Запісы 37

Запісы 37

198.48 МБ
1 Справаздача захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
Тодар Цімафейчык
Bapma адзначыць, што памкненьне Тодара Цімафейчыка арганізаваць беларусаў Францыі мела некаторы працяг. Як паведамляла газэта „Бацькаўшчына“, у горадзе Рубэ быў заснаваны аддзел Аб’еднаньня беларускіх работнікаў у Францыі, а таксама мясцовая сэкцыя „Хрысьціянскага сындыкату работнікаў“. Аўтар артыкула ў газэту, сакратар новаабранай акруговай управы Задзіночаньня ЯнкаЛазута пісаў:
„Управа знаходзіцца ў цесным кантакце зь беларускімі студэнтамі ў Бэльгіі, якія з свайго боку аказваюць даволі вялікую помач у нашым арганізацыйным жыцьці, прысыла-
ючы сваіх спэцыялістых у арганізацыйных справах. На асаблівую ўвагу заслугоўвае Згуртаваньне беларускіх камбатантаў у Бэльгіі, якое на апошнім сваім агульным зьездзе вычесла пастанову дапамагчы загранізавацца беларусам паўночнай Францыі. Старшыня гэтага згуртаваньня сп. Т[одар] Ц[імафейчык] асабіста ўзяў на сябе гэтае заданьне. Ён ахвяраваў для гэтае мэты пару апошніх тыдняў сваіх канікулаў, наведваючы асабіста работнікаў у іншых прыватных памешканьнях і арганізуючы зборкі. На працягу месяца пасьля залажэньня арганізацыі ён прачытаў у розных мясцовасьцях акругі тры даклады на беларускія гістарычныя тэмы й тэмы нашай сучаснасьці"2.
Актыўнасьць беларусаў паўночнай Францыі сапраўды атрымала імпульс дзякуючы працы студэнтаў з Бэльгіі. Аднак імпэт мясцовых беларусаў аказаўся ня надта моцны і праз колькі гадоў зьвесткі пра беларускія мерапрыемствы ў рэгіёне зьніклі са старонак газэты „Бацькаўшчына“. Магчыма, гэта было зьвязана і з тым, што зьехаў з Бэльгіі Тодар Цімафейчык.
2 Лазута, Я. Беларусы ў Паўночнай Францыі // Бацькаўшчына. №45—46 (124-125). 1952. С 6.
Па заксгнчэньні навукі ён перабраўся ў ЗША, і вось тут штосьці адбылося. Чалавек, які ў 1945 г. у лісьце да ўладыкі Сіповіча пісаў: „Нягледзячы на тое, што лёс закінуў нас у чужую і ад веку варожую армію, мы заўсёды будзем адданыя прысязе, прынятай перад абліччам беларускага народу й нашага прэзыдэнта“3, абарваў усялякія кантакты зь беларусамі. Адныя тлумачылі тое нейкімі асабістымі крыўдамі, другія грашылі на жонку, што летуцела пра арыстакратычныя колы й родавыя гэрбы на візытоўках, трэція вытлумачвалі сувязьзю з баптыстамі. Так ці інакш, беларуская справа страціла некалі няўрымсьлівага дзеяча, але застаўся тэкст, які адзіны цяпер можа распавесьці нам пра беларусаў на поўначы Францыі ў пачатку 1950-х гг.
Справаздача з падарожжа ў паўночнай Францыі (Норд і Па-дэ-Кале) ад 13.9 да 28.9.52 (уключна)
13-9-52.
Выехаў я ў Парыж дзеля спатканьня сп. інж Рыдлеўскага і сп. Прэзыдэнта М. Абрамчыка з мэтай атрыманьня некаторых інфармацыяў аб Беларусох у вышэйменаваных акругах. Атрымаў ад іх некаторыя адрысы больш знаных Беларусаўу гэтых акругах, як, напрыклад, Лазута Янка, Корсак Янка, Сыс Уладзімер, Нумароўскі Уладзімер, Яцкевіч Эльляш, Раманоўскі, Пацэвіч, Субач, Ткачоў Пракоп і Карадуцкі. Бальшыню з вымененых ня ведаў я асабіста. Дакладную справаздачу аб іх глядзі ў сп. Цьвіркі4.
У дыскусіі із сп. інж. Рыдлеўскім выявілася, што ў гэтых акрутах Беларусы амаль што страчаныя дзеля нашае грамадзкае справы. Сказаў ён, што мне цяжка верыць, што ім удасца сарганізаваць якую-небудзь беларускую арганізацыю, так як я вяду гэтую працу ў гэтых акругах ад 1945 г. і да гэтага часу не атрымаў ніякіх канкрэтных вынікаў.
Па маім прыезьдзе на мейсца дня 15.9.52 я сьцьвердзіў, што ў гэтых акругах знаходзіцца вельмі вялікая колькасьць беларусаў, як сп. Кашталян мяне паінфармаваў, што ўсіх беларусаў у гэтых акругах ёсьць прыблізна каля боо чалавек. Аднак сьведамых беларусаў толькі пару
3 Ліст захоўваецца ў Беларускай бібліятэцы Ф. Скарыны ў Лёндане.
4 Маецца на ўвазе тагачасны студэнт Лювэнскага ўнівэрсытэту, а пазьней працаўнік беларускай рэдакцыі радыё „Вызваленьне" Ўладзімер Цьвірка (1928—1992).
чалавек, а менавіта сп. Кашталян, Лазута. Гэтыя людзі працуюць над беларускай грамадзкай справай у гэтых акрутах ад 1945 г., аднак да гэтых пор не асягнулі ніякіх канкрэтных вынікаў паміма іх вялікіх высілкаў і адданасьці беларускай справе (характарыстыку іх гл. у справаздачах сп. Цьвіркі).
Сп. Кашталян з сп. Лазута аказаліся вельмі дапаможнымі ў маёй місыі. Выкарыстоўвалі яны кажную вольную хвіліну часу, каб дапамагчы мне скантактавацца з паасобнымі беларусамі ў гэтым раёне. Прыходзілася мне падарожнічаць амаль што кажны дзень зь некаторым зь іх, так як яны менш-болып зналі беларусаў у іх правінцыі.
Пасьля парудзённага майго падарожжа пераканаўся я, што беларусы ў гэтай правінцыі адносяцца да беларускай справы абыякава. Большасьць іх улягла польскім уплывам, знаходзячыся ў вялікім асяродзьдзі палякаў. Другія зноў, якія больш-менш стойкія й кансэрватыўныя ў беларускай справе (пераважна палешукі), цераз рэлігійнасьць і замілаваньне да праваслаўнай царквы папалі аўтаматычна цераз расейскую царкву, якое прыход знаходзіцца ў Ліль, а капліцы па ўсёй акрузе, пад расейскі ўплыў. Сьвятаром гэтае царквы ёсьць а. Кніжнікаў. Прышлося мне свайго часу наведаць гэтага сьвятара, у дыскусіі ён стараўся мяне пераканаць, што паміж расейцамі, беларусамі і ўкраінцамі няма ніякай розьніцы, гэта ўсё рускія. Вось пашыраючы такую ідэю, яму ўдалося ашукаць пэўную частку беларусаў у яго парафіі. Таксама ён езьдзіць да сямейных беларусаў, якія маюць дзяцей у школьным узросьце, з мэтай навучаньня праваслаўнай рэлігіі, дзе адначасова пашырае вышэйсказаную расейскую ідэю. Гэта я сям сьцьвердзіў у сем’яў сп. сп. Лагодзіча (які мае 5 дзяцей), Кавалевіча (3 дзяцей). Цераз нетактоўнасьць гэтага сьвятара ў некаторых беларусаў ён папаў у няласку, гэта толькі таму, што ня маючы рэлігійных праваслаўных кніжак, выдадзеных на эміграцыі, ён пашырае й распаўсюджвае кніжкі, выдадзеныя ў Савецкім Саюзе, у якіх ёсьць фатаграфіі Леніна й Сталіна, а таксама камуністычныя лёзунгі. Каб затушаваць гэтыя фатаграфіі й лёзунгі, ён пасклейваў карткі разам, аднак парафіяне выкрылі гэта й цяпер закідаюць яму, што ён ёсьць савецкі агэнт. Пад пакрыўкай расейскай парафіі праводзіцца там уся расейская палітычная й сацыяльная праца. Пры гэтым ёсьць створана арганізацыя рускіх камбатантаў і хрысьціянскі сіндыкат, на чале якога ёсьць нейкі Жукоўскі. Зь іхных камунікатаў даведаўся, што яны не агранічваюць дзейнасьці сваёй арганізацыі толькі да расейцаў, але, на вялікі жаль, стараюцца прыцягнуць да сябе беларусаў і ўкраінцаў, і ў выніку чаго ўжо ёсьць пэўная
колькасьць беларусаўу іхных арганізацыях. Па беларускіх справах, як а. Кніжнікаў мне сказаў, ёсьць спэцыяліст сп. Віньніков. (Характарыстыку аб ім глядзі ніжэй). Таксама царкоўным старастам гэтай царквы на Туркуан5 зьяўляецца беларус сп. Кухто (які гутарыць цяпер выключна па-расейску, хаця ведае беларускую мову).
Паміма ўсіх уплываў расейцаў і палякаў на нашых грамадзян, з таго часу, як я зь імі скантактаваўся, большасьць зь іх зацікавілася беларускай вызвольнай справай (што праўда, займала мне гэта многа часу, каб ім кажнаму паасобку раз’ясьніць аб цяперашанім беларускім вызвольным руху і пераканаць у дачыненьні расейцаў і палякаў для беларускага вызвольнага руху).
Ня можна быць моцна зьдзіўленым, што гэтыя беларусы былі адарванымі ад нашага вызвольнага руху, так як з большасьцю зь іх ніхто зь беларускіх арганізацыяў зь імі не кантактаваўся, а таксама ад самага прыезду ў Францыю ня бачылі яны беларускае прэсы, напр.: наведаў я сорак розных адрэсаў, зь якіх толькі тры атрымоўвалі некаторую беларускую прэсу. На маю думку, гэта найбольшая памылка, якую нашы арганізацыі ў Францыі не дагледзілі, бо пасылалі яны прэсу таму, хто яе рэгулярна аплачваў. 3 свайго боку я прапанаваў-бы і намагаўся-бы, каб кажны беларус, нягледзячы на тое, ці ён будзе плаціць ці не за прэсу, павінен атрымоўваць беларускія газэты. 3 чаго ён атрымае ўсе інфармацыі аб нашым вызвольным руху, а гэтым самым безпасярэдня будзе ў кантакце з вызвольным рухам.
Таксама ўважаю, што неабходным было-б наладзіць сталы даезд і кантакт нашых беларускіх арганізацыяў у Францыі, або болып важным было-б наладзіць гэты даезд беларускіх студэнтаў з Бэльгіі і а. Смаршчка6 (дзеля праводжаньня багаслужбаў). Уважаю, што асабісты кантакт прынясе найбольшую карысьць, так як я ўжо пераканаўся з майго двухтыднёвага аб’езду ў гэтай правінцыі. Я асабіста падымаюся вясьці гэтую акцыю аж да канчатковага зрэалізаваньня намечанае намі мэты, штопраўда, будуць патрэбныя мне памочнікі да гэтае працы, а таксама адпаведныя сродкі на транспарт і ўтрыманьне. У сувязі з тым, што выдаткі на гэта падарожжа могуць быць на нашае паложаньне даволі
5 Туркуэн (фр. Towcoing) — камуна ў паўночнай Францыі ў дэпартамэнце Hop.
6 А. Аўген Смаршчок сапраўды прыяжджаў колькі разоў, каб адведаць беларусаў паўночнай Францыі. Гл.: У.С. Беларусы ў Францыі арганізуюцца // Бацькаўшчына. №41 (120). 1952. С. 4.
высокія, я прапанаваў-бы купіць патрыманы джып, што бязумоўна-б зрэдукавала выдаткі і заашчадзіла час у аб’езьдзе па гэтай правінцыі.
Ніжэй падаю характарыстыку (у альфабэтным парадку) тых беларусаў, зь якімі я кантактаваўся;
Аляксеевіч Станіслау: 125, рю Эдуард Осэль, Руба, Норд. Быў вывезены ў Сібір. Служыў у Арміі Андэрса. Нацыянальна слаба сьведамы. Працуе ў тэкстыльнай фабрыцы.
Адзінец Максым: рю дэ Пям, Курт Като, Туркуэн, Норд. Стары эмігрант (адрыс ягоны я дастаў з другога беларуса, асабіста ня быў у яго).
Бэнда Мікалай: 44 рю дэ ля Фос о Шэн, Рубэ, Н. Жанаты з украінкай капрал з польскае арміі. Служыў у КОП7 на літоўскай граніцы. Нацыянальна зусім нясьведамы — прапольскі.
Буйко Язэп: 91 бульвар Фурма, Рубэ, Н8. Жанаты з полькай. Mae адно дзіця. Стары эмігрант. Быў агэнтам савецкай амбасады, вышукваў і высылаў савецкіх грамадзян у СССР. Браў за галаву па 12000 фр. франкаў. Цяпер скапіў капітал, купіў дом і два аўты.
Булык Міхась: 132 рю д’Альма, Кур 26 біс, Руба, Н. Нарадзіўся 1922 у Беларусі, р-н Дарагачын. Жанаты з украінкай. 3 дзяцей. Былы савецкі партызан, злоўлены й вывезены ў Нямеччыну. Апошнім часам робіцца прыхільным да беларускае справы.
Бысілак Піліп: 128 рю Нуэс Монд, Рубэ, Н. Нарадзіўся 1921 у вёсцы Варатыцке, Мотоль. Скончыў 6 кл. польскай пачатковай школы. Прарускі. Уплывае на яго Віньніков, так як ён яго швагер. Mae двух братоў пад гэтым адрысам: Уладзімер — 19 гадоў, Мікалай — 14 гадоў, сястра Марыя.