей згаджаліся трымаць Аліка і за яго плаціць. Аднак яна сама
18	Маецца на ўвазе а. Язэп Германовіч (1890—1978), які ад 1959 г. жыўу Лёндане.
яго забрала й то таму, што мы вымагалі адАліка, як ад усіх іншых хлапцоў, вучыцца беларускай мовы, гісторыі і літаратуры; мы вымагалі, каб ліцэй нас інфармаваў аб яго навуцы, матка адна дамагалася ад ліцэю, каб толькі яе інфармаваў і г. д.
Усе мы жадалі й жадаем дапамагчы Аліку, аднак яго мама столькі нарабіла інтрыгаў, маны, што ўсім адпалірукі. На мой погляд, гэта хворая жанчына, якая любіць свайго сынка так, як ваўчыца ваўчаніц. Абсалютна нейкія рады ці разважаньні да яерозуму не даходзяць.
3 залучанай тут копіі майго ліста да др. Жук-Грышкевіча Вы зразумееце крыху больш'9, асабліва ў справе Архіву БНР.
Яна й тут маніць і круціць. Ёсьць дагадкі, што ўжо яна прадала той Архіў або прынамсі, каб яго перафільмавалі нейкія амбасады. Гэта ёсьць глупа й трагічна, і яно адбіваецца на апініі памёршага, які мог заладзіць у сваім часе беларускую народную спадчыну і не заладзіў так, каб яе захаваць.
Я, калі жыў сп. М. Абрамчык, шмат яму дапамагаў з розных фондаў, на якія даслоўна прыходзілася жабраваць. Сяньня сп-няАбрамчык тую дапамогу стараецца так вытлумачыць, кабмяне зганьбіць. Баюся, што хутка дойдзе й да розных амэрыканскіх дапамогаў, і яна пачне выясьняць, хто і як іх карыстаў, а яна вось цяпер у бядзе.
Адно Вас прасіў-бы ёй напісаць, да чаго Вы, як адзін з сяброў Рады БНР, маеце поўнае права: каб яна якнайхутчэй і безь ніякіх агаворак перадала выбранай пасьля сьмерці мужа КамісііАрхіў БНР.
Пры нагодзе жадаў-бы Вас запытаць: ці Вы запраўды перахавалі тыя здымкі ці клішы, якія Вы рабілі Архіву БНР2° ? Гэта было-б прынамся для ўсіх нас часткова пацехай, што хаця нешта захавалася.
Прыміце найшчырэйшыя словы прывету й пашаны.
19	Згаданы ліст на сёньня ў архівах ня выяўлены.
20	У Міколы Нікана была ідэя ў часе свайго наведваньня Міколы Абрамчыка ў 1969 г. перазьняць на фотаапарат архіў Рады. Аднак, выглядае, яму не ўдалося гэта зрабіць.
Беларусы ў Францыі
Натальля Гардзіенка
Менск
СПАДЧЫНА АЎГЕНА КАВАЛЕЎСКАГА
Будучы драматург, актор Аўген Кавалеўскі нарадзіўся 7 студзеня 1921 г. у Маскве. Неўзабаве пасьля таго сям’я вярнулася ў Менск, дзе ў 1930-х гг. бацька быў рэпрэсаваны. Кавалеўскі вучыўся ў сярэдняй школе №45 г. Менску й яшчэ ў школьныя гады браў удзел у дзіцячых пастаноўках Тэатра юнага гледача. Пазьней, па рэкамэндацыі Еўсьцігнея Міровіча, накіраваўся ў школу пры Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры. Вайна перарвала навучаньне.
У1944 г. Аўген Кавалеўскі зьехаў зь Беларусі ў Нямеччыну. Жыў
Аўген Кавалеўскі
у лягерахДРу Рэгенсбургу, Міхельсдорфе, Остэргофэне. Арганізаваў з прафэсійных актораў на эміграцыі ансамбль песьні й танца „Жыве Бе-
ларусь!“, пазьней ператвораны ў Тэатар эстрады, які езьдзіў з гастролямі па розных лягерах DP. У1947 г. у Міхельсдорфе Кавалеўскі выдаў адмысловы „Кароткі курс навучаньня актора“. Пісаў таксама апавяданьні, фэльетоны, скетчы, п’есы, якія публікаваліся як на старонках эміграцыйных часопісаў „Сакавік“, „Моладзь", „Напагатове“ ды інш., гэтак і выходзілі асобнымі выданьнямі: „Вясновы жук“ (Амберг — Рэгенсбург, 1946), „Лекар мімаволі" (Рэгенсбург, 1946), „Ліхадзейка" (Міхельсдорф, 1946), „Шапка-няўгледка“ (Міхельсдорф, 1947), “Блакітная Віля“ (Остэргофэн, 1948), „Госьці з Тунісу“ (Міхельсдорф, 1948), „Случчакі“ (Парыж, 1949).
Натальля ГАРДЗІЕНКА
У1949 гАўген Кавалеўскі перабраўся ў Францыю, дзе быў вымушаны працаваць у кравецкай майстэрні. На пачатку 1950-х гг. быў сакратаром і кіраўніком аддзелу культуры Галоўнай управы Беларускай резалежніцкай арганізацыі моладзі ў Францыі. Меў жонку Валянціну, дзьвюх дачок. Памёр пасьля цяжкай апэрацыі 13 жніўня 1963 г. у Руане.
Творчая спадчына Аўгена Кавалеўскага — колькі дзясяткаў твораў у рукапісах і машынапісах — захоўвалася ў Беларускім інстытуце навукі й мастацтва ў Нью-Ёрку ды ў красавіку 2014 г. была перададзеная ў Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры й мастацтва, дзе створаны Цэнтр камплектаваньня й вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны беларускага замежжа. П’есы, навэлы, скетчы, апавяданьні літаратара, фактычна невядомага ў мэтраполіі, чакаюць ўвагі дасьледнікаў, а таксама, магчыма, асобнага выданьня збору твораў.
Сьпіс твораў Аўгена Кавалеўскага, што захоўваюцца ў БДАМЛМ
1.	Баязліўцы: скетч. Аўтограф. — 12 с.
2.	Блакітная віля: апавяданьне. Остэргофэн, 15.06.1948. Чарнавік. Аўтограф. — 26 с.
3.	Встреча: скетч. Аўтограф. —7 c. Расейская мова.
4.	Вясновы жук: вадэвіль у адной дзеі. Амбэрг-Рэгенсбург, 1946. Ксэракопія машынапісу. — 14 с.
5.	Госьці з Тунісу: вадэвіль у ваднэй дзеі. Ксэракопія машынапісу. — 8 с. (Апублікаваны ў: Запісы БІНіМ. №32. Нью-Ёрк — Менск, 2009. С. 356—369-)
6.	Дзед Мікіта: Жарт у адной дзеі. Ксэракопія аўтографу. — 8 с.
7.	Калека: Навэла. 1949. Варыянты. Аўтограф. — 11 с., друкаванае выданьне (старонкі часопіса „Наперад“ №21. 1949. С. 6—12). Ксэракопія.
8.	Кароткі курс навучаньня актора. Падручнікдля тэатральных студыяў, школаў і іурткоў мастацкай самадзейнасьці. Выдавецтва Крыніца. Чэрвень 1947. Ксэракопія. — 20 с.
9.	Кастусь Каліноўскі: мантаж у 3-х абразох. Машынапіс. — 6 с. ю. Лекар мімаволі: скетч. Рэгенсбург, 1946. Аўтограф. — 8 с.
11.	Людзі ў полымі: аповесьць. Варыянты. Аўтограф, друкаванае выданьне, ксэракопія. —113 с. (Друкавалася ў часопісе „Моладзь“ (Парыж).
12.	Навагонія запросіны: Навагодні скетч. Беларускі Дапамаговы Камітэт у Ватэнштэце. 1946. Ксэракопія машынапісу. — н с.
13.	Обреченные: пьеса. Ксэракопія машынапісу. — 65 с. Машынапісы роляў Арленевай і Бурава ў асобных сшытках. Расейская мова.
14.	Отэллё: скетч. Аўтограф. — 6 с.
15.	Першы подых: навэла. 1949. Варыянты. Аўтограф. — 14 с., друкаванае выданьне (старонкі часопіса „Наперад“ №19. 1949. С. 16—22).